Файл: 2 семестр Государственный строй Речи Посполитой.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 29.11.2023

Просмотров: 228

Скачиваний: 6

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.


Было распрацавана спецыяльнае мясцовае Палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян, асталяваных на памешчыцкіх землях, у губернях: Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і часткі Віцебскай. У Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні землеўпарадкаванне сялян праводзілася па мясцоваму Палажэнню для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным саветам заканадаўчыя акты — Палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, і Маніфест аб адмене прыгоннага права. У адпаведнасці з законам памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца селянінам, які атрымліваў асабістую волю і ўсе правы. У прыватнасці, ён могсам звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя і іншыя здзелкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову.

Паводле актаў ад 19 лютага ўся зямля маёнткаў абвяшчалася ўласнасцю памешчыкаў. Селяніну давалася ў карыстанне пэўная колькасць ворнай зямлі, аднак ён не з'яўляўся яе ўласнікам, а да заключэння выкупной здзелкі знаходзіўся ў стане часоваабавязанага і выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці ў выглядзе паншчыны або аброку.

Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часовааба-вязанымі сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры зямельнага надзела і павіннасці за яго.

Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць ажыццяўлялася праз выкуп. Выкуп жа асабістай свабоды ажыццяўляўся шляхам завышэння цаны за зямлю. На Беларусі яна была ў 3-4 разы большай, чым сярэдняя рыначная. Неабходных для выкупу грошаў у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адразу. Выйсце з такога становішча знайшоў урад: пры выкупе сяляне плацілі 20 % адпаведнай сумы, а астатнія 80 % памешчыкам давала дзяржава. Сяляне, такім чынам, рабіліся яе даўжнікамі на 49 гадоў і павінны былі выплачваць так званыя выкупныя плацяжы з вялікімі працэнтамі за пазыку.

Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты беларускім сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шырокага сялянскага руху, кульмінацыяй якога стала паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Яно было задушана, аднак царскі ўрад быў вымушаны пайсці на ўступкі. 1 сакавіка 1863 г. выйшаўуказ аб адмене часовааба-вязаных адносін у Ковенскай, Гродзенскай, Мінскай і чатырох паветах Віленскай губерні, а праз тры месяцы ён быў распаўсюджаны на Магілёўскую і беларускія паветы Віцебскай губерні. 3 1 мая 1863 г. абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся, выкўпныя пла-Няжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць вьікупныя плацяжы ў павятовыя казначэйствы.



  1. Реорганизация местных органов государственной власти в белорусских губерниях в ходе крестьянской реформы 1861 года.

Пасля рэформы 1861 г. адбыліся значныя змены ў мясцовых органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання. У дапаўненне да старога дзяржаўнага паліцэйскага апарату ствараліся новыя органы ўлады і пасады: у губернях — гу-бернскія па сялянскіх справах установы («прнсутствня»); у паветах— міравыя пасрэднікі і павятовыя міравыя з'езды, з 1874 г. — павятовыя па сялянскіх справах установы і з 1889 г. — земскія ўчастковыя начальнікі і іх павятовыя з'ез-ды; у валасцях — валасныя сходы, валасны старшыня, ва-ласное праўленне, валасны сялянскі суд; у вёсках — сельс-кі сход, сельскі старастат.

Губернскія па сялянскіх справах установы разглядалі скаргі на дзейнасць міравых пасрэднікаў і іх павятовых з'ездаў, кан-тралявалі пагадненні паміж памешчыкамі і сялянамі аб зямельных надзелах, а таксама вырашалі іншыя пытанні, якія тычыліся ажыццяўлення рэформы.

У кожным павеце назначаліся тры — пяць участковых міравых пасрэднікаў, якія займаліся правядзеннем рэфор-мы ў жыццё. Пасрэднікамі маглі быць дваране, якія мелі не менш 500 дзесяцін зямлі або 150 дзесяцін зямлі і дып-лом аб заканчэнні навучальнай установы з правам на чын XII класа. Яны прызначаліся губернатарамі і зацвярджаліся Сенатам. Галоўныя функцыі, якія выконвалі міравыя пас-рэднікі, — складанне і зацвярджэнне ўстаўных грамат аб умовах землеўпарадкавання паміж памешчыкамі і сялянамі, разгляд спрэчак паміж імі, а таксама скаргаў на валасных службовых асоб. У іх кампетэнцыі былі і некаторыя судова-паліцэйскія справы (аб патравах, парубках лесу і інш.).

У састаў павятовага з 'езда міравых пасрэднікаў уваходзілі міравыя пасрэднікі павета, павятовы прадвадзіцель (стар-шыня) і прызначаны губернатарам чыноўнік. ПавятовЫ з'езд разглядаў скаргі на рашэнні міравых пасрэднікаў.


  1. Особенности проведения судебной реформы 1864 года в белорусских губерниях.

Развіццё капіталістычных адносін, адмена прыгоннага права выклікалі патрэбу ў змяненні ўсёй судовай сістэме краіны, яе дэмакратызацыі. Судовая рэформа пачала праводзіцца ў жыццё ў 1864 г. Асноўныя палажэнні рэформы адлюстраваны ў чатырох заканадаўчых актах: «Заснаванне судовых устаноў»,

«Статут крымінальнага судаводства», «Статут грамадзянскасудаводства», «Статут аб пакараннях, якія накладваюць миравыя суддзі». У аснову рэформы была пакладзена тэорыя падзелу ўлады. Абвешчана аддзяленне суда ад адміністрацыі, увядзенне агульнага ўсесаслоўнага суда, роўнасць усих перад судом, нязменнасць суддзяў і следчых, выбарнасць міравых суддзяў і прысяжных засядацеляў, галоснасцвуснасць, непасрэднасць і спаборнасць судовага працэса права абвінавачанага на абарону. Важным вынікам рэформы стала заснаванне адвакатуры для абароны па крымінальных справах і прадстаўніцтва інтарэсаў старон па грамадзянскіх справах з мэтай нагляду за судамі, следствам і месцамі зняволення была рэарганізавана пракуратура, якая змяняла напрамак сваёй дзейнасці. 3 органа кантролю за вытворчацю спраў у сферы кіравання («око государства») яна ператваралася ў орган абвінаваўчай улады.

Згодна з законам ствараліся дзве судовыя сістэмы: мясцовыі агульныя суды. Да мясцовых належалі міравыя суды і зміравых суддзяў, да агульных — акрутовыя суды (ад аднаго дагна губерню) і судовыя палаты (адна на некалькі губерняў).З'взд міравых суддзяў быў судом другой інстанцыі і раглядау апеляцыйныя скаргі на пастановы міравых суддзяМіравым судам былі падсудныя грамадзянскія справы пр
цане іска да 500 руб. і крымінальныя, па якіх прадугледжваліся арышт да трох месяцаў, грашовае спагнанне да 300 р ці заключэнне ў работны дом (прымусовая праца на карысць грамадства) да аднаго года.

Акруговы суд, як правіла, складауся з грамадзянскаі а і крымінальнага аддзяленняў, а апошняе — з кароннага суда \ суда прысяжных засядацеляў. Акруговым судам былі пад-судныя ўсе крымінальныя справы за выключэннем палітыч-цых і пэўных службовых злачынстваў.

Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў. Каронныя суддзі прызначаліся царом па прад-стаўленню міністра юстыцыі пажыццёва. Яны павінны былі мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж працы ў пра-ваахоўных органах не менш яктры гады. Узначальваў акруго-вы суд старшыня, а аддзяленнямі кіравалі яго намеснікі.

Судовыя палаты дзейнічалі як суды другой інстанцыі ў адносінах да акруговых судоў. Аднак крымінальныя спра-вы, якія разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў, апеляцыйнаму перагляду не падлягалі. Па некаторых крымінальных справах, напрыклад па палітычных, судо-выя палаты маглі дзейнічаць як суд першай інстанцыі.


Акруговыя суды Мінскай, Гродзенскай і Віленскай гу-берняў падпарадкоўваліся Віленскай судовай палаце. Магілёўскі акруговы суд быў аднесены да сферы дзейнасці Кіеўскай, а Віцебскі — Пецярбургскай судовых палат.

Вышэйшым органам судовага нагляду, касацыйным і вярхоўным судом у Расіі з'яўляўся правячы Сенат, які ўклю-чаў два дэпартаменты — цывільны і крымінальны. 3 канца XIX ст. Сенат займаўся абнародаваннем і тлумачэннем за-конаў, мог выдаваць адміністрацыйныя распараджэнні.

Аналізуючы судовую рэформу, трэба заўважыць, што ў яе правядзенні на тэрыторыі Беларусі выявіліся спе-ныфічныя асаблівасці. Да апошніх адносіліся: сувязь судовай рэформы з палітыкай царызму, накіраванай на па-даўленне нацыянальна-вызваленчага руху; увядзенне судовых статутаў па частках; адкрыццё мясцовых і агульных судоў у розны час. Па палітычных прычынах судовая рэ-форма на Беларусі пачалася, па сутнасці, толькі ў 1872 г., калі былі ўведзены міравыя суды, а акруговыя суды з ін-стытутамі прысяжных засядацеляў былі ўтвораны ў заходніх губернях аж у 1882 г.

Свае асаблівасці меў і парадак фарміравання судовых органаў Беларусі. Па закону міравы суддзя павінен быў выбірацца на павятовым земскім сходзе са спісу кандыда-таў, які папярэдне зацвярджаў губернатар.

Як было адзначана, Беларусь у XIX ст. уяўляла сабой аграрны рэгіён, асноўную масу жыхароў якога складалі сяляне. Таму мэтазгодна сказаць некалькі слоў аб сялянскім валасным судзе, які выбіраўся штогод валасным сходам уі складзе 4—12 суддзяў. Валасному суду былі падсудныя спра-вы па спрэчках паміж сялянамі, а таксама па нязначных крымінальных або адміністрацыйных правіннасцях. Ён меў права прысуджаць сялян да сямі дзён арышту, караць дуб-цамі да 20 удараў, штрафаваць да 3 руб., прыгаворваць да грамадскіх работда шасці дзён. Такім чынам, валасны ся-лянскі суд дзейнічаў на аснове традыцый і норм звычаёва-га права, санкцыяніраванага дзяржавай, што было пера-жыткам сярэдневякоўя.


  1. Особенности проведения земской реформы 1864 года в белорусских губерниях.

1 студзеня 1864 г. было выдадзена Палажэнне аб губерн-скіх і павятовых земскіх установах, згодна з якім утвараліся губернскія і павятовыя земскія сходы як распарадчыя ўста-новы і губернскія і павятовыя ўправы — як выканаўчыя.

Земскія ўстановы
ствараліся для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслу-гоўваннем насельніцтва і іншымі сферамі грамадска-куль-турнага жыцця. Выбары тут праводзіліся на аснове маёмас-нага цэнзу па трох курыях — памешчыцкай, гарадской і

сялянскай. Для сялян выбары былі шматступеннымі — сельскі і валасны сходы, павятовы з'езд.

На Беларусі земская рэформа не праводзілася аж да па-чатку XX ст. у сувязі з тым, што царскі ўрад пасля паўстання ] 863 — 1864 гг. не давяраў мясцовым апалячаным памеш-чьікам, якія складалі пераважную большасць у краі і пры выбарах земскіх устаноў па закону 1864 г. маглі захапіць іх у свае рукі. Дапусціць такога царызм ніяк не мог. На ўтва-рэнне выбарных земстваў, прычым у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях па спецыяльнаму выбарчаму зако-ну, урад адважыўся толькі ў 1911 г. Згодна з указам ад 14 са-кавіка 1911 г. аб ажыццяўленні ў беларускіх губернях Пала-жэння аб земствах, з некаторымі папраўкамі і змяненнямі, сельская грамада магла пасылаць у выбарчыя сходы паве-таў не больш як адну трэць усіх гласных1, а ў выбарчыя сходы губерняў — толькі аднаго сялянскага гласнага ад кожнага павета.

Паводле ўказа ад 14 сакавіка 1911 г., што быў уведзены ў дзеянне ў парадку прымянення артыкула 87 Асноўных дзяр-жаўных законаў, выбаршчыкі падзяляліся на дзве курыі2: поль-скую і рускую. Законам істотна ўрэзваліся правы апалячанага насельніцтва Беларусі па фарміраванню земскіх устаноў і ўдзе-лу ў іх працы; амаль поўнасцю адхіляліся ад удзелу ў земствах асобы іудзейскага веравызнання. Быў уведзены даволі высокі маёмасны цэнз: у выбарах маглі ўдзельнічаць сяляне, якія мелі не менш 75—125 дзесяцін зямлі, і гараджане, якія вало-далі нерухомай маёмасцю коштам не ніжэй чым 750—7500 руб. Каб колькасна ўзмацніць «рускую курыю», у яе склад уклю-чаліся нават багатыя немцы, латышы і інш.

Што тычыцца структуры і кампетэнцыі земскіх губерн-скіх і павятовых сходаў і ўпраў, то губернатарам і міністру ўнутраных спраў было дадзена права прыпыняць выканан-не іх распараджэнняў, «калі яны супярэчылі законам ці дзяржаўнай карысці». Такая фармулёўка заканадаўства да-вала магчымасць губернатарам прыпыняць практычна лю-бое рашэнне земстваў.


  1. Проведение аграрной реформы П.А. Столыпина в белорусских губерниях в начале XX века.

9 (22) ноября 1906 г. по инициативе председателя Совета министров Петра Аркадьевича Столыпина был издан указ о порядке выхода крестьян из общины и закрепления в личную собственность надельной земли, который знаменовал собой начало аграрной реформы.