ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 21.12.2019

Просмотров: 1401

Скачиваний: 3

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

У выніку гэтых дараванняў удзельная вага расійскіх памешчыкаў у сярэдзіне XIX ст. склала на Беларусі 1 %, а плошча іх землеўла-дання - 21,7 % (2,1 млн дзесяцін прыватнай зямельнай уласнасці).

Пасля 1801 г. раздача маёнткаў на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне была спынена ўрадам Аляксандра 1 з-за ўзросшага супраціўлення пераводу дзяржаўных сялян у памешчыцкія з боку саміх сялян.

Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі царызму ў далучаных губернях, з'яўлялася паступовае абмежаванне правоў мясцовага дваранства. Да апазіцыйна настроенай шляхты быў выкарыс-таны такі сродак, як канфіскацыя маёнткаў за ўдзел у антыўрадавай дзейнасці. У Рэчы Паспалітай пакаранні за палітычныя злачынствы ў выглядзе выгнання з краіны і канфіскацыі маёмасці таксама дапускаліся. Але прымяняліся яны толькі ў выключных выпадках да кіраўнікоў мяцяжоў, а не да радавых удзельнікаў. Прычым, як правіла, вінаваты каяўся і атрымліваў памілаванне. Такі лёс спасціг буйнейшага магната Кароля Радзівіла, які двойчы падымаў зброю супраць караля, але абодва разы дабіваўся зняцця секвестру і вяртання сваіх уладанняў.

У Расіі ж канфіскацьгіпа матывах здрады самадзержцу шырока ўжываліся. Змены асоб на прастоле ў выніку частых палацавых перава-ротаў у XVIII ст. сулраваджаліся буйнымі канфіскацыямі маёнткаў у набліжаных да папярэдняга цара. Лэтыя маёнткі дараваліся асобам з акружэння новага самадзержца. Удзельнікі змовы, якая прывяла да ўлады Кацярыну П, атрымалі 18 тыс. прыгонных. Былі прыменены канфіскацыі і ў дачыненні да апазіцыйнай шляхты Беларусі і Літвы.

Канфіскацыі праводзіліся не аднойчы. У 1773 - 1775 гг. яны былі накіраваны супраць тых маг-натаў і шляхціцаў, што пасля далучэння не захацелі прынесці прысягу расійскаму манарху, а пазней - супраць удзельнікаў паў-стання Тадэвуша Касцюшкі. Да 1800 г. на Беларусі, а таксама ў Невельскім і Себежскім паветах усяго канфіскавана 26 маёнткаў з 36 050 сялянамі (маюцца на ўвазе толькі асобы мужчынскага полу). У 1812 -1813 гг. пачалася новая хваля канфіскацый. Урад адбіраў маёнткі ў калабарацыяністаў, якія супрацоўнічалі з войскам Напалеона.

Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г. склалася наступная. Пасля перамогі Францыі над Прусіяй у 1807 г. Напалеон і Аляк-сандр 1 дамовіліся ў Тыльзіце аб утварэнні Варшаўскага княства, што мела прапагандысцкі характар: Напалеон клапаціўся пра Польшчу, бо яна служыла яму плацдармам для нападу на Расію. Урад Расіі ў процівагу Напалеону таксама вёў прапаганду, абяцаючы аднавіць Рэч Паспалітую і Вялікае княства Літоўскае. У лютым 1811 г. высокі расійскі саноўнік А.Чартарыйскі па прапанове Аляксандра 1 ездзіў у Варшаву, каб дамовіцца з польскімі дзеячамі аб іх пераходзе на бок Расіі. Аднак гэта місія поспеху не мела. У канцы 1811 - пачатку 1812 г. група ўраджэнцаў Беларусі (М.К.Агінскі, Ф.К.Любецкі і інш.) падрыхтавала праект аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі па прыкладу Фінляндыі.


24 чэрвеня 1812 г. 450-тысячная армія Напалеона перайшла граніцу з Расіяй. У склад яе ўвайшла значная колькасць польскіх вайскоўцаў (каля 60 - 70 тыс. чалавек). Быў сфарміраваны корпус пад каманда-ваннем князя Ю.Панятоўскага, які актыўна змагаўся на баку напалео-наўскай арміі супраць Расіі. Князь Дамінік Радзівіл за свой кошт сфарміраваў уланскі полк.

28 чэрвеня 1812 г. французская армія заняла Вільню. Напалеон разлічваў, што шляхта Беларусі будзе да яго больш прыхільнай, калі .ён абвесціць аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага. 3 гэтай мэтай у Вільні па распараджэнні Напалеона быў ут-вораны Часовы ўрад пад назвай "Камісія Вялікага княства Літоўскага". Дзейнасць Камісіі распадсюджвалася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Бе-ластоцкуювобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае, т. зв. "польскае праўленне". Але гэтыя марыянетачныя ўрады павінны былі перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і папаўняць рэкрутамі французскую армію. Рускі герб быў заменены на аднагаловага арла. У хуткім часе ранейшае адміністрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад, галоўныя пасады занялі французскія военачальнікі і інтэнданты.

Шляхта, якая толькі што прысягала на вернасць Расійскай імперыі, амаль усюды сустракала французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. Просты ж беларускі народ у асноўным стаў на шлях партызанскай вайны з французамі. Велізарнаму войску Напалеона ў межах Літвы, Беларусі і Паўноч-най Украіны ў чэрвені 1812 г. супрацьстаялі тры рускія арміі: 1-я -генерала М.Б. Барклая дэ Толі, 2-я - генерала П.І. Баграціёна, 3-я -генерала А.П. Тармасава.

Каб перакрыць французам шлях на Кіеў, 3-я армія была пакінута ў Валынскай губерні. А 1-й і 2-й арміям патрэбна было злучыцца, каб пазбегнуць разгрому паасобку. У ліпені 1812 г. вызначылася не-магчымасць злучэння 1-й і 2-й армій у раёне Віцебска. Чарговым пунктам сустрэчы рускіх армій быў прызначаны Смаленск.

3 16 ліпеня да 1 жніўня 1812 г. Напалеон знаходзіўся ў Віцебску. Наступленне яго арміі было прыпынена. Ён вырашаў, што рабіць далей. Галоўны план Напалеона - разграміць рускую армію на Беларусі - не быў выкананы. У гэтых умовах Напалеон меў намер пачаць перагаворы з Аляксандрам 1 у Віцебску. Але ад гэтага плана французскаму імператару давялося адмовіцца. Яго армія, складзеная з прадстаўнікоў заваяваных краін, па-чала на вачах развальвацца: зніжалася дысцыпліна, пашыраліся марадзёрства, дэзерцірства. Напа-леон разумеў, што толькі новыя перамогі могуць выратаваць яго армію ад дэмаралізацыі.

22 ліпеня 1812 г. арміі Баграціёна і Барклая дэ Толі злучыліся пад Смаленскам, а 2 -5 жніўня адбылася Смаленская бітва, у якой Напалеон страціў болып за 14 тыс. чалавек. Пасля Смаленска рускую армію ўзначаліў М.І. Кутузаў. 26 жніўня адбылася генеральная бітва ля в. Барадзіно. Сфарміраваныя на Віцебшчыне чатыры палкі 3-й пяхотнай дывізіі абаранялі на Барадзінскім полі вядомыя Баграціёнавы флешы. 24-я пяхотная дывізія, складзеная з ураджэнцаў Мінскай губерні, гераічна змагалася каля батарэі Раеўскага.


Кутузаў з мэтай захавання арміі загадаў пакінуць Маскву, якую неўзабаве занялі французы. Не дачакаўшыся адказу Аляк-сандра 1 на прапановы аб міры, Напалеон у пачатку кастрычніка 1812 г. пачаў адступаць з Масквы на Смаленск па спустошанай мясцовасці.

7 кастрычніка 1812 г. рускія войскі вызвалілі Полацк, 26 кастрычні-ка - Віцебск, 4 лістапада - Мінск.

Завяршальны ўдар быў нанесены рускімі войскамі па французах пры іх пераправе праз Бярэзіну каля в.Студзёнка, што недалёка ад Барысава. 30 тыс. іншаземных захопнікаў знайшлі тут сваю гібель. Пасля гэтага напалеонаўская армія фактычна перастала існаваць.

У гонар перамогі рускай арміі над войскамі Напалеона ў Айчын-най вайне 1812 г. пастаўлены памятныя знакі ў Віцебску, Полацку, Кобрыне, в.Студзёнка (каля Барысава), в. Клясціца (Расонскі р-н Віцебскай вобл.), в.Салтанаўка (каля Магілёва) і інш.

Вайна прынесла беларускаму народу вялікія бедствы. Многія гарады і вёскі былі разбураны і знішчаны. Голад, хваробы прывяді да маса-вай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў 2 - 3 разы. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Амаль напалову скараціліся па-сяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы.

Цяжкія вынікі вайны для беларускага народа ўзмацняліся палітыкай царызму. Сяляне аказаліся падманутымі ў сваіх спадзяваннях атрымаць вызвален-не ад прыгоннай няволі пасля разгрому арміі Напалеона. Царскім маніфестам ад 30 жніўня 1814 г. ім прапаноўвалася атрымаць "мзду свою от Бога".

У адносінах да беларускай арыстакратыі царскі ўрад быў болып асцярожным. 3 аднаго боку, ён хацеў прылашчыць па-сепаратысцку настроеную шлях-ту. Таму, напрыклад, Камінскі, які ўзначальваў створаную Напа-леонам "Камісію Вялікага княства Літоўскага", захаваў пасаду старшыні ў мінскім галоўным су-дзе, В.Гецэвіч, член савета ў Вільні, стаў мінскім віцэ-губернатарам і г.д. Але, з другога боку, царызм жорстка пакараў многіх з тых, хто ў час вайны супрацоўнічаў з Налалеонам. Хваля канфіскацый маёмасці калабарацыяністаў пракацілася па Беларусі.

Наступная хваля канфіскацый мела месца ў 1830 - 1831 гг. У выніку яе на Беларусі канфіскаваны 62 маёнткі ў 51 уладальніка.

30-я гады XIX ст. сталі пераломнымі ў царскай палітыцы ў дачыненні да заходніх губерняў: яна прыняла болыш жорсткі характар. На гэта паўплывалі дзве прычыны: рост апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў, а таксама працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу, які перарастаў у яго крызіс.

У другім дзесяцігоддзі XIX ст. на Беларусі, як і ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся грамадска-палітычны рух. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй.

Да ўзнікнення першых праяў беларускага нацыянальнага руху прама ці ўскосна мелі дачыненне таварыствы філаматаў (прыхільнікаў навукі) і філарэтаў (прыхільнікаў дабрачыннасці). У 1817 г. пры Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў А.Міцкевіча і Т.Зана было створана таварыства філаматаў. Іх погляды фарміраваліся пад уплывам прафесара Віленскага універсітэта Іяхіма Лялевеля. Ён выступаў за аднаўленне польскай дзяржавы. Хутка таварыства пе-ратварылася ў моцную арганізацыю з мноствам філій (аддзялен-няў). Практычна таварыства філаматаў дубліравалі таварыства Прамяністых і Саюз літаратараў, што існавалі ў Віленскім універсітэце.


На пачатку 20-х гадоў XIX ст. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Полацку былыя студэнты Віленскага універсітэта заснавалі таварыства філарэтаў. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікла таварыства аматараў навук. Гімназісты на сваіх тайных сходах прапаведвалі патрыятычныя ідэі ў польскім духу, расказвалі пра славутых дзеячаў Полыпчы, прапагандавалі сярод насельніцтва ідэі волі і роўнасці.

У процівагу агульнаму ўздыму паланізацыі культурна-нацыянальныя імкненні беларускага народа выявіліся ў новай беларускай літаратуры, асабліва ў творчасці Я.Баршчэўскага, Я.Чачота, П.Багрыма, В.Равінскага, К.Вераніцына, А.Вярыгі-Дарэўскага, У.Сыракомлі, В.Дуніна-Марцінкевіча, П.Шпілеўскага. Іх творы, асветніцкія пачынанні сведчылі аб абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці ў народзе, аб фарміраванні беларускай народ-най інтэлігенцыі.

Знайшлі падтрымку на Беларусі і ідэі дзекабрыстаў аб ліквідацыі самадзяржаўя і пры-гоннага права. Дзекабрысты сачылі за развіццём польскага на-цыянальна-вцзваленчага руху, імкнуліся наладзіць з ім сувязь для сумеснай барацьбы супраць царызму. У 1821 - 1822 гг. нека-торыя актыўныя ўдзельнікі руху дзекабрыстаў знаходзіліся на Беларусі. М. Мураўёў, кіраўнік "Паўночнага таварыства", у Мінску ў 1821 г. напісаў свой першы варыянт канстытуцыі. А. Бястужаў, адзін з кіраўнікоў "Паўночнага таварыства", калі жыў у Мінску, устанавіў сувязі з некаторымі мясцовымі грамадскімі дзеячамі ў Полацку. У Мінску, Лідзе, Ружанах бывалі дзекаб-рысты М. Нарышкін, З. Чарнышоў,

М. Лунін, Я.Абаленскі. У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст, сябра "Таварыства аб'яднаных славян" І. Гарбачэўскі.

У 1822 г. у Кіеве вяліся перамовы паміж кіраўнікамі "Паўднёвага таварыства" дзекабрыстаў (П.Пестэль) і прадстаўнікамі польскага "Патрыятычнага таварыства" аб наладжванні сувязей для вядзення сумесных дзеянняў. 3 гэтай мэтай у Вільню прыязджалі М.Бястужаў-Румін і С.Мураўёў-Апостал. Увосень па ініцыятыве апошняга быў распрацаваны план арышту цара ў час прыезду ў Бабруйскую крэпасць. Аднак план не быў ажыццёўлены, бо яго не падтрымалі ў цэнтры "Паўднёвага таварыства".

Вялікае значэнне як дзекабрысты, так і польскія рэвалюцыянеры надавалі прапагандзе сярод салдат і афіцэраў Асобнага літоўскага корпуса, размешчанага ў Гродзенскай губерні. Пад іх уплывам на пачатку 1825 г. у гэтым корпусе ўзнікла "Таварыства ваенных сяброў" на чале з капітанам К.Ігельстромам. Таварыства ўстанавіла сувязі з тайнымі гурткамі мясцовай моладзі. 24 снежня 1825 г., праз 10 дзён пасля паўстання дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы ў Пецяр-бургу, сябры таварыства спрабавалі падбухторыць салдат Літоўскага корпуса, але былі арыштаваны. Няўдачай скончылася і спроба сяброў "Таварыства аб'яднаных сла-вян" у лютым 1826 г. падняць паўстанне ў Палтаўскім палку ў Бабруйску.

Падавіўшы паўстанне дзекабрыстаў, расійскі ўрад разграміў і тайныя таварыствы на Беларусі. Шмат іх удзельнікаў было арыштавана.


У 1824 - 1825 гг. урад, улічваючьі, што цэнтрам тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прыняў меры па ўзмацненні нагляду за навучэнцамі. У адпаведнасці з указам Аляксандра 1 жыхарам Беларусі і Літвы забаранялася адпраўляць дзяцей на вучобу ў замежныя універсітэты. Стаў болып жорсткім агульны нагляд за навучальнымі ўстановамі. Праводзілася перлюстрацыя лістоў.

Аднак гэта не спыніла грамадска-палітычны рух у заходніх губернях. Перадавая грамадскасць Беларусі і Літвы была цесна звязана з польскім вызвален-чым рухам. Улістападзе 1830 г. у Варшаве апазіцыйная шляхта ўзняла нацыянальна-вызваленчае паўстанне. Незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай, парушэнне царызмам польскай канстытуцыі 1815 г.1 былі галоўнымі прычынамі паўстання. Аднак тыя рэвалюцыйныя сілы Полыпчы, якія адстойвалі ідэі буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў, не змаглі ўзначаліць паўстанне. Польскім арыстакратам удалося захапіць кіраўніцтва паўстаннем і выкарыстаць яго для барацьбы за аднаўленне Полыпчы ў межах 1772 г.

Царскі ўрад імкнуўся прадухіліць пашырэнне паўстання на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны. Тут было ўведзена ваеннае становішча. Аднак ужо на пачатку красавіка 1831 г. дзеянні паў-станцаў ахапілі ўсю Літву і Паўночна-Заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісенскі і Вілейскі паветы). Падрыхтоўку да яго ажыццяўлялі дваране, афіцэры, каталіцкае і уніяцкае духавенства, якія жылі на Беларусі, а таксама эмісары з Царства Польскага. Ядро паўстанцаў склалі шляхта, навучэнцы, афідэры-палякі - каля 10 тыс. чалавек. Вузкія палітычныя мэты - аднаўленне шляхецкай Польшчы ў межах 1772 г. - абумовілі той факт, што паўстанне не атрымала падтрымкі сярод шырокіх колаў насельніцтва.

У жніўні 1831 г. паўстанне было падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі і Літвы, а ў верасні - і ў Полыпчы. Але і пасля гэтых падзей палітычнае браджэнне на Беларусі і ў Літве не сціхла. У другой пало-ве 30-х гадоў XIX ст. тут зноў пачалі ўтварацца тайныя суполкі. У 40 -50-я гады на Беларусі, як і ў Расіі, у асяроддзі, апазіцыйным да ўлады, усё больш актыўную ролю адыгрывалі рэвалюцыянеры-дэмак-раты. Ідзе фарміраванне новага пакалення рэвалюцыянераў з ліку дробных чыноўнікаў, духавенства, мяшчан, шляхты. Да яго належаў Ф. Савіч, які быў ініцыятарам стварэння ў 1836 г. пры Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі найболып радыкальнай з тайных супо-лак - "Дэмакратычнага таварыства". Яно працягвала развіваць традыцыі філаматаў і дзекабрыстаў. У 1837 г. Ф.Савіч наладзіў су-вязь зПінскай і Слуцкай ячэйкамі тайнага таварыства "Садружнасць польскага народа", якім кіраваў польскі рэвалюцыянер-дэмакрат Ш.Канарскі. Прапаганда і дзейнасць "Дэмакратычнага таварыства" набылі сацыяльную накіраванасць. У статуце "Дэмакратычнага тава-рыства" абвешчаны ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян і надзялення іх зямлёй, права кожнага народа на нацыянальную сама-стойнасць. У 1838 г. "Дэмакратычнае таварыства" было разагнана. Але грамадска-палітычны рух у краі развіваўся далей.