Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2797

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

яўрэйскай культуры АН БССР І.Я.Чарняўскага, напісаных на ідыш

(«Кастрычніцкая рэвалюцыя і разлажэнне яўрэйскіх дробнабуржуазных партыяў» (1932 г.), «Яўрэйскі рабочы напачатку рабо-

чага руху» (1932 г.)). Аўтар сцвярджаў, што рускія рабочыя знаходзіліся ў лепшых сацыяльна-эканамічных умовах чым яўрэйскі пралетарыят. Гэта прадвызначыла ізаляцыю яўрэйскага пралетарыяту. Замкнёнасць яўрэйскага рабочага руху патрабавала самастойнай яўрэйскай партыі, якой стаў Бунд.

Чарняўскі даказваў, што яўрэйская буржуазія, з’яўляючыся буржуазіяй прыгнечанай нацыі, была прагрэсіўнай сілай і чакала рэвалюцыю ў Расіі. На яго думку, рэвалюцыйны выбух павінен быў даць ёй раўнапраўнае становішча на рынку. Прызнанне рэвалюцыйнасці яўрэйскай буржуазіі выклікала тэзіс аб рэвалюцыйным характары сіянісцкіх партыяў і арганізацыяў.

На аб’яднаным Пленуме ЦК і ЦКК КП(б)Б (люты 1933 г.), бюро ЦК КП(б)Б, ХV з’ездзе КП(б)Б (студзень 1934 г.) погляды Чарняўскага былі кваліфікаваны як буржуазна-нацыяналістычныя, а яго выключылі з партыі.

Адным з першых, хто распачаў крытыку яўрэйскіх гісторы- каў-марксістаў, быў Самуіл Агурскі.

Самуіл Хаімавіч Агурскі (1884 – 1947 гг.) – член-карэспан-

дэнт АН БССР, удзельнік рэвалюцыйнага руху, былы член Бунда. У 1906 – 1917 гг. знаходзіўся ў эміграцыі. У Савецкай Беларусі загадваў Гістпартам, а з 1934 г. – Інстытутам яўрэйскай пралетарскай культуры АН БССР. Быў арыштаваны ў 1938 г. і высланы ў Казахстан на пяць гадоў.

Усваёй першай буйнай працы, напісанай на ідыш, а затым на рускай мове, «Еврейский рабочий в коммунистическом движении»

(1926 г.), Агурскі заявіў, што нельга поўнасцю атаясамляць Бунд з пазіцыяй усяго яўрэйскага пралетарыята. Тым самым аўтар узняў праблему сацыяльнай базы Бунда і выказаў сваю нязгоду з тэзісам, што менавіта Бунд прывёў яўрэйскі пралетарыят у ВКП(б).

Уабагульняльнай манаграфіі «Революционное движение в Белоруссии (1863 – 1917 гг.)» (1928 г.) С.Х.Агурскі нанёс новы ўдар па пазіцыях яўрэйскіх гісторыкаў-марксістаў. Праўда, гэтая праца была падвергнута крытыцы з боку ЦК КП(б)Б за беднасць факталагічнай асновы, за спрошчаны схематычны аналіз падзеяў, за адсутнасць навукова абгрунтаванай перыядызацыі рэвалюцыйнага руху. Пры гэтым аўтар адмаўляў наяўнасць капіталістычнай прамысловасці ў Беларусі да пачатку ХХ ст., лічыў яўрэйскі пралетарыят вядучай сілай у рэвалюцыйным руху. Цікава, што ў дадатку

200


манаграфіі ўпершыню былі апублікаваны сем нумароў «Мужыцкай праўды».

Супраць бундызму актыўна выступаў Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б, які ў 1934 г. выдаў брашуру І.П.Ашэровіча «Суп-

раць бундаўскага скажэння гісторыі бальшавізма».

Справа дайшла да скажэння гістарычнай праўды. Былы член Бунда Майсей Абрамавіч Поташ (1892 – 1955 гг.), які ў 1931 – 1936 гг. займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута гісторыі партыі, у манаграфіі «Бальшавізм і дробнабуржуазныя партыі ў рэвалюцыі 1905 г. у Беларусі» (1931 г.) аднёс Бунд да ліку дробнабуржуазных партыяў. Аўтар назваў Бунд «нацыяналістычнай арганізацыяй», якая не мела нічога агульнага з марксісцкай партыяй рэвалюцыйнага пралетарыяту.

З сярэдзіны 30-х гг. у гістарычнай навуцы было пастаўлена пытанне аб сувязі Бунда з сіянісцкім рухам, што стала фактычна апошнім ударам па пазіцыях яўрэйскіх гісторыкаў-марксістаў.

Неабходна адзначыць і тое, што яўрэйскія гісторыкі негатыўна ставіліся да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Яны надавалі яму рэакцыйны характар. С.Х.Агурскі пісаў аб нязначнай ролі беларускіх палітычных сілаў у падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Ён нават адмаўляў існаванне Беларускай камуністычнай арганізацыі і яе кіраўніцтва партызанскім рухам супраць польскай акупацыі ў 1919 – 1920 гг. Францыска Скарыну яўрэйскія гісторыкі-марксісты лічылі «сярэднявечным манахам» з «феа- дальна-папоўскай ідэалогіяй». А святкаванне 400-годдзя беларускага кнігадрукавання назвалі «шумной националистической кампанией».

5. Ідэйна-палітычная барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі ў 20-я – пач. 30-х гг. Ужо ў першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі выходзяць з друку брашуры, у якіх аналізуюцца гісторыя рэвалюцыйнага руху ў Беларусі і пытанне нацыянальнага самавызначэння. Вялікая ўвага надавалася абгрунтаванню легітымнасці БНР. Адным з першых аб гэтым пісаў Аляк-

сандр Цвікевіч.

Яго праца «Краткий очерк возникновения Белорусской Народ-

ной Республики» (1918 г.) пабудавана такім чынам, каб паказаць пераемнасць традыцыяў беларускай дзяржаўнасці. У абвяшчэнні БНР ён вылучае два этапы: пачатковы – Першы Усебеларускі з’езд, другі – прыняцце Устаўных грамат. Даследчык сцвярджаў, што Беларусь была абвешчана рэспублікай яшчэ 17 снежня 1917 г. на Усе-

201


беларускім з’ездзе. З прычыны разгону з’езд не паспеў скончыць сваю працу. Завяршэнне неабходна было зрабіць у форме выпрацоўкі юрыдычных актаў. Цвікевіч тлумачыў неабходнасць аддзялення Беларусі ад Расіі асаблівасцямі міжнароднага заканадаўства: Беларусь, з’яўляючыся часткай Расіі, павінна была падпарадкоўвацца Брэсцкаму мірнаму дагавору. Рада БНР была пастаўлена перад выбарам: «или пренебречь заветом Всебелорусского Съезда, подвергнуться разделу, второй раз политически умереть,...или отмежевавшись отъ Великоросіи и ея безумнаго правительства, объявить себя самостоятельным государством и тем самым спасти будущее единаго белорусского народа». Вось чаму была прынята Трэцяя Устаўная Грамата, якая аб’вясціла незалежнасць Беларусі. А пераемнасць Устаўных Грамат з І-м Усебеларускім з’ездам, на думку аўтара, робіць абвяшчэнне БНР волевыяўленнем беларускага народа.

Цікавасць да дадзенай праблематыкі праявіў Мітрафан Доў- нар-Запольскі, які актыўна ўключыўся ў дзейнасць БНР, садзейнічаў наладжванню кантактаў паміж кіраўніцтвам БНР і Радай беларускіх арганізацыяў ва Украіне. Ён цесна супрацоўнічаў з газетамі «Белорусское слово», «Белорусское эхо», «Вольная Беларусь». Шмат увагі надаў Доўнар-Запольскі стварэнню беларускага універсітэта, рашэнне аб адкрыцці якога было прынята Народным сакратарыятам БНР. 28 красавіка 1918 г. ён узначаліў спецыяльную камісію пры Народным сакратарыяце асветы, зрабіў канкрэтныя прапановы па структуры універсітэта. Аднак гэтая ідэя не была рэалізавана.

Падчас удзелу ў беларуска-ўкраінскіх перамовах у Кіеве М.В.Доўнар-Запольскі зразумеў, што Германію, Украіну і Савецкую Расію лёс беларускай дзяржаўнасці цікавіць толькі ў той ступені, у якой гэта адпавядае іх уласным інтарэсам, што неабходна ставіць беларускае пытанне на абмеркаванне Парыжскай мірнай канферэнцыі. Таму ў канцы 1918 г. ён працуе над тым, каб сфармуляваць погляды беларусаў на праблему іх дзяржаўнага самавызначэння. Ён скарыстоўвае ўласныя этнаграфічныя матэрыялы, публіцыстычныя артыкулы.

У брашуры «Асновы дзяржаўнасці Беларусі», якая была вы-

дадзена ў 1919 г. на беларускай, рускай, польскай, французскай, нямецкай мовах, а ў 1920 г. на англійскай, М.В.Доўнар-Запольскі з навуковых пазіцыяў абгрунтаваў гістарычныя заканамернасці дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа. Ён адзначыў: «Цяпер прыходзіць пара паправіць гістарычныя абмылкі Мінуўшчы-

202


ны – тым больш што беларуская нацыя апіраецца на крэпкіх фундаментах дзяржаунасці, на шырокіх дэмакратычных асновах і мае трывалыя асобеннасці адметнай гістарычнай культуры. Гэтыя асобеннасці чырвонай ніткай праходзяць цераз усю мінуўшчыну беларусаў і цераз іх сучасны быт».

Міністэрства замежных справаў БНР разаслала брашуру ўрадам еўрапейскіх краінаў са спадзяваннем, што гэта паспрыяе прызнанню БНР. Аднак беларускае пытанне на Парыжскай канферэнцыі не абмяркоўвалася.

У 1925 г., пасля самароспуску Рады БНР у Берліне, у выніку амністыі ўрада БССР дзеячы беларускага нацыянальнага руху пачалі вяртацца на радзіму і ўключацца ў працэс беларусізацыі.

Прадстаўнікі беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі ў сваіх працах зыходзілі з наступных канцэптуальных палажэнняў: тэорыя «адзінага патока» (беларускі народ уяўляе сацыяльна-аднарод- нае грамадства, якое пасля Люблінскай уніі апынулася пад прыгнётам польскіх, а з канца ХVІІІ ст. – рускіх феадалаў); тэорыя недасканаласці класавых супярэчнасцяў у беларускай нацыі (адзіны, непадзелены на класы этнас з невялікай доляй кулацтва); тэорыя «двухкарэннасці» КП(б)Б (Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі сфармавалася з бальшавіцкіх арганізацыяў і БСГ); вядучая роля інтэлігенцыі ў рэвалюцыйных працэсах на тэрыторыі Беларусі; галоўны фактар гістарычнага працэсу – нацыянальная самасвядомасць народа; тэорыя «чатырох грамадскіх групаў» (беларускае грамадства складалася з чатырох грамадскіх групаў: беларусы – сяляне, палякі – памешчыкі, яўрэі – гандляры, рускія – чыноўнікі).

Яны знайшлі адлюстраванне ў артыкулах Я.Лёсіка, А.Смол-

іча, А.Бурбіса ў зборніку «Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху», які быў выдадзены ў 1924 г. ў Мінску. Доўнар-Запольскі ў манаграфіі «Народная гаспадарка Беларусі. 1861 – 1914 гг.» (1926 г.) упершыню закрануў праблему генезіса капіталізму ў Беларусі. Аўтар, зыходзячы з народніцкіх пазіцыяў, прыніжаў узровень развіцця буржуазных адносінаў у эканоміцы парэформеннага перыяду, пісаў пра ўстойлівасць сялянскай гаспадаркі і адсутнасць сацыяльнай дыферэнцыяцыі. Даследчык упершыню выкарыстаў новую методыку падлікаў – «сярэднія лічбы».

Раней выйшла кніга Фёдара Фёдаравіча Турука «Белорус-

ское движение: Очерк истории национального и революционного движения белорусов» (1923 г.). Гэта даследаванне было першай

203


Смотрите также файлы