ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 21.12.2019

Просмотров: 1406

Скачиваний: 3

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Дзейнасць тайных суполак, якія вылучалі патрабаванні нацыя-нальна-дэмакратычных пераўтварэнняў, нарастанне сялянскай антыфеадальнай барацьбы, апаска, што апошняя можа зліцца ў адзіную плынь з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам, прымусілі расійскі ўрад дзейнічаць больш рашуча. Ён пайшоў на сур'ёзны палітычны крок, вядомы пад назвай "разбор шляхты". Меры былі накіраваны супраць дробнай шляхты, распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. Сэнс іх заключаўся ў змяншэнні колькасці прывілеяванага саслоўя шляхам пераводу ў падатныя саслоўі асоб, якія не мелі дакументаў аб шляхецтве. Пра-верка шляхецтва пачалася яшчэ з 1772 г., але да 1830 - 1831 гг. вялася марудна. Паўстанне падштурхнула царскую адміністрацыю да рашучых дзеянняў.

У адпаведнасці з указамі ад 1831, 1847, 1857 гг. асобы, якія не даказалі дакументамі свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні: яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Гэта катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатнае саслоўе - аднадворцаў у сельскай мясцовасці і "грамадзян заходніх губерняў" у гарадах. 1 першыя і другія абкладаліся асобным "падымным" падаткам і выконвалі паслабленую вайсковую павіннасць. Аднадворцы, што жылі на дзяржаўных землях, прыпісваліся да дзяржаўных сялян, на землях памешчыкаў - да вольных людзен.

Царскі ўрад прыняў меры па далейшым пашырэнні рускага ўплы-ву на беларускіх землях. 29 лістапада 1830 г. быў выдадзены ўказ аб адмене з 1 студзеня 1831 г. Літоўскага Статута на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Указам ад 18 лютага 1831 г. на землях Беларусі ўводзілася новае заканадаўчае ўлажэнне аб губернях. На падставе ўказаў ад 30 кастрычніка 1831 г. і 11 студзеня 1832 г.

5) Развіццё беларускай мовы у 1917 – 1939 гг. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі. Барацьба супраць карнілаўскага мяцяжу. Бальшавізацыя Саветаў. Утварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі ў Петраградзе. Кастрычніцкае ўзброенае паўстанне ў Петраградзе. Усталяванне савецкай улады ў Мінску. Стварэнне Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта (ВРК) За-ходняй вобласці і фронту. Ліквідацыя «Камітэта выратавання рэвалюцыі». Кас-трычніцкія падзеі ў Віцебску, Гомелі, іншых гарадах Беларусі і на Заходнім фронце. Ліквідацыя Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Магілёве. Утварэнне абласнога выканаўчага камітэта Заходняй вобласці (Аблвыканкамзаха).
Абвяшчэнне беларускай дзяржаўнасці. Станаўленне незалежных дзяржаў у Польшчы, Прыбалтыцы і на Украіне. Скліканне і роспуск I Усебеларускага з'езда, яго значэнне. Пазіцыі бальшавікоў па нацыянальным пытанні. Стварэнне Беларускага нацыянальнага камісарыята. Наступление войскаў кайзераўскай Гер-маніі ў Беларусі. Брэсцкі мір і Беларусь. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэс-публікі (БНР). Рада БНР і яе дзейнасць. Барацьба па беларускім пытанні. Лістапа-даўская рэвалюцыя ў Германіі і заканчэнне Першай сусветнай вайны. Пачатак польскай акупацыі Літвы і Беларусі. 1 з'езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Абвяшчэнне Беларускай ССР. 3. Жылуновіч, А. Чарвякоў.
Барацьба з інтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне БССР. Наступление войскаў Польшчы. Падпольная і партизанская барацьба ў тыле польскіх акупантаў. Стварэнне Беларускай камуністычнай арганізацыі (БКА). У. Ігна-тоўскі. Стварэнне Літоўска-Беларускай ССР (ЛітБел). Палітыка польскага ўрада ў дачыненні да БНР. Новае наступление польскіх войскаў. Контрнаступление Чыр-
вонай Арміі на Заходнім фронце. Паўторнае абвяшчэнне БССР. Контрудар польскіх
войскаў. Падпісанне перамір'я і яго ўмовы. Рыжскі мірны дагавор і яго вынікі.
Эканоміка БССР у перыяд нэпа. Палітыка «ваеннага камунізму».
Эканамічнае становішча ў 1920 - пачатку 1921 г. Пераход да новай эканамічнай
палітыкі. Сістэма мерапрыемстваў нэпа ў горадзе. Аднаўленне прамысловасці.
Ажыццяўленне нэпа на вёсцы. Развіццё гандлю. Кааперацыя, яе асноўныя віды
і іх развіццё на Беларусі. Прычыны згортвання нэпа.
Грамадска-палітычнае жыцце БССР у 1921-1927 гг. X з'езд РКП(б)
і ўсталяванне аднапартыйнай сістэмы ў Савецкай Беларусі. КП(б)Б і прафсаюзы.
Грамадскія арганізацыі. Удзел БССР ва ўтварэнні СССР. Узбуйненні тэрыторыі БССР. Палітыка беларусізацыі, яе сутнасць, мэты і задачы. Вяртанне на радзіму
беларускіх дзеячаў, іх удзел у грамадска-палітычным і культурным жыцці.
Падрыхтоўка і прыняцце Канстытуцыі БССР 1927 г.
Развіццё культуры БССР у 1920-я гг. Станаўленне сістэмы адукацыі
ў БССР. Меры па ліквідацыі непісьменнасці. Інстытут беларускай культуры.
У. Ігнатоўскі, 3. Жылуновіч, У. Пічэта і інш. Развіццё краязнаўства. Літаратурныя
аб'яднанні. Я. Купала, Я. Колас, К. Чорны. Развіццё тэатральнага мастацтва.
Станаўленне беларускага кіно. У. Галубок, Е. Міровіч, Ю. Тарыч і інш. Музычнае
мастацтва. Архітэктура і жывапіс.
Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССР. Згортванне нэпа і пашырэнне
каманднага кіравання гаспадаркай. Ажыццяўленне індустрыялізацыі ў Савецкай
Беларусі, яе характар, асаблівасці, шляхі правядзення і вынікі.
Прычыны, шляхі і формы кааперавання сялянскіх гаспадарак. Тэмпы і метады
стварэння калгасаў. «Дваццаціпяцітысячнікі». Вынікі калектывізацыі.
Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1928-1939 гг. Роля Камуністычнай
партыі, Саветаў і іншых грамадскіх арганізацый. Канстытуцыя БССР 1937 г.
Палітычныя рэпрэсіі.
Культура БССР у 1930-я гг. Ліквідацыя масавай непісьменнасці. Змены ў школьнай адукацыі. Рост колькасці ВНУ і пашырэнне іх навукова-даследчыцкай дзейнасці. Акадэмія навук. Рэформа беларускага правапісу. Асноўныя напрамкі развіцця беларускай савецкай літаратуры.
Тэатр і кіно. Стварэнне беларускай музычнай школы. Архітэктура і выяўленчае мастацтва: I. Лангбард, У. Волкаў, 3. Азгур.
Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.). Стан прамысловасці і сельдкай гаспадаркі. Насаджэнне асадніцтва. Санацыйны рэжым. Становішча сялян і рабочых. Нацыянальна-культурны ўціск. Міграцыя беларусаў у замежныя краіны.
Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусь Барацьба супраць прыгнёту ў 20-я гг. Партызанскі рух у пачатку 20-х гг., яго арганізатары. Беларускія нацыянальныя партыі, арганізацыі і іх дзейнасць. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Афармленне Беларускай сялянска-рабочай грамады (БСРГ) і яе дзейнасць. Б. Тарашкевіч. Таварыства беларускай школы (ТБШ). I. Дварчанін, П. Пестрак, Р. Шырма і інш. Узброенае выступление сялян Кобрынскага павета. Паўстанне нарачанскіх рыбакоў. Уплыў Камінтэрна на развіццё вызваленчага руху. Роспуск КПЗБ і КСМЗБ.
Культура Заходняй Беларусі ў 20-30-я гг. Школа, друк. Грамадска-палітычная думка. А. Луцкевіч. Развіцце літаратуры: М. Танк, В. Таўлай, П. Пестрак. Пстарычныя і этнаграфічныя даследаванні. Выяўленчае мастацтва: П. Сергіевіч, Я. Горыд, Ф. Рушчыц. Народная культура.


7) Білінгвізм, або двухмоуе. акцэнтуацыю (акцэнтная інтэрферэнцыя), калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: за борт (замест за борт), гліняны (замест гліняны), адзінаццаць (замест адзінаццаць), спіна (замест спіна) і г.д.; - лексіку (лексічная інтэрферэнцыя), калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу васкрасенне (бел. нядзеля), благадару (дзякуй), ці калі білінгв у рускай мове ўжывае выразы тыпу Сегодня сильная завея (рус. метель); - словаўтварэнне (словаўтваральная інтэрферэнцыя), калі білінгв ужывае словы, у якіх назіраецца несупадзенне словаўтваральных сродкаў, напрыклад, у рускім маўленні такімі інтэрферэмамі з’яўляюцца безлюдность (рус. безлюдие), атлетичный (атлетический), вишняк (вишенник), по-человечьи (по-человечески); ці ў беларускім маўленні білінгваў вымакшы (бел. вымаклы), ахрыпшы (ахрыплы), кантраліраваць (кантраляваць). - марфалогію (марфалагічная інтэрферэнцыя), калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, білінгв, гаворачы па-руску, можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д. - сінтаксіс (сінтаксічная інтэрферэнцыя), калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, дочкина сумка замест сумка дочери, сынов костюм замест костюм сына, смеяться с него замест смеяться над ним і г.д. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя. 3. СПЕЦЫФІЧНЫЯ РЫСЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАРАЎНАННІ З РУСКАЙ Ва ўмовах масавага беларуска-рускага білінгвізму вельмі важна вызначыць тыя рысы, якімі характарызуецца беларуская мова ў параўнанні з рускай. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы Пад марфалагічнай інтэрферэнцыяй разумеюцца факты адхілення ад граматычных норм роднай мовы. 1. Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормы пры вызначэнні роду назоўнікаў з’яўляецца ўплыў рускай мовы, чаму спрыяе аднолькавая ці блізкая аформленасць слоў у роднасных мовах: бел. дроб, запіс, медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, сабака, стэп, шынель – мужчынскі род; рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь, насыпь, перепись, собака, степь, шинель – жаночы род; бел. настрой, яблык – мужчынскі род; настроение, яблоко – ніякі і г.д. 2. Адзначаюцца памылкі, абумоўленыя двухмоўнай сітуацыяй, у прыватнасці разыходжаннем лікавай прыналежнасці асобных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах, напрыклад: назоўнікі грудзі, дзверы, каноплі, крупы ў беларускай мове не маюць формы адзіночнага ліку, а ў рускай мове адны (конопля, крупа) маюць форму толькі адзіночнага ліку, другія (грудь, дверь) – і адзіночнага і множнага ліку; у беларускай мове чарніла – адзіночнага ліку, у рускай мове чернила – множнага ліку.


Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці і г.д.). Не з’яўляецца выключэннем і Рэспубліка Беларусь, таму што яна таксама ўяўляе сабой шматнацыянальную дзяржаву з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам). Звернемся, аднак, спачатку да азначэння паняцця двухмоўя. Згодна з У.Вайнрайхам, двухмоўе – гэта практыка папераменнага карыстання дзвюма мовамі. В.Д. Бандалетаў дае больш падрабязную характарыстыку двухмоўя. Параўн.: “Білінгвізм (лац. bi- два, li gua- мова) – гэта двухмоўе, г. зн. суіснаванне ў чалавека ці ва ўсяго народа дзвюх моў, звычайна першай – роднай, і другой – набытай”. Калі веданне дзвюх моў уласціва асобным членам соцыуму, то гэта індывідуальны білінгвізм, калі двухмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы, калектывы, то гаворка ідзе пра калектыўны білінгвізм, калі ж двухмоўе пашырана сярод усіх прадстаўнікоў нацыі, то гэта нацыянальны білінгвізм. Пры нацыянальным білінгвізме ў краіне афіцыйна прызнаюцца дзве дзяржаўныя мовы (у Беларусі – беларуская і руская, у Фінляндыі – фінская і шведская, у Канадзе – англійская і французская). Калі дзве мовы ўжываюцца ізалявана адна ад другой (напрыклад, на працы – адна мова, дома – другая), то гаворка ідзе пра чысты білінгвізм, калі ж дзве мовы ўжываюцца ўперамешку (залежыць ад камунікатыўнай сітуацыі), то гэта змешаны білінгвізм. Змешаны ў сваю чаргу падзяляецца ў залежнасці ад ступені разумення носьбітам мовы няроднай мовы на рэцэптыўны (чалавек разумее другую мову, але не можа на ёй гаварыць), рэпрадуктыўны (чалавек разумее другую мову, аднаўляе тэкст) і прадуктыўны (чалавек разумее другую мову, аднаўляе тэкст і самастойна будуе на ёй сказы). Індывідуальнае двухмоўе не абавязкова абазначае масавае двухмоўе, і, наадварот, нацыянальнае двухмоўе можа існаваць пры індывідуальным аднамоўі. Напрыклад, Швейцарыя – шматмоўная краіна, у якой дзяржаўнымі з’яўляюцца нямецкая, французская, італьянская і рэтараманская мовы. Аднак большасць жыхароў гэтай краіны валодаюць толькі якой-небудзь адной з названых вышэй моў (гл.: Лукашанец, 1989, 18-Двухмоўе – з’ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным і сацыялінгвістычным. Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, з праблемамі пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой. Сацыялінгвістычны аспект грунтуецца на такіх параметрах, як: сфера выкарыстання першай і другой мовы; ступень авалодання мовамі; набор сацыяльна-функцыянальных кампанентаў моў, якія выкарыстоўвае двухмоўны індывід (літаратурная мова, дыялект, жаргон і г.д.) размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму і шырыня выкарыстання другой мовы; ацэнка двухмоўнымі індывідамі ўласнага двухмоўя як сацыяльна-лінгвістычнага феномена.


8) Беларуска – руская фанетычная інтэрференцыя. Ва ўмовах масавага беларуска-рускага білінгвізму вельмі важна вызначыць тыя рысы, якімі характарызуецца беларуская мова ў параўнанні з рускай.

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

Пад марфалагічнай інтэрферэнцыяй разумеюцца факты адхілення ад граматычных норм роднай мовы.

1. Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормы пры вызначэнні роду назоўнікаў зяўляецца ўплыў рускай мовы, чаму спрыяе аднолькавая ці блізкая аформленасць слоў у роднасных мовах: бел. дроб, запіс, медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, сабака, стэп, шынель - мужчынскі род; рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь, насыпь, перепись, собака, степь, шинель

- жаночы род; бел. настрой, яблык - мужчынскі род; настроение, яблоко - ніякі і г.д.

2. Адзначаюцца памылкі, абумоўленыя двухмоўнай сітуацыяй, у прыватнасці разыходжаннем лікавай прыналежнасці асобных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах, напрыклад: назоўнікі грудзі, дзверы, каноплі, крупы ў беларускай мове не маюць формы адзіночнага ліку, а ў рускай мове адны (конопля, крупа) маюць форму толькі адзіночнага ліку, другія (грудь, дверь) - і адзіночнага і множнага ліку; у беларускай мове чарніла - адзіночнага ліку, у рускай мове чернила - множнага ліку.

3. Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля мяккіх асноў канчатак -і: зямлі, пожні, у зямлі, на трамваі (рус. земле, в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г],[к],[х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга - кнізе, эканоміка - эканоміцы, эпоха - эпосе (рус. книге, экономике, эпохе).

4. Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам(-ем): са старастам, з дзядзькам, з Колем, з Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку канчатак -у(-ю): аб Васілю, дзядзьку, дацэнту.

5. У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі -ы, -і: палі, лясы, гарады, азёры, вокны.

6. Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 2-га скланення ў адзіночным і множным ліку: брат - браты, сын - сыны. Параўн. рус.: брат - братья, сын - сыновья.

7. Наяўнасць у назоўніках жаночага і ніякага роду ў Р. склоне множнага ліку канчаткаў -аў(-яў): брытваў, кафедраў, сенажацяў, постацяў, палёў (рус.: бритв, кафедр, полей).

8. Адсутнасць й у формах Н. склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў, якія скланяюцца, як прыметнікі: сіні, вялікі, напісаны, некаторы, самы, шосты (рус.: синий, большой, написанный, некоторый, самый, шестой).

9. Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з дапамогай суфіксаў -эйш(-ейш), -ш: вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы (рус.: выше, важнее, слабее, больше).


10. Непрадуктыўнасць кароткіх формаў прыметнікаў і абмежаванае ўжыванне кароткіх дзеепрыметнікаў, адсутнасць зваротных дзеепрыметнікаў. Параўн. бел.: План выкананы, рус.: План выполнен. Рус. “занимающийся”, “изменившийся” ў беларускай мове адпавядае “які займаецца”, “які змяніўся”.

11. У формах мужчынскага і ніякага роду займеннікаў мой, твой, свой, чый у Р. і Д. склонах адзіночнага ліку адсутнічае літара е ў канчатках: майму, твайму, свайму, майго, твайго, свайго.

12. Лічэбнікі паўтара, паўтары нескланяльныя.

13. Лічэбнікі два, дзве маюць асобныя формы ва ўсіх склонах: двух - дзвюх, двум - дзвюм, двума - дзвюма.

14. Лічэбнік дзевяноста мае адну нязменную форму; у рускай мове ён мае дзве формы - девяносто і девяноста.

15. Чаргаванне заднеязычных г, к з шыпячымі ж, ч пры спражэнні дзеясловаў загаднага ладу: лягу - ляж - ляжце, пяку - пячы - пячыце (рус.: лягу - ляг - лягте, пеку - пеки - пеките).

16. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -учы(-ючы), -ачы(-ячы) ад асноў любога дзеяслова цяперашняга часу: лятаючы, аплочваючы, забягаючы, просячы (рус.: летая, оплачивая, забегая, прося).

10) Катэгорыя адушауленсаці назоунікау Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склону. Паняцце прадметнасці ахінае не толькі найменні канкрэтных рэалій рэчаіснасці, але і назвы адцягненых рэалій, якасцяў, дзеянняў, прыкмет, працэсаў, з’яў, уласцівасцяў і інш. Катэгарыяльнае значэнне прадметнасці не можа служыць адэкватным адпаведнікам канкрэтнай прадметнасці, што служыць асновай для выдзялення толькі аднаго класа назоўнікаў (канкрэтныя назоўнікі тыпу стол, кніга, дрэва і да т.п.). Па сутнасці, значэнне прадметнасці ўяўляецца лексічнай катэгорыяй, якая афармляецца пэўнымі граматычнымі паказчыкамі, таму назоўнікі правамерна называюць лексіка-граматычным разрадам слоў. Асабліва відавочным лексіка-граматычны характар назоўнікаў праяўляецца пры іх класіфікацыі на ўжо згаданыя разрады, што традыцыйна вылучаюцца з улікам і лексіка-семантычных, і марфалагічных крытэрыяў (адушаўлёныя і неадушаўлёныя, канкрэтныя і абстрактныя, агульныя і ўласныя, зборныя, рэчыўныя). Межы гэтых разрадаў назоўнікаў перакрыжоўваюцца, бо адны і тыя ж словы звычайна ўключаюцца адначасова ў некалькі груп. Напрыклад, адны адушаўлёныя назоўнікі могуць быць ахарактарызаваныя і як уласныя, і як абстрактныя (параўн.: Алесь, Яніна, Сымон і да т.п.), другія – як агульныя і як канкрэтныя (параўн.: цясляр, дзяўчына, маці і інш.).

Акрамя лексіка-граматычных разрадаў, назоўнікі натуральна падзяляюцца на разнастайныя тэматычныя групоўкі, якія часцей за ўсё вылучаюцца ў межах памянёных разрадаў (параўн.: назвы раслін, жывёл, прылад працы і інш. -- сярод канкрэтных назоўнікаў, назвы духоўных паняццяў, грамадскіх фармацый, навуковых плыняў і інш. – сярод абстрактных назоўнікаў і г.д.). Агульныя і ўласныя назоўнікі падзяляюцца на аснове таго, што першыя абагульняюць назвы аднародных прадметаў у адзін клас, абазначаюць не асобныя прадметы , а мноства прадметаў або тоесных цалкам (параўн.: кропля, суніца, яйка і да т.п.), або з агульнай дамінантнай рысай (параўн.: дом, стул, хмара і да т.п.); другія ж абазначаюць асобныя прадметы і рэаліі з шэрагу аднатыпных, індывідуалізуюць іх (параўн.: Мінск – сярод мноства гарадоў, Беларусь – сярод мноства краін, Ганна – сярод мноства імёнаў і г.д.).