Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2801
Скачиваний: 0
Іосіф Фадзеевіч Лочмель (1907 – 1942 гг.) скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. У 1935 – 1941 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Загінуў на фронце ў Вялікую Айчынную вайну.
Гісторык прыйшоў да высновы, што нацыянальны і рэлігійны прыгнёт беларускага народа з боку польскіх паноў выклікаў яго імкненне да ўз’яднання з Расіяй, прычым нацыянальна-вызва- ленчая і антыфеадальная барацьба зліваліся ў адзіную плынь.
У міжваенны перыяд у непасрэднай сувязі з развіццём уласнай дзяржаўнасці значных вынікаў дасягнулі польскія і літоўскія даследчыкі па асобных накірунках гістарыяграфіі. Маюцца на ўвазе працы такіх польскіх гісторыкаў, як Л.Калянкоўскі, О.Галецкі, Г.Пашкевіч, К.Хадыніцкі, С.Кучыньскі, В.Пацеха, літоўскіх – К.Буга, К.Авіжоніс, Я.Івінскіс, І.Матусас, А.Шапока, С.Заянчкоўскі і інш.
Асобна стаяць грунтоўныя працы польска-літоўскага гісторыка Генрыха Лаўмяньскага (1898 – 1984 гг.), аднаго з найбольш выдатных даследчыкаў ранніх этапаў грамадска-палітычнай эвалю-
цыі ВКЛ. У манаграфіі «Studia nad poczatkami spoleczenstwa i panstwa litewskiego» (1931 – 1932 гг.) на шырокім параўнальным фоне, з выкарыстаннем незвычайна вялікага кола разнастайных крыніцаў па гісторыі балцкіх народаў аўтар грунтоўна даследаваў працэс асадніцтва, палітычна-тэрытарыяльную структуру этнаграфічнай Літвы, фармаванне літоўскай манархіі, зямельнай уласнасці, зараджэнне саслоўнага падзелу грамадства. У іншых сваіх працах,
напрыклад, «Studia nad dziejami Wielkiego Ksiestwa Litewskiwgo»
(1983 г.) ён прысвяціў шмат увагі раскрыццю сацыяльных і палітычных перадумоў Крэўскай уніі, гаспадарчай і сацыяльнай эвалюцыі ВКЛ да Люблінскай уніі 1569 г.
Адзін з істотных недахопаў значнай часткі польскай гістарыяграфіі ХІХ – першых дзесяцігоддзяў ХХ ст. быў у тым, што яна не прымала ВКЛ як самастойны суб’ект знешняй і ўнутранай палітыкі, разглядала ВКЛ як правінцыю Польшчы. Толькі ў 20 – 30-я гг. ХХ ст. ва ўмовах пэўнай стабілізацыі палітычных рэжымаў у Літве (слабей у Польшчы) сталі фармавацца новыя падыходы да палітычнай гісторыі Центральнай і Усходняй Еўропы. Менавіта ў гэты час плённай працай літоўскіх і польскіх гісторыкаў (нярэдка на рознай палітычнай і ідэалагічнай аснове) былі створаны значныя навуковыя працы па палітычнай гісторыі ВКЛ, пераважна яго першых этапаў. Некалькі грунтоўных працаў Г.Лаўмянскага высока ўзнялі планку навуковых гістарычных даследаванняў як у сферы метадалогіі, так і методыкі. Шэраг пазнейшых працаў, пачына-
224
ючы ад Г.Пашкевіча і відных літуаністаў Вільні, не маглі не ўлічваць гэтага прыкладу, новых крытэрыяў і прапорцыяў у навуцы. Але падобных сінтэтычных прац па пазнейшай гісторыі ВКЛ ХV – ХVІ стст. створана не было.
4. Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу. Важным ас-
пектам даследаванняў беларускіх гісторыкаў 20 – 30-х гг. была распрацоўка праблемаў гісторыі Беларусі эпохі капіталізму. Яна вялася па такіх напрамках як праблема паўстання 1863 г. у Польшчы, Літве і Беларусі, сялянскі, рабочы і народніцкі рухі, рэвалюцыя 1905 – 1907 гг., сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. і інш.
Ураспрацоўку праблемаў паўстання 1863 г. у даваенны перыяд значны ўклад унеслі З.І.Ангерэціс, У.М.Ігнатоўскі, М.В.Мялешка, Д.М.Васілеўскі, I.А.Віткоўскі, С.Ю.Матулайціс, С.М.Драніцын, I.Ф.Лочмель і інш.
Гэтая праблема ўпершыню была грунтоўна даследавана У.М.Ігнатоўскім. Погляды гісторыка на паўстанне 1863 г. неаднаразова падвяргаліся карэктыроўцы. У «Кароткім нарысе гісторыі Беларусі» выдання 1924 г. ён вызначаў паўстанне як сінтэз сялянскага і палітыка-вызваленчага руху супраць царскай Расіі. Сяляне, на яго думку, ішлі за «чырвонымі». Але ў выданні 1926 г. адмаўляецца ад гэтага тэзіса і піша аб «пасіўнасці» сялян – толькі «найбольш свядомае сялянства» групавалася вакол лагера К.Каліноўскага. Падобнай пазіцыі прытрымліваўся Дружчыц.
Уманаграфіі «1863 год на Беларусі» (1930 г.) У.М.Ігнатоўскі канчаткова адмовіўся ад вызначэння паўстання як выключна «сялянскага руху». Гісторык адзначыў, што, акрамя Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў, няма дакументальнага пацвярджэння шырокага ўдзелу сялянства ў паўстанні.
Як і іншыя аўтары, Ігнатоўскі стаў зыходзіць са шляхецкага характару паўстання 1863 г., задача якога была дасягнуць «асаблівай аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай». Пад паняццем «шляхецкае паўстанне» ён разумеў не толькі збяднелую «пралетарызаваную» шляхту, але і частку гарадскога прадпрымальніцкага класу і дробнабуржуазную інтэлігенцыю.
Манаграфія У.М.Ігнатоўскага выклікала дыскусію ў ЦК КП(б)Б. У чэрвені 1929 г. адбылася канферэнцыя камуністычных вучоных. На ёй акадэмік С.Х.Агурскі выказаў незадаволенасць кнігай і заявіў, што ён сам у ленінградскім Музеі рэвалюцыі «вы-
225
явіў іншых аўтараў і выдаўцоў тых дакументаў, якія Ігнатоўскі прыпісвае Каліноўскаму». «Кастуся Каліноўскага, які засведчыў сябе як паплечнік Герцэна, трэба было б ахарактарызаваць перадусім як польскага шавініста, калі б ён сапраўды напісаў тое, што яму прыпісвае Ігнатоўскі».
Але ў хуткім часе і сам С.Х.Агурскі трапіў пад крытыку на старонках часопіса «Историк-марксист». Яго абвінавацілі ў прынцыповым скажэнні гісторыі паўстання 1863 г., у тым, што ён прыпісаў арганізацыю паўстання памешчыкам і духавенству, «дапусціў сцвярджэнні аб пасіўнасці і контррэвалюцыйнасці сялянства».
Ігнатоўскі ў адказ на крытыку старшыні камісіі парткантролю У.П.Затонскага напісаў адкрыты ліст, у якім абвінаваціў сябе ў адступленні ад марксісцкіх пазіцыяў і класавага падыходу, у недасканалым адлюстраванні пазіцыі сялянства ў паўстанні 1863 г. Ён запэўніў, што выправіць дапушчаныя «памылкі». Таму ў Беларускай савецкай энцыклапедыі і Малой савецкай энцыклапедыі паўстанне падавалася як сялянскі рух, накіраваны супраць памешчыкаў.
Новыя падыходы і высновы аб паўстанні 1863 г. у Беларусі і яго кіраўніку К.Каліноўскім даў у сваёй кнізе «Очерк борьбы бело-
русского народа против польских панов» I.Ф.Лочмель (1940 г.).
Ён указаў на непасрэдную сувязь паўстання з рэформай 1861 г. К.Каліноўскі ацэньваўся ім як найбольш радыкальны кіраўнік паўстання, выразнік і абаронца прыгнечанага сялянства, паслядоўнік перадавых рэвалюцыйна-дэмакратычных ідэяў А.I.Герцэна і М.Г.Чарнышэўскага.
У публікацыях 20-х гг. некаторае асвятленне атрымалі і пытанні народніцкага руху ў Беларусі. У перыядычным друку з успамінамі выступілі некаторыя актыўныя дзеячы народніцтва, якія з’яўляліся выхадцамі з беларускіх губерняў або пражывалі ў Мінску. Былі апублікаваны і біяграфічныя нарысы аб відных дзеячах народніцкага руху – ураджэнцах Беларусі. Тады ж з’явіліся і першыя артыкулы вучоных-гісторыкаў аб рэвалюцыйным руху ў 70 – 80-я гг. XIX ст. Найбольш грунтоўнымі з іх былі артыкулы I.А.Віткоўскага і С.Я.Вальфсона, заснаваныя на архіўных дакументах і ўспамінах актыўных удзельнікаў народніцкага руху. Але гэта былі толькі першыя спробы, і яны не маглі глыбока раскрыць праблему ў цэлым.
Вялікая ўвага надавалася праблеме рэвалюцыйнага руху канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Яна знайшла сваё адлюстраванне ў працах У.I.Пічэты, А.В.Шастакова, I.М.Барашкі, М.В.Мялешкі, Е.А.Мара-
226
хаўца, А.I.Зюськова, Ф.А.Папова і інш. Яны разглядалі развіццё рэвалюцыйнага руху ў Беларусі як частку агульнарасійскага рэвалюцыйнага працэсу, якім кіравалі бальшавікі, характарызавалі дзейнасць партыяў меншавікоў, эсэраў, бундаўцаў і БСГ як дробнабуржуазных сілаў. Аўтары падкрэслівалі, што ў барацьбе з гэтымі партыямі фармаваліся кадры бальшавікоў у Беларусі. У.І.Пічэта ў
артыкуле «Класавыя супярэчнасці ў Беларусі напярэдадні рэвалю-
цыі», апублікаваным у зборніку «Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху» (1924 г.), на вялікім факталагічным матэрыяле паказаў саслоўна-сярэднявечны характар землеўладання, панаванне памешчыцкага землеўладання латыфундыяльнага тыпу, разлажэнне і дыферэнцыяцыю сялянства. Але аўтар пераацэньваў ступень развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. На яго думку, ужо ў пачатку ХХ ст. сяляне раскалоліся на два антаганістычных класа, а памешчыцкія маёнткі ў сваёй большасці перайшлі да выкарыстання вольнанаёмнай працы.
Да 20 – 30-годдзя рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. былі выдадзены зборнікі дакументаў і створана хроніка яе найважнейшых падзеяў у Беларусі. Хроніка была складзена Л.М.Майзелем на падставе матэрыялаў перыядычнага друку і дакументальных зборнікаў, спецыяльнай літаратуры. У ёй утрымліваецца шмат фактаў аб сацыя- льна-эканамічным становішчы Беларусі, дзейнасці партыі бальшавікоў напярэдадні і падчас рэвалюцыі, развіцці рабочага і сялянскага руху. Паколькі хроніка была складзена пераважна на матэрыялах газеты Бунда «Апошнія навіны», то на ёй ляжыць адбітак бундаўскага ўспрымання падзеяў. Гэта прымушае гісторыкаў крытычна ставіцца да дадзенай публікацыі.
У20 – 30-я гг. беларускія гісторыкі актыўна даследавалі праблемы развіцця капіталізму ў Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Іх распрацоўкай займаліся А.В.Шастакоў, М.В.ДоўнарЗапольскі, Д.А.Дудкоў, К.I.Кернажыцкі, В.К.Шчарбакоў і інш.
Урабоце А.В.Шастакова «Капіталізацыя сельскай гаспадаркі Расіі» (1924 г.) давалася характарыстыка развіцця капіталістычных адносінаў у памешчыцкіх маёнтках Беларусі, указвалася на пранікненне капіталізму і ў сялянскую гаспадарку. Але ацэнка ўзроўню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы ў ёй перабольшана, а наяўнасць перажыткаў феадалізму ў вёсцы аўтар не заўважыў. Некаторыя палажэнні сфармуляваны аўтарам апрыёрна, без пацвярджэння фактамі. А.В.Шастакоў лічыў, што ў сельскай гаспадарцы Беларусі пераважаў «амерыканскі шлях» развіцця капіталізму.
227
М.В.Доўнар-Запольскі, наадварот, прыніжаў узровень развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. У апублікаванай у 1926 г.
манаграфіі «Народная гаспадарка Беларусі. 1861 – 1914 гг.» ён сцвярджаў, што Беларусь у пачатку XX ст. з’яўлялася прыгонніцкай краінай, слаба закранутай капіталізмам. Феадалізм тут поўнасцю панаваў да 80 – 90-х гг. ХІХ ст. Гісторык зыходзіў з народніцкай высновы аб параўнальнай устойлівасці працоўнай гаспадаркі селяніна-серадняка.
З нагоды выхаду кнігі ў 1931 г. Г.Бондар друкуе артыкул «Па-
кончыць з рэшткамі народніцтва». У гэтым жа годзе пад рэдакцы-
яй акадэміка С.Я.Вальфсона, які ўжо добра набіў руку на «выкрывальніцтве нацдэмаў», выходзіць кніга «Навука на службе нац-
дэмаўскай контррэвалюцыі» (Т.1, 1931 г.) У ёй змешчаны артыкул самога Вальфсона «Ідэалёгія і метадалёгія нацдэмакратызму» і артыкул Р.Выдры «Беларускі нацдэмакратызм у краязнаўчым руху БССР». У гэтых артыкулах творам М.В.Доўнар-Запольскага даецца толькі адмоўная ацэнка. Бічуюць Доўнар-Запольскага і акадэмік
М.М.Нікольскі ў брашуры «Устаноўкі і метады нацдэмаўскай этнаграфіі» (1931 г.), і сёння нікому не вядомы В.Карніенка «Кла-
савая барацьба на гістарычным фронце» (1932 г.).
Больш паглыбленую распрацоўку гэтая праблема атрымала ў пачатку 30-х гг. у працах Д.А.Дудкова, К.I.Кернажыцкага і В.К.Шчарбакова.
Дзяніс Аляксандравіч Дудкоў (1904 – 1948 гг.) нарадзіўся ў м.Круглае Магілёўскага павета. Кандыдат гістарычных навук (1935 г.). Скончыў БДУ. У 1931 – 1941 гг. працаваў у Інстытуце гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б, Інстытуце гісторыі АН БССР, БДУ і Мінскім педінстытуце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1945 г. працаваў у БДУ, з 1946 г. – у Інстытуце гісторыі АН БССР.
Гісторык апублікаваў дзве манаграфіі: «Сталыпінская рэфор-
ма ў Віцебскай губерні» (1931 г.) і «Аб развіцці капіталізму ў Беларусі ў другой палове XIX і пачатку XX стагоддзя» (1932 г.). У сваіх работах Дудкоў абапіраўся на тэарэтычную спадчыну Леніна, палажэнні і высновы, сфармуляваныя ў яго працы «Развіццё капіталізму ў Расіі». Выкарыстоўваючы ленінскую метадалогію, ён раскрыў працэс фармавання капіталістычных адносінаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку XX ст. Даследчык прадпрыняў спробу раскрыць месца і ролю гандлёвага земляробства ў памешчыцкай гаспадарцы, сувязь сельска-
228