Файл: Дэндралогіятэксты лекцый па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 06.11.2023

Просмотров: 258

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Прыкладамі розных фенарытматыпаў драўняных раслін могуць быць наступныя. У вільготна-трапічных лясах фенарытматыпы складаюць вечназялёныя дрэвы і кусты, якія весь час вегетуюць. У іх не бывае перыядаў спакою, а назіраецца чаргаванне цыкла росту парасткаў і часовае яго прыпыненне. Іншы фенарытматып складаюць вечназялёныя расліны ўмеранага кліматычнага пояса яны вегетуюць летам, зімой знаходзяцца ў спакоі, веснавы сезон для іх з’яўляецца перыядам пераходу ад стану спакою да вегетацыі, а асенні
– ад вегетацыі да спакою. Свае фенарытматыпы маюць расліны, у якіх лісце ападае. Адны з іх характарызуюцца штогадовым чаргаваннем аднаго цыклу вегетацыі і аднаго цыклу спакою. Іншыя могуць вегетаваць і ўпадаць у стан спакою некалькі разоў у год. Такая шматцыклічнасць вегетацыі і спакою абумоўлена ў раслін арыдных вобласцяў перыядычнасцю выпадзення дажджоў: як толькі глеба дастаткова ўвільготнена, расліны пачынаюць вегетаваць, а калі дажджы спыняюцца і наступае чарговы засушлівы перыяд, яны адразу скідваюць лісце і ўпадаюць у стан спакою.
Гісторыя дэндрафеналогіі непарыўна звязана з развіццём усёй феналогіі і асабліва батанічнай феналогіі. Арыентыровачна можна выдзеліць пяць асноўных этапа яе гістарычнага шляху.
І
этап. Стыхійнае назапашванне феналагічных веда. Гэта этап народнай феналогіі, які зарадзіўся яшчэ да нашай эры (Старажытны Рым, Грэцыя, Егіпет, Кітай, Сярэдняя
Азія). У Кітаі, напрыклад, простыя назіранні за драўнянымі і травяністымі раслінамі ўмелі праводзіць каля 3000 гадоў таму назад, а больш як 1000 гадоў у гэтай краіне вядомы сельскагаспадарчы феналагічны каляндар, які дазваляў сялянам арыентавацца ў тэрмінах правядзення розных агратэхнічных мерапрыемстваў. Народная феналогія з даўніх часоў карысталася попытам і ў Беларусі, пра што сведчаць шматлікія феналагічныя прыкметы і прыказкі, якія дайшлі да нас. Народная феналогія працягвае развівацца і ў нашы дні, але
ўжо ў першай палове Х стагоддзя й на змену прыйшла феналогія навуковая.
ІІ
этап. Зараджэнне і паступовае станаўленне навуковай феналогіі і дэндрафеналогіі.
Навуковая феналогія зарадзілася у Еўропе: спачатку ў Расіі, крыху пазней у Францыі і
Швецыі. Яшчэ ў 1721 годзе Пётр І выдаў прадпісанне аб неабходнасці правядзення назіранняў за сезонным развіццём прыроды. Гэтым н садзейнічаў прыцягненню да феналагічных даследаванняў шэрагу вядомых вучоных Расіі ХVІІ стагоддзя: Крафта,
Болатава, Фалька, Паласа. Асаблівай шырынёю феналагічных поглядаў вызначаўся батанік і пісьменнік Болатаў, якога па праву лічаць адным з першых вучоных- фітафенолагаў. У 1735–1737 гадах М. Рэамюр паведаміў у Парыжы пра вынікі вывучэння сувязі тэрмінаў паспявання хлебных злака і тэмпаў развіцця некаторых насякомых з тэмпературай паветра. Яго лічаць адным з пачынальнікаў экалагічнай біяфеналогіі. У 1751 г. К. Ліней упершыню апісаў у свай «Філасофіі батанікі» асноўныя фенафазы драўняных раслін, чым паклаў пачатак развіццю дэндрафеналогіі. н жа арганізаваў першую фенолога-геаграфічную сетку ў Швецыі і ста аўтарам першага ў
Еўропе феналагічнага календара, які раздзяляў гадавы цыкл развіцця прыроды на шэраг паслядоўных феналагічных пор. У далейшым амаль на стагоддзе ў развіцці феналогіі наста добра бачны спад. І толькі зробленыя ў сярэдзіне другой паловы ХІХ стагоддзя батанікамі і заологамі фундаментальныя адкрыцці і абагульненні далі й новы штуршок. Гэта – стварэнне Ч. Дарвінам (1859) тэорыі паходжання відаў, раскрыццё Ю. Саксам (1856) клетачнай асновы і агульных заканамернасцей росту раслін, працы і прагрэсіўныя ідэі А. І. Бекетава
(1862) па эвалюцыйнай марфалогіі і інш. Так, у феналогіі паступова пачала вызначацца яе дыферэнцыяцыя на біялагічны і геаграфічны кірункі з відавочным узмацненнем біялагічнага. З пачаткам гэтага працэсу ў феналогіі з х гадоў ХІХ стагоддзя наступіў чарговы этап яе развіцця.
ІІІ
этап. Далейшая біялагізацыя і развіццё феналогіі. Дасягненне агульнай феналогіі на гэтым этапе характарызуецца пашырэннем сетак феналагічных апорных пункта (Расія,

краіны Еўропы, Японія, ЗША), складаннем першых батаніка-феналагічных карт, узнаўленнем надоўга забытых пасля К. Лінея даследаванняў па феналагічнай перыядызацыі года (ДН. Кайгародаў, Э. Іне, О. Друдэ). На трэцім этапе развіцця фітафеналогіі ў й абазначыліся яшчэ два кірункі: мікрафеналагічны і звязаны з вывучэннем перыяду росту каранёў. Мікрафеналогія – раздзел фітафеналогіі, які вывучае дынаміку фармавання пупышак некаторых драўняных парод.
Вывучэнне феналогіі каранёў звязана з іх раскопкай, улікам зноў утвораных роставых каранёў і фенаметрычнымі зменамі іх прыросту ў даўжыню (М. Бюзген, А. Энглер, У. Г. Ротмістраў, А. П. Гольскі і інш.). І этап развіцця феналогіі пачынаецца ў першай палове ХХ стагоддзя з умацавання яе сувязей з практыкай народнай гаспадаркі. н ахоплівае перыяд да заканчэння Другой сусветнай вайны. Цалкам увесь ход развіцця феналогіі на чацвёртым этапе яшчэ больш умацаваў яе пазіцыі як біялагічнай навукі і адначасова даказаў, што для практыкі сельскай, лясной і іншых галін гаспадаркі з сезонна-цыклічнай вытворчасцю рэгулярныя феналагічныя назіранні неабходны таксама, як і метэаралагічныя. Таму ўжо з х гадоў ХХ стагоддзя ў шматлікіх краінах разам з добраахвотнай феналагічнай службай сталі ствараць ведамасную – дзяржаўную. У нашай краіне ў перадваенныя гады актыўна дзейнічала сельскагаспадарчая феналагічная сетка ў сістэме Гідраметслужбы, феналагічныя стацыянары ў сетцы дзяржгатункавыпрабавальных участка і спецыяльная лясная феналагічная служба, якая была арганізавана пры лесатэхнічнай акадэміі для забеспячэння попыту практыкі лясной гаспадаркі. У гэты час працавалі такія вучоныя, як М. І. Вавілаў, УМ. Сукачоў, У. Г. Капер, А.А.Малчанаў, С. Я. Сакалоў, У. У. Алёхін і
інш.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   28

V этап – гэта развіццё шматпрофільнай феналогіі ў другой палове ХХ стагоддзя.
Феналогію бягучага этапу можна назваць шматпрофільнай біёлага-экалагічнай і геаграфічнай навукай з вельмі шырокім дыяпазонам навуковых і практычных задач, якія яна вырашае і якія так або інакш звязаны з сезонным развіццём біятычнага і абіятычнага асяроддзяў. Асноўнымі цэнтрамі назапашвання масавай і найбольш поўнай і глыбокай па змесце фенаінфармацыі застаюцца пастаянныя феналагічныя стацыянары, якія ёсць ва
ўсіх краінах.
Гэта аб’екты сістэматычных феналагічных даследаванняў на сельскагаспадарчых, лясных і доследна-селекцыйных станцыях, у запаведніках і заказніках, у батанічных і дэндралагічных садах. Для феналогіі традыцыйнымі з’яўляюцца наземныя назіранні. У прымяненні да драўняных раслін гэта назіранне за парасткамі, пачынаючы з набухання (росту) пупышак
(радзей з пачатку руху соку) да асенняга адмірання лісця, паспявання пладоў і насення або
іх ападання.
Такія фенаназіранні часам называюць макрафеналагічнымі, у адрозненне ад мікрафеналагічных, у працэсе якіх вывучаецца сезоннае развіццё зачаткавых вегетацыйных і рэпрадукцыйных органа з дапамогай бінакулярнай лупы або мікраскопа.
Найбольш поўныя феналагічныя праграмы, апроч назірання за парасткамі і іх органамі, прадугледжваюць паралельнае вывучэнне дынамікі сезоннага росту каранёў.
Наземныя фенаназіранні праводзяць як за асобнымі мадэльнымі дрэвамі або невялікімі групамі дрэў і кустоў без уліку феналагічнага адрознення раслін у групе, так і за папуляцыямі або вялікімі штучнымі групамі раслін аднаго і таго ж віду (экатыпу). У апошнім выпадку назіранні заключаюцца ў рэгістрацыі тэрмінаў наступлення аднайменных фенафаз ва ўсіх асобінах дадзенага віду або формы раслін на закладзенай пробнай плошчы ці феналагічным маршруце. Для правядзення феналагічных назіранняў на папуляцыйным узроўні распрацаваны шэраг арыгінальных метадаў з улікам па шкалах
(улік цвіцення і плоданашэння).
Апроч наземных метадаў, у сучаснай фітафеналогіі выкарыстоўваюць аэравізуальныя феналагічныя назіранні і аэраздымку. Калі пры наземнай феналогіі назіранні праводзяць за асобнымі мадэльнымі асобінамі або невялікімі групамі раслін, то
пры аэравізуальнай феналогіі назіраннямі і аэраздымкай ахопліваюць адразу вялікія плошчы лясных, лугавых, сельскагаспадарчых, балотных і іншых цэнозаў. Вывучэнне сезоннай дынамікі цэлых прыродных ландшафта з дапамогай апаратаў, якія лятаюць, і аэрафотаздымка празмерна перспектыўная для лясной зоны. У апошнія гады для гэтых мэт ус часцей выкарыстоўваюць штучныя спадарожнікі Зямлі, у сувязі з чым перад феналогіяй стала яшчэ адна актуальная задача – індыкацыя (вызначэнне) аптымальных тэрмінаў вывучэння паверхні нашай планеты з касмічных апаратаў.
Дыяпазон навуковых і практычных задач, якія вырашае сучасная феналогія, надзвычай шырокі. Комплекс і дэталёвасць вывучаемых сезонна-рытмічных працэсаў залежаць ад мэт даследаванняў і ўмоў іх правядзення і вызначаюцца феналагічнай праграмай. У прыватнасці, у лясной феналогіі выкарыстоўваюць праграмы, якія дазваляюць па матэрыяле шматгадовых фенаназіранняў вызначыць заканамерныя сувязі паміж часам наступлення тых або іншых феназ’яў – індыкатараў і аптымальнымі тэрмінамі правядзення работ па пасеве і пасадцы лесу, высечках догляду, ахове лясоў ад пажару, шкодных насякомых і хваробаў, па зборы пладоў і насення, садзейнічанні натуральнаму ўзнаўленню лесу, па нарыхтоўцы ягад, грыбоў, лекавай сыравіны. На падставе фенаназіранняў устанаўліваюць тэрміны палявання на пушнога звера, баравую і вадаплаўную дзічыну. Асабліва неабходна ўлічваць феналагічны стан лясоў пры іх таксіраванні (уліку) з выкарыстаннем аэрафотаздымкаў, таму што аптычныя ўласцівасці лясоў цесна звязаны з іх сезонным развіццём. Вялікае значэнне мае феналогія і для практыкі азелянення гарадоў і населеных пункта. Вывучэнне рытму сезоннага развіцця раслін неабходна пры падборы іх для азелянення, пры ацэнцы экалагічных, дэкараыйных і санітарна-гігіенічных уласцівасцей, пры мерапрыемствах, якія забяспечваюць павышэнне
ўстойлівасці гарадскіх зялёных насаджэнняў, іх ахову ад энтамашкоднікаў і хваробаў.
Матэрыялы фенаназіранняў выкарыстоўваюць для складання календароў цвіцення, паспявання і збору пладоў і насення, пры вызначэнні аптымальных тэрмінаў пасеву і пасадкі.
Прывядзём некаторыя прыклады. Ва ўмовах Беларусі першымі пачынаюць цвісці шэрая алешына і арэшына (пачатак красавіка). Гэта значыць, што назапашана дастаткова цеплыні для пачатку вегетацыі, што ад пачатку цвіцення гэтых відаў прыкладна праз 5–7 дзён – самы лепшы тэрмін пасадкі і перасадкі драўняных раслін, садоў. Назіраецца супадзенне наступлення фенафаз драўняных і сельскагаспадарчых раслін. Калі пачынае цвісці бяроза, жыта выходзіць у трубку. Калі пачынае цвісці жоўтая акацыя, тады настае самы спрыяльны тэрмін пасадкі агуркоў. Цвіценне чаромхі адбываецца пры ўмовах, калі глеба прагрэлася да тэмпературы Сна глыбіню 10 см і г. д.
Арганізацыя феналагічныхназіранняў.Перад правядзеннем феналагічных назіранняў неабходна ўстанавіць аб’екты назіранняў, вызначыць віды і фармавы склад назіральных раслін і феналагічную праграму, падабраць феналагічныя мадэльныя расліны, дакладна прадумаць і зафіксаваць на мясцовасці феналагічны маршрут або закласці пробныя плошчы для правядзення групавых назіранняў. Неабходна засвоіць дыягностыку феналагічных фаза сезоннага развіцця вывучальных раслін і метады рэгістрацыі тэрмінаў
іх наступлення.
Наземныя фенаназіранні не патрабуюць спецыяльнага абсталявання. Неабходна мець сшытак для запісу палявых назіранняў, ручку, лупу, сцізорык, этыкеткі для маркіравання мадэльных раслін. Патрэбна таксама выкарыстоўваць (пры наяўнасці) лічбавыя фотакамеры, якія вельмі цудоўна адлюстроўваюць вынікі феналагічных даследаванняў.
Падбор расліндляправядзенняфеналагічныхназіранняў.Аб’ектамі феналагічных назіранняў могуць быць дрэвы і кусты, якія растуць у лесе і іншых раслінных супольніцтвах. Расліны для назіранняў падбіраць у залежнасці ад мэт даследаванняў.
Падбіраць феналагічныя мадэльныя расліны неабходна так, каб ахапіць усе пазначаныя для назіранняў асобіны, пазбегнуць лішніх пераходаў і вяртанняў. Мадэльныя расліны пазначаюцца этыкеткамі. Падабраныя расліны павінны выкарыстоўвацца як пастаянныя
мадэльныя асобіны на працягу ўсяго перыяду назіранняў, у тым ліку і аднагадовых.
Выбіраючы пастаянныя мадэльныя асобіны, патрэбна ўлічваць унутрывідувую і
ўзроставую феналагічную зменлівасці, якія адпавядаюць драўняным раслінам. Маладым раслінам, напрыклад, у параўнанні з сярэднеўзроставымі і тым больш са старымі, адпавядае больш доўгі перыяд вегетацыі і росту парасткаў. Аднаўзроставыя асобіны, якія растуць у падобных умовах, могуць адрознівацца па тэрмінах пачатку і заканчэння вегетацыі, па тэрміне цвіцення і паспявання пладоў. Ус гэта робіць асабліва адказным выбар эталонных мадэльных асобін, па назіраннях за якімі звычайна атрымліваюць шматгадовыя феналагічныя рады. Каб выявіць асобіны, для якіх характэрны раннія, сярэднія (тыповыя) і познія тэрміны наступлення фаз, што павінны рэгістравацца, звычайна патрэбна не менш як тры гады рэкагнасцовачных назіранняў. Толькі пасля гэтага становіцца магчымым устанавіць пастаянную мадэльную асобіну з тыповым для дадзенага віду і канкрэтных экалагічных умоў сезонным рытмам.
Перыяды правядзенняфеналагічныхназіранняў.Пры арганізацыі феналагічных назіранняў неабходна імкнуцца да таго, каб паназіраць усе асноўныя фенафазы сезоннага развіцця раслін. Для гэтага патрэбна пачынаць назіранні восенню, з тым каб зарэгістраваць асенне-зімовыя фенафазы, працягнуць назіранні ў вясенне-летні перыяд наступнага года.
Паўтаральнасць назіранняў.Паўтаральнасць назіранняў у перыяд вегетацыі раслін
– не радзей як два разы ў тыдзень. У час паскоранага праходжання раслінамі тых або
іншых фенафаз назіранні праводзяць часцей. У асобных выпадках – нават штодзённа. У перыяд восеньска-зімова-вясновага «спакою» раслін назіранні праводзяць два-тры разы ў месяц, але абавязкова ў час моцных і доўгіх адлігаў (з плюсавой тэмпературай паветра).
Лічбавыя паказчыкіфенафаз.Паколькі ў кроне драўнянай расліны ўсе феналагічныя фазы пачынаюцца і завяршаюцца неадначасова, для параўнання вынікаў даследаванняў рэгістрацыю тэрмінаў уступлення раслін у тую або іншую фенафазу праводзяць па назіраннях з паўднёвага боку сярэдняга яруса кроны. Для комплекснай ацэнкі дынамікі сезоннага развіцця расліны цалкам па кожнай назіральнай фенафазе адзначаюць колькасныя паказчыкі фенафазы, якія ўстанаўліваюць шляхам візуальнага
ўліку колькасці органа, якія ўступілі ў дадзеную фенафазу ў межах усёй кроны расліны.
Колькасныя паказчыкі ўказваюцца лічбамі перад умоўнымі абазначэннямі фенафазы:
1 – у дні, калі ў назіральную фенафазу ўступілі 5–10% органа (звычайна 1 перад умоўным абазначэннем для скарачэння запісу не ставяць);
2 – у фенафазу ўступілі каля 25% органа
3 – у фенафазу ўступілі прыкладна 50%;
4 – у фенафазу ўступілі больш за 75%;
5 – у фенафазу ўступілі каля 100%. У адпаведнасці з фенадатамі гэтыя лічбавыя паказчыкі азначаюць:
1 – пачатковы перыяд уступлення органа раслін у назіральную фенафазу;
2 – пераход расліны да масавага праходжання фенафазы;
3 – перыяд масавага праходжання фенафазы;
4 – заканчэнне перыяду масавага праходжання фенафазы;
5 – перыяд завяршэння фенафазы ў расліны.
Прапануемая праграма феналагічных назіранняў (М. Е. Булыгін, 1979) (табл. 1).
Табліца 1
Праграма феналагічныхназіранняўзадраўняныміраслінамідвухібольшгадоў
Этапы сезоннага развіцця парасткаў і іх органа
Феналагічныя фазы
Умоўныя абазначэнні фенафаз
Назіранні за вегетацыйнымі парасткамі
I. Рост вегетацыйных матачных пупышак
1.
Набуханне пупышак
2.
Раскрыццё пупышак
Пр
1
Пр
2
II. Рост і паспяванне 1.
Пачатак лінейнага росту Пр
Этапы сезоннага развіцця парасткаў і іх органа
Феналагічныя фазы
Умоўныя абазначэнні фенафаз парасткаў працягваецца парасткаў.
2.
Заканчэнне лінейнага росту парасткаў
3.
Акаркоўванне асноў парасткаў.
4.
Акаркоўванне роставых парасткаў пас й даўжыні
Пр
4
Пр
5
Пр
6
III. Рост і паспяванне лісця
1.
Адасабленне лісця
(аблісценне парасткаў)
2.
Заканчэнне росту і паспяванне лісця
Л
1
Л
2
IV. Адміранне і ападанне лісця
1.
Афарбоўванне лісця, якое адмірае.
2.
Ападанне лісця
Л
3
Л
4
V. Фармаванне па парастках пупышак узнаўлення
1.
Адасабленне на парастках у выглядзе дробных зялёных бугаркоў
2.
Акаркоўванне знешніх лускавін пупышак
Пп
1
Пп
2
Назіранні за генерацыйнымі парасткамі
VI. Рост рэпрадукцыйных пупышак
1.
Набуханне пупышак
2.
Раскрыццё пупышак Ц, ♀) І. Бутанізацыя і цвіценне
1.
Бутанізацыя
2.
Пачатак цвіцення
3.
Заканчэнне цвіцення Ц (♂, ♀) Ц (♂, ♀) Ц (♂, ♀)
VIІІ. Фармаванне і паспяванне пладоў, насення Закладка пладоў
2.
Недаспелыя плады дасягнулі памераў спелых
3.
Паспяванне пладоў
Пл
1
Пл
2
Пл
3
IX. Ападанне паспелых пладоў і насення
1.
Ападанне паспелых пладоў і насення або высыпанне насення з пладоў
2.
Ападанне пустых пладоў
Пл
4
Пл
5
Характарыстыка фенафазідыягностыкаіхнаступленняўдраўняныхраслін.
Дыягностыка феналагічных фаз сезоннага развіцця парасткаў прадугледжвае, што назіральнік мае адпаведныя веды ў галіне марфалогіі і біялогіі драўняных парод. Калі такіх веда няма, то яму неабходна папярэдне азнаёміцца з адпаведнай літаратурай і зрабіць даведкі пра марфалагічныя і біялагічныя асаблівасці раслін (відаў, форм або гатункаў), якія прызначаны для назіранняў.
Рэгістрацыя вынікаўфеналагічныхназіранняў.Вынікі назіранняў заносяць у спецыяльныя феналагічныя журналы. У журнале павінна быць указана інфармацыя пра назіральніка, месца правядзення назіранняў, дата і год пачатку і заканчэння назіранняў.
Пра кожную мадэльную асобіну ў феналагічным журнале павінны змяшчаюцца наступныя звесткі:
1)
назва віду (формы, гатунку і г. д
2)
нумар мадэльнай асобіны;
3)
месцазнаходжанне;
4)
узрост;
5)
памеры: дыяметр (для дрэў), вышыня (у метрах) і г. д
6)
санітарны стан
7)
умовы месца росту мадэльнай асобіны (глеба, вільготнасць, асветленасць і г. д.
Пры правядзенні назіранняў у гарадскіх умовах неабходна адзначыць экалагічныя асаблівасці асяроддзя: наяўнасць уране росту мадэльнай асобіны збудаванняў, якія уплываюць на тэмпературу паветра і глебы або ахоўваюць расліны ад халоднага ветру,
забруджанасць паветра прамысловымі выкідамі, ушчыльненне глебы пад кронамі дрэў і г. д.
Рэгістрацыю вынікаў назіранняў вядуць з выкарыстаннем умоўных абазначэнняў фенафаз. Для феналагічных запісаў па кожнай мадэльнай расліне ў феналагічным журнале адводзяць некалькі старонак з такім разлікам, каб іх хапіла на год назіранняў. Назвы мадэльных раслін з усімі неабходнымі звесткамі пра іх заносяць у журналу той паслядоўнасці, у якой мадэльныя расліны знаходзяцца на феналагічным маршруце.
Вынікі ўсіх дадатковых назіранняў, якія не прадугледжаны сістэмай умоўных абазначэнняў фенафаз (афарбоўка органа расліны на розных фазах сезоннага развіцця, пашкоджанні раслін энтамашкоднікамі або замаразкамі і інш.), адзначаюць у феналагічным журнале тэкстам.
Пасля характарыстыкі ўсіх мадэльных раслін і ўмоў іх месцаў росту ў феналагічным журнале складаецца рабочая табліца, адзіная для ўсіх назіральных раслін. У табліцу заносяць даты наступлення фенафаз, якія прадугледжаны феналагічнай праграмай. Узор такой табліцы прыведзены ніжэй.
Табліца 2 Рабочая табліцафеналагічныхназіранняўзадраўняныміраслінамі
(указацьмесцаправядзенняназіранняў) Дата наступлення фенафаз
Нумар мадэльнай расліны
Назва расліны Год назіранняў
Пр
1
Пр
2
Ц
3
Ц
4
Л
1
і інш.
Прыклад
1. і г. д.
Вярба казіная
2005 25.03 1.04 5.04 10.04 10.04
….
Справаздача абфеналагічныхназіраннях.Пасля заканчэння феналагічных назіранняў складаецца феналагічная справаздача завесь перыяд іх правядзення. Яна павінна змяшчаць:
1)
характарыстыку аб’екта назіранняў, якая ўключае месца правядзення назіранняў
(лясніцтва, парк і г. д, перыяд назіранняў (пачатак, заканчэнне), умовы месцаў росту, характарыстыку насаджэння, пры назіраннях у лесе, экалагічныя асаблівасці рана назіранняў, пагодныя ўмовы года назіранняў;
2)
характарыстыку феналагічных мадэльных раслін, якая складаецца па ўзоры табл.
3.
Табліца 3
Узрост
іпамерырасліны
Нумар мадэль- най расліны
Беларуская і лацінская назвы
Узрост
Вышыня, м
Дыяметр ствала, см
Дыяметр кроны, м
Працягласць жывой часткі кроны, м
1 2
3 4
5 6
7
Характарыстыка таксама ўключае ў сябе санітарны стан расліны, асаблівасці мікраклімату, схему размяшчэння мадэльнай расліны;
3)
запоўнены бланк феналагічных назіранняў;
4)
фенаспектр сезоннага развіцця назіральнай расліны.

Лекцыя
4
Экалагічныя фактарыіэкалагічныяўласцівасцідраўняныхралсін
1.
Класіфікацыя экалагічных фактараў
2.
Уплыў на жыццядзейнасць раслін (ападкі, паветра, глеба, вада, фітанцыды)
3.
Расліны і жывёльны свет
4.
Уплыў раслін адна на другую
Раздзел біялогіі, які вывучае ўмовы існавання раслін і ўзаемасувязі паміж імі і асяроддзям, у якім яны існуюць, называюць экалогіяй раслін. Тыя элементы асяроддзя
(святло, цяпло, вада, паветра, глеба і інш.), якія ўплываюць на расліны, атрымалі назву экалагічных фактараў. Гэтыя фактары ствараюць умовы месцаў росту раслін. Ад гэтых паняццяў патрэбна адрозніваць умовы існавання, пад якімі разумеюць сукупнасць жыццёва неабходных экалагічных фактараў, што абумоўліваюць магчымасць існавання раслін (элементы харчавання, цяпло, вільготнасць, святло і інш.). Напрыклад, шматлікія
інтрадуцэнты, якія зараз растуць на тэрыторыі Беларусі, за межамі свайго натуральнага арэалау ў зусім іншых умовах месцах росту растуць таму, што маюць даволі шырокую амплітуду прыстасавальнасці да розных умоў існавання.
Расліны па-рознаму рэагуюць на ўздзеянні экалагічных фактараў. Такую рэакцыю называюць экалагічнай. Гэтай рэакцыяй вызначаюцца экалагічныя ўласцівасці раслін, якія характарызуюць адносіны іх да тых або іншых фактараў. Так, яліна, бук, граб адрозніваюцца высокай ценеўстойлівасцю, сасна звычайная, лістоўніца могуць расці толькі пры ўмовах добрай асветленасці. Лістоўніца давурская, якая расце ў Якуціі, вытрымлівае амаль без пашкоджванняў маразы да Су той жа час як бук лясны, які раце ў Еўропе, можа вымерзнуць ужо пры тэмпературы С. Таму кожнаму батанічнаму віду адпавядае ў біясферы свая экалагічная ніша – тое асяроддзе існавання, умовы якога ў максімальнай ступені адпавядаць экалагічным уласцівасцям арганізма.
Магчымасць раслін прыстасоўвацца да розных умоў знешняга асяроддзя і займаць адпаведныя экалагічныя нішы вызначаецца экалагічнай амплітудай відаў. Той экалагічны дыяпазон магчымасцей прыстасавання, якога від дасягае ў працэсе эвалюцыі і прыстасоўваецца да розных умоў знешняга асяроддзя.
Дыяпазон дзеяння любога экалагічнага фактару на расліны разумеюць як вобласць устойлівасці, або талерантнасць, якая заўсёды абмежавана двума кардынальнымі пунктамі
– максімуму і мінімуму. Умовы асяроддзя, пры якіх які-небудзь фактар або іх сукупнасць выходзяць за межы зоны оптымуму і прыгнятаюць расліны, называюць экстрэмальнымі
(высокія або нізкія тэмпературы, дэфіцыт вільготнасці, празмерна высокае змяшчэнне шкодных рэчываў у глебе і г. д.
2.1. Класіфікацыяэкалагічныхфактараў
Лясны біягеацэноз мае не толькі ўнутраныя сувязі паміж кампанентамі, але і вонкавыя у выніку абмену рэчывам і энергіяй з іншымі біягеацэнозамі, атмасферай, літасферай, космасам. Гэтыя ўнутраныя і знешнія сувязі і з’яўляюцца не чым іншым, як экалагічнымі фактарамі, механізм якіх і вывучае лясная экалогія. У экалогіі раслін можна разглядаць два бакі: уздзеянне экалагічных фактараў на жыццё раслін і ўздзеянне саміх раслін на занятую імі тэрыторыю і прылеглую прастору.
Уся сукупнасць экалагічных фактараў падраздзяляецца на наступныя тры групы: абіятычныя, біятычныя і антрапагенныя. Да абіятычных адносяць фактары неарганічнай прыроды – кліматычныя, эдафа-араграфічныя.
Кліматычныяфактарыгэта сонечная радыяцыя (святло, цяпло), ападкі, вільготнасць паветра, вецер, выпарэнне, канцэнтрацыя вуглякіслага газу і іншых кампанентаў атмасферы.

Эдафа-араграфічныяглебаўтваральныя пароды, эразійныя і наносныя працэсы, фізічныя ўласцівасці глебы, яе хімічны склад, канцэнтрацыя глебавага раствору, кісліннасць і засоленасць глебы, састаў глебавага паветра, коранедаступная тоўшча глебы, грунтавыя воды, рэльеф (стромкасць, экспазіцыя схілу) і г. д.
Біятычныя фактарыфактары, якія адлюстроўваюць узаемадзеянне раслін і жывёл (птушкі, насякомыя, іншыя жывёлы, бактэрыі, грыбы і вышэйшыя расліны).
Антрапагенныя фактарыфактары чалавечай дзейнасці, якія выяўляюцца ў выніку высечак лесу, асушэння, пасьбы жывёлы, забруджвання атмасферы і г. д.
Існуюць і іншыя падыходы да класіфікацыі фактараў з улікам іх паходжання, зменлівасці, рытму дзеяння, характару плывуна біякампаненты і г. д. Так, напрыклад, па паходжанні фактары падзяляюцца на экзагенныя і эндагенныя.
Экзагенныя фактары паступаюць у экасістэму звонку. Гэта значная частка ападкаў, сонечная радыяцыя, аселы паветраны пыл і інш. Эндагенныя фактары носяць унутраны характар (раса, іней, глебавы перагной, амаль усе біятычныя фактары). Такім чынам, усе пералічаныя фактары можна прадставіць у наступным выглядзе (табл. 4).
Табліца 4
Класіфікацыя экалагічныхфактараў
Групы экалагічных фактараў
Экалагічныя фактары
Кліматычныя
Цяпло, святло, ападкі, вільготнасць паветра, вецер
Эдафічныя (глебава-грунтавыя) Грануламетрычны састаў глебы, рэжым вільготнасці, тэмпературы, кіслароду, хімічны састаў і рэакцыя глебы
Араграфічныя
(фактары рэльефу)
Вышыня над узроўнем мора, крутасць схілу, экспазіцыя
Біятычныя
Расліны, жывёлы, грыбы і мікраарганізмы
Антрапагенныя
Уздзеянне чалавека непасрэдна на расліны і расліннасць і праз змену асяроддзя
Экалагічныя фактары ўздзейнічаюць на ўсе арганізмы, у тым ліку і на дрэвы, комплексна. Аднак на розных этапах развіцця розных супольніцтваў асобныя фактары могуць рабіць моцнае ўздзеянне, другія ўздзейнічаюць слабей.
Калі ўмоўна ізаляваць уздзеянне якога-небудзь экалагічнага фактару і наглядаць за рэакцыяй кампанентаў ці наогул лесу, то можна ўстанавіць характэрныя ўзроўні фактараў.
Гэта аптымальныя, адпаведныя самай вышэйшай інтэнсіўнасці рэакцыі аб’ектаў, і песімальныя – недастатковыя ці залішнія ўзроўні фактару, якія адмоўна і прыгнятальна дзейнічаюць на жывыя арганізмы.
Сукупнасць гэтых узроўняў і вызначае талерантнасць раслін. Часта фактар, які знаходзіцца ў мінімуме, вызначае ў асноўным прадукцыйнасць і жыццёвасць раслін.
Інакш кажучы, роля кожнага фактару ўзрасце, калі неабходнасць у ім задавальняецца не поўнасцю. Такое праяўленне закону «мінімуму» сфармуляваў у пачатку ХІХ стагоддзя Ю. Лібіх.
Аднак спалучэнне ўздзеянняў фактараў часцей вядзе да абставін, калі недастатковае
ўздзеянне аднаго часткова кампенсуецца іншым. Напрыклад, недахоп цяпла ў паўночных умовах папаўняецца павелічэннем працягласці светлавога дня. Неабходна мець на вазе, што поўная адсутнасць жыццёва важных фактараў не можа быць заменена дзейнасцю
іншых. Гэта вынікае з фундаментальных экалагічных закона, сфармуляваных Б.
Шэлфардам, А. Мітчарліхам і Б. Баўлем у пачатку ХХ стагоддзя.
Такім чынам, жыццё раслін лесаводы павінны заўсёды разглядаць ва ўзаемасувязі з умовамі іх існавання ці, інакш кажучы, з экалагічнага пункту гледжання. Патрэбна не толькі ведаць прыроду лесу, але і выкарыстоўваць яго разнастайныя ўласцівасці ў
інтарэсах чалавека і грамадства, у інтарэсах народнай гаспадаркі.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   28

2.2. Клімат
Клімат – шматгадовы рэжым надвор’я, які вызначаецца геаграфічнай шырынёй мясцовасці, вышынёй над узроўнем мора, рэльефам cушы, характарам падысподняй паверхні, антрапагеннымі ўздзеяннямі і іншымі фактарамі.
Існуюць і іншыя паняцці і трактоўкі клімату.
Асноўнымі кліматаўтваральнымі працэсамі з’яўляюцца:
1) баланс прамянёвай энергіі на зямной паверхні і ў атмасферы;
2) атмасферная цыркуляцыя, ці сістэма паветраных цячэнняў, якія нясуць розную колькасць святла і вільгаці;
3) вертыкальны цеплаабмен і абмен вільгаці ў атмасферы і падысподняй паверхні зямлі.
Своеасаблівая сувязь назіраецца паміж лесам, як сукупнасцю раслін, і кліматам. Лес як прыроднае фармаванне ўздзейнічае на ўсе пералічаныя вышэй кліматаўтваральныя працэсы, але сіла гэтага ўздзеяння залежыць ад разнастайнасці характарыстык дрэвастояў і ўмоў іх існавання і развіцця. Таму ўздзеянне лясной расліннасці на кліматаўтваральныя працэсы не можа быць выражана якой-небудзь адзінай схемай.
Уздзеянне раслін на клімат любой мясцовасці вельмі складанае і разнастайнае для розных кліматычных зон. У зменах клімату і расліннасці назіраецца занальнасць з пераходам ад поўначы да поўдня і ад падножжа горда вяршыняў. На поўдні расліны ўздзейнічаюць на высокія тэмпературы і стрымліваюць іх. На поўначы назіраецца зніжэнне тэмпературы пад уплывам раслін, што прыводзіць да пагаршэння прагрэву глебы і скарачэння вегетацыйнага перыяду. У тундры лес не расце і не можа расці з-за недахопу цяпла, а ў Прыкаспійскай нізіне
– з-за недахопу вільгаці ў паветры і глебе. Тлумачыцца гэта тым, што ў зоне пустынь пры лішку цяпла назіраецца недахоп вільгаці, а ў зоне тундры, наадварот, – пры лішку вільгаці адчуваецца недахоп цяпла. Па меры павелічэння вышыні над узроўнем мора тэмпература паніжаецца прыблізна на Сна кожныя 100 м. Таму ў горнай мясцовасці верхнія зоны высокіх гор вельмі часта не маюць расліннасці.
Узнікае пытанне і пра радыус ўздзеяння раслін на фармаванне клімату. Так, вялікія прасторы паўночнай тайгі робяць значны ўплыў на клімат цэлых зона, у той час як прасторавае ўздзеянне лясной паласы абмяжоўваецца невялікай тэрыторыяй. У адпаведнасці з кліматычнай класіфікацыяй, на зямным шары адрозніваюць наступныя тыпы клімату:

клімат тундры з сярэдняй тэмпературай самага цёплага месяца ад 0 да С, тыповай нізкаросласлай расліннасцю і ападкамі менш чым 300 мм за год

клімат тайгі з тэмпературай самага цёплага месяца ад 10 да С, ападкамі 300–

600 мм за год. Умовы спрыяльныя для росту хваёвых і лісцевых лясоў;

клімат мяшаных хваёвых і лісцевых лясоў сярэдняй зоны з тэмпературай чатырох цёплых месяца ад 10 да С і ападкамі 400–700 мм за год

мусонны клімат сярэдніх шырот з маласнежнай зімой і выпаданнем ападкаў у цёплую пару года (85–90% гадавой сумы ападкаў);

клімат стэпу з тэмпературай летніх месяца С і колькасцю ападкаў 200–400 мм, пераважае стэпавая расліннасць;

клімат міжземнаморскі з гарачым і сухім летам, цёплай і вільготнай зімой;

клімат зоны субтрапічных лясоў з тэмпературай самага халоднага месяца вышэй чым С і з вялікай колькасцю ападкаў.
Выдзяляюць і такія тыпы клімату, як клімат унутрымацерыковых пустынь сярэдняга пояса, субтрапічных пустынь, саванна і вільготных трапічных лясоў.

Акрамя класіфікацыі Л. С. Берга, існуе і класіфікацыя клімату зямнога шара, распрацаваная А. І. Кайгародавым.
2.2.1. Святло.
Святло – неабходны фактар жыцця раслін. Пры ўдзеле святла адбываецца ўтварэнне хларафілу, фотасінтэз, транспірацыя, утварэнне і рост пупышак, тканак, лісця, кветак, пладоў, абмен рэчываў паміж клеткамі і г. д.
Сонечнае святло ўплывае на лісцеўтварэнне, на галінаванне кроны, яе памеры і форму, форму ствала, ачышчэнне яго ад сукоў, зрэджванне насаджэння, а таксама на энергію плоданашэння дрэў і ўраджай насення.
Дзённае святло складаецца з прамога сонечнага святла і рассеянага, адлюстраванага небасхілам. Для фотасінтэзу вялікае значэнне мае рассеянае святло.
Розныя прамяні сонца служаць для розных мэтаў. Чырвоныя, аранжавыя і жоўтыя прамяні выкарыстоўваюцца раслінамі для засвойвання вуглякіслага газу і ўтварэння хларафілу, фіялетавыя, сінія і блакітныя – для росту і развіцця пупышак. Транспірацыя ажыццяўляецца пад уплывам ўсіх прамянёў, але пераважна жоўтых.
Пры параўнанні адносін да светлавога рэжыму драўняныя пароды характарызуюцца рознымі ўзроўнямі святлалюбнасці і ценетрываласці. Пад святлалюбнасцю ў лесаводстве разумеюць не столькі святлалюбнасць, колькі адмоўную рэакцыю на зацяненне. Пад ценевынослівасцю разумеюць здольнасць захоўваць высокую актыўнасць фотасінтэзу пры зацяненні.
Існуюць як знешнія прыкметы, так і спецыяльныя метады вызначэння святлалюбнасці.
Адносіны дрэвавых парод да святла мяняюцца ў сувязі з кліматычнымі і глебавымі
ўмовамі. Адна і тая ж дрэвавая парода больш святлалюбная на поўначы, чым на поўдні. Па меры пад'ёму ў горы святлалюбнасць раслін павялічваецца. Устаноўлена таксама, што маладыя расліны больш ценетрывалыя, чым расліны старэйшага ўзросту. На добрай глебе святлалюбнасць памяншаецца, на дрэннай – павялічваецца. Парасткавыя дрэвы больш ценетрывалыя, чым насенныя.
Святло ўплывае на фармаванне ствала дрэва і кроны. Бакавое зацяненне дрэў галоўных парод выкарыстоўваецца ў лясной гаспадарцы для вырошчвання найбольш танкамернага, прамога і поўнадраўніннага ствала шляхам уздзеяння падгону. Калі святло падае на маладыя дрэўцы з аднаго боку, іх стволікі развіваюцца ў бок святла. Гэта вядзе да нераўнамернага развіцця кроны, садзейнічае ўтварэнню эксцэнтрычнага ствала, зніжае тэхнічныя якасці драўніны. Пры вялікім доступе святла ствалы ад сукоў ачышчаюцца марудна.
Большасць ценетрывалых парод (елка, бук, піхта і інш.) вельмі добра аднаўляюцца пры наяўнасці бакавога або скразнога асвятлення; для большасці святлалюбных парод неабходна верхняе асвятленне або спалучэнне яго з бакавым і скразным. Вельмі заценены падрост з пераважным бакавым зацяненнем набывае парасонападобную форму кроны, таму што н развівае галоўным чынам бакавыя парасткі.
Дрэвы ў лесе адлюстроўваюць 10–25%, успрымаюць 35–75% святла. Асветленасць пад полагам складае 5–10% ад дзённага святла ў адкрытым месцы, склад святла там таксама іншы. Па дадзеных М. І. Сахарава, дрэвавы полаг адлюстроўвае 20–25% сонечнай радыяцыі, затрымлівае 35–70%, пранікае пад яго 5–40% радыяцыі. Ад агульнай колькасці святла сасна звычайная прапускае 50%, дуб – 18, елка – 13, арэх грэцкі – 7, бяроза – 44, ясень – 17, каштан – 9 і бук – 5%.
Многія лесагаспадарчыя мерапрыемствы заснаваны на рэгуляванні асветленасці ў лесе і на стварэнні ў ім светлавога рэжыму, які адпавядае патрабаванням дрэвавых раслін у розныя перыяды іх жыцця.
Можна зрэджваць густы лес для павелічэння прыросту ў таўшчыню асобных дрэў або для з’яўлення падросту пад полагам старога лесу, каб атрымаць групавы падрост рознага пароднага складу высякаць спелы лес суцэльнымі лесасекамі і выкарыстоўваць