Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2795

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

спробай навуковага аналізу беларускага нацыянальнага руху як суцэльнай з’явы грамадска-палітычнага жыцця Беларусі другой паловы ХІХ – першай чвэрці ХХ ст. Аўтар сцісла і лаканічна, але па сутнасці, ахарактарызаваў карані беларускага нацыянальнага руху, яго першыя этапы падчас рэвалюцыі 1905 – 1907 гг., Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыяў 1917 г., у перыяд нямецкай і польскай акупацыі. Турук раскрыў дзейнасць беларускіх нацыянальных палітычных партыяў, вызначыў перадумовы абвяшчэння БССР, вылучыў асобным пытаннем камуністычны рух сярод беларусаў, паказаў беспадстаўнасць супрацоўніцтва з польскімі акупантамі.

У 1925 г. Павел Віктаравіч Трамповіч у артыкуле «Шляхі беларускай інтэлігенцыі» («Савецкая Беларусь», 21 кастр.) паставіў пытанне аб супрацоўніцтве беларускай інтэлігенцыі з Камуністычнай партыяй (бальшавікоў) Беларусі. На яго думку, старая беларуская інтэлігенцыя, якая сфармавалася ў перыяд «Нашай Нівы» і пачала беларускі адраджэнцкі рух, заклала асновы беларускай дзяржаўнасці і культуры, павінна кіраваць БССР.

Вядучую ролю ў даследаванні беларускіх нацыянальных гісторыкаў адыгрывала публіцыстыка. Напрыклад, часопіс «Полымя» (выдаваўся са снежня 1922 г.), «Вперед», з 1927 г. перайменаваны ў «Бальшавік Беларусі». Дзейнасць БСГ падчас першай рускай рэвалюцыі даследаваў А.Шлюбскі, акцэнтуючы ўвагу на супрацоўніцтве БСГ з газетай «Наша Ніва». М.Мялешка паглыбіў гэтую тэматыку праз вывучэнне зямельнай праграмы Грамады. 1905-му году прысвечаны ўспаміны А.В.Бонч-Асмалоўскага. Пытанні нацыянальнай палітыкі закраналі А.І.Цвікевіч і У.І.Пічэта. Апошні даследчык таксама займаўся вывучэннем польска-савецкіх адносінаў і Рыжскага мірнага дагавору.

Большасць артыкулаў З.Жылуновіча была прысвечана станаўленню беларускай дзяржаўнасці. На старонках часопіса «Полымя» ён змясціў шэраг артыкулаў, прысвечаных гэтай тэматыцы: «Уступамі да Акцябра», «Aрганізацыя сіл», «Гістарычны момант», «Беларускія сэкцыі РКП і стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі».

У канцы 20-х гг. у адносінах да нацыянальнай інтэлігенцыі сталі ўжывацца рэпрэсіўныя меры. Пачынаецца кампанія па барацьбе з «нацдэмаўшчынай». Адным з першых у яе ўключыўся С.Х.Агурскі. У лютым 1929 г. ён выступіў на ХІІ з'ездзе КП(б)Б супраць ацэнкі У.М.Ігнатоўскім паўстання 1863 г., а К.Каліноўскага назваў міфічным героем. Агурскі спрабаваў даказаць, што паўстанне мела рэакцыйны памешчыцка-клерыкальны характар. Ар-

204


тыкул «Нацыянал-дэмакратычныя тэндэнцыі на гістарычным фронце Беларусі» («Пралетарская рэвалюцыя», №8) быў накіраваны супраць поглядаў Ігнатоўскага і.Жылуновіча, якіх аўтар прадставіў нацыяналістычнымі. Доказам сталі цытаты з заключэння камісіі У.П.Затонскага і публічнае раскайванне Ігнатоўскага ў сваіх памылках.

Першарадная роля ў барацьбе з «нацыянал-дэмакратызмам» на гістарычным фронце належыла часопісу «Бальшавік Беларусі». У 1928 г. быў апублікаваны артыкул А.Кіржніца «У няволі буржуазнага нацыяналізму». У прадмове аўтар акрэсліў сваё стаўленне да беларускага нацыянальнага руху – «нацыяналістычны рух», «згодніцкая інтэлігенцыя». На яго думку, «...гэты рух, які маскіраваўся звычайна «агульнанацыянальнымі» інтарэсамі і ідэаламі, у сапраўднасці быў накіраваны галоўным сваім астрыём супроць савецкай улады». Беларускі нацыянальны рух ён разглядзеў на прыкладах Кастрычніцкай рэвалюцыі, падрыхтоўкі і правядзення І-га Усебеларускага з’езда. Заканчэнне з’езда, якое ў аўтара названа «роспускам», адбылося з прычыны яго нацыянальнай платформы. А гэта супярэчыла класаваму прынцыпу Кастрычніцкай рэвалюцыі, што ў сваю чаргу прывяло беларускі нацыянальны рух да «...яго ўзурпацыі дробна-буржуазнай згодніцкай інтэлігенцыяй, рэакцыйным чыноўніцтвам і палёно-фільскай шляхтай».

У гэтым жа часопісе за 1929 г. былі змешчаны два артыкулы: «Аб вытоках беларускага нацыянал-дэмакратызму і нацыянал-фа- шызму» А.Сталевіча і «Беларускі нацыянал-фашызм і яго сабрат беларускі нацыянал-дэмократызм» А.Некрашэвіча. У першым ар-

тыкуле аўтар адзначыў, што сацыяльная база, эканамічныя і палітычныя прычыны беларускага нацыянал-дэмакратызму даследаваны поўна, чаго не скажаш пра карані і вытокі. Гэтаму ён прысвяціў сваё даследаванне. Вытокамі сталі БСГ і газета «Наша Ніва».

А.Некрашэвіч больш смела і адкрыта паставіў на адну прыступку «...польскі фашызм і беларускі нацыянал-фашызм». Распрацоўшчыкам апошняга ён лічыў А.Луцкевіча, яго вытокамі – той факт, што беларускі нацыянальны рух узнік не на класавай, а на нацыянальнай глебе. Фактарам, які актывізаваў нацыянал-дэма- кратызм у Савецкай Беларусі, была названа палітыка Наркамзема. Аўтар засяродзіў увагу над яго асноўнымі палажэннямі, сярод якіх яму асабліва не падабалася адмаўленне класавай барацьбы ў вёсцы і гаворка пра самабытнасць Беларусі. Але найбольш плённа гэтыя ўстаноўкі распрацаваны ў брашуры А.Зюзькова «Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі» (1931 г.).

205


На ХІІ з’ездзе КП(б)Б, які адбыўся ў лютым 1929 г., было заяўлена, што беларуская нацыянальная інтэлігенцыя праводзіць нацыяналістычны курс і расце за лік кулацтва. Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху вымушаны былі падвергнуць сябе самакрытыцы. З.Жылуновіч накіраваў у бюро ЦК КП(б)Б ліст «Мае памылкі і іх карані» (1929 г.), у якім назваў БСГ «неаформленай і палітычна нявызначанай паўсектанцкай групоўкай», а Першы Усебеларускі з’езд – «варожай дэманстрацыяй да рабоча-сялянскай улады». Гісторык абвінаваціў сябе ў невыкарыстанні класавага прынцыпу.

Тое ж зрабіў У.М.Ігнатоўскі. Выступаючы на ХІ з’ездзе КП(б)Б, ён ахарактарызаваў свае погляды як памылковыя. Пры гэтым БСГ і Бунд назваў «згаджальніцкімі нацыяналістычнымі партыямі», указаў на неабходнасць класавага падыходу ў ацэнцы нацыяналь- на-культурнага будаўніцтва. А.Р.Чарвякоў вымушаны быў асудзіць свае погляды ў артыкуле «Большевистской самокритикой вскроем свои ошибки и еще более закалим свои ряды для борьбы за социа-

лизм» (Звязда, 27 снеж.).

Праверачны тэст

І. Вызначце правільны адказ.

1. Першы старшыня Інбелкульта А) У.М.Ігнатоўскі Б) С.М.Некрашэвіч В) У.І.Пічэта

Г) М.В.Доўнар-Запольскі.

2.Гісторыка-археалагічную камісію Інбелкульта ўзначальваў А) У.М.Ігнатоўскі Б) С.М.Некрашэвіч В) У.І.Пічэта

Г) М.В.Доўнар-Запольскі.

3.Першы з’езд даследчыкаў археалогіі і археаграфіі Беларусі адбыўся ў А) 1924 г.

Б) 1925 г. В) 1926 г. Г) 1927 г.

4.У 1936 – 37 гг. Інстытут гісторыі БАН узначальваў

А) М.М.Нікольскі Б) П.В.Горын В) В.К.Шчарбакоў

Г) У.М.Ігнатоўскі

206

5.Упершыню абмеркаванне праблемаў гісторыі Беларусі адбылося на навуковай канферэнцыі ў

А) 1927 г. Б) 1935 г. В) 1939 г.

Г) 1941 г.

6.У 1920 г. гістпарт быў арганізаваны ў

А) Гомелі Б) Мінску В) Віцебску Г) Магілёве.

7. Першую кнігу па гісторыі КП(б)Б напісаў А) В.А.Сербента Б) З.Жылуновіч В) В.Г.Кнорын Г) С.Х.Агурскі.

8.У Мінску быў адкрыты Музей А) грамадзянскай вайны Б) Савецкай улады В) пралетарыята Г) рэвалюцыі.

9.Задача пашырэння марксісцка-ленінскай метадалогіі ў гістарычных даследаваннях была вызначана

А) пастановай ЦК ВКП(б)

Б) рашэннем Бюро ЦК ВКП(б) В) лістом І.В.Сталіна Г) рашэннем схода партактыва.

10.Аддзяленне Таварыства гісторыкаў-марксістаў БССР было арганізавана ў

А) 1926 г. Б) 1927 г. В) 1928 г. Г) 1929 г.

11.У 20-я гг. кадры гісторыкаў рыхтавалі ў БДУ на А) гістарычным факультэце Б) сацыяльна-эканамічным факультэце В) педагагічным факультэце Г) эканамічным факультэце.

12.У 1931 – 1933 гг. кадры гісторыкаў рыхтавалі ў БДУ на А) гістарычным факультэце Б) сацыяльна-эканамічным факультэце В) педагагічным факультэце Г) эканамічным факультэце.

207


13. У 20-я гг. яўрэйскіх гісторыкаў-марксістаў абвінавачвалі ў А) сіянізме Б) бундызме В) эканамізме

Г) меншавізме.

14. Аўтар брашуры «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» А) А.І.Цвікевіч Б) А.Р.Чарвякоў

В) М.В.Доўнар-Запольскі Г) Ф.Ф.Турук.

15. Першая спроба навуковага аналізу беларускага нацыянальнага руху належыць

А) П.Трамповічу Б) А.Смолічу В) Ф.Туруку Г) А.Бурбісу.

ІІ. Складзіце пералік.

1. Вучоныя ступені, уведезныя ў 1934 г.:...

2.Вучоныя званні, уведзеныя ў 1934 г.:...

3.Асноўныя палажэнні яўрэйскай марксісцкай гістарыяграфіі:...

4.Асноўныя палажэнні беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі:...

ІІІ. Вызначце дату.

1. Пастанова СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў школах СССР».

2.Арганізацыя аспірантуры ў БДУ.

3.Адкрыццё Савета па абароне дысертацыяў па гістарычных навуках у БДУ.

208

Тэма 8. Даследаванне айчыннай гісторыі ў 1919 – 1941 гг.

План

1. Станаўленне археалагічнай навукі ў БССР.

2.Абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі.

3.Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ў даваенны час.

4.Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу.

5.Гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў беларускай савецкай гістарыяграфіі 20 –30-х гг.

Рэкамендаваная літаратура

1. Алексеев, Л.В. Археология и краеведение Беларуси ХVI в. – 30-е годы ХХ в. / Л.В.Алексеев; под ред. Б.А.Рыбакова. – Мн.: Беларуская на-

вука, 1996. – С. 174 – 191.

2.Брыгадзін, П.І. Усевалад Ігнатоўскі: Палітычны дзеяч, вучоны / П.І.Брыгадзін, І.Д.Мацяс. – Мн.: Полымя, 1998. – 96 с.

3.Вяргей, В.С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР, 1919 – 1941 гг. / В.С.Вяргей. – Мн.: Навука і тэхніка, 1992. – 144 с.

4.Гануш, А.Г. Мітрафан Доўнар-Запольскі / А.Г.Гануш, П.С.Кручок; пад рэд. В.Ф.Кушнера. – Мн.: Агенцтва «Геронт – А», 1995. – 30 с.

5.Грыцкевіч, А. Погляды Усевалада Ігнатоўскага на гісторыю Беларусі феадальнага перыяду / А.Грыцкевіч // Беларусика = Albaruthenika: Кн. 3: Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – С. 64 – 70.

6.Достижения исторической науки в БССР за 50 лет (1919 – 1969 гг.): Краткий очерк / под ред. И.С.Кравченко и З.Ю.Копысского. – Мн.: Наука

итехника, 1970. – С. 21 – 22.

7.Достижения исторической науки в БССР за 60 лет / Л.Д.Поболь [и др.]; под ред. З.Ю.Копысского, П.Т.Петрикова. – Мн.: Наука и техника,

1979. – С. 5 – 11.

8.Ігнаценка, І.М. У.М.Ігнатоўскі: грамадска-палітычная і навуковая дзейнасць / І.М.Ігнаценка, А.С.Кароль // Весці АН БССР. Серыя грамад.

навук. – 1991. – № 2. – С. 71 – 78.

9.Ігнаценка, І. Усевалад Ігнатоўскі і яго час / І.Ігнаценка, А.Кароль. –

Мн., 1991.

10. Іофэ, Э. Даследчык эпохі феадалізму / Э.Іофэ // Беларуская мінуў-

шчына. – 1996. – № 6. – С. 40 – 42.

209


11. Иоффе, Э.Г. В.И.Пичета как историк социально-экономического развития Белоруссии в эпоху феодализма (ХVI – первая половина ХVII века). Автореф. дис. на соиск. уч. степ. канд. ист. наук: 07.00.09. – Мн.,

1974. – 21 с.

12. Иоффе, Э.Г. Из истории белорусской деревни (Советская историография социально-экономического развития белорусской деревни ХVII – первой половины ХІХ века) / Э.Г.Иоффе. – Мн.: Ураджай, 1990. – 248 с.

13. Копысский, З.Ю. Белоруссия феодального периода в советской историографии 20-х годов / З.Ю.Копысский // Советское славяноведение. –

1988. – № 4. – С. 60 – 65.

14. Копысский, З.Ю. Историография БССР (эпоха феодализма): учеб. пособие / З.Ю.Копысский, В.В.Чепко. – Мн.: Университетское, 1986. –

С. 63 – 93.

15. Гісторыя Беларусі: з 1795 г. да вясны 1917 г.: вучэб. дапам. / І.І.Коўкель [і інш.]. – Мн.: Аверсэв, 2001. – С. 11 – 28.

16. Кузьменка, У. Акадэмік У.І.Пічэта: выпрабаванне лёсам / У.Кузьменка, В.Скалабан // Беларускі гістарычны часопіс. – 2003. – № 6. – С. 11 – 18.

17. Кушнер, В. Стваральнік канцэпцыі беларускай нацыянальнай гісторыі / В.Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. – 2004. – № 10. –

С. 53 – 60.

18. Лінднэр, Р. Гісторыкі і ўлада: Нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХIХ – ХХ ст. / Р.Лінднэр. – СПб.: Неўскі прасцяг, 2003. – С. 147 – 236.

19. Михнюк, В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919 – 1941 гг.) / В.Н.Михнюк; под ред. П.Т.Петрикова. – Мн.: Наука и техника, 1985. – 286 с.

20. Панютич, В.П. Историография аграрной истории Беларуси 1861 – 1917 гг.: монография / В.П.Панютич. – Мн.: ГНУ «Институт истории НАН Беларуси», 2005. – 262 с.

21. Панюціч, В. «На парэформеннай Беларусі развіццё аграрнага ладу мела капіталістычны характар» / В.Панюціч // Навіны Беларускай акадэміі навук. – 1992. – 27 лістап.

22. Спірыдонаў, М.Ф. Асноўныя праблемы гісторыі сялянства Беларусі ХІV – ХVІ стст. у савецкай гістарыяграфіі / М.Ф.Спірыдонаў // Весці АН БССР. Серыя грамад. навук. – 1990. – № 1. – С. 107 – 114.

23.Токарев, Н. «Его работы сохраняют свою научную ценность» / Н.Токарев // Навіны Беларускай акадэміі навук. – 1992. – 25 верас.

24.Шумейко, М.Ф. Неопубликованная монография М.В.Довнар-За- польского «История Белоруссии» как историографический источник /

М.Ф.Шумейко // Наш радавод. – Гродна, 1991. – Кн. 3. – Ч. 1. – С. 120 – 124.

25. Яноўскі, А. «Я аддаваў усе свае сілы будаўніцтву БДУ...» / А.Яноўскі // Беларускі гістарычны часопіс. – 2003. – № 6. – С. 3 – 10.

210


Смотрите также файлы