Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2825
Скачиваний: 0
Паспалітай, трактаваліся аўтарам як перыяд прыгнечанага становішча, час імкнення да ўз’яднання з Расіяй.
Гісторыюграмадска-палітычнайдумкіўБеларусіўХV –ХVІІІстст. у сярэдзіне 50-х – 80-я гг. плённа вывучалі супрацоўнікі Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1962 г. пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР В.А.Сербенты выйшаў калектыўны зборнік «Из исто-
рии философской и общественно-политической мысли Белорусиии».
У1967 г. быў апублікаваны зборнік «450 год беларускага кнігадрукавання», які можна разглядаць як арганічны працяг зборніка «400-лецце беларускага друку» (1926 г.). Яны маюць ідэнтычную структуру. У апошнім выданні нават размясцілі шэраг артыкулаў, перадрукаваных з папярэдняга зборніка. Відавочна, што адбылася змена ацэнкі ролі Ф.Скарыны. Ён адзначаны як выдатны беларускі асветнік і вучоны, прадстаўнік прагрэсіўнай беларускай культуры ХVІ ст. Эпоха канца ХV – першай паловы ХVІ ст. названа «эпохай Ф.Скарыны», часам гуманізму.
Філосаф, гісторык-медыявіст С.А.Падокшын у манаграфіях
«Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина ХVІ – начало ХVІІI вв.)» (1970 г.), «Скорина и Будный: Очерк философских взглядов» (1974 г.), «Франциск Скорина» (1981 г.), «Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага» (1990 г.) прааналізаваў рэфарма-
цыйна-гуманістычны рух і царкоўна-рэлігійнае жыццё ў Беларусі
ўХVІ – ХVІІ стст., вызначыў спецыфічныя рысы беларускага Адраджэння і гуманізму. У 1984 г. даследчык атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР за цыкл працаў па гісторыі філасофскай і грамадскапалітычнай думкі Беларусі.
Дацэнт БДУ, кандыдат філасофскіх навук А.А.Бірала (1932 –
1974 гг.) у манаграфіях «Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце ХVІІ – середине ХVІІ вв.» (1971 г.), «Философские проблемы в науке эпохи Просвещения в Белоруссии
иЛитве» (1979 г.) вывучаў гісторыю грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў ХVІІ – ХVІІІ стст. Ён абгрунтаваў тэрытарыяльны прынцып даследавання – разглядаў духоўную спадчыну, застаўленую на тэрыторыі Беларусі небеларусамі. Бірала адным з першых звярнуўся да вывучэння грамадскай псіхалогіі на аснове мемуарнай літаратуры.
Укнізе «Правовое положение населения Белоруссии в ХVІ в.»
(1978 г.) І.А.Юхо (1921 – 2005 гг.) прадставіў першае комплекснае даследаванне прававой сістэмы ВКЛ, лічыў яе сінтэзам прававых нормаў старажытнарускага права, Літвы і Украіны. Даследчык пра-
281
вёў аналіз трох Статутаў ВКЛ і на іх аснове вызначыў сацыяльнае становішча шляхты, сялян і мяшчан. Ім была выказана думка, што Статуты ВКЛ – першыя ў Еўропе дасканалыя зборнікі законаў, што, магчыма, Ф.Скарына ўдзельнічаў у складанні І-га Статута ВКЛ, што Рэч Паспалітая мела канфедэратыўную пабудову.
Гісторыю каталіцкай царквы ў Беларусі распрацоўваў Я.Н.Мараш.
Якаў Навумавіч Мараш (1916 – 1990 гг.), беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1973 г.), прафесар (1974 г.). У 1936 – 1939 гг. вучыўся ў Віленскім універсітэце, скончыў Львоўскі універсітэт. Працаваў настаўнікам. З 1946 г. у Гродзенскім педагагічным інстытуце, выкладчык, дацэнт, дэкан гістарычнага факультэта, загадчык кафедры гісторыі СССР і БССР.
Сфера яго навуковых пошукаў была звязана з вывучэннем экспансіі каталіцкай царквы ў Беларусі і Літве. Я.Н.Мараш лічыў, што рэфармацыя мела шляхецка-магнацкі характар. Ён адстойваў праваслаўе і імкненне беларусаў да ўз’яднання з рускім народам. Аўтар сцвярджаў, што Ватыкан пад уплывам езуітаў імкнуўся зацвердзіцца ў Беларусі, каб далей распаўсюджваць свой уплыў на Маскоўскую Русь. Асобную ўвагу даследчык звярнуў на імкненне каталіцкай царквы праз адукацыйныя ўстановы езуітаў далучыць на свой бок моладзь і шляхту.
Упрацы «Из истории борьбы народных масс Белоруссии против экспансии католической церкви» (1969 г.) даследчык раскрыў працэс эканамічнага замацавання на тэрыторыі Беларусі каталіцкіх ордэнаў і прыходаў. Ён прыйшоў да высновы, што гаспадарка каталіцкага духавенства засноўвалася на прыгонніцкай сістэме, а ступень эксплуатацыі сялянства была большай, чым у свецкіх феадалаў.
У1971 г. выйшла манаграфія Я.Н.Мараша «Ватикан и като-
лическая церковь в Белоруссии (1569 – 1795 гг.)», у якой даследчык фундаментальна раскрыў пытанні фармавання феадальнага землеўладання каталіцкай царквы ў Беларусі, становішча залежных катэгорыяў сялянства ва ўладаннях каталіцкіх манастыроў. Наступ-
ная манаграфія «Очерки истории экспансии католической церкви
вБелоруссии XVIII в.» (1974 г.) асвятляла два вялікія пытанні: эканамічнае пранікненне каталіцкай царквы на Беларусь у ХVIII ст., формы і метады ідэалагічнага ўплыву.
Упрацах гісторыкаў шмат увагі надавалася даследаванню пытанняў грамадска-палітычнага руху ў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. Да іх адносяцца манаграфіі В.У.Чапко, П.Н.Альшанскага, А.П.Смірнова, Е.I.Карнейчыка, Н.М.Махнач і інш.
282
Уманаграфіі «Общественно-политическое движение в Белоруссии в 40-е годы ХIХ в.» (1958 г.) В.У.Чапко ўпершыню дасле-
давала палітычную сітуацыю ў беларускіх губернях у 40-я гг. XIX ст., асабліва ў гады рэвалюцыйных падзеяў у краінах Заходняй Еўропы (1848 – 1849 гг.). Аўтар вызначыла змены ў расстаноўцы сацыяльных сілаў, у прыватнасці, адыход буйных памешчыкаў ад барацьбы пасля паражэння паўстання 1830–1831 гг. У працы адзначаецца характэрная рыса грамадска-палітычнага руху 40-х гг. – пераход вядучай ролі да прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратыч- ных колаў (разначынцаў). Чапко падкрэсліла дамінуючы ўплыў на грамадска-палітычны рух расійскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай думкі, а не польскага нацыянальна-вызваленчага руху.
Упрацы П.Н.Альшанскага «Декабристы и польское нацио- нально-освободительное движение» (1959 г.) асноўная ўвага нада-
валася спробам расійскіх дваранскіх рэвалюцыянераў устанавіць кантакты з польскімі тайнымі арганізацыямі. Адзначана абмежаванасць польскага нацыянальнага руху, мэтай якога было адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., і зацікаўленасць дзекабрыстаў у тым, каб незалежная Польшча стала рэспублікай.
Анатоль Піліпавіч Смірноў нарадзіўся ў 1925 г. у с.Родзіна Алтайскага краю, беларускі і расійскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1963 г.), прафесар (1969 г.). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР (1950 – 1956 гг.), у Інстытуце гісторыі АН СССР
(1957 – 1970 гг.), прафесарам Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971 – 1980 гг.), кіраўнік праблемнай групы ў Інстытуце славяназнаўства і балканістыкі Расійскай АН (1981 – 1988 гг.).
Смірноў у манаграфіі «Революционные связи народов России и Польши в 30 – 50-е годы XIX в.» (1962 г.) даследаваў узаемаадносіны расійскіх, украінскіх, беларускіх, літоўскіх і польскіх рэвалюцыянераў на ревалюцыйна-дэмакратычным этапе вызваленчага руху ў Расіі, раскрыў дзейнасць рэвалюцыйных гурткоў у Беларусі, Польшчы і Літве ў 30 – 40-я гг. XIX ст. («Дэмакратычнага таварыства», «Садружнасці польскага народа», «Саюза літоўскай моладзі»). Таварыствы характарызуюцца ім як тэрытарыяльныя групы рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху праз ідэйныя сувязі, агульнасць мэтаў і метадаў дзейнасці. Для беларускага чытача цікавасць уяўляе дзейнасць «Дэмакратычнага таварыства», заснаванага Ф.Савічам. Аналізуючы матэрыялы следчай справы, «Споведзь», напісаную Савічам у турме, а таксама статут арганізацыі, аўтар прыйшоў да высновы, што Ф.Савіч быў першым прадстаўніком
283
рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў грамадска-палітычным руху Беларусі.
Упрацы Н.М.Махнач «Идейная борьба в Белоруссии в 30 – 40-я годы XIX в.» (1971 г.) аналізуюцца погляды заснавальнікаў «Дэмакратычнага таварыства»: Ф.Савіча, Я.Загорскага і інш. Аўтар зыходзіла з тэзіса аб пераемнасці поглядаў «філаматаў», «філарэтаў», «прамяністых», членаў «Дэмакратычнага таварыства» і новага пакалення дзеячаў вызваленчай барацьбы, прадстаўленга К.Каліноўскім, В.Урублеўскім і інш. Грамадскі рух 30 – 40-х гг. Махнач адносіць да пераходнага этапу ад шляхецкай рэвалюцыйнасці да рэвалюцыйнай дэмакратычнасці. Грамадскія ідэі, на думку аўтара, адлюстроўвалі канкрэтныя жыццёвыя праблемы. Упершыню ў беларускай гістарычнай навуцы даследуюцца погляды Міхаіла Валовіча, ураджэнца Беларусі, звязанага з польскім нацыя- нальна-вызваленчым рухам першай паловы 30-х гг. (так званая экспедыцыя Заліўскага), які ставіў задачу арганізаваць шырокае паўстанне ў Польшчы, Літве, ва Украіне і Беларусі. Як падкрэсліваецца, М.Валовіч звязваў нацыянальна-вызваленчы рух з барацьбой за ліквідацыю прыгонніцкай сістэмы і надзяленнем сялян зямлёй. Дамагчыся гэтага ён лічыў шляхам сялянскага паўстання, адмоўна ацэньваў мэты паўстання 1830–1831 гг. Валовіч з’яўляўся ідэйным папярэднікам Ф.Савіча.
Упрацы Е.I.Карнейчыка «Белорусский народ в Отечествен-
ной войне 1812 г.» (1962 г.) раскрыты падзеі франка-рускай вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі. Аўтар прасачыў ход ваенных дзеянняў у чэрвені-ліпені 1812 г., апісаў найбольш значныя вайсковыя аперацыі расійскіх войск супраць французаў, гераізм расійскіх воінаў, падкрэсліў айчынны характар вайны. Важнай асаблівасцю, на думку аўтара, у жыцці беларускага народа ва ўмовах вайны была актывізацыя барацьбы супраць шляхты, якая перайшла на бок Напалеона. У кнізе шырока адлюстравана дапамога беларускіх сялян расійскім войскам, а таксама дзеянні беларускіх сялян-партызан, паражэнні французскай арміі на тэрыторыі Беларусі пры адступленні.
У50 – 80-я гг. сур’ёзныя навуковыя даследаванні былі напісаны літоўскімі гісторыкамі – Р.Батурай, Б.Дундулісам, І.Юргінісам, М.Ючасам, К.Яблонскісам, І.Стакаўскасам, І.Лукшайтэ і інш. Аднак абагульняльныя літоўскія працы, напрыклад, «История Литов-
ской ССР (с древнейших времен до наших дней)» (1978 г.) захоўвалі ўплыў савецкай гістарыяграфіі.
284
4.Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду капіталізму.
Упасляваенны перыяд актывізуецца даследаванне праблемаў гісторыі Беларусі эпохі капіталізму. Асноўная ўвага беларускіх гісторыкаў была засяроджана на вывучэнні рэформы 1861 г., паўстання 1863 г., працэсу станаўлення буржуазнага грамадства, рэвалюцыйнага і грамадска-палітычнага руху, узнікнення і дзейнасці партыі бальшавікоў, падзеяў першай і другой расійскіх рэвалюцыяў на тэрыторыі Беларусі.
Даследаваннем пытанняў падрыхтоўкі і рэалізацыі рэформы 1861 г. у Беларусі займаліся А.В.Палонскі, А.Т.Караткевіч, М.Ф.Шпакаў і інш. Найбольш поўна яны прадстаўлены ў манаграфіях П.А.Заянчкоўскага і М.Б.Фрыдман. У манаграфіі П.А.Заянч-
коўскага «Проведение в жизнь крестьянской реформы 1861 г.»
(1958 г.), прысвечанай рэалізацыі рэформы 1861 г. у Расійскай імперыі, выдзелена спецыяльная глава аб яе ажыццяўленні ў Беларусі, Літве і на Правабярэжнай Украіне.
Упрацы М.Б.Фрыдман «Отмена крепостного права в Бело-
руссии» (1958 г.) разгледжаны перадумовы адмены прыгоннага права, падрыхтоўка рэформы, прааналізаваны дакументы, на падставе якіх ажыццяўлялася рэформа. Апошняя глава манаграфіі прысвечана рэалізацыі «Палажэнняў ад 19 лютага 1861 г.». У ёй раскрыты працэс падпісання устаўных граматаў, стварэнне органаў сялянскага самакіравання і органаў кантролю за ажыццяўленнем рэформы на месцах, сялянскі рух у 1861 – 1863 гг., змены ў заканадаўстве, якія былі прыняты ўрадам у беларускіх губернях у сувязі з паўстаннем 1863 г.
Аграрныя адносіны ў Беларусі ў парэформенны перыяд даследавалі К.I.Шабуня, А.I.Кажушкоў, Л.П.Ліпінскі, У.П.Панюціч, П.Д.Верашчагін, X.Ю.Бейлькін і інш. Вялікі ўклад у распрацоўку гісторыі аграрных адносінаў у Беларусі на мяжы XIX – XX стст.
унёс К.I.Шабуня ў манаграфіі «Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905 – 1907 гг.» (1962 г.).
Канстанцін Іванавіч Шабуня (1912 – 1984 гг.), беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН БССР (1969 г.), доктар гістарычных навук (1964 г.), прафесар (1966 г.). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1940 – 1941 гг. выкладчык БДУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946 – 1947 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, у 1948 – 1956 гг. кансультант, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела ЦК КПБ. З 1956 г. загадчык сектара публікацыяў, гісторыі Беларусі дасавецкага грамадства Інстытута гісторыі АН БССР. Адначасова ў 1946 – 1972 гг. выкладаў у ВНУ Мінска.
285