ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 21.08.2025

Просмотров: 2212

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

«Не скажу».

«Не скажаш? А калі папытаюць?» Тут я зноў пачуў хітрасць — жаданне злавіць мяне на слове. «Дзе я ўбачу іх, тых партызанаў!» «А калі б убачыў, то сказаў бы?» «Чаго ты прычапіўся да хлопца?»

Разам усе трое мы ўвайшлі ў школу. Я здзівіўся: на свінушнік там не было падобна. Выходзіць, Маланка маніла, але ж ніхто тую жанчыну брахлівай не лічыў, верылі ёй. У вялікім пакоі з шырокімі вокнамі, за якімі раслі маладыя, зялёныя яшчэ клёны, пасаджаныя некалі вучнямі, было не па-вясковаму чыста, стаяла пяць белых ложкаў — як у раённай бальніцы, дзе лячылася перад вайной наша бабуля і мы ездзілі туды з бацькам. Ложкі былі аднолькава засланы шэрымі коўдрамі. Такой жа коўдрай быў засланы і стол.

У кутку па драўлянай падстаўцы стаялі вінтоўкі, не пяць — дзевяць. Што паліцаяў у школе дзевяць — пра гэта я знаў, кожнаму з іх мянушкі далі.

На сцяне вісеў партрэт Гітлера. На яго я стараўся не глядзець. Баяўся, што, калі пагляджу, паліцаі прымусяць зрабіць ці сказаць нешта такое, чаго нельга рабіць, гаварыць, чаго не даруюць дзед Качанок, сяльчане. Штось падобнае было ўжо з абразамі, якія віселі ў бабінай хаце. Калі я разглядаў іх, бабуля прымушала мяне хрысціцца, а мне сорамна было хрысціцца, бо бацька мой у бога не верыў, смяяўся, калі малілася маці, і тая пры бацьку перастала маліцца. Праўда, калі прыйшлі немцы, зноў малілася і Аньку вадзіла да папа, каб пахрысціў. А я ўсё роўна і тады, у вайну, калі прыходзіў да бабулі, рабіў выгляд, што не бачу іх, абразы тыя.

Так і там, у школе, стараўся не бачыць Гітлера. Вельмі трэба было вылупліваць вочы на такога гада, якога ўсе людзі праклінаюць!

Ды паліцаяў Гітлер таксама не цікавіў. Яны хадзілі ля мяне, як некалі да вайны матка ля гасцей, якіх прыводзіў бацька.

Лапай выставіў перада мной міску з мёдам, соты там ляжалі горкай, і мёду паўміскі нацякло, у ім плавала колькі закураных, пачарнелых пчолак. Мёд пахнуў салодкасцю, кветкамі і дымком. Праўда, такога ласунку я не бачыў з зімы, з яго, Шышкавага, вяселля. Але там яго намазвалі на пампушку і давалі дзецям. А тут паставілі цэлую міску, хлеба пшанічнага паўбуханкі раскроілі і драўляную лыжку паклалі перада мной. Еш ад пуза. І добра так запрашалі, ласкава, як дарагога госця:

«Еш, еш, малец».

«Еш, Іванька, не саромейся. У нас мёду цэлая бочка. Прыходзь, кожны дзень будзеш есці. Дома, нябось, на адной бульбе седзіце? Каровы ж няма».

Хацеў сказаць, што бяром малако ў бабулі, казінае, але ўспомніў, што пляшка малака ў мяне за пазухай, Шышка пра яе забыўся і Лапай не звяртае ўвагі, што адтапыраны світка, і змаўчаў. Толькі падумаў, што хораша было б разам з малаком прынесці Анечцы мёду, хоць маленькі кавалачак сотаў. Во радасць была б малой, бо яна ўжо, можа, і не помніць, што такое — мёд і цукар. Калі яна ела гэтыя прысмакі?! Калі зусім маленькая была.

Хіба папрасіць у іх трохі мёду? Для Анькі. У іх жа цэлая бочка. «Сала хоць калі бывае ў хаце?» — спытаў Шышка.

Сала нам з Анькай маці часам давала па маленькім скрылёчку, заўсёды на вячэру, але наказвала, каб на вуліцы мы не хваліліся што елі сала, бо, маўляў, цяпер многа галодных, а галодны нехаця робіцца злодзеем: залезуць у камору — апошняе ўкрадуць.

«Не, дзядзечка, сала няма». «І ніколі ты яго не еў?» «Еў. Даўно».

«Калі даўно?» «Калі вайны не было».

Лапай пакруціў галавой, дзіўна неяк пасміхнуўся, але пахваліў: «Разумны малец».

«О брат, Батракова парода! Бацька яго — галава!» Не спадабалася мне, што іх так цікавіць, ці ямо мы сала. І што

Шышка бацьку пахваліў, таксама не спадабалася. Каб паліцай хваліў майго бацьку! Адчуў лавушку ў частаванні, хітрасць. Мёд той лізнуў разы два — для прыліку.

«Што ты так мала ясі? Еш. Хочаш — соты смакчы, хочаш — лыжкай чэрпай, глядзі толькі, каб пчала не ўджаліла ў язык».

«А на пузе не выступіць?» «Што, што?» — спытаў Лапай.

«Ён баіцца, што мёд выступіць на жываце». Лапай зайшоўся ад смеху, паўтараючы: «Мілыя дзікуны! Вось дзе глуш!»

Яны хадзілі вакол мяне, як каты ля гарачай скваркі, прымушалі есці мёд, гаварылі ласкавыя словы. Хацелі, каб я размяк ад мёду, каб я падружыўся з імі, каб мне захацелася заходзіць у школу часцей. Ды ім перашкодзіў трэці паліцай — Куляшонак, таксама наш, добрынскі, самы малады, перад вайною сямігодку скончыў. Дзед Качанок называў яго «свінячы хвост», казаў, што гэты дурачок першы наскочыць


на кулю, можа, нават на сваю. Так яно і здарылася: перад прыходам нашых яго расстралялі карнікі, за што — так ніхто і не даведаўся, бацькі спрабавалі, даказаць, што ён быў звязаны з партызанамі, але не знайшлося ніводнага партызана, які пацвердзіў бы гэта.

Куляшонак ускочыў у пакой як апантаны. «Дзе ён?» «Хто?»

«Цьфу ты! Во гад Лубок — збрахаў, што вы партызана злавілі. Я думаў — праўда. Ляцеў, як на пажар. Чый ета такі бандыт? Алёнін?»

Добра ён мяне знаў, Куляшонак той, бо жыў напроціў, цераз вуліцу. Пакрыўдзіўся я моцна і ўзлаваўся, што ён бандытам мяне назваў. Падняўся з табурэта, выцер рукавом ліпучыя губы. Куляшонка гэтага я баяўся менш, чым каго з паліцаяў. Зусім не баяўся. Сціснуў кулачкі, гатовы біцца.

«Я табе не бандыт!» «Ты скажы, дзе твой бацька?»

Я асекся. Змоўк. І ўсе адразу змоўклі. Я зразумеў: чакаюць, што адкажу. Але матка ні ад каго не ўтойвала, што бацька на фронце, у Чырвонай Арміі; калі пачалася вайна, амаль усіх маладых мужчын прызвалі. Маці казала, дзе бацька, і варажбіткам, і тым, гарадскім, што мянялі рэчы на крупы і бульбу, і нават італьянскім салдатам, якія нікога не зачапілі, але пакралі многа курэй.

Таму я адказаў смела, з гордасцю:

«На фронце мой бацька. У Краснай Арміі». «А хто да вас па начах ходзіць?» «Ніхто не ходзіць».

«Ад чаго ж ета ў тваёй маткі пуза расце? А-а?» — і зарагатаў. Вясковы хлопец, я ўжо ведаў тыя таямніцы, якія доўга хаваюць

ад дзяцей. Ведаў, што дзяцей не носяць буслы. Ведаў, што без бацькі матка не народзіць мне браціка ці сястрычку. Нарадзіць можа толькі Верка Макуха: да яе паліцаі ходзяць і немцы, і ўсе бабы плююць у яе бок, не здароваюцца і праклінаюць, бо муж яе таксама на фронце. Дык каб гэты «свінячы хвост» раўняў маю матку з Веркай!

Ад страшнай абразы кроў ударыла ў галаву, затахкала сэрцайка, і я, відаць, кінуўся б з кулакамі на Куляшонка ці, можа, шыбнуў бы ў яго міску з мёдам, каб Лапай не апярэдзіў мяне. Падскочыў і даў Куляшонку кулаком у жывот так, што той адляцеў да сцяны, сагнуўся ў тры пагібелі, заскуголіў, як сабака:

«Зашча?» «Навучыся размаўляць з дзецьмі, малакасос!»

Нягледзячы, што «свінячаму хвасту» далі пад дыхала за абразу маёй маткі, не паверыў я ў шчырасць і ласкавасць да мяне тых двух, Шышкі і Лапая. Чуў хітрасць, хоць не мог уцяміць дзіцячым розумам, у чым яна, тая хітрасць, дзеля якой карысці сваёй паліцаі яе задумалі.

Куляшонак брыдка мацюкаўся, і Шышка адразу вывеў мяне на двор, праводзіў да варот, сказаў, каб я прыходзіў, што другім разам пакажа мне кулямёт.

Знядобрай трывогай у душы, з сумяціцай думак і пачуццяў ішоў

ядадому. Павольна ішоў, не спяшаўся, бо не радасць нёс — пакутліва вырашаў: сказаць матцы, што паліцаі завялі мяне ў школу, ці не гаварыць? Адчуваў: трэба сказаць, бо ёсць тут штось такое, пра што можа здагадацца толькі маці. Але як скажаш ёй пра паганыя словы «свінячага хваста»? Ды мяне каб рэзалі і палілі, то я не паўтарыў бы тыя словы пры маці. Гэта ж ад сораму можна згарэць. Праз зямлю праваліцца.

Анька прыліпла носікам да шыбкі — выглядала, чакала малачка. Калі ўбачыла мяне, заўсміхалася, замахала худзенькімі ручкамі. Але я не пайшоў у хату, бо ўбачыў, што матка на гародзе — перабірала бульбу, драбнейшую — на насенне, каб было па вясне пасадзіць, буйнейшую — на харч, не многа было ў нас бульбы, бо мы не мелі каня, прыходзілася прасіць старасты, каб даў каня пасеяць, абагнаць тую бульбу. Маці не раз плакала перад тым, як пайсці да старасты.

Матка сядзела на нізкім услончыку на мяшках, перад кучай бульбы і кашамі, што стаялі ўзбоч. Была яна адзета ў старую бабуліну шэрую світку з саматканага сукна з аборкамі ззаду. Казалі, што каб да вайны маладзіца надзела такую світку, то з яе пасмяяліся б. А цяпер, у вайну, усё старое, нажытае яшчэ пры цару, выцягнулі са скрынь, і ніхто не смяяўся не толькі з маладзіц, але і з дзяўчат, бо ў краму не пойдзеш, не купіш; праўда, хто меў лішні хлеб, крупы, сала, то выменьвалі ў гарадскіх, як Шышкі тыя ці Куляшонкі. Але ў нас на мену не было чаго, самім бы дажыць да вясны. Я стаў з другога боку бульбяной кучы напроціў маці. Яна з натугай разагнулася, быццам у яе балела спіна, малымі пальцамі — якія чысцейшыя — паправіла хустку, засунула пад хустку валасы.

«Прынёс малачка, сынок?» Я памацаў світку, пад якой была пляшка.

«Налі, Іванька, белагубачку Аньцы і сабе трошачкі, а што застанецца — пастаў на паліцу, на вячэру ёй».

Сказала і нахілілася над бульбай. А я не адыходзіў. І тады яе як ударыла ў грудзі — так яна хіснулася і выпрасталася, паглядзела на мяне пільна-пільна.


«Што, Іванька? Што ты хочаш сказаць?» «Паліцаі ў школу мяне завялі. Шышка».

Матка хутка паднялася, устрывожана спытала: «Пра што яны ў цябе пыталіся?»

«Дзе мой бацька. Я сказаў, што на фронце. Так я сказаў, мам? А як ім скажаш, калі яны самі знаюць»,— я хітраваў, я хацеў размовай пра бацьку сам адысці і матку адвесці ў бок ад таго, пра што спытаў Куляшонак. Але матку нельга было падмануць, адчула яна, што не дагаварыў я ўсяго».

«А яшчэ што... што яны пыталіся?»

Яне знаў, што адказаць, засаромеўся. І мімаволі вочы свае з матчынага твару перавёў на жывот і ўпершыню ўбачыў, што світка старая, бабуліна, цесная ёй. Ад такога адкрыцця мне зрабілася яшчэ больш сорамна, напэўна, я моцна пачырванеў. Маці ступіла да мяне, абняла, прытуліла.

«Іванька, сыночак, пра што паліцаі пыталіся? Скажы мне, скажы, не бойся».

Яўткнуўся тварам у світку, ад якой пахла зямлёй, бульбай, але мацней за ўсё нечым матчыным, родным, хатнім, трывалым. Я не бачыў яе вачэй, і ў такой паставе мне не было ўжо так сорамна, я мог сказаць яшчэ штось.

«Хто да нас ходзіць уначы. Я сказаў: ніхто не ходзіць. Яны мёду мне давалі, але я толькі лізнуў, каб адчапіліся. Трэба мне іх мёд! А, мам? Праўда? Выдралі чужы мёд. Накралі».

Язноў адводзіў вочы убок. А маці зяхнула так, быццам ёй заціснулі рот і нос і яна не мела як дыхаць. Мацней прытуліла мяне, пачала цалаваць. Шаптала горача:

«Сыночак! Не хадзі да іх! Не хадзі! І нічога не бяры ў іх. Не трэба нам. І нічога не кажы. Нікому нічога не кажы. Нікому нічога не кажы. Ты маленькі яшчэ, ты нічога не знаеш».

— Ів-а-ан! Іван! — гукаў голас.

Іван чуў яго, гэты голас, пазнаў — Шчэрбы! Але як бы не адразу сцяміў, што шукаюць, клічуць яго. Ён быў далёка — там, у маленстве сваім, у вайне. Схамянуўся толькі тады, калі пачуў другі голас, другі кліч:

— Ба-ацька!

Карней з нейкага часу рэдка казаў яму тата, асабліва на людзях, больш па-даросламу — бацька.

Азваўся не гучна, сам сабе:

— Чую, сын. Чую. Іду. Іду, сынок. Чакай.


Але гэта быў яшчэ не голас Івана Батрака да сына Карнея, гэта быў голас Карнея, бацькі яго, да маленькага Іванькі.

Адарваны ад думак сваіх, Іван аглянуўся, дзе ён апынуўся, куды забрыў. Устрапянуўся, здзіўлены, уражаны. Але, гэта было тое месца. Яно добра запомнілася. Толькі тады вось тут, дзе канчаўся сасновы маладняк, пачынаўся дубовы гай. Дубы былі тоўстыя, высокія — волаты, з іх падалі буйныя жалуды, трахне які па галаве, то, калі без шапкі, гузак ускочыць. Яны прыходзілі з маці сюды раней. Збіралі жалуды. Іншыя збіралі іх, каб карміць свіней. У маці таксама была мара набыць парася. Але пакуль тое будзе, жалуды можна спажыць самім — змалоць у ручным млыне і дабаўляць у хлеб. Маці казала, што, калі ён, Іванька, яшчэ не нарадзіўся, у адну галодную вясну яны так рабілі, і хлеб быў нічога, трошачкі хіба гарэліў, ды гэта не бяда, калі чалавек галодны, то ён і не чуе той горкасці.

Так, дубы раслі тут асаблівыя. Цяпер ва ўсім наваколлі няма такіх дубоў.

Івану да болю зрабілася шкада таго гаю, які высеклі пасля вайны. Што-што, а дубы трэба было захаваць. Праўда, выраслі сосны. Якія высокія, гнуткія, прыгожыя сталі! Як нявесты. А тады быў хвойнік, па якім лазілі, нагнуўшыся, калі збіралі маслюкі. За дубамі раслі вольхі на высокіх чырвоных каранях, пад імі заўсёды стаяла зялёная вада, нават у летнюю спякоту, калі сюды прыходзілі па маліну. За вольхамі пачыналася балота — Казінае, далей — Гнілое.

Ба-ацька!

Іду-у! — адгукнуўся нарэшце на поўны голас. Але не пайшоў насустрач сыну і Шчэрбу, якія шукалі яго. Кружыў у бары, у асінніку; там, дзе раслі дубы, выгнала густы асіннік, над якім узвышаўся, можа, дзесятак старых дубоў, і ўсе яны былі пакалечаныя, абпаленыя маланкамі, абламаныя вятрамі. Натуральна, калі іх мала і яны так узвышаюцца над падлескам, то мусяць, як бацькі, прымаць на сябе ўсе ўдары лёсу.

Як бацькі. Як маткі.

Так, гэта было тут. Але дзе? Дзе яны стрэліся? Вельмі хацелася знайсці менавіта тое самае месца, быццам там маглі застацца яшчэ яго сляды.

У тую восеньскую раніцу матка разбудзіла яго яшчэ ў прыцемку. Яны спалі з Анькай на печы, там было цёпла, утульна, таму прачынаўся ён з неахвотаю. «Січас, мамачка, січас»,— падхопліваўся, праціраў кулачкамі вочы і зноў валіўся на падушку. Матка давала яму паспаць яшчэ мінутку, ён спрасонку чуў, што стаіць яна над ім, не адыходзіць, і зноў нахіляецца, цалуе ў цемечка, шэпча ў вуха: «Іва-


начка, сыночак, прачніся, мой галубок, па апенькі пойдзем. А то пабяруць людзі, пакуль мы дойдзем».

Доўга ён прачынаўся, але ўсё роўна, калі выйшлі на вуліцу, вельмі здзівіўся, што выбраліся так рана. Над сялом навісаў густы туман, і было зусім яшчэ цёмна, мала ў каго і свяцілася — лучына гарэла. І ніхто яшчэ па тыя апенькі не выходзіў. Праўда, яны ішлі не па вуліцы, па-за гародамі. У такую рань ды яшчэ ў такім тумане і заблудзіцца можна, згубіць адно аднаго. Чаму маці так спяшаецца? Так рана яны выбіраліся толькі аднойчы, на пачатку восені, калі пайшлі «дабракі», і матка перад тым палучыла мясціну і набрала поўны кош такіх наглядных чырвонагаловых, што Анька вішчала ад захаплення, цалавала кожны грыбок, а суседка, Куліна Шчэрба, ажно пасінела ад зайздрасці. Дык вось, каб людзі не апярэдзілі, не знайшлі тае мясціны, не прасачылі, куды яны ідуць, тады яны выбраліся ў лес яшчэ зацемка. А па апенькі ніхто так ніколі не выходзіў. Падумаеш, дабро такое — апенькі!

«Мам, а мам, і апенек тых не ўбачым яшчэ»,— сказаў ён, ледзь паспяваючы за маці, спатыкаючыся на карэнні, бо маці не ішла, бегла, пазнаючы лясную вузкую дарожку хіба толькі таму, што хадзіла па ёй тысячу разоў. Вобмацкам бегла.

«А мы ў Казінае пойдзем, сынок. На старую дзялянку. Там, кажуць, апенек насыпана».

«Ого! — выказаў Іванька сваё незадавальненне, бо падумаў, як цяжка будзе несці з такой далечы поўны кош сырых апенек, лазовы кош, які цяпер, пусты, весела скрыпеў у яго за плячыма.

Маці цяжка ўздыхнула. Сыну здалося: незадаволена яна, што ён такі гультай — чуць дабудзілася і далёка ісці лянуецца, і яму захацелася сказаць ёй што-небудзь прыемнае. Але што маці магло парадаваць? І раптам прыгадаў сон, быў ён невыразны, цьмяны, але галоўнае запомнілася. Дагнаў яе, узяў за руку.

«Мам, а мам! Знаеш, шчо мне снілася? Шчо да нас прыходзіў бацька. Яй-богу. Толькі знаеш, як яно ў сне бывае. Я чую голас і кажу сабе, што трэба прачнуцца і пабачыць бацьку, пагаварыць з ім. Але ніяк не магу прачнуцца. І ад таго я заплакаў, што прачнуцца не магу».

Мама спынілася, абняла яго галаву ў цёплай шапцы, пацалавала ў лоб, у вочы.

«Санулечка ты маё мілае. Як жа крэпка ты спіш! Але нікому пра сон, сынок, не расказвай. Не ўсе і сны трэба расказваць».

«Што я, дурны? Я толькі табе».

Апенек на той дзялянцы праўда было многа. Не адыходзячы ад аднаго пня, наразалі паўкаша. Але мама доўга кружыла, быццам шу-