ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 28.12.2019
Просмотров: 3016
Скачиваний: 11
7 Правапіс вялікай і малой літар
І Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.
1 З вялікай літары пішуцца:
– усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Усекітайскі Сход Народных Прадстаўнікоў, але: Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
– першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Еўрапейскі саюз, Сусветны паштовы саюз, Міжнародны алімпійскі камітэт;
– простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Таварыства Чырвонага Крыжа, Міжнародны суд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТА);
– слова Савет у значэнні органа ўлады: Мінскі абласны Савет дэпутатаў, сельскі Савет дэпутатаў, але: сельсавет;
– словы Дом, Палац, якія пачынаюць найменне ўстановы: Дом культуры, Палац спорту, Палац мастацтваў, але: Зімовы палац, дом адпачынку.
2 З малой літары пішуцца найменні аддзелаў і іншых падраздзялен-няў навуковых і адукацыйных устаноў, іх органаў кіравання, а таксама словы тыпу калегія, вучоны савет, навукова-метадычны савет, савет па абароне дысертацый, факультэт, аддзяленне, сектар, група: вучоны савет, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, калегія Міністэрства культуры, але: Агульны сход Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Аддзяленне аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
ІІ Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў.
З вялікай літары пішуцца:
– усе словы ў назвах дзяржаўных і нацыянальных, ваенных і культурных рэліквій: Сцяг Перамогі, Крыж Ефрасінні Полацкай, Курган Славы, Помнік Перамогі;
– усе словы ў поўных назвах ордэнаў і медалёў (акрамя слоў медаль, ордэн і ступень): медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза, ордэн Францыска Скарыны, але: ордэн Дружбы народаў;
– першае слова ў назвах дзяржаўных сімвалаў, дзяржаўных і міжнародных прэмій, грамат, прызоў і інш.: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Міжнародная прэмія Міру, Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
ІІІ Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў.
1 З вялікай літары пішуцца:
– аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах важнейшых дзяржаўных і міжнародных дакументаў, пагадненняў, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іх зводаў: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Статут Вялікага Княства Літоўскага, Усеагульная дэкларацыя праў чалавека, але: распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
– аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах прадметаў мастацтва і іншых адзінкавых і ўнікальных прадметаў, твораў, іх зводаў: Дзявятая сімфонія Бетховена, Венера Мілоская, Янтарны пакой, Алмазны фонд, Стары запавет.
2 З малой літары пішуцца агульныя назвы стыляў у мастацтве і архітэктуры: барока, ракако, готыка, ампір, мадэрн.
IV Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў.
1 З вялікай літары пішуцца:
– аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах падзей і дат, перыядаў і эпох: Варфаламееўская ноч, Адраджэнне, Рэфармацыя, Грунвальдская бітва, Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна;
– аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў: Дзень Канстытуцыі, Дзень Перамогі, Новы год, Свята працы, Дзень ведаў, Таццянін дзень, Радаўніца, Каляды.
2 З малой літары пішуцца назвы родаў і відаў знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, асобных гадоў, дзён і інш.: імперыялістычная вайна, лютаўская рэвалюцыя, неаліт, залаты век, дзень адчыненых дзвярэй, санітарны дзень.
8 Правапіс абрэвіятур (складанаскарочаных слоў)
1 У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскі), прафсаюз (прафесійны), Еўрасаюз (еўрапейскі), заапарк (заалагічны), Беллітфонд (беларускі, літаратурны), камбат (камандзір батальёна), лінкар (лінейны карабель).
2 Літарныя, гукавыя абрэвіятуры і абрэвіятуры змешанага тыпу звычайна пішуцца вялікімі літарамі без кропак, злучкоў і апострафаў: БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), ВНУ (вышэйшая навучальная ўстано-ва), УА (установа адукацыі), НАН Беларусі (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі), ЗАТ (закрытае акцыянернае таварыства), УП (унітарнае прадпрыемства), ТАА (таварыства з абмежаванай адказнасцю).
Калі да абрэвіятуры дадаецца лічба, то яна пішацца праз злучок: ВАЗ-21, МАЗ-200, МТЗ-82.
Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе.
Дапускаецца напісанне малымі літарамі агульнавядомых абрэвіятур, калі слова ўспрымаецца як простае: схадзіў у жэс і інш.
Малыя літары могуць уваходзіць у камбінаваныя абрэвіятуры: ЛіМ, БелТА, УП «Белкніга».
3 Напісанне няўласнабеларускіх (запазычаных) абрэвіятур вызна-чаецца па слоўніку; поўны сэнсавы беларускі адпаведнік перадае значэнне такіх запазычанняў, а не расшыфроўвае іх: заўгас (загадчык гаспадарчай часткі), спецназ (атрад спецыяльнага прызначэння), АСУ (аўтама-тызаваная сістэма кіравання), ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры).
4 У некаторых абрэвіятурах напісанне можа не адлюстроўваць натуральнае вымаўленне: ТЮГ – Тэатр юнага гледача (вымаўляецца [ц’ух]), РІВШ – Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (вымаўляецца [рыўш]).
5 Літарныя абрэвіятуры не трэба блытаць з умоўнымі графічнымі скарачэннямі, якія ўжываюцца на пісьме, але заўсёды чытаюцца поўнасцю.
Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:
– нельга скарачаць на галосную літару, на ь, на й і на ў;
– пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай: насен. фонд;
– пры збегу дзвюх або некалькіх зычных скарачэнне робіцца на апошнюю зычную: народн. творчасць;
– калі імя або імя па бацьку пачынаецца з дыграфа Дз, то ініцыялам выступае толькі літара Д: Дзмітрый Дзмітрыевіч – Д. Д.
Пры графічных скарачэннях ставіццца кропка і захоўваюцца тыя ж знакі і пачатковыя літары, якія ўласцівы поўнаму напісанню: В.-Д.к. (Волга-Данскі канал), чл.-кар. (член-карэспандэнт).
6 Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га (гектар), см (сантыметр), кг (кілаграм), км (кіламетр) і інш.
9 Правапіс звонкіх і глухіх зычных
1 Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка – рыба, магчы – магу, казка – казаць, важкі – важыць, малацьба – малаціць, хлеб – хлеба, рубчык – рубец, рог – рога, рэж – рэжу, мозг – мазгі.
2 Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.
Літаратура
1 Абабурка, М. Культура беларускай мовы / М. Абабурка. – Мінск: Выш. шк., 1994.
2 Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапаможнік / А.М. Асіпчук, В.В. Маршэўская, А.С. Садоўская. – Гродна: ГрДУ, 2009. – 271 с.
3 Беларуская граматыка: ў 2 ч. / рэдкал.: М.В. Бірыла, П.П. Шуба. – Мінск: Навука і тэхніка, 1985. – Ч. 1: Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск.
4
Беларуская мова: энцыклапедыя / рэдкал.:
Б.І. Сачанка (гал. рэд.)
[і інш.]. –
Мінск: БелЭн, 1994. – 654 с.
5 Губкіна, А.В. Беларуская мова. Эканамічная лексіка: вучэб. дапам. / А.В. Губкіна, В.А. Зразікава. – Мінск: Выдавецтва Гревцова, 2009. – 200 с.
6 Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску: Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А.А. Каўрус. – Мінск: Беларусь, 1994. – 160 с.
7 Кузьменкова, Т.В. Краткий русско-белорусский словарь юридичес-ких и социально-экономических терминов: для студентов / Т.В. Кузьмен-кова. – Минск: Веды, 2009. – 240 с.
8 Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэб. дапаможнік / В.А. Ляшчынская. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001. – 256 с.
9
Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова.
Лінгвістычны кампедыум /
Б.А. Плотнікаў,
Л.А. Антанюк. – Мінск: Інтэрпрэссэрвіс,
Кніжны Дом, 2003. – 672 с.
10 Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мінск: Нац. цэнтр прававой інфармацыі Рэсп. Беларусь, 2008. – 144 с.
11 Сцяцко, П. Культура мовы / П. Сцяцко. – Мінск: Тэхналогія, 2002. – 444 с.
12 Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 1996. – 654 с.
13 Типология двуязычия и многоязычия в Беларуси / Нац. акад. наук Беларуси. Ин-т языкознания им. Я. Коласа, Бел. респ. фонд фундамент. исслед.; под ред. А.Н. Булыко, Л.П. Крысина. – Минск: Беларуская навука, 1999. – 246 с.
14 Янкоўскі, Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы: вучэб. дапаможнік / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск: Выш. шк., 1989. – 301 с.
Змест
Прадмова . 3
Тэма І Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы 4
1 Агульныя звесткі пра мову 4
2 Старажытнаўсходнеславянскі перыяд (Х–XІV стст.) 5
3 Старабеларуская літаратурная мова (XIV–XVIII стст. ) 6
4 Сучасная беларуская мова (ХVІІІ–ХХІ стст.) 9
Тэма ІІ Дыялекты і літаратурная мова 14
Тэма ІІІ Двухмоўе, або білінгвізм 16
Тэма IV Моўная інтэрферэнцыя 18
1 Фанетычная беларуска-руская інтэрферэнцыя 19
2 Акцэнтная беларуска-руская інтэрферэнцыя 20
3 Марфалагічная беларуска-руская інтэрферэнцыя 21
3.1 Назоўнік 21
3.1.1 Род назоўнікаў 21
3.1.2 Лік назоўнікаў 23
3.1.3 Скланенне назоўнікаў 24
3.1.4 Скланенне ўласных імёнаў 30
3.2 Прыметнік 32
3.3 Лічэбнік 33
3.4 Займеннік 37
3.5 Дзеяслоў 37
3.6 Дзеепрыметнік 39
3.7 Дзеепрыслоўе 40
4 Сінтаксічная інтэрферэнцыя 41
Тэма V Лексікалогія 43
1 Амонімы 44
2 Мнагазначнасць і аманімія тэрмінаў 44
3 Стылістычныя пласты лексікі. 47
4 Сінонімы 47
5 Сінанімія, варыянтнасть, дублетнасць тэрмінаў 49
6 Паронімы 50
7 Антонімы 51
8 Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання 53
8.1 Спрадвечна беларуская лексіка 53
8.2 Запазычаная лексіка 54
8.3 Прыкметы запазычаных слоў 56
9 Актыўная і пасіўная лексіка 56
9.1 Устарэлыя словы 57
9.2 Неалагізмы 58
10 Лексіка паводле сферы ўжывання 58
Тэма VI Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў 60
Тэма VІІ Функцыянальныя стылі беларускай мовы 63
1 Гутарковы стыль 63
2 Мастацкі стыль 64
3 Публіцыстычны стыль 65
4 Навуковы стыль 66
5 Афіцыйна-справавы стыль 68
Тэма VIII Графіка і арфаграфія 74
1 Прынцыпы беларускай арфаграфіі 74
2 З гісторыі пісьменнасці 74
3 З гісторыі беларускага правапісу 76
4 Перадача акання на пісьме 77
5 Перадача якання на пісьме 78
6 Правапіс літар а, о, э ў складаных словах 79
7 Правапіс вялікай і малой літар 80
8 Правапіс абрэвіятур (складанаскарочаных слоў) 82
9 Правапіс звонкіх і глухіх зычных 83
Літаратура 84