ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.09.2025
Просмотров: 2199
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі
Курс лекцый па гісторыі беларусі Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.
Беларускія землі ў VI-іх стст.
Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл
Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы
Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxx
1. Кастрычніцкая рэвалюцыя.Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі
2. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкайрэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі.Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд
1. Новая эканамічная палітыка ў бсср
2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг.Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг.Палітыка беларусізацыі
6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баіў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу
2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
3. Культурнае і духоўнае жыццё бссРу другой палове 40-х – 80-я гг.
Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)
2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Пра гэтыя намеры неяк даведаўся вораг. У гэты ж час у Крычаў прыйшло падмацаванне да радзівілаўскага атрада. Адчуўшы перавагу, княжацкія злучэнні ў ноч на 26 студзеня – той дзень, калі сяляне планавалі захапіць Крычаў, рушылі ў напрамку Царковішча. Асцярожна, пад покрывам цемры яны наблізіліся да лагера паўстанцаў. На золку радзівілаўскае войска абрынулася на сялян. Тыя не здолелі арганізаваць хоць якую абарону. Невялікія групы паўстанцаў з Вашчылам адыходзілі да лесу. Каля 200 чалавек загінулі на полі бою, 176 трапілі ў палон.
Пачалася расправа. Камандуючы карнікамі загадаў 30 паўстанцаў павесіць, яшчэ 30 пасадзіць жывымі на палі і падвесіць за рэбры на круках. Уся маёмасць актывістаў сялянскага руху канфіскоўвалася. Па сутнасці, Крычаўшчына была аддадзена на разрабаванне салдатам.
У лютым 1744 г. у Крычаў прыбыў гаспадар уладання Геранім Радзівіл. Тады ж адбыўся суд над кіраўнікамі паўстанцаў. Шаснаццаць чалавек, у тым ліку ІванаКарпача, Стэся Бачко, Васіля Ветра, Навума Буяна, Івана Дакуку, Івана Галёнку, прысудзілі да пакарання смерцю. Прысуд быў прыведзены ў выкананне. Але Васіля Вашчылы сярод загінуўшых не было. Ёнперайшоў мяжу, каб шукаць паратунку ў Расійскай імперыі. Даведаўшыся аб месцазнаходжанні завадатара крычаўскіх сялян, Радзівіл звярнуўся з просьбай да ўрада Расіі аб перадачы яго як злачынцы. Пакуль вялася папяровая цяганіна паміж Кіевам, Пецярбургам і Старадубам, Васіль Вашчыла, якога трымалі пад аховай у Старадубскай крэпасці, цяжка захварэў. Ужніўні 1744 г. ён памёр.
Праз дзесяць гадоў пасля Крычаўскага пачалося паўстанне сялян ва ўладанні каталіцкай царквы Каменьшчына Мазырскага павета. Прычынамі яго быў зноў жа непасільны прыгнёт, які доўгі час трывалі прыгонныя маёнтка.
Самыя раннія звесткі аб камянецкім выступленні адносяцца да 7 верасня 1754 г. Пад гэтай датай значыцца загад гетмана Вялікага княства Літоўскага аб накіраванні ва ўладанне дзвюх харугваў-атрадаў для падаўлення сялянскіх хваляванняў. Напэўна, гэта ім хутка ўдалося, бо ў снежні харугвы былі адкліканы на месца.
Аднак барацьба ва ўладанні не спынілася. У кастрычніку 1755 г. сяляне зноў узяліся за зброю. Тым жа дзвюм харугвам, як і год назад, прыйшлося выпраўляцца на Каменьшчыну. На гэты раз такой сілы для ўціхамірвання падданых не хапіла. Праз месяц на Мазыршчыну накіравалі яшчэ чатыры харугвы на чале са шляхціцам Панятоўскім. Аднак і такой колькасці вайскоўцаў для падаўлення выступлення было недастаткова. У сваім лісце гетману Панятоўскі паведамляў, што паўстала ўся Камянецкая воласць, у якой налічваецца звыш 700 сялянскіх двароў.
Пры падыходзе харугваў Панятоўскага сяляне пакінулі свае хаты і накіраваліся да мястэчка Славечна. Там, згуртаваўшыся, яны мелі намер даць бой няпрошаным гасцям. Так і адбылося. Сялянскі атрад перахапіў людзей Панятоўскага яшчэ перад Славечнам. Нечакана для шляхецкага атрада прыгонныя пасля абстрэлу вершнікаў перайшлі ў атаку. Злучэнне Панятоўскага не здолела вытрымаць націску і адступіла да мястэчка Убарць. Камандуючы шляхецкім войскам вырашыў тут затрымацца. Панятоўскі чакаў абяцаную Радзівілам дапамогу, бо ўжо не меў ахвоты з наяўнай сілай ісці супраць сялян.
Рыхтаваліся да сустрэчы радзівілаўскага войска таксама і паўстанцы. Яны стварылі ў Славечна ўмацаваны лагер. Паводле даных Панятоўскага, бунтаўшчыкоў налічвалася некалькі тысяч. Усёй воласцю яны далі клятву “змагацца да апошняга, хоць і галовы прыйшлося б пакласці”.
У лютым 1756 г. да Панятоўскага прыбыло падмацаванне. Гэта былі гусары, лёгкая конніца і пяхота з артылерыяй. 3 такой сілай ён мог разлічваць на поспех у барацьбе з сялянамі. Таму адразу накіраваўся да Славечна.
Сутычка не была доўгай. Імклівая атака прафесійнага войска разбіла ўмацаваны лагер паўстанцаў. Сяляне згубілі 60 чалавек забітымі. Прыкладна столькі ж параненых трапіла ў палон. Аднаго з палонных карнікі адразу пасадзілі на палю.
Гэта быў пачатак жорсткай расправы, якую ўчынілі пераможцы над паўстанцамі. На месца экзекуцыі яны сагналі ўсё дарослае насельніцтва Камянецкай воласці і пачалі выконваць прысуды. Адных удзельнікаў сялянскага руху каралі смерцю, іншых білі бізунамі.
Такім чынам, паўстанне на Каменьшчыне пацярпела паражэнне. У ім, як і ў паўстанні сялян Крычаўскага староства, дакладна праявіліся тыповыя для феадальнай эпохі раз’яднанасць сялянскага руху, яго непаслядоўнасць.
4.УXІV-XVIстст. у ВКЛ адбываўся значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва (урбанізацыя). Так, калі на 1500 г. у Княстве налічвалася 83 горада, то на 1600 г. – 387. Разам з тым большасць гарадскіх паселішчаў заставаліся невялікімі. У іх пражывала ад 1,5 да 3 тысяч чалавек. Толькі ў Магілёве, Берасці, Віцебску і Пінску было больш за 10 тысяч жыхароў. Насельніцтва гарадоў папаўнялася галоўным чынам за кошт сялян-уцекачоў і рамеснікаў-перасяленцаў. Побач з гарадамі раслі і паселішчы гарадскога тыпу –мястэчкі. Сярод іх самымі значнымі былі Беразіно, Вілейка, Любань, Масты, Паставы, Скідаль, Стоўбцы, Сянно, Хойнікі, Чашнікі, Шклоў.
Беларускія гарады і мястэчкі заставаліся пераважна драўлянымі. Толькі з канца XVI ст. камень і цэгла сталі выкарыстоўвацца не толькі пры будаўніцтве храмаў. Усё часцей сярод жылых кварталаў сустракаліся мураванкі – цагляныя пабудовы.
Насельніцтва прыватных і дзяржаўных (гаспадарскіх) гарадоў імкнулася пазбавіцца ад феадальнай залежнасці, што праяўлялася ў барацьбе жыхароў за пашырэнне сваіх правоў. З канца XІVст. вялікія князі, улічваючы імкненні гарадскіх жыхароў, сваімі граматамі сталі дараваць гарадаммагдэбургскае права,або права на самакіраванне (яго назва паходзіць ад нямецкага горада Магдэбурга, які першы ў гісторыі ў ХІІІ ст. атрымаў такое права). Паводле гэтага права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свой орган улады – магістрат. Першым з гарадоў ВКЛ магдэбургскае права ў1387г. атрымала Вільня. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі Беларусі стала ў1390г. Берасце. Паступова ўсе буйныя гарады Беларусі атрымалі магдэбургскае права: Гродна (1392 г.), Полацк (1498 г.), Менск (1499 г.), Магілёў (1577 г.), Віцебск (1597 г.). Сімвалам горада з магдэбургскім правам з’яўляласяратуша.
У гарадах з магдэбургскім правам з’яўляліся прыватныя ўладанні, якія атрымалі назву “юрыдык”. Юрыдыкі складалі адасобленую частку горада і не падпарадкоўваліся ўладзе гарадскога самакіравання.
Большую частку гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Бяднейшыя жыхары займаліся таксама сельскай гаспадаркай, забяспечваючы сябе ўсім неабходным.
На Беларусі было вядома больш за 100 рамесніцкіх спецыяльнасцей: кафтаннікі, сярмяжнікі, панчошнікі, капялюшнікі, саф’яннікі, замшавікі, збройнікі, печнікі, ліцейшчыкі, кафляры, разьбяры і г. д.
Рамеснікі адной спецыяльнасці былі аб’яднаны ў цэхі. Першы цэх на тэрыторыі Беларусі ўзнік у Менску. Цэхі з’яўлялісясвоеасаблівымі манапалізаванымі структурамі рамеснікаў пэўнай прафесіі, якія дапамагалі арганізаваць збыт прадукцыі, вызначыць цану, а таксама пазбегнуць канкурэнцыі з боку “партачоў”(нецэхавых майстроў). Цэх уяўляў сабой не толькі вытворчую кааперацыю, але і вайсковую адзінку. Падчас ваенных дзеянняў цэхі пераўтвараліся ў вайсковыя атрады, якія абаранялі горад і крэпасць, займаючы раней акрэсленае для кожнага цэха месца дыслакацыі.
Цэхі ў першай палове XVI ст. паўстаюць пад мясцовымі назвамі: “сотні” ў Гародні, “староствы” ў Магілёве, “брацтвы” ў Полацку і Менску.
Цэх з’яўляўся арганізацыяй майстроў. Каб дабіцца гэтага высокага звання, трэба было на працягу некалькіх гадоў прайсці школу вучня, затым падмайстра. Толькі пасля гэтага здаваўся экзамен на майстра. Для праверкі ступені валодання сваім рамяством прэтэндэнт на майстра павінны быў зрабіць “штуку”. Каб стаць кавалём, трэба было за дзень адкаваць цясак, падкову і сякеру. Ад слесара патрабавалася вырабіць два замкі – адзін для лаўкі, другі для сундука. Якасць працы павінна была быць высокай. За ёю сачылі лепшыя прафесіяналы. Экзамен на майстра можна было здаваць тры разы. Няўдачнікам адмаўлялі ў прыёме ў цэх.
Адыход ад натуральнай гаспадаркі, развіццё таварна-грашовых адносін у Беларусі ў XV – першай палове XVI ст. садзейнічалі фарміраванню ўнутранага рынку, выводзілі беларускага селяніна, рамесніка, купца за межы воласці, прымушалі да асвойвання гандлёвых плошчаў як суседніх зямель, так і аддаленага замежжа. Рынкі гарадоў усё больш трывала звязвалі паміж сабою ўсе рэгіёны Вялікага княства Літоўскага. Гэтую сувязь забяспечвалі гарадскія гандляры, якіх у той час называлі “прасоламі”.
Ва ўсіх гарадах і мястэчках у вызначаныя дні, звычайна раз–два за тыдзень, адбываліся таргі. Для іх правядзення былі адведзены спецыяльныя месцы – рынкі.У буйных гарадах рынкі займалі даволі вялікую плошчу. Так, у Магілёве яна складала больш чым 2 гектары, на якіх размяшчалася 400 лавак гандляроў. У гэтых лаўках можна было набыць самыя розныя тавары: футры, жалеза, дрот, грабяні, прыправы, іголкі, ртуць, бялілы, акуляры, серу, гузікі, струны, воўну, паперу, хусткі, медзь, рукавіцы, розныя тканіны.
Часам гандлёвай дзейнасцю займаліся сяляне. Яны павінны былі на фурманках дастаўляць сабраны ў фальварку ўраджай да прыстані ці буйнога порта. Так, падданыя ўладання Спіравічы Менскага ваяводства ў 1646 г. павінны былі рабіць адну паездку ў год у Вільню, адну – у Менск. Фурманаў з беларускіх вёсак можна было сустрэць у Варшаве, Гданьску, Рызе. Аднак найчасцей земляроб збываў сваю прадукцыю на бліжэйшым рынку. Так, паступова паміж вёскамі, гарадамі і мястэчкамі пракладваліся шляхі-“гасцінцы”, якія звязвалі рынкі гарадоў усёй Рэчы Паспалітай. У сярэдзіне XVI ст. тэрыторыю Беларусі з захаду на ўсход і з поўначы на поўдзень праразалі не менш чым два дзесяткі буйных сухапутных шляхоў, якія, быццам капілярамі, былі злучаны прасёлачнымі грунтоўкамі.
Замежным гандлем у беларускіх гарадах у XV–XVIстст. займаліся багатыя вярхі гарадскога купецтва. Іх называлі “гасцямі”. Яны складалі значную праслойку гарадскога насельніцтва.
Напрамкі гандлёвай актыўнасці “гасцей” былі скіраваны ва ўсе бакі свету. Беларускія гандляры куплялі ў Кракаве, Любліне, Гнезна, Познані вялікімі партыямі сукно, палотны, жалеза, свінец, волава і прадавалі іх у беларускіх гарадах. Асаблівым попытам у беларускіх землях карысталіся гатовыя вырабы, набытыя купцамі ў Польшчы: папера, цвікі, косы, сярпы, нажы, галантарэя.
Беларускія купцы падтрымлівалі актыўныя гандлёвыя сувязі з Масквой, Цвер’ю, Смаленскам, Псковам. У гэтых гарадах закупляліся абутак, рукавіцы, сярмягі, грабяні, ніткі, футры.
Па Заходняй Дзвіне і Балтыйскаму мору ажыццяўляўся гандаль з Даніяй, Швецыяй, Свяшчэннай Рымскай імперыяй і іншымі дзяржавамі. У адным з дакументаў таго часу занатавана: “прывозіць рака Дзвіна ў Літву соль, віно, цэльныя залатыя і сярэбраныя яхімкі (манеты XVII ст.)”.
На знешнім рынку беларускія купцы пераважна прадавалі вырабы мясцовага рамяства. Таксама ў Заходнюю Еўропу, Польшчу, Прыбалтыку і рускія гарады трапляла прадукцыя сельскай і лясной гаспадаркі: пшаніца, смала, каноплі, мёд, воск, сала, футры, сырыя і вырабленыя скуры, мыла, паташ (драўляны попел), драўніна.
5. Квітнеючыя беларускія гарады XVI– пачатку XVIIст. увайшлі ў другую палову XVII – XVIIIст. у стане страшэннага разбурэння. Сведчаннем таму сумныя лічбы. На 50—70 % былі разбураны гарадскія пасяленні Менскага, Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага ваяводстваў. Некаторыя населеныя пункты практычна былі зруйнаваны з зямлёй. Так, калі да пачатку ваенных дзеянняў другой Паўночнай вайны ў Крычаве мела жыхарства 500 сем’яў, то пасля засталося каля 20.
Пасля разбуральных навалаў жыхары беларускіх гарадоў і мястэчак адбудоўвалі свае сядзібы. Але вярнуць былую веліч і прыгажосць людным і багатым гарадам Беларусі ім так і не ўдалося. У XVIIIст. чалавек няўтульна адчуваў сябе ў славутых раней Магілёве, Віцебску, Менску. Смецце з вуліц тут не прыбіралася. Вуліцы практычна не брукаваліся. Рыначныя плошчы зарасталі пустазеллем. Ноччу гарады не асвятляліся.
У пераважнай большасці гарадоў было ад 300 да 500 дамоў, гэта значыць, што насельніцтва складала прыкладна 2–3 тысячы чалавек. Звыш 10 тысяч налічвалі толькі Магілёў і Віцебск. А ў такіх павятовых цэнтрах, як Ліда і Мазыр, засталося 1,5 тысячы насельнікаў. У Браславе жыло ўсяго 500 чалавек. “Пустым” горадам здалася падарожніку ў XVIIIст. Орша. Нават Старажытная Гародня, якая стала ў XVIIIст. буйным дзяржаўным, прамысловым, культурным цэнтрам, асабліва не прываблівала вока яе наведвальнікаў.