ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.09.2025
Просмотров: 2192
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі
Курс лекцый па гісторыі беларусі Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.
Беларускія землі ў VI-іх стст.
Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл
Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы
Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxx
1. Кастрычніцкая рэвалюцыя.Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі
2. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкайрэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі.Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд
1. Новая эканамічная палітыка ў бсср
2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг.Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг.Палітыка беларусізацыі
6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баіў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу
2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
3. Культурнае і духоўнае жыццё бссРу другой палове 40-х – 80-я гг.
Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)
2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Пытанні для самаправеркі
1. Які характар мела вайна 1812 г. для Беларусі?
2. Якія вынікі прынесла вайна 1812 г. жыхарам Беларусі?
3. Як разгортваліся ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў час вайны 1812 г.?
3.Пад уплывам дэмакратычных ідэй “свабоды”, “роўнасці” і “братэрства” разгортваўся вызваленчы рух на Беларусі. Ён быў прадстаўлены тайнымі таварыствамі і гурткамі, што дзейнічалі ў Віленскім універсітэце і іншых навучальных установах, а таксама ў войску. У склад таварыстваў уваходзілі прадстаўнікі мясцовай беларускай шляхты, прыхільнікі ідэі аднаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай, студэнты і навучэнцы.
У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта Т. Зана, А. Міцкевіча, Я. Чачота ўтварылася “Таварыства філаматаў”. З дзейнасцю таварыства звязаны пачатак навуковага даследвання мовы, гісторыі і культуры роднага краю. Таварыства ставіла напачатку культурна-асветніцкія мэты.
У асяроддзі філаматаў у 1820 г. пад кіраўніцтвам Т. Зана ўтварылася больш радыкальнае “Таварыства філарэтаў”. У яго дзейнасці пераважалі палітычныя, нацыянальна-вызваленчыя матывы.
У той жа час на Беларусі і ў Літве ўзніклі гурткі тайнага польскага “Патрыятычнага таварыства”. Літоўскі савет гэтага таварыства ўзначальвалі памешчыкі М. Ромер, К. Радзівіл, якія мелі на мэце аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
На Беларусі жылі і дзейнічалі ў складзе расійскіх расквартараваных войскаў дзекабрысты. Так, у Мінску ў 1822 г. служыў М. Мураўёў – кіраўнік “Паўночнага таварыства”, які склаў першы варыянт праекта канстытуцыі. Сябры “Паўднёвага таварыства” дзекабрыстаў наладзілі сувязі з польскім “Патрыя-тычным таварыствам”. Летам 1823 г. М. Бястужаў вёў перамовы з К. Радзівілам. Кіраўнік “Паўднёвага таварыства” П. Пестэль згадзіўся на прызнанне незалежнасці Польшчы з уключэннем у яе склад беларускіх, літоўскіх і часткі ўкраінскіхзямель. У 1823 г. быў распрацаваны бабруйскі план паўстання: арышт цара ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але ён не быў рэалізаваны.
У 1825 г. пры ўдзеле былых філаматаў М. Рукевіча і З. Навіцкага ў Асобным літоўскім корпусе было створана “Таварыства ваенных сяброў”. Мэта – “усеагульнае дабро” – прадугледжвала знішчэнне самадзяржаўя і ліквідацыю феадальна-прыгонніцкага ладу. 24 снежня 1825 г. таварыства “Ваенныя сябры” сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю І у Асобным літоўскім корпусе на Беласточчыне.
Першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, выступалі ў шэрагу выпадкаў за адмену прыгоннага права, але не лічылі сялян рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці. У сярэдзіне 20-х гг. тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены. У 1823 г. Аляксандр І выдаў указ пра забарону на навучанне жыхароў Літвы і Беларусі ў замежных універсітэтах і ў Польшчы.
У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Польскіх магнатаў і шляхту не задавальняла дзяржаўная аўтаномія Каралеўства Польскага, створанага паводле рашэння Венскага кангрэса 1815 г.
Штуршком да пачатку паўстання з’явілася вестка пра намер паслаць польскае войска на падаўленне бельгійскай рэвалюцыі. Вясной 1831 г. паўстанне ахапіла Літву і шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася ў многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізаваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб’яднаныя сілы мясцовых паўстанцкіх атрадаў былі разбіты расійскім войскам. Летам 1831 г. асобныя выступленні адбываліся ў паўднёвых паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне пайшло на спад і ў жніўні было задушана.
Аднак шляхецкая паўстанцкая эміграцыя, якая ішла пераважна з Францыі, засылала на Беларусь сваіх эмісараў. Уражэнец Слонім-шчыны Міхал Валовіч (1806–1833 гг.) у сакавіку 1833 г. тайна вярнуўся на радзіму, арганізаваў з сялян уласнай вёскі невялікі атрад і ажыццяўляў партызанскія дзеянні ў сваёй акрузе, але ў маі 1833 г. “экспедыцыя Валовіча” была ліквідавана ўладамі. Студэнт медыка-хірургічнай акадэміі Франц Савіч (1815–1845 гг.) заснаваў у 1836 г. у Вільні “Дэмакратычнае таварыства”, якое прапагандавала ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць царызму. У 1839 г. удзельнікі гэтага таварыства былі арыштаваны. У 1846–1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя “Саюз свабодных братоў”, якая налічвала каля 200 членаў і знаходзілася пад уплывам рэвалюцыі 1848–1849 гг. у Заходняй Еўропе.
Такім чынам, беларуская нацыянальная дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. яшчэ не аформілася, але ствараліся неабходныя перадумовы для фарміравання такой ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.
Асноўныя тэрміны і паняцці
“Таварыства філаматаў” – ад грэчаскага слова “філамат” – той, хто імкнецца да ведаў, тайная арганізацыя студэнтаў і навучэнцаў, якая ставіла перад сабой культурна-асветніцкія мэты.
“Таварыства філарэтаў” – ад грэчаскага слова “філарэт” – той, хто любіць дабрачыннасць, вучнёўска-студэнцкая тайная арганізацыя, якая ставіла перад сабою пераважна палітычныя, нацыянальна-вызваленчыя мэты.
Дзекабрысты – рускія дваранскія рэвалюцыянеры, якія ўзнялі паўстанне ў снежні 1825 г. супраць самадзяржаўя і прыгоннага права, першае ўзброенае выступленне рэвалюцыянераў у Расіі.
Храналогія падзей
1817 г. – стварэнне “Таварыства філаматаў”.
1820 г. – стварэнне “Таварыства філарэтаў”.
14 снежня 1825 г. – паўстанне дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы ў Санкт-Пецярбургу.
1830–1831 гг. – шляхецкае паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі.
1836 г. – заснаванне “Дэмакратычнага таварыства” Ф. Савічам.
Пытанні для самаправеркі
1. Хто такія філаматы і філарэты?
2. Якімі былі асаблівасці грамадска-палітычнага руху на Беларусі ў канцы XVIII – першай трэці ХІХ ст.?
4.Пасля падаўлення паўстання 1830–1831 гг. царскім урадам ажыццяўляўся комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на тое, каб не дапусціць новых антырасійскіх выступленняў.
Была адменена аўтаномія Польшчы і Канстытуцыя 1815 г. Указам ад 1 студзеня 1831 г. спынялася дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай, а ўказам ад 25 чэрвеня 1840 г. – у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях і ўводзілася расійскае заканадаўства. З 1840 г. у афіцыйных паперах больш не ўжываўся тэрмін “Беларусь”, а справаводства ажыццяўлялася толькі на рускай мове. У 1831–1848 гг. у якасці дарадчага органа пры цары функцыяніраваў асобы Камітэт па справах заходніх губерняў на чале са старшынёй Камітэта міністраў В.П. Качубеем.
У дачыненні да удзельнікаў паўстання праводзіліся рэпрэсіі. Сотні з іх былі высланы, або аддадзены пад суд, у шляхціцаў канфіскоўваліся маёнткі. Былі канфіскаваны маёнткі магнатаў Агінскіх, Плятэраў, Радзівілаў, Сапегаў, Чартарыйскіх. На тэрыторыі Беларусі толькі ў 1837 г. было канфіскавана 115 маёнткаў з 38 544 рэвізскімі душамі.
Сярод мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне магчымых шляхецкіх выступленняў, галоўнае месца займаў разбор шляхты. Так, у выніку “разбора шляхты”, у пачатку 40-х гг. у лік аднадворцаў пераведзены больш за 20 тыс. мужчынскіх душ – былых шляхціцаў. Праводзіўся “разбор шляхты” у адпаведнасці з указам ад 19 кастрычніка 1831 г., паводле якога шляхта, што не магла дакументальна пацвердзіць сваё дваранскае паходжанне, падзялялася на сельскіх аднадворцаў і гарадскіх грамадзян. Гэтыя групы станавіліся асобнымпадат-кавым саслоўем: плацілі падымны збор, выконвалі 15-гадовую рэкруцкую павіннасць.
Прымаліся рашучыя захады па русіфікацыі мясцовага чыноўніцтва. Мясцовыя чыноўнікі давалі падпіску пра сваю палітычную добранадзейнасць наступнага зместу: “Я… ні да якой-небудзь масонскай ложы, ні да якога-небудзь тайнага таварыства ні ў самой імперыі, ні па-за яе межамі не належу і абавязваюся і надалей да такіх арганізацый не належаць і ніякіх адносінаў да іх не мець”.
У 1832–1841 гг. царскім урадам праводзіцца секулярызацыя нерухомасці (зямельных уладанняў) каталіцкай і уніяцкай царквы. Усяго ў казну было канфіскавана ўласнасць 230 цэркваў з амаль 50 тысячамі асоб мужчынскага полу. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку было прынята рашэнне пра далучэнне уніяцкай царквы да расійскай праваслаўнай. 12 лютага 1855 г. Мікалай І даручыў генерал-губернатарам заходніх губерняў усе пасады земскай, гарадской і дзяржаўнай паліцыі заняць рускімі чыноўнікамі праваслаўнага веравызнання шляхам іх пераводу з унутраных губерняў імперыі.
Праводзілася таксама насаджэнне ваенных пасяленняў. Так, у 1837 г. у Беларусі было 2 акругі такіх пасяленняў, дзе жыло каля 23 тыс. салдат, якія знаходзіліся на харчовым самазабеспячэнні.
Такім чынам, пасля паўстання 1830–1831 гг. у палітыцы царскага ўрада адбыліся істотныя змены, накіраваныя на павялічэнне расійскага ўплыву на Беларусі.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Разбор шляхты – татальная праверка дакументаў, што пацвярджалі дваранскае паходжанне і перавод пры іх адсутнасці часткі шляхты ў падаткавае саслоўе сялян-аднадворцаў або грамадзян – у гарадах.
Храналогія падзей
1 студзеня 1831 г. – спыненне дзеяння ІІІ Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях.
12 лютага 1839 г. – далучэнне уніяцкай царквы да рускай пра-васлаўнай.
25 чэрвеня 1840 г. – спыненне дзеяння Статута ВКЛ 1588 г. у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях.
1831–1848 гг. – дзейнасць Камітэта па справах заходніх губерняў.
Пытанні для самаправеркі
1. Для чаго быў створаны Камітэт па справах заходніх губерняў?
2. Ці дасягнула дзейнасць Камітэта па справах заходніх губерняў пастаўленых мэт?
3. Што такое “разбор шляхты”?
5.У першай палове ХІХ ст. на Беларусі адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тыпу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: павялічылася колькасць мануфактур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца. Першыя фабрыкі былі пабудаваны ў 20-я гг. ХІХ ст. у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні. Яны займалісявырабам сукна. Найбольш распаўсюджанымі былі прад-прыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя. У сярэдзіне ХІХ ст. на шэрагу фабрык пачалі ўжывацца паравыя рухавікі. У канцы 50-х гг. на Беларусі налічвалася 549 значных вотчынных і капіталістычных прадпрыемстваў з 6,5 тыс. рабочых, вольнанаёмныя сярод якіх складалі 43%.
Праводзіліся работы па паляпшэнні шляхоў зносін, што садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ў агульнарасійскі рынак. Вялікае эканамічнае значэнне мелі каналы, якія злучылі рэкі басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі, Бярэзінскі, Дняпроўска-Бугскі. За перыяд з 1825 па 1861 гг. насельніцтва 42 гарадоў Беларусі павялічылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек.
Гарадская прамысловасць на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. знаходзілася фактычна на стадыі дробнатаварнай рамеснай вытворчасці. Крыніцай асноўнай масы таварнай прадукцыі з’яўлялася памешчыцкая гаспадарка, якая арыентавалася на вывазны гандаль, бо ўнутраны быў абмежаваны.
З Беларусі ў расійскія цэнтры, на Украіну, у Польшчу, Прыбалтыку і краіны Заходняй Еўропы вывозіліся гарэлка і спірт, хлеб, лён, пянька, ільняное семя, алей, сала, лес і лесаматэрыялы, смала, дзёгаць, сукно, парусіна, канаты і інш. Увозілася соль, металы, цукар, тканіна, фарфоравы і фаянсавы посуд, тытунь, рыба, чай, кава, сельскагаспадарчая і прамысловая тэхніка, абсталяванне.
Ва ўнутраным гандлі важную ролю адыгрывалі кірмашы. У канцы 50-х гг. у Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губернях дзейнічала каля 270 кірмашоў. Паступова эпізадычны кірмашовы гандаль пачаў выцясняцца пастаянным, лавачна-магазінным. З 1825 па 1860 гг. колькасць лавак у гарадах Беларусі павялічылася з 1,3 тыс. да 4,7 тыс. У Мінску гадавы абарот лавачнага гандлю ў 1800–1858 гг. вырас больш чым у 8 разоў.
Новыя з’явы ў эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіталістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур (ільну, канапель), значна ўзрасла ўдзельная вага бульбы і цукровых буракоў, узнікла тонкарунная авечкагадоўля. У шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны.
Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 гг. у Віцебску. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё больш займаліся адыходнымі промысламі, наймаліся на розныя работы. Асноўную масу сялян пераводзілі з чыншу на паншчыну. У выніку да пачатку 60-х гг. амаль усе памешчыцкія сяляне Беларусі (97%) знаходзіліся на паншчыне, норма якой у шэрагу маёнткаў павялічылася ў 2 разы.
У першай палове ХІХ ст. на Беларусі панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. 3,6% буйных памешчыкаў, якія мелі больш за 500 душ прыгонных, валодалі амаль паловай сялян. Самыя вялікія гаспадаркі былі: маёнтак Румянцава (60 тыс. дзесяцін ворнай зямлі і 28 тыс. прыгонных), маёнтак Дуброўна князя Любамірскага (Аршанскі павет) – (22 тыс. дзесяцін ворнай зямлі, 11 тыс. прыгонных).Буйныя гаспадаркі мелі пэўныя эканамічныя перавагі перад сярэднімі і дробнымі. У іх існавалі лепшыя магчымасці для стварэння шматгаліннай вытворчасці і павышэння таварнасці, арганізацыі прамысловай апрацоўкі прадукцыі земляробства і жывёлагадоўлі, больш рацыянальнага выкарыстання рабочай сілы ў міжсезонны перыяд і г.д. Але магнаты адносна рэдка выкарыстоўвалі гэтыя эканамічныя перавагі і раздраблялі свае ўладанні на маёнткі з колькасцю прыгонных ад 200 да 500 чалавек. Так, на 500 тыс. дзесяцін князя Вітгенштэйна было больш 100 маёнткаў.