Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2836
Скачиваний: 0
літоўскіх гарадах пачалі сяліцца польскія рамеснікі. Дробная шляхта знаходзіла службу ў магнатаў, а пасля Люблінскай уніі 1569 г. шырэй пачала перасяляцца на землі ВКЛ і займаць афіцыйныя пасады. Сучасная польская гістарыяграфія лічыць гэта перабольшаннем, адзначаючы, што польскі ўплыў адбываўся не шляхам дэмаграфічных зменаў насельніцтва, а ў выніку культурна-цывілізацый- нага ўзаемадзеяння.
Гісторыкі варшаўскай школы (Тадэвуш Корзан, Уладзіслаў Смаленьскі) зыходзілі з «ягелонскай ідэі» безгістарычнасці народаў: калі народ не мае сваёй уласнай дзяржавы, то ён не мае сваёй гісторыі. Адпаведна беларусы – «безгістарычны» народ. Упершыню тэрмін «ягелонская ідэя» увёў у навуковы зварот Фелікс Ка-
нечны – аўтар кнігі «Ягайла і Вілаўт падчас Крэўскай уніі». Па-
добны падыход дамінаваў у польскай гістарыяграфіі да Першай сусветнай вайны. Оскар Галецкі ў манаграфіі «Літва, Русь і Жмудзь як часткі ВКЛ» (1916 г.) адзначыў незалежнасць княства ад Маскоўскай Русі, але ўсю гісторыю Беларусі зводзіў да збліжэння з Польшчай.
Даследчыкі познаньскай школы (Іаахім Лялевель, Анджэй Марачэўскі) на падставе асветніцкай ідэалогіі сцвярджалі аб мірным і легальным заваяванні Польшчай Заходняй Русі і Галіцыі яшчэ з ХІ ст. А гісторыкі кансерватыўнага кірунку (Бібіяна Ма-
рачэўская, Валер’ян Урублеўскі) абвінавачвалі вышэйшыя колы ўкраінскага грамадства ў паланафобіі, у непрыманні цывілізатарскай місіі Польшчы і «праўдзівага» хрысціянства.
Польскія даследчыкі не разглядалі ВКЛ у якасці самастойнага суб’екта ўнутранай і знешняй палітыкі. Яны зыходзілі з таго, што Беларусь і Літва – перыферыйная правінцыя Польшчы.
На ІІІ-м з’ездзе польскіх гісторыкаў (1900 г.) канчаткова распаўся лагер пазітывісцкіх гісторыкаў. Вызначыліся новыя кірункі ў гістарыяграфіі: гісторыка-юрыдычны, неарамантычны і эканамічны.
Гісторыка-юрыдычную плынь прадстаўляў прафесар Кракаўскага універсітэта Станіслаў Кутшэба (1876 – 1946 гг.), аўтар двух-
томавай «Гісторыі дзяржаўнага ладу Польшчы» (1914 г.). У другім томе «Літва» паказана сувязь дзяржаўных установаў і права з грамадскім ладам і класавай структурай грамадства. Аўтар разглядаў гісторыю ВКЛ да 1791 г. як самастойнае дзяржаўнае ўтварэнне.
Неарамантычны кірунак вызначылі працы Станіслава Закшэўскага (1873 – 1936 гг.), які сталі новым словам у метадалогіі. У 1908 г. ён выдаў манаграфію «Гістарычныя праблемы», у якой адзначыў вялікую ролю інтуіцыі ў гістарычным даследаванні, пра-
155
панаваў гераічную канцэпцыю, згодна з якой гісторыю ажыццяўляюць «моцныя асобы». Прадстаўнікі неарамантызму імкнуліся суаднесці гістарычныя з’явы з ідэаламі барацьбы за незалежнасць.
Эканамічны кірунак прадстаўлялі Уладзіслаў Грабскі (1874 –
1938 гг.), Францішак Буяк (1875 – 1953 гг.), Ян Руткоўскі (1886 –
1949 гг.), якія сталі выкарыстоўваць новыя крыніцы і звяртацца да эканамічных сюжэтаў польскай гісторыі.
У канцы XIX – пачатку XX ст. у польскай гістарыяграфіі змяніліся прыярытэты ў адносінах да праблемы беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі. Пасля публікацыі матэрыялаў Віленскай археаграфічнай камісіі і вынікаў Усерасійскага перапісу насельніцтва 1897 г. польскія гісторыкі сталі больш асцярожна выказвацца аб колькасці палякаў на тэрыторыі Беларусі, іх паходжанні, этнічных межах беларусаў. Польскія гісторыкі выводзілі колькасць палякаў на тэрыторыі Беларусі не па этнічнай прыкмеце, а па веравызнанні – лічылі ўсіх каталікоў палякамі. Гэта дазволіла ім павысіць колькасць палякаў у Беларусі з 2,4 % да 13 – 13,5 % па веравызнанні.
Пад уплывам работ Я.Ф.Карскага некаторыя польскія гісторыкі (Л.Васілеўскі і інш.) былі вымушаны значна пашырыць межы рассялення беларусаў. Яны прызналі, што заходняя граніца беларускага этнасу праходзіць уздоўж р.Нараў і Сураж, паўднёвая – выключае з беларускай этнічнай тэрыторыі Палессе на карысць украінцаў (як у Карскага), усходняя – у Смаленскай, Арлоўскай, Калужскай, Цвярской і Пскоўскай губернях. Адначасова яны адзначалі пярэстасць этнічнага складу насельніцтва Гродзенскай і паўднёвай часткі Віленскай губерняў, польска-літоўскія анклавы на іх тэрыторыі.
Гэтыя змены ў ацэнцы становішча беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі сведчаць аб больш гнуткіх падыходах
польскай гістарыяграфіі да гістарычнага мінулага Беларусі.
Праверачны тэст
І. Выберыце правільны адказ.
1. Гістарычны атлас падпалкоўніка А.Ф.Рыціха ўключаў А) 6 картаў Б) 7 картаў В) 10 картаў Г) 12 картаў.
2. К.А.Гаворскі з’яўляўся рэдактарам неафіцыйнай часткі А) Гродзенскіх губернскіх ведамасцяў Б) Віленскіх губернскіх ведамасцяў В) Віцебскіх губернскіх ведамасцяў Г) Магілёўскіх губернскіх ведамасцяў.
156
3.Аб’яднанне Віленскага цэнтральнага архіва і Віцебскага цэнтральнага архіва адбылося ў
А) 1900 г.
Б) 1901 г.
В) 1902 г. Г) 1903 г.
4.Пераход ад заходнерусізма да ліберальнай плыні ў гістарыяграфіі быў характэрны для
А) І.І.Лапы Б) М.К.Любаўскага
В) А.В.Турцэвіча Г) Я.Ф.Карскага.
5.Аўтар «Звестак аб польскім мяцежы 1863 г. у Паўночна-Заходнім краі» А) М.М.Мураўёў Б) К.А.Гаворскі В) В.Ф.Ратч Г) П.М.Бацюшкаў.
6.Першым апісаў «альгердаву дарогу»
А) К.А.Гаворскі Б) І.І.Лапа В) П.Д.Бранцаў
Г) Я.Ф.Карскі.
7.На думку М.В.Каяловіча, беларуская народнасць сфармавалася з крывічоў і
А) дрыгавічоў Б) радзімічаў В) драўлян Г) валынян.
8.Прадстаўнік дваранскай гістарыяграфіі, які звярнуўся да вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі
А) І.П.Філевіч Б) І.П.Карнілаў В) М.В.Каяловіч Г) П.Д.Бранцаў.
9.Аўтар тэорыі «абшчыннага права»
А) М.Ф.Уладзімірскі-Буданаў Б) К.Д.Кавелін В) Ф.І.Леантовіч Г) М.К.Любаўскі.
10. Прарадзімай славян Я.Ф.Карскі лічыў А) Падзвінне Б) Паазер’е В) Палессе Г) Пабужжа.
157
ІІ. Што аб’ядноўвае пералік?
1. «Літоўская царкоўная унія», «Гісторыя ўз’яднання заходнерускіх уніятаў старажытных часоў», «Чытанні па гісторыі Заходняй Расіі».
2.П.М.Жуковіч, К.В.Харламповіч, І.Д.Бяляеў, П.Д.Бранцаў.
3.М.С.Грушэўскі, А.С.Грушэўскі, У.Б.Антановіч.
ІІІ. Ці згодны вы з выказваннем (так, не)?
1. Славянафілы крытыкавалі ўрад за палітыку, праводзімую ў заходніх губернях.
2.Віленская археаграфічная камісія апублікавала 19 тамоў гістарычных дакументаў.
3.М.В.Каяловіч лічыў, што падзелам Рэчы Паспалітай не было аль-
тэрнатывы.
4.П.М.Жуковіч лічыў Берасцейскую царкоўную унію большым злом, чым Люблінскую.
5.Прыхільнікі «каланізацыйнай тэорыі» сцвярджалі аб каланізацыі Полацка Ноўгарадам.
6.Палеаграфічныя працы Я.Ф.Карскага да 1908 г. былі адзінымі
навучальнымі дапаможнікамі.
7.І.І.Лапа працаваў у Пецярбургскім і Дэрптскім універсітэтах.
8.Канцэпцыі Кіеўскай Русі як «калыскі» трох усходнеславянскіх
народнасцяў прытрымліваўся А.Е.Праснякоў.
9. У 1901 г. М.К.Любаўскі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Літоўска-рускі сейм».
10. Прынцып этнацэнтрызму ў гістарычнае даследаванне ўвёў А.С.Грушэўскі.
11. С.Кутшэба прадстаўляў кракаўскую школу.
12. Аслабленне заходнерусізму ў 70-я гг. ХІХ ст. было выклікана «патапаўшчынай».
ІV. Хто з’яўляецца «лішнім» у пераліку?
1. К.В.Харламповіч, Ф.В.Кліменка, П.Д.Бранцаў.
2.І.І.Лапа, М.К.Любаўскі, Л.Васілеўскі.
3.К.А.Гаворскі, Ф.Р.Эркерт, Я.Ф.Карскі.
V. Дайце тлумачэнне паняццям.
1. «Ягелонская ідэя».
2.«Заходнерусізм».
3.«Белаляхі».
VІ. Аб кім ідзе размова?
1. Даследчык, які праналізаваў праблему расмеснай вытворчасці і яе арганізацыю ў гарадах ВКЛ, крытыкаваў гісторыкаў дзяржаўна-права- вой школы.
2. Кандыдат філасофска-тэалагічных навук, архіварыўс, аўтар «Каталога старажытным актавым кнігам», «Слоўніка старажытнай актавай мовы».
158
Тэма6.Фарміраваннебеларускайнацыянальнай гістарыяграфічнайканцэпцыіўХІХ – пачаткуХХст.
План
1. Станаўленне беларусазнаўства як асновы беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі. Этнаграфічнае і археалагічнае вывучэнне Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.
2.Роля беларускай літаратуры другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. у станаўленні беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі.
3.Погляды К.Каліноўскага і беларускіх народнікаў на мінулае беларускага народа.
4.Гістарычная публіцыстыка «Нашай Долі» і «Нашай Нівы».
5.Станаўленне дэмакратычнай плыні беларускай гістарыяграфіі.
Рэкамендаваная літаратура
1. Алексеев, Л.В. Археология и краеведение Беларуси ХVІ в. – 30-е годы ХХ в. / Л.В.Алексеев. – Мн.: Беларуская навука, 1996. – С. 81 – 173.
2.Беларускі фальклор: энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1. – Мн.: БелЭн, 2005. – 768 с.
3.Беларусы: У 8 т. Т. 3: Гісторыя этналагічнага вывучэння. – Мн.: Беларуская навука, 1999. – С. 51 – 256.
4.Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. – Мн.:БелЭн, 2005. –
Т. 1. – 688 с.
5.Гануш, А.Г. Мітрафан Доўнар-Запольскі / А.Г.Гануш, П.С.Кручок; пад рэд. В.Ф.Кушнера. – Мн.: Агенцтва «Геронт – А», 1995. – 29 с.
6.Довнар-Запольский М. В. История Белоруссии / М.В.Довнар-За- польский. – Мн.: Беларусь, 2003. – 680 с.
7.Карев, Д.В. Белорусская историография во второй половине ХІХ – начале ХХ в. / Д.В.Карев // Очерки истории науки и культуры Беларуси ІХ – начала ХХ в. / П.Т.Петриков [и др.]. – Мн.: Наука и техника, 1996. –
С. 40 – 47.
8.Карев, Д.В. Белорусская историография в эпоху капитализма (1861 – 1917 гг.) / Д.В.Карев // Наш радавод. – Кн. 3. – Ч. 1. – Гродно,
1991. – С. 49 – 115.
9.Каханоўскі, Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў ХVІ – ХІХ стст. / Г.А.Каханоўскі. – Мн: Навука і тэхніка, 1984. – С. 73 – 77.
159
10. Копысский, З. Ю. Историография БССР (эпоха феодализма): учеб. пособие / З.Ю.Копысский, В.В.Чепко. – Мн.: Университетское, 1986. –
С. 20 – 62.
11. Кушнер, В. Стваральнік канцэпцыі беларускай нацыянальнай гісторыі / В.Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. – 2004. – № 9. –
С. 53 – 59; № 10. – С. 53 – 60.
12. Ластоўскі, В. Кароткая гісторыя Беларусі / В.Ластоўскі. – Мн.: Універсітэцкае, 1993. – 126 с.
13. Лінднэр, Р. Гісторыкі і ўлада: Нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ – ХХ ст. / Р.Лінднэр. – СПб.: Неўскі прасцяг, 2003. – С. 70 – 146.
14. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. даведнік. – Мн.: БелЭн.,
1995. – 671 с.
15. Турук, Ф. Белорусское движение. Очерк истории национального и революционного движения белоруссов / Ф.Турук. – М.: Типография Под/ отдела Инвалидов, 1921. – 141 с.
16. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. – Мн.: БелЭН, 1993. –
Т. 3. – С. 19 – 21.
Тэматыка рэфератаў
1. Роля «мясцовага» дваранства ў фармаванні беларусазнаўства.
2.Адозвы беларускіх народнікаў.
3.Археалагічнае вывучэнне Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку
ХХст.
4.Дзейнасць Рускага геаграфічнага таварыства па вывучэнні «заходніх губерняў».
5.М.В.Доўнар-Запольскі як заснавальнік эканамічнай гісторыі Бе-
ларусі.
1. Станаўленне беларусазнаўства як асновы беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі. Этнаграфічнае і археалагічнае вывучэнне Беларусі ў другой палове ХІХ – па-
чатку ХХ ст. Асаблівасцю гістарыяграфіі Беларусі з’яўляецца працяглае панаванне ў ёй дзвюх канцэпцыяў – вялікапольскай і вялікарускай, якія адмаўлялі сам факт існавання беларускага этнасу, яго мовы, культуры, прызнавалі Беларусь часткай Польшчы або Расіі, а беларусаў – галіной адпаведна польскага або рускага народаў. Панаванне іншанацыянальных канцэпцыяў у нацыянальнай гістарыяграфіі – сведчанне прыгнечанага становішча адпаведнай краіны. У суверэнных дзяржавах такая з’ява немагчымая. Кожны
160