ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 19.05.2025
Просмотров: 3081
Скачиваний: 1
Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з- пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.
Існаванне на Беларусі гарадоў з магдэбургскім правам – прагрэсіўная з’ява эпохі позняга сярэднявечча і росквіту феадальнага ладу. На 1569 год у межах ВКЛ налiчвалася прыкладна 3,5 млн жыха-роў, з iх больш за 1,8 млн – на землях цяперашняй Беларусi. Да шля-хецкага стану адносiлася прыкладна 9 % насельнiцтва. На пачатку ХVI ст. у ВКЛ пражывала каля 10 тыс iудзеяў, каля 7 тыс. татараў. Буйнейшымi гарадамi (прыкладна па 10 тыс. жыхароў) з’яўлялiся Берасце, Вiцебск, Магiлёў, Полацк, Пiнск, Слуцк. Прыкладна 40 % гарадоў (Быхаў, Дуброўна, Капыль і інш.) належалi магнатам.
4. Пераважна дабрахвотны характар уступлення славянскіх зямель у ВКЛ абумовіў адносную іх аўтаномію ў агульнай дзяржаве. Далейшае развіццё грамадскіх і эканамічных адносін у краіне патрабавала ўдасканалення дзяржаўнага кіравання і пераадолення сепаратызму ўдзельных князёў. У ліку першых, хто павёў барацьбу за цэнтралізацыю вялікакняскай улады, быў Ягайла (1377-1392). Прызначэнне яго вялікім князеі пасла смерці Альгерда выклікала незадавальненне яго зводнага брата – Андрэя, які княжыў у Полацку. У 1381 г. супраць Ягайлы выступіў Кейстут і прымусіў яго адрачыся ад трона. Толькі на наступны год Ягайлу з дапамогай крыжакоў удалося аднавіць уладу. Узяты ў палон Кейстут быў задушаны ў Крэўскім замку, але за зброю ўзяўся яго сын Вітаўт. У выніку дынастычная барацьба ўскладніла праблему цэнтралізацыі дзяржаўнай улады. Ягайлу як вялiкага князя не прызнавалі Андрэй Полацкі, Вiтаўт Кейстутавіч і інш.
У той самы час кандыдатура Ягайлы стала сур’ёзна разглядацца ў якасці прэтэндэнта на польскі трон. У 1382 г. пасля смерці караля яго спадкаемцам заставалася непаўнагадовая дачка Ядзвіга. 14 жнiўня 1385 г. прыехаўшымі з Кракава ў Крэва пасламі з аднаго боку, а таксама Ягайлам і яго братамi з другога, адбылося падпiсанне акта ўніі. Паводле яе, Ягайлу прапаноўваўся шлюб з Ядзвiгай і польскі трон. Неабходнымі ўмовамі надання акту юрыдычнай сілы прызнаваліся: прыняцце каталіцкай веры вялікім князем, яго братамі і сваякамі; вызваленне палонных палякаў. І нарэшце, што мела асаблiвую значнасць, дагавор абавязваў вялікага князя «назаўсёды далучыць свае Лiтоўскiя i Рускiя землi да каралеўства Польскага».
Крэўская ўнiя была зацверджана ў 1386 г. пасля каталіцкага хрышчэння Ягайлы, яго шлюбу з Ядзвiгай i урачыстай каранацыi у Крака-
29
ве. Ён набываў імя Ўладзіслаў і пачаў афiцыйна звацца «каралём Польшчы, вярхоўным князем лiтоўскiм i дзедзiчам рускiм». Вярнуўшыся ў 1387 г. у Вiльню, новы кароль ажыццявiў хрышчэнне літоўскай знаці. Створанае ім каталіцкае біскупства з кафедрай у Вільні, надзялаляся багатымі ўладаннямі.
З юрыдычнага боку ўнія азначала iнкарпарацыю Вялікага княства Лiтоўскага і Рускага ў склад Кароны. Сваiм намеснiкам у княстве Ягайла пакiнуў брата Скiргайлу. Але зімой 1389 г. Вiтаўт, скарыстаўшы незадавальненне баяр, распачаў барацьбу за вялікакняскі трон. У выніку 4 жніўня 1392 г. у Востраве, што непадалёк ад Лiды, паміж варагаваўшымі бакамі было падпiсана пагадненне, на падставе якога ўлада ў ВКЛ пажыццёва перадавалася Вiтаўту (1392-1430) як «вялiкаму князю Лiтвы і пану i дзедзiчу зямель Русi». Хоць пасля прысягi на вернасць Ягайлу i Ядвiзе ён i заставаўся ў васальнай залежнасцi ад Польскага каралеўства, пагадненне 1392 г. надавала дзяржаве пэўную самастойнасць і спрыяла аднаўленню яе суверэнiтэту.
У студзені 1401 г. у Вільні былі падпісаны акты новай, ВіленскаРадамскай уніі з Польскім каралеўствам. Яна прызнавала палітычную асобнасць ВКЛ, улада ў якім пажыццёва належала Вітаўту, а пасля яго смерці мусіла перайсці да Ягайлы ці ягоных пераемнікаў. Калі б бяздзетным памёр Ягайла, то польскі двор мусіў узгадніць кандыдатуру новага караля з Вітаўтам. Такім чынам, урэгуляванне ў ліку іншых пытання статусу ВКЛ здымала напружанасць паміж бакамі і спрыяла іх агульным інтарэсам. Яскравым прыкладам таго стала перамога над Тэўтонскім ордэнам пад час Грунвальдскай бітвы 1410 г.
Акт новай уніі быў прыняты ў кастрычніку 1413 г. на з'ездзе польскіх і літоўскіх паноў і баяр у Горадлі над Бугам. Ён прызнаваў, што як дзяржава ВКЛ захавае сваю асобнасць і пасля смерці Вітаўта. Літоўскія баяры абавязваліся не выбіраць нікога вялікім князем без згоды Ягайлы, а польская шляхта – не выбіраць новага караля без узгаднення з вялікім князем літоўскім. Вынікамі яе сталі – набыццё літоўскай знаццю права распараджэння атрыманай у спадчыну зямлёй. Асобныя літоўскія феадалы былі набліжаны да знатных польскіх родаў атрымалі дазвол на карыстанне іх гербамі.
Праводзячы ўмацаванне вялікакняскай улады, Вітаўт не быў паслядоўным. З аднаго боку, у барацьбе супраць сепаратызму ўдзельных князёў ён даручаў уладу сваім намеснікам. А з другога боку, аддаючы перавагу каталіцкай шляхце, ён тым самым адхіляў ад удзелу ў кіраванні дзяржавай баярства ўсходняй яе часткі. Так, па падабенстве з адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаваннем Польшчы, у ВКЛ
30
утвараліся Віленскае і Трокскае ваяводствы. Менавіта на каталіцкую знаць гэтых тэрыторый і распаўсюджваліся прывілеі Гарадзельскай уніі. Невыпадкова, што пасля яго смерці феадалы абодвух веравызнанняў апынуліся ўцягнутымі ў грамадзянскую вайну 1430-1440 гг.
Абранне новым кіраўніком дзяржавы 13-гадовага Казіміра Ягелончыка (1440-1492) здавалася кампрамісным варыянтам, тым больш, што праз 4 гады яму была прапанавана і польская карона. Палітычнай стабілізацыі паспрыяў прывiлей, выдадзены Казiмiрам у 1447 г., паводле якога князi, паны i баяры ўсяго ВКЛ, незалежна ад веравызнання, набывалі асабiстую недатыкальнасць, мелі права самастойна судзіць сялян і не выконвалі павiннасцей на карысць дзяржавы.
Такім чынам, ураўнанне ўсёй шляхты ў палітычных правах і іх значнае пашырэнне прадухіляла міжусобныя войны і спрыяла цэнтралізацыі дзяржаўнага кіравання.
5. У ХІІІ-пач. ХІV ст. ВКЛ складвалася як спадчынная феадальная манархiя. Уладаром дзяржавы быў вялiкi князь, або, як ён называўся ў актах ХV ст. – гаспадар. Яго ўлада нiчым i нiкiм не абмяжоўвалася. На ім замыкалiся ўсе функцыi кiравання дзяржавай. Па меры яе развiцця спатрэбiлася ўтварэнне спецыяльных пасад. Пры Вiтаўце з’явiлiся гаспадарскi i земскi маршалак, пiсар, кухмiстр, канцлер, падчашы, падскарбi і інш. У ХV ст. былi створаны пасады гетмана найвышэйшага, харунжага, мечнiка, падстолiя, скарбнага i iнш. Той, хто атрымлiваў пасаду, як правiла, валодаў ёй пажыццёва.
У землях-абласцях пасля лiквiдацыi удзельнай сiстэмы цэнтральную ўладу ўвасаблялi спачатку намеснiкi, а потым – ваяводы i старасты. У iх кампетэнцыi знаходзілася вырашэнне судова-адмiнiстрацый- ных i ваенных пытанняў, нагляд за гаспадаркай вобласцi. Iм падпарадкоўвалicя кiраўнiкi нiжэйшых тэрытарыяльных акруг – дзяржаў i паветаў. На ўсе больш ці менш важныя і даходныя дзяржаўныя пасады маглі прызначацца толькі феадалы-шляхцічы хрысціянскае веры і ўраджэнцы ВКЛ. Дзяржаўная пасада разглядалася як сродак атрымання даходаў, таму буйныя феадалы займалі адразу некалькі пасад. Напрыклад, Ян Радзівіл у 1535 г. адначасова быў каштэлянам віленскім, гетманам найвышэйшым, старастам гарадзенскім, маршалкам дворным, дзяржаўцам лідскім і беліцкім.
Першым iнструментам па абмежаваннi улады вялiкага князя стала княская рада. Яшчэ Мiндоўг i Гедымiн абмяркоўвалi важнейшыя пытаннi у коле асоб вышэйшай знаці. Вiтаўт жа, які імкнуўся падавіць мясцовы сепаратызм, акружыў сябе cлужылымi людзьмi – баярамi, і
31
толькі тымі ўдзельнымі князямі, якія прызнавалі яго вяршэнства. Гарадзельская ўнiя надавала баярству шырокiя палiтычныя правы
i нават ставiла вялiкага князя ў залежнасць ад сябе. У адпаведнасці з прывiлеям Казiмiра ад 1447 г., радзе надавалася права выбiраць пасля смерці манарха новага гаспадара. Вядомы Судзебнiк 1468 г. быў складзены «с князьмi i с паны-радою нашою ВКЛ». З выпадку частых ад’ездаў Казiмiра, рада пачала выконваць функцыi вярхоўнай улады.
Поўнае юрыдычнае замацаванне ролi гаспадарскай рады як дзяржаўнага органа зафiксавалi прывiлеi Аляксандра Казiмiравiча ад 1492 i Жыгiмонта Старога ад 1506 гг. З канца ХV да сярэдзіны ХVI ст. канчаткова зацвердзiўся яе склад: усе ваяводы i старасты, валынскi маршалак, канцлер i падканцлер, гетман, маршалак земскi i дворны, падскарбi. З духоўных асоб у лік паны-рады ўваходзілі толькі 4 біскупы.
З агульнага складу гэтага органа вылучылася так званая «пярэдняя» або «старшая» рада, якая праводзiла закрытыя пасяджэннi i абмяркоўвала найбольш важныя пытаннi. У яе ўваходзiла 5 асоб: бiскуп, ваявода i кашталян вiленскiя, а таксама ваявода i кашталян трокскiя.
На пачатку ХVI ст. ясна вызначылiся i паўнамоцтвы рады. Яна ведала дыпламатычнымi дачыненнямi дзяржавы, абаронай i фiнансавымi пытаннямi, а таксама займалася справамi шляхецтва, кантралявала раздачу земляў і выконвала шэраг судовых функцый. Дзяржаўныя пасады займаліся толькi з ведама паноў-радных. Ні адзін дакумент не мог уступіць у сілу без дзяржаўнай пячаткі, якая захоўвалася ў канцлера, і без яго подпісу. Iм жа належала i права выбару вялiкага князя. Так, былi абраны Аляксандр Казiмiравiч (1492-1596), Жыгiмонт I Cта-
ры (1506-1544) i Жыгiмонт II Аўгуст (1544-1572).
Палiтычная вага паноў-рады пачала змяншацца ў сярэдзіне ХVI ст. у сувязі з павышэннем палітычнай актыўнасці шляхты, якая ў кожнай зямлi княства мела права склікаць свой сход (соймік). Спачатку ўдзел у ім бралi прадстаўнiкi розных сацыяльных груп – баяр, шляхты i мяшчан. Пад канец ХV ст. на аснове абласных соймiкаў паўстаў агульны для ўсiх зямель ВКЛ сойм. Манарх мусiў склiкаць на агульны з’езд ужо не толькi вышэйшую элiту – раду, але i прадстаўнiкоў усёй шляхты. Вальным соймам быў толькi той, на якi, апрача гаспадарскай рады, з’язджалiся князi, паны i баяры з усiх зямель дзяржавы.
Падобныя форумы сталi звычайнымi тады, калi для вырашэння дзяржаўных пытанняў першаступеннай важнасцi цэнтральнай уладзе было важна атрымаць згоду зямель-абласцей. Так зрабiлi паны-рада ў 1492 г., калi спатрэбiлася абраць новага манарха. Упершыню ў Вiльнi новага гаспадара абiралi князi, паны i зямяне з тэрыторыi цэлай дзяр-
32