Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2824

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Гісторыку належыць права першай распрацоўкі новага сюжэту ў гісторыі Беларусі – ролі казацтва. Аўтар бачыў у казацкім руху ХVІІ ст. шырокае антыфеадальнае паўстанне казакоў і мужыкоў. Гэтая пазіцыя была ў далейшым распрацавана В.К.Шчарбаковым, І.Ф.Лочмелем, Л.С.Абецэдарскім.

Тры падзелы Рэчы Паспалітай сталі вынікам унутранага разлажэння дзяржавы: сацыяльных антаганізмаў, палітычнай анархіі, нацыянальных і рэлігійных спрэчак. Затым адбылася інкарпарацыя Беларусі Расіяй.

Канспектыўна, на некалькіх старонках, даследчык раскрыў чацвёрты перыяд айчыннай гісторыі. На думку У.М.Ігнатоўскага, эканамічны і палітычны стан «гнілога вялікага арганізму» прадвызначыў русіфікацыю, асабліва пасля паўстання 1830 – 1831 гг. Беларускі нацыянальны рух за адраджэнне мовы, культуры, самасвядомасці і дзяржаўнасці, адпаведна, мае сацыяльныя карані і палітычна абгрунтаваны. Аўтар адзначыў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. вырашыла сацыяльнае пытанне і сутыкнулася з пытаннем нацыянальным. Таму партыя бальшавікоў вымушана была абвясціць БССР.

Да першых абагульных працаў па гісторыі Беларусі адносіц-

ца курс лекцыяў У.І.Пічэты «История белорусского народа», які ўпершыню быў апублікаваны ў дапаможніку «Курс белорусоведе-

ния. Лекции, читанные в Белорусском народном университете в Москве летом 1918 г.» (1920 г.). Аўтар прасачыў лінію еўрапейскай традыцыі ў гісторыі Беларусі. Ён прытрымліваўся каланізацыйнай тэорыі – лічыў, што славяне каланізавалі тэрыторыю Беларусі.

З пазіцыяў дзяржаўнай школы Пічэта прааналізаваў працэс утварэння ВКЛ, яго палітычную пабудову, уніі з Польшчай, узаемаадносіны з Маскоўскай дзяржавай. Аўтар лічыў, што беларускія землі ўвайшлі ў склад новай краіны добраахвотна, хаця ў канцы 30-х гг. адмовіцца ад гэтай пазіцыі. Па прыкладзе М.К.Любаўскага ён назваў ВКЛ «Літоўска-Рускай дзяржавай» з федэратыўнай пабудовай і аўтаноміяй беларускіх зямель. Той жа характар мела Рэч Паспалітая, але Польшча ў ёй займала дамінуючае становішча.

Асобную ўвагу Пічэта прысвяціў рэлігійнаму пытанню на Беларусі, вызначыў становішча сялян, шляхты, раскрыў русіфікатарскую палітыку царызму, рэформу 1861 г., дзейнасць земстваў, стан гаспадарчага жыцця ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.

У 1924 г. выйшла «Гісторыя Беларусі» У.І.Пічэты. Кніга ахоплівае перыяд ад старажытнасці да Люблінскай уніі (1569 г.). Перы-

215


ядызацыя, якую прапанаваў аўтар, заснавана на прынцыпе дзяржаўнай прыналежнасці Беларусі. Ён вылучыў пяць перыядаў: 1) дагістарычнае мінулае; 2) гісторыя беларускага народа да другой паловы XI ст.; 3) беларускія землі ў XI – XIII стст.; 4) Беларусь у складзе ВКЛ; 5) шляхецкая феадальная дзяржава.

Першы і другі перыяды асвятляюцца ў першым раздзеле працы «Тэрыторыя і яе мінулае». У гэтым раздзеле аўтар разглядзеў рэльеф, рэкі Беларусі, глебы, клімат, раслінны і жывёльны свет, бо гэта, як лічыў У.I.Пічэта, мае самы непасярэдны «ўплыў на гістарычнае жыццё народа». Гісторык упершыню ўключыў у гісторыю Беларусі археалагічную перыядызацыю. Пры гэтым ён разглядзеў археалагічныя знаходкі ў Мінскай, Віцебскай і заходніх паветах Смаленскай губерняў, што супадала з этнічнай тэрыторыяй Беларусі.

Асаблівасцю працы з’яўляецца тое, што гісторыю Беларусі Пічэта прасачыў у кантэксце агульнай славянскай гісторыі. Ён пачаў з прарадзімы славян і з іх суседзей – готаў, іранскіх плямёнаў, скіфаў і сарматаў і інш. Аўтар неаднаразова падкрэсліваў, што ў выніку «Вялікага перасялення народаў» славяне пачалі засяляць новыя землі. Гэты працэс у аўтара атрымаў назву «ўсходнеславянскай каланізацыі», якая была выкарыстана пад уплывам М.К.Любаўскага.

Большая частка першага раздзела прысвечана гісторыі «беларускага племені» да першай паловы XI ст.: паслядоўна разглядаецца гісторыя племянных саюзаў, утварэнне дынастычнай дзяржавы, гандлёвыя сувязі, грамадства, дзяржаўны лад, хрысціянізацыя Беларусі і прававыя нормы.

Раннюю гісторыю Полацкай зямлі Пічэта разглядаў як барацьбу «поўначы» і «поўдня» – варажскіх княстваў і Ноўгарадскага і Кіеўскага княстваў за гандлёвыя шляхі. Паміж гэтымі княствамі апынуліся полацкія крывічы, дрыгавічы, драўляне і інш. Вынікам была перамога «поўначы». Утворанае дзяржаўнае аб’яднанне аўтар назваў Кіеўскай дзяржавай. Прычыны паходаў славян на Візантыю, Камскую Булгарыю, Хазарыю і г.д. Пічэта абгрунтаваў «неабходнасцю наладзіць гандлёвыя справы», «гандлёвымі інтарэсамі». Пры гэтым ён ужыў тэрміны-мадэрнізмы «прамысловая Візантыя», «прадметы індустрыі і ўсходняй прадукцыі», «супольны капітал».

Менш увагі аўтар надаў праблемам грамадскага і дзяржаўнага ладу, культуры перыяду IX – XI стст. Пры гэтым Пічэта асабліва падкрэсліў значную ролю веча пры «пэўнай слабасці княжай улады і пры нязначным аб’яднанні ў палітычных адносінах паасобных краін з Кіевам».

216


Утварэнню і гісторыі самастойных Полацкай, Тураўскай і Смаленскай «земляў-краінаў» прысвечаныя другі і трэці раздзелы кнігі. Даследчык меркаваў, што пачатак умацавання палітычнай самастойнасці Полацкага княства прыпадае на княжанне Брачыслава Ізяславіча, бо «Полацкая зямля не ўвайшла ў склад Кіеўскай дзяржавы». Прычыну феадальных усобіцаў гісторык бачыў у парушэнні спадчыннага права Яраславічамі. Аўтар выказаў меркаванне, што падзел Кіеўскай дзяржавы «бярэ пачатак у нормах агульнаславянскага сямейнага права». Аднак першаснымі ён лічыў эканамічныя адносіны: «Кіеўская дзяржава, зложаная з паасобных зямель-краін, звязаных з Кіевам толькі эканамічнымі адносінамі, была ўнутры вельмі слабай», і «шэраг з’яў эканамічнага характару ў выглядзе скарачэння дняпроўска-візантыйскага гандлю прыспяшылі працэс распаду».

Пічэта вызначыў акалічнасці і асаблівасці палітычнага развіцця Полацкай, Турава-Пінскай, Смаленскай земляў, прысвяціўшы апошняй вялікі раздзел кнігі. Адзначым, што гісторыя Смаленскага княства гэтага перыяду недастаткова вывучаецца ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі.

Як і яго сучаснікі (У.М.Ігнатоўскі, М.В.Доўнар-Запольскі), Пічэта зрабіў грунтоўны агляд культурнага развіцця беларускіх зямель у XI – XIII стст. Пры гэтым ён лічыў, што «галоўным асяродкам беларускай асветы быў Смаленск». Гэтая думка супярэчыць яго выказванням аб тым, што Полацкая дзяржава стала незалежнай ужо ў XI ст., а Смаленская – толькі ў XII ст. Яна адрозніваецца ад меркаванняў Ігнатоўскага, які лічыў калыскай беларускай культуры Полаччыну, і Доўнар-Запольскага, які вылучаў тры цэнтры: Тураў, Смаленск, Полацк. Цікава, што з’яўленне моўных адметнасцяў на беларускіх землях У.I.Пічэта аднёс да XIII ст. (1229 г.), называючы іх «смаленска-полацкай гутаркай».

Вельмі нязвыклым для тагачаснай гістарыяграфіі з’яўляецца раздзел, прысвечаны палітычнай думцы XI – XIII стст. Гэтага няма ні ў папярэднікаў Пічэты, ні ў далейшых навуковых распрацоўках.

Канцэпцыя У.I.Пічэты аб генезісе ВКЛ не вызначаецца арыгінальнасцю. Відавочна, што гісторык пайшоў следам за сваім настаўнікам М.К.Любаўскім. Пэўнае адрозненне ёсць толькі ў тым, што Пічэта акцэнтаваў увагу на тэрытарыяльна-этнічным характары гістарычнай Літвы. Аўтар падкрэсліваў літоўска-беларускі характар дзяржавы, у прыватнасці, звязваў працэс станаўлення дзяржавы з князямі Войшалкам і Віценем. На думку даследчыка, ВКЛ уяўляла сабой «федэрацыю краін, звязаных з цэнтрам вельмі не-

217


трывалымі вузламі». У.I.Пічэта прывёў дэталёвы агляд падзей другой палавіны XIV ст. Асабліва падрабязна ён раскрыў характар узаемаадносін з Масквой, пачынаючы ад часоў Казіміра Ягелончыка.

Вельмі важным з’яўляецца раздзел, у якім разглядаецца развіццё гаспадаркі ў XV – першай палове XVI ст. Аўтар прааналізаваў прычыны слабасці дзяржаўнага скарбу і малую эфектыўнасць гаспадарчай дзейнасці ўвогуле. Гэта вызначала малыя выдаткі на войска, залежнасць гаспадара ад магнатаў.

У пятым раздзеле кнігі разглядаецца ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Унутрыпалітычныя адносіны і Лівонская вайна пададзены Пічэтам канспектыўна. Значна больш гаворыцца аб захадах, якія рабіў урад ВКЛ для павышэння абароназдольнасці краіны.

Уважліва падыйшоў Пічэта да асвятлення беларускага Адраджэння XVI ст. Тут ён зрабіў значны крок наперад у тагачаснай беларускай гістарыяграфіі. Пачатак беларускага Адраджэння даследчык звязаў з ростам гандлёвых адносін з Заходняй Еўропай, павелічэннем тавараабмену, са з’яўленнем багатага мяшчанства і багатых землеўладальнікаў (г.зн. з узнікненнем сацыяльных слаёў, падрыхтаваных да ўспрыняцця культуры новага ўзроўню), бо менавіта «гандлёвыя сувязі з Захадам пазнаёмілі літоўска-беларускіх землеўласнікаў з еўрапейскай культурай». Гуманізм на Беларусі Пічэта ўпершыню падзяліў на дзве плыні: гарадскую і шляхецкую. Пры гэтым аўтар сцвярджаў, што «гарадскі гуманістычны рух меў замкнёны характар і не выходзіў за межы горада».

Да асаблівасцяў кнігі можна аднесці ўжыванне аўтарам разнастайных тэрмінаў-мадэрнізмаў, напрыклад, «абрабляючая прамысловасць», «здабываючая прамысловасць», «банкроцтва», «партыя», «інтэлігенцыя». Характарызуючы эканамічныя і грамадскія стасункі XIII – ХIV і XV – XVI стст., ён ужывае такія паняцці, як «еўрапейскі капітал», «рабочы клас», «каланіяльныя прадукты», «буржуазія».

Варта адзначыць, што Пічэта размяшчаў цэнтр беларускай цывілізацыі на Смаленшчыне. Беларусь ён бачыў на землях Полаччыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Міншчыны. Магчыма, гэта тлумачыцца настроямі ў тагачасным беларускім грамадстве. У гэты час адбываліся «ўзбуйненні» БССР, што патрабавала пэўнага ідэалагічнага абгрунтавання.

Самай аб’ёмнай сярод напісаных у 20-я гг. сінтэтычных працаў па гісторыі Беларусі лічыцца «История Белоруссии» М.В.Доў- нар-Запольскага. Кніга не была надрукавана пры жыцці аўтара з палітычных прычынаў. Аўтар працаваў над рукапісам, які задум-

218


ваўся як вучэбны дапаможнік для тэхнікумаў і вышэйшай школы, з 1918 па 1926 г.

Доўнар-Запольскі прапанаваў сваю ўласную перыядызацыю гісторыі Беларусі. Першы перыяд – «старажытны» (VІІ – ІХ ст.), другі – «княжаскі (Х – ХІІІ ст.), трэці – «Вялікае княства Літоўскае» (ХІІІ – першая палова ХVІ ст.), чацвёрты – «эпоха ўніі з Польшчай» (другая палова ХVІ – канец ХVІІІ ст.), пяты – «перыяд падзелаў» (канец ХVІІІ – першая трэць ХІХ ст.), шосты – «эпоха рускага панавання» (другая трэць ХІХ – канец ХІХ ст.), сёмы – «эпоха нацыянальнага адраджэння» (мяжа ХІХ – ХХ ст.), восьмы – «барацьба за дзяржаўнасць» (1915 – 1919 гг.). Перыядызацыя сведчыць, што галоўнай праблемай, якую даследаваў аўтар, была праблема дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі.

Канцэпцыя айчыннай гісторыі Доўнар-Запольскага грунтуецца на палажэннях яго першых працаў канца ХІХ ст. і апублікаваных працаў дзеячоў беларускага нацыянальнага руху. Яна вызначаецца наступнымі тэзісамі: паходжанне беларусаў з крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў («пачатак развіцця беларускай нацыі»); «расавая чысціня» беларусаў і палякаў; «каланізацыйная тэорыя» (славянская каланізацыя тэрыторыі Беларусі); Ноўгарад – калонія Полацка; ідэя Літоўска-Рускай дзяржавы; прыярытэт сацыяльна-экана- мічнай гісторыі; дамінаванне нацыянальнага руху над сацыяльным; непрызнанне Кастрычніцкай рэвалюцыі (нават не ўзгадваецца ў тэксце); вядучая роля БНР у фармаванні беларускай дзяржаўнасці.

Рукапіс кнігі Доўнар-Запольскага быў разгледжаны намеснікам загадчыка аддзела друку пры ЦК КП(б)Б В.А.Сербентам (1895 – 1980 гг.), які наклаў рэзалюцыю: «рукапіс нельга дазволіць друкаваць» за нераскрытую ролю рабочага класа, завышаную ацэнку БНР і БСГ. 28 студзеня 1926 г. адбылося закрытае пасяджэнне Бюро ЦК КП(б)Б па гэтым пытанні. У пастанове адзначалася: «1. Признать, что книгу Довнар-Запольского издавать нельзя как выражающую позицию белорусского национального демократизма и в корне искажающую историю Беларуси. 2. Рукопись взять в собственость БелГИЗа... для использования в порядке секретного материала...

3. Считать необходимым подвергнуть широкой критике книгу... в целях развёртывания идеологической борьбы против национального демократизма». На новым пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б, якое адбылося 4 лютага 1926 г., Сербента атрымаў даручэнне напісаць у газету «Савецкая Беларусь» шэраг артыкулаў з крытыкай Доў- нар-Запольскага.

219


Смотрите также файлы