ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 29.11.2023
Просмотров: 225
Скачиваний: 6
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
Приказ общественного призрения – ведал вопросами благотворительности, здравоохранения, образования.
Казенная палата – текущие финансовые вопросы. Ей подчинялось уездное казначейство. В повете (уезде) не было единого органа управления, а был лишь полицейский орган – нижний земский суд во главе с земским исправником. Если в центральных губерниях России земский исправник избирался из дворян, то в Беларуси царское правительство не решилось на это. Во всех пяти губерниях Беларуси земский исправник назначался Сенатом по представлению министра внутренних дел. Земский исправник каждые 2 недели обязан был посылать рапорт губернатору о состоянии дел в уезде.
Все коллегиальные органы и должностные лица уездов обязаны были посылать соответствующие сведения в губернское правление, которое их обобщало и делало справку о состоянии дел за месяц, после чего посылало ее генерал – губернатору. Губернское правление – чисто бюрократический орган при губернаторе, насчитывающий более 2000 чиновников, ведших все делопроизводство в губернии.
В городах главными органами были городское правление во главе с городничим и городовой магистрат. Городское правление осуществляло полицейские функции. Позже составлялись штаты полиции для каждого конкретного города Беларуси. Город делился на две части, в каждую из которых направлялось по одному частному приставу и одному квартальному надзирателю. Каждая часть города делилась на столько отделений, сколько было необходимо ночных сторожей, которых назначали поочередно от домов каждого отделения. Так было до полицейской реформы 1862 г., по которой городская полиция была объединена с уездной в одно полицейское управление во главе с полицмейстером.
-
Судебные учреждения и право в западных губерниях Российской империи во второй половине XVIII – первой половине XIX вв.
Вышэйшымі судамі ў заходніх губернях былі галоўныя суды, падзеленыя на два дэпартаменты — крымінальных і грамадзянскіх спраў. Членамі і засядацелямі суда маглі быць толькі шляхціцы, якія выбіраліся на павятовых шляхецкіх сходах тэрмінам адпаведна на тры і адзін год. Галоўны суд, як правіла, выконваў свае функцыі ў якасьці апеляцыйнага суда па скаргах на пастановы замкавага (гродскага), земскага і падкаморскага судоў. Ён таксама разглядаў некаторыя справы па першай інстанцыі. Апеляцыі на рашэнні галоўных судоў падаваліся ў Сенат.
У губернях Беларусі працягваў існаваць і так званы маршалкаўскі камісарскі межавы суд:рашэннем Галоўнага суда фарміравалася камісія для разгляду скаргаў на прыгаворы падкаморскага суда па зямельных спрэчках. Маршалкаўскі камісарскі суд складаўся з павятовага маршалка (прадвадзіцеля дваранства) і некалькіх членаў, якія выбіраліся бакамі па ўзаемнай згодзе.
Асноўным тыпова саслоўным шляхецкім судом першай інстанцыі заставаўся земскі павятовы суд. У яго ўваходзілі суддзя, два падсудкі і пісар, якія выбіраліся шляхтай на тры гады. У яго кампетэнцыі знаходзіліся ўсе крымінальныя справы, за выключэннем тых, якія ўваходзілі ў сферу дзейнасці Галоўнага і замкавага судоў. Земскі павятовы суд разглядаў і некаторыя грамадзянскія справы. Апеляцыі на рашэнні земскага шляхецкага суда падаваліся ў Галоўны суд на працягу шасці тыдняў. Пры разглядзе некаторых крымінальных спраў павятовым земскім судам прадпісвалася карыстацца нараўне з нормамі Статута Вялікага княства Літоўскага і агульнымі законамі Расійскай імперыі.
Усе справы аб зямельных спрэчках знаходзіліся ў кампетэнцыі падкаморскага суда. Справы ў гэтым судзе разглядаў адзін суддзя-падкаморый непасрэдна на спрэчным мельным участку. Рашэнне прыводзілася ў выкананне праз вызначэнне мяжы ўчастка. У дапамогу падкаморыю выбіраўся адзін каморнік (землямер), які ў выпадку адсутнасці падкаморыя сам разглядаў справу падкаморскага суда і выносіў рашэнне. Апеляцыі на рашэнні падкаморскага суда падаваліся ў Галоўны суд.
Акрамя названых судовых устаноў у першай трэці X ст. у заходніх губернях (Віленскай і Гродзенскай) працавалі замкавыя (гродскія) суды. Іх членамі былі замкавы суддзя, падсудак і пісар. Усе яны зацвярджаліся на пасады генерал-губернатарам або губернатарам. Пасяджэнні замкавага суда праходзілі штомесячна на працягу двух тыдняў. Замкавы суд разглядаў у асноўным крымінальныя справы.
Апеляцыі на рашэнні замкавага суда падаваліся ў Галоўны суд. Разам з судовай дзейнасцю замкавы суд выконваў і шэраг адміністрацыйных функцый.
Судовая дзейнасць гарадскога магістратабыла даволі абмежаванай. Ён разглядаў нязначныя грамадзянскія пытанни (выгнанні пазыкі па вэксалю, аб прыналежнасці зямельнага ўчастка і г. д.) і крымінальныя (аб пабоях, знявазе, самаўпраўстве і інш.) справы.
Пасля няўдалага паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі пачалася ліквідацыя старой судовай сістэмы і яе уніфікацыя. У
1831 г. замест галоўных судоў у губернях былі створаны палаты крымінальнага і грамадзянскага судоў, земскія і замкавыя суды ператвораны ў павятовыя, усё судаводства пераведзена на рускую мову. Нагляд за дзейнасцю мясцовых судоў выконвалі генерал-губернатары і губернатары, якія мелі права адмяняць іх пастановы. Вышэйшай касацыйнай інстанцыяй для ўсіх судоў стаў Сенат.
У канцы XVIII — першай трэці XIX ст. на тэрыторыі заходніх губерняў галоўнай крыніцай права заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.
Суды, якія дзейнічалі на Беларусі ў гэты перыяд, выкарыстоўвалі нормы як Статута, так і агульнаімперскага права. Аднак у 1831 г. прымяненне першага было скасавана ў Віцебскай і Магілёўскай, а ў 1840 г. — у Віленскай, Гро-дзенскай і Мінскай губернях.
Варта памятаць, што адмена Статута 1588 г. азначала прыпыненне дзеяння той часткі мясцовага права, якая да гэтага часу ўжывалася толькі на тэрыторыі Беларусі. Што тычыцца значнай часткі норм канстытуцыйнага і некаторых іншых галін права, то з часу ўваходжання беларускіх губерняў у склад Расіі яны фактычна не дзейнічалі, хаця пэўнага заканадаўчага акта, адмяніўшага такія нормы, выдадзена не было.
У 1826 г. пад кіраўніцтвам М.М. Сперанскага пачалася праца па падрыхтоўцы Зводу законаў Расійскай імперыі. У гэты ж час было прынята рашэнне пачаць падрыхтоўку Звода мясцовых законаў заходніх губерняў, які меркавалася ўключыць у агульны Звод законаў Расійскай імперыі. Яго падрыхтоўкай кіраваў вядомы беларускі вучоны-юрыст I. Даніловіч.
У структурных адносінах праект Зводу мясцовых законаў распадаўся на тры часткі. У першай разглядалася прававое становішча розных катэгорый насельніцтва (шляхты, духавенства, сялянства і мяшчанства). Другая частка была прысвечана шлюбна-сямейнаму і грамадзянскамў праву. У галіне сямейнага права ўплыў мясцовых норм права найбольш бачны ў адносінах атрымання спадчыны, парадку і ўмоў заключэння шлюбаў паміж асобамі каталіцкай веры, а ў сферы грамадзянскага права — у адносінах да сервітутаў, некаторых інстытутаў абавязацельнага права. Больш за ўсё ўплыў мясцовага права адчуваецца ў трэцяй частцы Зводу мясцовых законаў, дзе выкладзены судовы дад і судаводства па пэўнай катэгорыі грамадзянскіх спраў (актаратавы працэс). Былі спрошчаныя правілы падсуднасці па грамадзянскіх справах, істотна адрозніваўся парадак іх разгляду на судовым пасяджэнні і выканання і абскарджання судовых рашэнняў. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што праект Зводу мясцовых законаў заходніх губерняў — апошняя найбольш значная сістэматызацыя мясцовага права, у якой спалучаліся рысы мясцовага і агульнарасійскага права.
Праца па падрыхтоўцы Зводу мясцовых законаў у асноўным была завершана ў 1834 г., але па некаторых раздзелах вялася яшчэ да 1837 г. Аднак гэты Звод не быў уведзены ў дзеянне як асобны закон, а ў агульнаімперскі Звод законаў былі ўключаны толькі яго асобныя нормы. Прычынай гэтага стала тое, што пасля паўстання 1830—1831 гг. царскі ўрад перайшоў ад палітыкі лавіравання да прамога выкаранення праяўленняў нацыянальна-вызваленчага руху ў рэгіёнах, якія былі далучаны да Расіі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай. У дзяржаўна-прававой сферы гэта выявілася ў скасаванні апошніх рэшткаў судовай, адміністрацыйнай і прававой аўтаноміі заходніх губерняў. На тэрыторыі Беларусі былі ўведзены адміністрацыйная і судовая сістэмы, аналагічныя адпаведным сістэмам Расійскай імперыі.
-
Сословная политика царизма в западных губерниях Российской империи во второй половине XVIII – первой половине XIX вв.
Саслоўная палітыка, якая праводзілася на тэрыторыі Беларусі, была накіравана на ўмацаванне пазіцый Расіі, і яна ўлічвала гістарычныя асаблівасці, якія склаліся на працягу стагодзяў. Наглядалася значная розніца ў прававым статусе дваранства ў Расіі і Беларусі. Так, у Расіі не было сацыяльнай групы, адпаведнай беларускай дробнай шляхце, якая часам набліжалася да становішча селяніна-аднадворца. Працэнт дваранскага саслоўя ў Расіі быў намнога ніжэй, чым у Беларусі. Збяднелыя дваране ў Расіі гублялі свае прывілеі і пераходзілі на дзяржаўную ваенную або грамадзянскую службу. На Беларусі збяднелая шляхта фармальна не адрознівалася ад магнатаў і юрыдычна мела з імі аднолькавыя правы. У былой Рэчы Паспалітай шляхта не прывыкла да бясспрэчнага паслухмянства дзяржаўнай уладзе. Традыцыя гэта ўзыходзіла да эпохі «залатых вольнасцей шляхецкіх». У Расіі, дзе існавала неабмежаваная манархія, традыцыі палітычнага жыцця былі іншыя. Таму палітыка расійскага ўрада ў адносінах да дваранства Беларусі яшчэ з канца ХVIII ст. вызначалася асцярожнасцю.
Мясцовым дваранам прадастаўляліся ўсе правы і прывілеі, якімі валодала расійскае дваранства, дазвавалялася права карыстання «мясцовымі законамі», калі яны не супярэчылі расійскім. На тэрыторыі Беларусі да 1840 г. дзейнічаў Статут ВкЛ І588 г. Аднак мясцовая адміністрацыя стваралася па расійскіх нормах і была строга падпарадкавана цэнтральнай уладзе.
Новым ва ўрадавай палітыцы быў дыферэнцыраваны падыход да розных груп беларускага дваранства. На першы план вылучаецца палітыка ў адносінах да дробнай шляхты, якая складала абсалютную большасць мясцовага прывілеяванага саслоў’я. Яна праявілася ў так званым «разборы» шляхты, ў прыпісцы былых шляхціцаў да розных груп падатковага саслоў’я. «Разбор» шляхты быў дэклараваны яшчэ ў 1772 г., але яго рэалізацыя праводзілася марудна, бо існавала ўскладненая юрыдычная сістэма доказаў дваранскага паходжання. Штуршком для паскарэння “разбору” шляхты з’явілася паўстанне 1830-1831 гг. Разбор праводзіўся так сама з прычыны стварэння адзiнай эканамічнай i палітычнай прасторы імперыі, i пашырэння фіскальнай практыкі ўрада, якая праводзілася з мэтай павелічэння колькасці плацельшчыкаў падаткаў і пастаўшчыкоў рэкрутаў.
3 канца ХVIII ст. дваранства Беларусі з’яўлялася актыўным удзельнікам выступленняў за аднаўленне Рэчы Паспалітай. Палітыка ўрада ў адносінах да іх была дваістай. Удзельнікі найбольш масавых выступленняў (паўстанне Т. Касцюшка, паход Напалеона 1812 г.) практычна засталіся без пакарання. Гэтым урад спрабаваў прыцягнуць на свой бок вышэйшае саслоўе беларускіх губерняў – магнатаў і паноў. Адначасова адбываўся працэс абмежавання праў і прывілей мясцовай шляхты. У выніку яе становішча пагоршылася, а яе імкненне да аднаўлення Рэчы Паспалітай узмацнілася.
Значным было паўстанне 1830-1831 гг., і як вынік на прадстаўнікоў дробнай шляхты ў першую чаргу абрушыліся рэпрэсіі – арышты, высылка ва ўнутраныя губерні імперыі, сакрэтны наглад паліцыі, цэнзура асабістай перапіскі.
-
Отмена крепостного права в белорусских губерниях в результате крестьянской реформы 1861 года.
Беларусь сярэдзіны XIX ст. уяўляла сабой аграрны рэгіён, эканамічнае становішча якога вызначала сельская гаспа дарка. Асноўную масу насельніцтва (72,3 %) складалі сяляне, якія падзяляліся на памешчыцкіх і дзяржаўных. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчык за кошт памяншэння сялянскіх надзелаў пашыралі панскую ворную зямлю і пераводзілі сялян з аброку на панш-чыну (у 50-я гг. на ёй было звыш 90 % сялян).
На ўзмацненне эксплуатацыі беларускае сялянства ад-казвала супраціўленнем. Толькі ў перыяд 1858—1860 гг. на Беларусі адбылося больш за 40 сялянскіх выступленняў. Урад Аляксандра II, разумеючы, што ў грамадстве склалася выбуховая сітуацыя і прадухіліць яе можна толькі скасаваннем прыгоннага права, пачаў падрыхтоўку сялянскай рэформы ў заходніх губернях. На думку царскага ўрада, памешчыкі гэтага рэгіёну былі найбольш падрыхтаваны да скасавання прыгону ў сувязі з тым, што многія з іх у сярэдзіне XIX ст. ужо былі ўцягнуты ў рыначныя таварна-грашовыя адносіны.