Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2828
Скачиваний: 0
раная рэарганізацыя. Замест кафедраў былі створаны сектары: гісторыі КП(б)Б і Кастрычніцкай рэвалюцыі, гісторыі грамадзянскай вайны ў Беларусі, заходні сектар. Сектар ленінізму перавялі з 1937 г. у склад Партыйнага выдавецтва БССР, у якім, акрамя падручнікаў, сталі выдаваць творы К.Маркса, Ф.Энгельса, У.І.Леніна, І.В.Сталіна.
У адпаведнасці з тагачаснай палітычнай сітуацыяй ЦК КП(б)Б патрабаваў ад Інстытута гісторыі партыі падрыхтоўкі і выдання манаграфічных работ, зборнікаў дакументаў і матэрыялаў па гісторыі бальшавізму і Кампартыі Беларусі. Перад супрацоўнікамі Інстытута была пастаўлена задача раскрыць «антынародную дзейнасць дробнабуржуазных арганізацыяў» (Бунда і БСГ), антысавецкія выступленні. Падобная палітычная лінія была вызначана лістом
І.В.Сталіна «Аб некаторых пытаннях гісторыі бальшавізму»,
накіраваным у рэдакцыю часопіса «Пралетарская рэвалюцыя» (лістапад 1931 г.). У сваім лісце лідэр партыі і савецкай краіны патрабаваў пашырыць ужыванне марксісцка-ленінскай метадалогіі ў гістарычных даследаваннях, строга прытрымлівацца прынцыпу партыйнасці і класавага падыходу.
Ліст Сталіна быў абмеркаваны на пасяджэнні партактыва Мінска. З дакладам выступіў першы сакратар ЦК КП(б)Б К.В.Гей. Ён адзначыў, што кнігі па гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі маюць шэраг трацкісцкіх, вялікадзяржаўных і нацыяналдэмакратычных установак. Крытыкаваліся найперш працы супрацоўнікаў Інстытута яўрэйскай культуры (С.Х.Агурскага, М.А.Поташа, М.Т.Агульніка, Я.А.Эйдэльмана і інш.), якіх абвінавачвалі ў «бундызме» і яўрэйскім нацыяналізме.
З пункту гледжання ЦК КП(б)Б Інстытут гісторыі партыі павінен быў разгарнуць крытыку яўрэйскага і беларускага нацыяналізму ў гістарычнай навуцы БССР. Адказам на партыйны заказ сталі кнігі А.І.Зюзькова «Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі» (1931 г.) і І.П.Ашаровіча «Супраць бундаўскага скажэння гісто-
рыі бальшавізму» (1934 г.). Таксама ў 1934 г. выйшаў першы том
«КП(б)Б у рэзалюцыях (1919 – 1932)».
Актыўна дзейнічала ў БССР з 1927 г. Таварыства гісторы- каў-марксістаў, арганізаванае паводле ініцыятывы акадэміка М.М.Пакроўскага. Таварыства адказвала за арганізацыю даследчыцкай работы па гісторыі бальшавіцкай партыі, за папулярызацыю марксісцка-ленінскай метадалогіі, за барацьбу з т.зв. «буржуазнай ідэалогіяй».
191
Структура таварыства ішла «зверху ўніз»: да 1929 г. філіялы былі адкрыты ў 22 гарадах СССР. 6 кастрычніка 1929 г. адбыўся ўстаноўчы сход беларускага аддзялення, дырэктарам якога быў прызначаны В.Г.Кнорын. Першапачаткова ў склад Таварыства ўвайшлі 20 чалавек, у асноўным выкладчыкі ВНУ (Сербента, Югаў, Майзель, Зюзькоў, Гурвіч, Поташ, Сосін, Рыўлін, Эпштэйн, Матулайціс, Шчарбакоў, Дудкоў і інш.). Пасяджэнні Таварыства гісто- рыкаў-марксістаў праводзіліся штомесячна. На іх заслухоўваліся і абмяркоўваліся даклады, напрыклад, «Істмат і гісторыя», «К.Маркс і Ф.Энгельс аб рускай рэвалюцыі», «Аб рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. на Беларусі» і інш. Але з беларускай гісторыяй была звязана меншая палова ўсіх дакладаў.
З 1928 г. Таварыства гісторыкаў-марксістаў было реарганізавана ў Таварыства марксістаў БССР. Колькасць яго членаў дасягнула 35, а ў 1930 г. – 50 чалавек. Праўда, гэта былі ў асноўным маладыя кадры.
У 1930 г. разгарнулася дыскусія па дакладу В.А.Сербенты «Аб становішчы на гістарычным фронце БССР і задачах Таварыства марксістаў», які ён зачытаў на Усесаюзнай канферэнцыі Таварыства марксістаў. Па выніках дыскусіі прынялі рашэнне звярнуць увагу на барацьбу з «трацкісцкімі, бундаўскімі і буржуазна-нацыя- налістычнымі скажэннямі гісторыі Беларусі і Кампартыі рэспублікі». Справа дайшла да таго, што У.І.Пічэту разам з М.В.Доў- нар-Запольскім назвалі «буржуазнымі гісторыкамі».
У 1933 г. Таварыства марксістаў БССР спыніла існаванне. Роспуск быў выкліканы разнародным сацыяльным складам арганізацыі, а таксама рознай палітычнай арыентацыяй членаў Таварыства. Да таго ж адчувалася перавага яўрэйскіх гісторыкаў-марксістаў, якіх таксама абвінавачвалі ў бундызме і сіянізме.
2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд.
Пачатак падрыхтоўкі кадраў гісторыкаў у БССР звязаны з Беларускім дзяржаўным універсітэтам, які быў заснаваны ў 1921 г. Дарэчы, першая лекцыя, якую прачытаў ва універсітэце гісторык Дзмітрый Пятровіч Канчалоўскі, называлася «Пра сусветную гісторыю», а першым рэктарам стаў У.І.Пічэта.
Першапачаткова падрыхтоўка гістарычных кадраў ажыццяўлялася на грамадска-педагагічным аддзяленні факультэта грамадскіх навук (першы дэкан У.М.Ігнатоўскі). Сама ідэя падобных факультэтаў была прапанавана старшынёй Камісіі ВНУ пры Наркамаце асветы РСФСР М.М.Пакроўскім. Выкладанне там вялося з пазіцыяў марксізму-ленінізму, а сярод педагагічных работнікаў і студэнтаў пераважалі камуністы.
192
У 1922 г. грамадска-педагагічнае аддзяленне было рэарганізавана ў сацыяльна-гістарычнае і ўвайшло ў склад педагагічнага факультэта універсітэта. На яго сацыяльна-гістарычным аддзяленні (1 – 2 курсы) у 1922/1923 навучальным годзе займаліся 357 студэнтаў ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў. Кафедры ў той час існавалі ўмоўна. Часам яны складаліся з аднаго прафесара. Але тэрмін «гісторыя» гучаў у назвах кафедраў: гісторыі заходнееўрапейскай літаратуры, усеагульнай гісторыі, гісторыі рэлігіі і Старажытнага Ўсходу, гісторыі Беларусі, рускай гісторыі і інш. Пад уплывам беларусізацыі 65 % навучальных курсаў выкладалася на беларускай мове, 20 % – на рускай, 15 % – на яўрэйскай. Усе экзамены і залікі сдаваліся на беларускай мове.
Дзякуючы намаганням прафесара Пічэты ва універсітэцкай адукацыі пачэснае месца занялі такія дысцыпліны, як гісторыя Беларусі, гісторыя народнай гаспадаркі БССР, гісторыя рускага і беларускага права. У цэнтры гэтай працы стаялі М.В.Доўнар-За- польскі, У.М.Ігнатоўскі, Ф.Ф.Турук, Д.А.Дудкоў, К.І.Кернажыцкі, В.Д.Дружчыц, М.М.Шчакаціхін, пра якіх з удзячнасцю ўспаміналі першыя студэнты сацыяльна-гістарычнага аддзялення педагагічнага факультэта.
Для ўмацавання выкладчыцкіх кадраў у БДУ Наркамат асветы РСФСР накіраваў туды групу вучоных-гісторыкаў – У.М.Дз’я- кава, Д.А.Жарынава, М.М.Нікольскага, У.М.Перцава, А.А.Савіча. Таксама СНК РСФСР у 1921 г. прыняў спецыяльны дэкрэт аб адкліканні з установаў Расійскай федэрацыі ўраджэнцаў Беларусі.
7 ліпеня 1931 г. на базе педагагічнага факультэта БДУ была створана самастойная навучальная ўстанова – Вышэйшы педагагічны інстытут. Ён складаўся з трох факультэтаў, у тым ліку сацыя- льна-эканамічнага. У ім на пачатак 1931/1932 навучальнага года вучыліся 160 студэнтаў. Факультэт складаўся з гістарычнага і эканамічнага аддзяленняў. У 1933 г. на сацыяльна-эканамічным факультэце была створана кафедра гісторыі СССР і БССР пад кіраўніцтвам акадэміка В.К.Шчарбакова.
16 мая 1934 г. выйшла пастанова СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў школах СССР». На яе падставе сацыяльна-эканамічны факультэт быў падзелены на гістарычны і геаграфічны факультэты. Першы набор на гістарычны факультэт у 1934/1935 навучальным годзе складаў 175 чалавек, з іх на гістарычнае аддзяленне – 100 студэнтаў. Дэканам быў прызначаны акадэмік В.К.Шчарбакоў. На факультэце былі арганізаваны кафедры гісторыі ВКП(б), гісторыі старажытнага часу і сярэдніх вя-
193
коў, гісторыі СССР і БССР, новай і найноўшай гісторыі. Працавалі 18 выкладчыкаў.
Кафедра гісторыі СССР і БССР вылучылася з кафедры ўсеагульнай гісторыі ў 1936 г. На ёй працавалі А.П.П’янкоў, Д.А.Дудкоў, Ц.С.Гарбуноў. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, у 1940 г. была створана першая універсітэцкая праграма курсу «Гісторыя Беларусі», выкладчыкі прынялі ўдзел у падрыхтоўцы дапаможні-
ка «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах». У 1939 г. на гістфаку адбылася абарона першай кандыдацкай дысертацыі.
Часткова кадры для гістарычнай навукі рыхтавалі ў камуністычных ВНУ. У кастрычніку 1925 г. на базе Цэнтральнай савецкай партыйнай школы г.Мінска быў адчынены Камуністычны уні-
версітэт Беларусі імя У.І.Леніна (існаваў да верасня 1932 г.). Гэта была вышэйшая партыйная навучальная ўстанова, якая рыхтавала кіруючыя кадры партыйных і савецкіх работнікаў. Працэс навучання ажыццяўляўся на наступных аддзяленнях: партыйным, савецкім, прапагандысцкім, газетным, народнай адукацыі. Тэрмін навучання складаў тры гады. За 1930 – 1932 гг. у гэтай ВНУ адукацыю атрымалі 2 352 чалавекі.
Таксама ў Маскве ў 1924 г. пры Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцяў Захаду імя Ю.Ю.Мархлеўскага быў ство-
раны беларускі сектар, на які прынялі 48 студэнтаў. Ужо ў 1926/ 1927 навучальным годзе вучыліся 85 студэнтаў з БССР, а ў 1931/ 1932 навучальным годзе – 116.
Штогод партыйная арганізацыя рэспублікі накіроўвала найбольш падрыхтаваныя тэарэтычна кадры ў інстытуты чырвонай прафесуры (1923 г. – 25 чалавек, 1931 г. – 18, 1932 г. – 21, 1934 г. – 30. З іх, як правіла, тры-пяць слухачоў спецыялізаваліся па гісторыі і па гісторыі партыі.
Нягледзячы на тое, што ў БССР у другой палове 20-х гг. былі створаны ўмовы для падрыхтоўкі навукова-педагагічных работнікаў, спецыялістаў-гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі не хапала. У 1930 г. іх колькасць у БССР складала 25 чалавек, а вакансіяў у навуковых гістарычных установах і на кафедрах ВНУ рэспублікі налічвалася 15.
З другой паловы 20-х гг. асноўнай формай падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі становіцца аспірантура. 6 жніўня 1927 г. СНК БССР зацвердзіў «Палажэнне аб навуковых работніках вышэйшых навучальных установаў і навуковых установаў БССР». На падставе гэтага дакумента была адчынена аспірантура ў БДУ і Інбелкульте, а з 1930 г. – у Інстытуте гісторыі партыі
194