Файл: шпоры история Беларуси.doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.06.2019

Просмотров: 1358

Скачиваний: 8

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.


43. Складанасці і супярэчнасці культурнага развіцця Б ў пасляваенны час.

Пасля смерцi I.В.Сталiна 5 сакавiка 1953г. краiна стала вызваляцца ад iдалапаклонства i страху. Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўл-цца неабходны адукацыйны ўзровень нас-ва. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сіс-мы адукацыі. У 70-я гады была ўведзена ўсеагул сяр адукацыя моладзі. Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя.У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спец адукацыі БССР.За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спец навучальных устаноў значна павялічылася.Высокімі тэмпамі развівалася сетка культурных устаноў – бібліятэк, клубаў, музеяў, тэатраў і кінатэатраў. Паспяхова развівалася навука. Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР.Быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней.Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем.Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі.

З 1959г. уводзiцца абавязковая 8-гадовая адукацыя.Ствараюцца сярэднiя школы з вытворчым навучаннем, адкрываюцца школы-iнтэрнаты для дзяцей сiрот. Працавалi школы рабочай i сельскай моладзi. Перабудова iшла i у ПТВ. У пачатку 60-х гадоу з'явiлiся гарадскiя i сельскiя ПТВ. Пашыралася i удасканальвалася база ВНУ, дзе вялiкую ролю адыгрывау БДУ,у якiм вучылiся 10 тыс. студэнтау.Але галоуным не дастаткам у дзейнасцi народнай адукацыi была непрыкрытая русiфiкацыя усiх звенняу школы, тэхнiкума, ВНУ.

У 50-ыя гады выйшла "Гiсторыя Беларускай ССР", "Гiсторыя Полацка", "Гiсторыя Мiнска" i iншыя працы.

Ужо гэты невялiкi пералiк гаворыць аб тым, што "адлiга" станоуча сказалася на развiццi народнай адукацыi i навукi.Але ужо у 60-ыя гады пачынаецца працэс дэбеларусiзацыi культуры.Ва умовах унiтарнай савецкай дзяржавы навука i культура БССР фармiравалiся як частка агульнадзяржаунай навукi i культуры. Найбольш адчувальным вынiкам гэтага для бел культуры было амаль поунае выцясненне бел мовы.


44. Асноўныя ддасягненні бел мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 1960-я-1980-я гады.

У канцы 1950 г. у БССР была адноулена даваеная сетка агульнаадукац школ. Потым адбылося далейшае пашырэнне сяр адукацыi. Iх колькасць павялiч у 2 разы. У 70-я гг. была уведзена усеагул сяр адукацыя моладзi. Паспяхова развiвалася вышэйшая адукацыя. У 1959г. было створана Мiнiстэрства вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi БССР. Аднак у сферах вышэйшай i сярэдняй адукацыi пераважау экстэнсiуны шлях развiцця. Рост выпуску спецыялiстау незауседы суправаджауся неабходным павелiчэннем якасцi iх падрыхтоукi. Адукацыя усе больш губляла нац рысы i у сяр 80-х гг. амаль поунасцю страцiла свае нац аблiчча. Найбольш трагiчна сiтуацыя склалася з бел мовай. Паспяхов развiвалася навука. Цэнтрам навуковай працы становiцца АН БССР.


Аднак гуманiтарныя навукi у найболшай ступенi залежалi ад грамадска-палiта жыцця, былi вельмi палiтызаванымi i iдэалагiзаванымi. З 1953 г. у бел лiтаратуры намецiлiся новыя тэндэнцыi, звязаныя з актывiзацыяй грамадскага жыцця. Пачауся працэс преаадолення апiсальнасцi, заглыблення ва унутраны свет герояу, у сутнасць канфлiктау пасляваеннй эпохi. Разгарнулiся дыскусii аб месцы пiсьменнiка у жыццi грамадства, аб неабходнасцi перагляду усталяваных у лiтаратуры канцэпцый бесканфлiктнасцi (творы I.Шамякiна, У.Караткевiча, В.Быкава i iнш.). Паспяхова развiвалася беларуская паэзiя (А.Куляшоу, П.Броука, Н.Гiлевiч i iнш.).

Канец 60-х -- 70-я гг. былi вельмi пленнымi для бел драматургii («Зацюканы апостал» А.Макаенка)

Нац рэжысура iгнаравала iх п’есы, а бел тэатрам па-ранейшаму не хапала новых арыгiнальн п’ес.

У 60-я гг. пачалася адлiга i у выяуленчым мастацтве. Бел мастакi: Л.Шамялеу, А.Кiшчанка, М.Савiцкi i iнш. Пачынае развiвацца буйнапанэльн домабудаванне, але арх-ру перасталi разглядаць як галiну духо к-ры, над ей устанавiуся жорсткi дыктат будаунiч вытворчасцi. I толькi у 70--80-я гг. на аснове iндустрыяльнай базы буйнапанэльнага будавання былi створаны новыя жылыя раены з высокiмi кампазiцыйна-мастацкiмi якасцямi.


45.Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Зах.Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.



48. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны Захоп Б гітлераўскімі войскамі.

Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт аб ненападзенні, 22 чэрвеня 1941 г. ўварвалася ў межы СССР. На тэрыторыі Беларусі разгарнуліся абарончыя баі. У адпаведнасці з планам маланкавай вайны галоўны ўдар на маскоўскім напрамку наносіла група армій «Цэнтр». Яна мела на мэце знішчэнне ў прыгранічных баях войскаў Заходняй асобай вайсковай акругі. Савецкія воіны аказвалі адчайнае супраціўленне, праяўлялі стойкасць і мужнасць. Насмерць стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. Штаб абароны крэпасці ўзначалілі капітан: Зубачоў і палкавы камісар Я. Фамін. Кіраўніком абароны стаў маёр П. Гаўрылаў. Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэпасці адводзілася толькі некалькі гадзін. Апошнія дні абароны крэпасці авеяны легендамі. На яе сценах былі зроблены надпісы, якія ведае ўвесь свет: «Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма». У 1965 г. Брэсцкая крэпасць атрымала званне «Крэпасць-герой».

Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі ў небе Беларусі. Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, капітан М. Гастэла і члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы самалёт на трупу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны таран лётчык Б. Коўзан — адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраныя тараны і застаўся жывы.

У абароне Мінска прымала ўдзел 100-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра Русіянава, байцы якой упершыню ў гады вайны выкарысталі так званую шкляную артылерыю Надзвычай напружаны характар мелі баі ў раёне Магілёва. Абарона горада працягвалася 23 дні. У ліку адважных абаронцаў вызначыўся стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С. Куцепава. Толькі за адзін дзень баёў байцы Куцепава знішчылі 39 фашысцкіх танкаў.

14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню батарэя мінамётаў пад камандаваннем капітана Флёрава выкарыстала рэактыўную артылерыю — «кацюшы». Двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войскаў у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план «маланкавай вайны».


49. Нямецкі акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Велікай Айчыннай вайны. Калабрацыянізм.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены «новы парадак», накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала чалавеканенавісніцкая «расавая тэорыя», якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі. Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане «Ост».


У Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці. Яўрэйскае насельніцтва Беларусі зганялася ў спецыяльныя месцы пражывання — гета. Усяго іх у Беларусі было 163.

Гітлераўцы за час акупацыі правялі ў Беларусі больш за 140 карных экспедыцый, у час якіх цэлыя раёны ператварыліся ў «зоны пустыні». 22 сакавіка 1943 г. па загадзе фашыстаў былі спалены жывымі ўсе жыхары вёскі Хатынь паблізу Лагойска. Усяго ў Беларусі было знішчана больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі спалена 619 вёсак, з якіх 186 так і не былі адноўлены пасля вайны.

Фашысты прымусова вывозілі савецкіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі.

Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, акупанты адразу ж сталі на шлях фарміравання мясцовай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў. 3 мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі тым, хто стаў з імі супрацоўнічаць, распаўсюджваць нацыянальную сімволіку, арганізоўваць беларускія школы, аднаўляць дзейнасць тэатральных, навуковых і вучэбных устаноў, выдаваць беларускія газеты. Калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на стварэнне такіх арганізацый, як Беларуская цэнтральная рада, Беларуская краёвая абарона, Саюз беларускай моладзі. Некаторыя прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху пайшлі на супрацоўніцтва з нямецкай адміністрацыяй пад лозунгам барацьбы з бальшавікамі.






50. Партызанскі рух і падпольная барацьба на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пачатак барацьбы супраць акупантаў адбываўся ва ўмовах хуткага наступлення нямецка-фашысцкіх войскаў. Таму асноўная работа па арганізацыі падполля і партызанскага руху вялася ва ўмовах акупацыі. На захопленай тэрыторыі стваралася сетка падпольных арганізацый і груп. Ініцыятыву ў стварэнні атрадаў і груп супраціўлення бралі на сябе радавыя камуністы і беспартыйныя патрыёты.

У ліпені 1941 г. быў створаны партызанскі атрад пад кіраўніцтвам М. Шмырова, якога любоўна называлі «бацькам Мінаем». Гэты атрад у далейшым ператварыўся ў першую беларускую партызанскую брыгаду. За галаву бацькі Міная фашысты давалі 30 тыс. марак і карову, але здраднікаў сярод партызан не знаходзілася. Тады акупанты схапілі чацвярых дзяцей Міная ў якасці заложнікаў і расстралялі.

Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі рух прыняў такія маштабы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каардынуючага цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, а таксама Беларускага штаба партызанскага руху.

Вялікі ўплыў на ўзмацненне партызанскага руху аказала перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам. Яна паклала пачатак карэннаму пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Бітва на Курскай дузе завяршыла карэнны пералом у вайне і замацавала за савецкім камандаваннем стратэгічную ініцыятыву да канца вайны.


У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі — каля 60%. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны. Тут апрацоўвалася і засявалася зямля, працавалі школы і бібліятэкі, таксама размяшчаліся аэрадромы, што прымалі самалёты з «Вялікай зямлі», ішла падрыхтоўка да баявых аперацый, знаходзілі прыстанішча тысячы мірных жыхароў.

Побач са сваімі дзядамі ваявалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Так, подзвіг братоў Цубаў паўтарыў 12-гадовы хлопчык Ціхан Баран. Прыкладам для піянераў усёй краіны стаў подзвіг Марата Казея — юнага разведчыка партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў Мінскай вобласці. Ён падарваў сябе гранатай, калі апынуўся ў акружэнні ворага.


51.Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для бел народа і яго ўклад у перамогу над фашізмам.

Пасля перамогi у Курск бiтве, Чырв Армiя пачала наступленне ад Невеля да Чорн мора. Восенню 1943г. яна уступiла на тэр Б, 23 верасня быу вызвалены першы раён цэнтр БССР - г.Камарын. За восень-зiму былi вызвалены 36 раёнау i 2 абласных цэнтра - Гомель i Мазыр. Важнае значэнне у гэтым мела фарсiраванне Дняпра у раёне Львова. Вялiкую дапамогу наступаючым часцям ЧырвАрмii аказалi падпольшчыкi i партызаны. У 1944г. пачауся завярш этап ВАв - поунае выгнанне ворагау з савецкай зямлi, вызваленне народау Еуропы. Значную ролю у рашэннi задач на гэтым этапе адыграла Бел наступ аперацыя ("Баграцiён"). Гiтлерауск камандаванне надавала вялiкае значэнне утрыманню Б, бо яна была важным стратэгічн аб’ектам. Былi падрыхтаваны абарончыя рубяжы на рэках Днепр, Бярэзiна, Свiслач, Нёман i iнш. Рад гарадоу аб'яулены крэпасцямi,якiя не належалi здачы. У Б была моцная групiроука нямецкiх войск У красавiку-маi генштаб Чырв Армii распрацавау план "Баграцiён". Задума Вярх Глаунакамандаваня была наступнай - франты адначасова пераходзяць у наступленне на Вiцебскiм, Багушэускiм, Аршанскiм i Бабруйскiм напрамках,разбураюць фронт абароны ворага, акружаюць i знiшчаюць яго групоукi у раёне Вiцебска i Бабруйска i выходзяць на Мiнск з мэтай знiшчэння i акружэння асноун сiл групы армiй "Цэнтр" на усходзе Мiнска.

Вясной праводзiуся рад мерапрыемствау па падрыхтоуцы да наступлення. Наступленне пачалося 23 чэрвеня 1944г. Спачатку быу нанесены бомбавы удар авiяцыяй, потым праведзена артылерыйская падрыхтоука..Ужо на 3-цi дзень была акружана Вiцебская групiроука працiунiка i вызвалены Вiцебск.Да канца чэрвеня 1944г. былi вызвалены Орша, Магiлёу, Бабруйск. Развярнулiся баi за Мiнск. Гiтлерауцы добра умацавалi горад. У ходзе далейшага наступлення савецкiя войскi 28 лiпеня вызвалiлi г.Брэст. Фашысты былi выгнаны з беларускай зямлi. Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году.