Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2777
Скачиваний: 0
пры ЦК КП(б)Б. У ліку першых аспірантаў БДУ былі вучні У.І.Пічэты – А.Бурдзейка, Ф.Забела, К.Кернажыцкі.
У аспірантуру маглі паступаць асобы, якія мелі вышэйшую гістарычную адукацыю. У адпаведнасці з палажэннем аб арганізацыі аспірантуры не менш чым палову аспірантаў павінны былі складаць выхадцы з рабочых і сялян ва ўзросце да 37 гадоў. Першапачаткова паступаючыя прадстаўлялі рэферат па гісторыі і праходзілі субяседаванне па асноўных грамадскіх дысцыплінах (дыялектычнаму матэрыялізму, палітычнай эканоміі, ленінізму, гісторыі класавай барацьбы, гісторыі партыі). Пры гэтым суіскальнікі аспірантуры Інстытута гісторыі партыі павінны былі мець пяць гадоў партыйнага стажу і тры гады партыйнай работы. Пазней былі ўведзены ўступныя экзамены па грамадскіх навуках і гісторыі.
Тэрмін навучання для аспірантаў складаў тры гады. У першы год навучання вывучалі дыялектычны і гістарычны матэрыялізм, ленінізм і гісторыю ВКП(б). Другі год адводзіўся на вывучэнне гісторыі КП(б)Б і рэвалюцыйнага руху ў Беларусі. Трэці год аспіранты самастойна распрацоўвалі навуковую гістарычную праблему і прымалі ўдзел у навукова-даследчай дзейнасці. Ужо з другога курсу ўсе аспіранты абавязкова павінны былі займацца выкладчыцкай дзейнасцю.
Паколькі ў БССР не хапала навуковых кадраў, ЦК КП(б)Б у снежні 1930 г. прыняў пастанову, у якой вызначыў меры па ўдасканаленні іх падрыхтоўкі. У Акадэміі навук БССР быў створаны Інстытут аспірантуры. Ён увабраў аспірантаў усіх навукова-да- следчых установаў. Для аспірантаў-гісторыкаў працаваў метадалагічны семінар «Асноўныя праблемы гісторыі ХІХ і ХХ стст. у асвятленні У.І.Леніна». Яны заслухалі даклады: «Праблема прамысловага перавароту ў пастаноўцы У.І.Леніна», «У.І.Ленін аб Парыжскай камуне», «Праблемы перарастання буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную паводле У.І.Леніна» і інш.
Такая форма навучання будучых навуковых і выкладчыцкіх работнікаў, калі адначасова займаліся 300 чалавек, сябе не апраўдала. Таму ў верасні 1932 г. Інстытут аспірантуры быў рэарганізаваны. Працэс падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі зноў быў перанесены ў навукова-даследчыцкія ўстановы і ВНУ.
Паляпшэнню падрыхтоўкі кадраў гісторыкаў садзейнічала пастановы СНК СССР (студзень 1934 г.) «Аб падрыхтоўцы навуко-
вых і навукова-педагагічных кадраў», «Аб вучоных ступенях і зван-
нях». Уводзіліся навуковыя ступені (кандыдат і доктар навук) і вучоныя званні (асістэнт, дацэнт, прафесар (у ВНУ), малодшы і ста-
195
рэйшы навуковы супрацоўнік і сапраўдны член (у навукова-да- следчых установах)).
Для атрымання вучоных ступеняў кандыдата і доктара навук уводзілася публічная абарона дысертацыяў. Аднак ступень доктара навук магла прысуджацца і без абароны вучоным, вядомым сваім укладам у развіццё навукі. Таксама ступень доктара навук аўтаматычна прысвойвалася акадэмікам саюзных і рэспубліканскіх Акадэміяў навук. На гэтай падставе ступень доктара гістарычных навук без абароны дысертацыі была прысуджана М.М.Нікольскаму, У.М.Перцаву, С.Ю.Матулайцісу, П.В.Горыну, В.К.Шчарбакову, В.А.Сербенце.
З 1934 г. аспірантура замацоўвалася толькі ў ВНУ з моцнай навучальна-навуковай базай. У лік аспірантаў прымаліся асобы, якія мелі закончаную вышэйшую адукацыю і стаж працы па выбранай спецыяльнасці не менш за два гады. Аспірант займаўся па індывідуальным плане. Асноўным яго зместам з’яўлялася самастойная даследчыцкая праца, якая завяршалася абаронай кандыдацкай дысертацыі. У сакавіку 1939 г. СНК СССР зацвердзіў новае палажэнне аб аспірантуры. З гэтага часу яна стала адзінай формай падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў СССР.
Усакавіку 1937 г. у БДУ быў створаны Вучоны савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацыяў па гістарычных навуках. Яго праца садзейнічала росту нацыянальных навуковых кадраў. Ужо ў даваенныя гады ў БДУ абаранілі кандыдацкія дысертацыі Д.А.Дудкоў, А.І.Зюськоў, К.І.Кернажыцкі, Г.М.Ліўшыц, І.Ф.Лочмель, А.П.П’янкоў. Усяго ў БДУ навуковыя ступені кандыдата гістарычных навук былі прысуджаны 10 суіскальнікам.
Упачатку 1935 г. у БССР налічвалася 92 гісторыка вышэйшай кваліфікацыі, уключаючы археолагаў, этнографаў і аспірантаў. Гісторыяй партыі займаліся 27 чалавек, новай і найноўшай гісторыяй – 19, гісторыяй Беларусі – 15, гісторыяй народаў СССР – 14, гісторыяй старажытнага свету – 4. Акадэмікаў і прафесароў было 9, дацэнтаў – 19, малодшых навуковых супрацоўнікаў і асістэнтаў –
29.У аспірантуры займаліся 35 чалавек.
Але спецыялістаў не хапала, асабліва па сусветнай гісторыі. Некаторыя кафедры ўзначальвалі дацэнты і нават асістэнты. Так, у 1936 г. у БССР не было ніводнага прафесара па гісторыі СССР, хоць такія кафедры былі адкрытыя ў пяці ВНУ.
Улічваючы гэтыя абставіны, на Бюро ЦК КП(б)Б у чэрвені 1937 г. было разгледжана пытанне «Аб падрыхтоўцы аспірантаў па са-
196
цыяльна-эканамічным дысцыплінах, мове і літаратуры». Кіраўніцтву АН БССР, БДУ, Мінскага педінстытута прапанавалі пад асабістую адказнасць палепшыць падрыхтоўку аспірантаў. Назіраецца павялічэнне колькасці аспірантаў па грамадзянскай гісторыі. З другога боку, выхад «Кароткага курсу гісторыі ВКП(б)» паставіў задачу ўзмацнення партыйнай прапаганды. Таму ў ВНУ рэспублікі былі створаны кафедры марксізму-ленінізму і адкрыта аспірантура па спецыяльнасці «гісторыі партыі» ў АН БССР.
Такім чынам, у даваенны перыяд у БССР склалася адзіная сістэма падрыхтоўкі кадраў гісторыкаў, якая праводзілася на падставе марксісцка-ленінскай метадалогіі.
3. Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі. Ідэйнапалітычная барацьба з яўрэйскімі гісторыкамі-марксістамі ў
20-я – пач. 30-х гг. У 20-я гг. у гістарычнай навуцы СССР склалася гістарычная «школа М.М.Пакроўскага». Большасць сучасных даследчыкаў у гэты тэрмін укладвае грамадска-палітычны, а не навуковы змест. Для гэтай школы былі характэрны тыповыя рысы савецкай гістарыяграфіі: манапалізацыя ісціны, ідэйная манаполія, лінейнае разуменне грамадскага прагрэсу, манапалізм думкі і інш.
Памёр М.М.Пакроўскі ў 1932 г., а ўжо ў другой палове 30-х гг. разгарнулася хваля крытыкі яго поглядаў. У 1936 г. цэнтральныя газеты краіны апублікавалі заўвагі кіраўнікоў краіны (І.Сталіна, С.Жданава, С.Кірава) на канспекты падручнікаў па гісторыі СССР
і новай гісторыі. На іх думку, памылкі аўтараў былі абумоўлены антымарксісцкімі, антыленінскімі, ліквідатарскімі і антынавуковымі поглядамі Пакроўскага. З жорсткай іх крытыкай выступілі К.Радэк і М.Бухарын. Радэк заявіў, што Пакроўскі не мог быць марксісцкім гісторыкам, бо сфармаваўся як спецыяліст, не будучы членам партыі бальшавікоў. М.І.Бухарын не згаджаўся з тэзісам пра неаб’ектыўнасць класавай барацьбы. Пралетарская гісторыя – праўдзівая ў сваёй аснове, бо заснавана на марксізме. Ужо ў 1939 г. выйшаў зборнік навуковых працаў вучняў гісторыка «Против ис-
торической концепции М.М.Покровского», а ў 1940 г. – «Против антимарксистской концепции М.М.Покровского».
Відавочна, што прычынаў для навуковай крытыкі Пакроўскага не існавала, а вось палітычныя былі – яго погляды на савецкую гісторыю не супадалі з поглядамі кіраўніцтва СССР:
197
Погляды М.М.Пакроўскага |
Пазіцыя І.В.Сталіна |
||
Крытыка рускіх гісторыкаў дзяр- |
Прызнанне вызначальнай ролі дзяр- |
||
жаўна-прававой школы |
жавы ў грамадскім жыцці |
||
Высокія |
тэмпы эканамічнага росту |
Адсталасць Расійскай імперыі прад- |
|
Расіі ў пачатку ХХ ст. садзейнічалі |
вызначыла нарастанне сацыяльнай |
||
паскоранаму развіццю |
капіталізму і |
рэвалюцыі |
|
абвастрэнню класавай барацьбы |
|||
Падабенства рускага і заходнееўра- |
Нацыянальнае паходжанне рускай |
||
пейскага |
шляхоў |
гістарычнага |
рэвалюцыі |
развіцця |
|||
Адмаўленне ролі асобы ў гісторыі |
Зварот да вялікіх асобаў з мэтай выха- |
||
вання патрыятызму |
|||
Зразумела, што погляды М.М.Пакроўскага перасталі адпавядаць палітычным і ідэалагічным патрабаванням часу.
Развіццё гістарычнай навукі БССР у гэты перыяд праходзіла ў складаных умовах. На гістарычныя даследаванні наклала адбітак камандна-адміністрацыйныя сістэма. Вострая барацьба вакол пытанняў гісторыі Беларусі найчасцей завяршалася палітычнымі абвінавачваннямі, што мела негатыўныя наступствы для самой гістарычнай навукі.
Устанаўленне марксісцка-ленінскай метадалогіі ажыццяўлялася ў форме барацьбы з яўрэйскімі гісторыкамі-марксістамі і беларускімі гісторыкамі нацыянальнай арыентацыі. Да таго ж 40 % рэспубліканскага і 25 % акруговага партыйнага актыву рэспублікі былі выхадцамі з небальшавіцкіх партыяў.
Яўрэйскіх гісторыкаў сталі абвінавачваць у бундызме – г.зн. прыхільнасці да ідэалогіі Бунда («Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі»), а таксама ў сіянізме. Дарэчы старшыня ЦВК БССР А.Р.Чарвякоў у дакладзе «Сучаснае становішча Савецкай Беларусі» (1926 г.) адзначыў, што «асноўнымі контррэвалюцыйнымі сіламі ў Беларусі з’яўляюцца духавенства, а затым сіяністы».
Яўрэйская інтэлігенцыя ў 20-я гг. выказывала незадаволенасць палітыкай беларусізацыі і карэнізацыяй, бачыла ў гэтых працэсах прымусовае абеларусванне і ігнараванне культурных патрэбаў яўрэйскай нацыянальнай меншасці ў БССР. Яўрэйскія гісторыкі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. сталі прапагандаваць ідэю «культурна-нацыянальнай аўтаноміі» для савецкіх яўрэяў. Партыйнае кіраўніцтва лічыла падобныя погляды нацыяналістычнымі.
Дацэнт БДУ І.Славін у артыкуле «Национал-демократизм и правая опасность», які быў апублікаваны ў часопісе «Революция
198
и культура» (1929, №2), сцвярджаў, што ў гарадах Беларусі яўрэйскія рабочыя не займаюць адказных пасадаў у органах дыктатуры пралетарыята. А паколькі ў БССР яўрэйскі пралетарыят мае большасць, то палітыка беларусізацыі вядзе да паслаблення дыктатуры пралетарыята і ўзмацнення ролі сялянства.
Яўрэйскія гісторыкі, як правіла, гэта былыя члены Бунда («самаліквідацыя» гэтай партыі адбылася ў сакавіку 1921 г.), у сваіх поглядах зыходзілі з наступных канцэптуальных палажэнняў: яўрэйскі нацыяналізм – гэта адказ на антысемітызм (бальшавікі лічылі вынікам класавай барацьбы); «канцэпцыя адзінай прыгнечанай і гнанай яўрэйскай нацыі»; кіруючая роля Бунда ў рэвалюцыйным руху на тэрыторыі Беларусі; «двухкарэннасць» утварэння КП(б)Б: з Бунда і бальшавіцкіх арганізацыяў. Практычнае ўвасабленне гэтыя палажэнні атрымалі ў працах Бухбіндэра, Вайнштэйна, Кіржніца, Крэмера, Літвакова, Рафеса і інш.
Ю.Н.Майзель, М.І.Шапавалаў у «Кароткім нарысе гісто-
рыі КП(б)Б» (1929 г.) сцвярджалі, што ў Беларусі ў пачатку ХХ ст. дамінавала рамесная вытворчасць, таму не існавала пралетарскай глебы для распаўсюджання бальшавізму, але меліся сацыяльная і нацыянальная база для дзейнасці Бунда. Аўтары лічылі, што партыйныя арганізацыі бальшавікоў узніклі на Беларусі ў 1917 г. і не адыгралі кіруючай ролі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Б.Олікер, Л.Розенблюм у «Нарысах гісторыі камсамола ў Беларусі» (1927 г.) таксама не прызнавалі дзейнасць бальшавіцкіх арганізацыяў у Беларусі да лютага 1917 г. На іх думку, да гэтага часу кіруючай сілай у рэвалюцыйным руху былі Бунд і меншавікі.
Адзін з заснавальнікаў Бунда Аляксандр Крэмер у артыкуле «Основание Бунда», надрукаваным у часопісе «Пролетарская революция» (1929, №11) даказваў, што І-ы з’езд РСДРП быў скліканы паводле ініцыятывы Бунда.
Аб кіруючай ролі Бунда ў рэвалюцыйных працэсах канца ХІХ – пачатку ХХ ст. у савецкай гістарыяграфіі 20-х гг. пісалі М.Рафес
(«Очерки по истории еврейского рабочего движения» (1929 г.); «Очерки по истории Бунда» (1923 г.)), Н.А.Бухбіндэр («Материалы по истории еврейского рабочего движения в России» (1923 г.); «История еврейского рабочего движения в России: (По неизд. материалам)» (1925 г.)), А.Д.Кіржніц («В годы империалистической войны: Очерки рабочего движения в России» (1924 г.); «Еврейский рабочий» (1927 г.)).
Найбольш выразна погляды яўрэйскіх гісторыкаў-марксістаў прасочваюцца ў працах старшыні гістарычнай секцыі Інстытута
199