ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 19.05.2025
Просмотров: 3097
Скачиваний: 1
Так, у сярэдзіне ХІV ст. да княства было далучана беларускае Падняпроўе і Бранскае княства, а пасля разгрому мангола-татар на Сiнiх Водах у 1372 г. – Кiеўская зямля, Мазырская i Брагiнская воласцi, Чарнi- гава-Северская, Падольская i Валынская землi.
Палітычная экспансія Альгерда выклікала процідзеянне Вялікага княства Маскоўскага, якое таксама выступіла ў ролі «збіральніка Русі». Каб устараніць суперніка, войска ВКЛ тройчы – у 1368, 1370 і 1372 гг. хадзіла на Маскву, але ўзяць яе штурмам так і не здолела. Праўда, Альгерду ўдалося падпарадкаваць Смаленскае княства, на якое прэтэндавала Масква.
Такім чынам, да 1370-х гг. на тэрыторыі колішніх заходнепаўднёва- і ўсходнерускіх княстваў, а таксама балцкіх плямёнаў, узнікла і ўмацавалася магутная дзяржава – Вялікае княства Літоўскае і Рускае. У яго склад увайшла большая частка колішняй Кіеўскай Русі разам са сталіцай. У ліку шляхоў пашырэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Як правіла, кожная з новых зямель, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтральнай уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.
3. Перыяд знаходжання беларускіх тэрыторый у складзе ВКЛ – гэта час далейшага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, рамястве і гандлі і развіцця феадальных адносін. Зямля па-ранейшаму з’яўлялася асноўным багаццем. У межах ВКЛ вярхоўным яе ўладальнікам з’яўляўся вялікі князь – «гаспадар». Усе дзяржаўныя землі падзяляліся на «воласці» і «гаспадарскія двары». Першыя групаваліся па некалькі сёл, а даходы ад іх ішлі на казённыя патрэбы. Другія належалі вялікаму князю і забяспечвалі патрэбы яго двара. З дзяржаўнага фонду адбываліся вялікакняскія падараванні служыламу баярству зямель з працаваўшымі на іх сялянамі, якія ўласнай зямлі не мелі. У сярэдзіне ХVІ ст. дзяржаўны зямельны фонд разам з асабістым уладаннем князя складаў амаль 50 %, 45 % – належала свецкім, 5 % – царкоўным феадалам.
Асноўная маса насельніцтва (каля 95 %) пражывала ў вёсках і сёлах. Аснову гаспадаркі сялян і феадалаў складалі раслінаводства і жывёлагадоўля. Развітае ворнае земляробства, заснаванае на выкарыстанні драўляных сох з жалезнымі нарогамі, цяглай сілы коней або валоў, выкарыстанні трохполля давала ўстойлівыя ўраджаі жыта, ячменю, проса, пшаніцы, аўсу і іншых збожжавых культур. Для вырабу тканіны і іншай прадукцыі шырокае распаўсюджанне мелі пасевы ільну, пянькі, каноплі. Пэўную долю харчовых прадуктаў давала агародніцтва і садаводства.
24
У мэтах апрацоўкі зямлі, для ваенных або транспартных патрэб разводзіліся коні. Буйнарагатая жывёла, козы, свінні, авечкі, а таксама хатняя птушка забяспечвалі патрэбы людзей у харчовых прадуктах і сыравіне для вырабу адзення, абутку і інш. Важную ролю ў гаспадарцы сельскага жыхарства адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва, а таксама хатнія прамыслы – ткацтва, рамёствы.
Сяляне ў ХІV – першай палове ХVІ стст. звычайна называліся «людзьмі», «смердамі», «мужыкамі». Паводле прыналежнасці зямлі, якой яны карысталіся, існавалі вялікакняжацкія (гаспадарскія), шляхецкія, царкоўныя (духоўныя) сяляне. Тыя, асноўнай формай рэнты якіх з’яўлялася даніна, называліся даннікамі. Асноўная маса насельніцтва складалася з цяглых сялян, якія выконвалі галоўным чынам адпрацовачную павіннасць на палетках уладальніка. Тая ж частка сялянства, якое выконвала павіннасці ў выглядзе грашовага (чынш) падатку, звалася чыншавым.
Сялянства выконвала і дзяржаўныя павіннасці па будаўніцтве і рамонце абарончых збудаванняў, дарог, мастоў, па перавозцы грузаў і службовых асоб, выплаце падаткаў на ваенныя мэты. Адзінкай падатковага абкладання вясковага насельніцтва з’яўлялася сялянская сям’я
– «служба» або «дым», якая карысталася надзелам ворнай зямлі. Усе астатнія ўгоддзі – паша, сенажаць, вадаёмы і інш., а таксама (на пэўных умовах з феадалам) лес, знаходзіліся ў карыстанні ўсёй сялянскай абшчыны, якая ўяўляла сабой спецыфічную сацыяльную адзінку, адказную за выкананне павіннасцей. Менавата на яе ўскладаліся такія павіннасці, як талака – сяўба, збор ураджаю, нарыхтоўка сена і інш., а таксама гвалты (згоны) – работы, выкліканыя тэрміновасцю іх выканання – тушэнне пажараў, будаўніцтва дарог, мастоў і інш. аб’ектаў.
З часу ўтварэння ВКЛ асноўная маса сялянства была асабіста свабоднай. Частка яго, названая чэляддзю нявольнай, фактычна з’яўлялася поўнай уласнасцю феадала. Акрамя асабіста залежных людзей, адрознівалі так званых сялян-слуг (служкі, старцы, войты, цівуны), якія абслугоўвалі маёнтак, а таксама прыслуга (кухары, півавары і інш.), прамыславікі (асочнікі, бортнікі, конюхі, рыбаловы, стральцы), вясковыя рамеснікі (кавалі, цесляры, ганчары, калёснікі, кушняры).
Доўгі час свабодныя сяляне ў пошуках лепшых умоў жыцця мелі магчымасць пераязджаць ад аднаго феадала да другога. З ХV ст. яны сталі падзяляцца на «людзей пахожых», якія мелі такое права, і «людзей непахожых», якія яго страцілі. Так, у 1447 г. прывілей вялікага князя Казіміра (1440-1492) абавязваў феадалаў не прымаць у свае маёнткі тых сялян, якія пакінулі гаспадароў без яго дазволу. Тым самым
25
прывілей паслужыў пачаткам юрыдычнага афармлення прыгоннага права. У ХV–ХVІ стст. адбываўся працэс пераўтварэння «пахожых» сялян у «непахожых» за кошт тых, хто доўгі час пражываў на зямлі аднаго ўладальніка. Паводле Статута 1529 г., «непахожымі» прызнаваліся сяляне, якія пражылі ў аднаго гаспадара больш 10 гадоў.
Змяншэнне фонду дзяржаўных зямель, а таксама драбленне феадальных уладанняў з-за іх пераразмеркаванняў паміж нашчадкамі адмоўна адбівалася на паступленні падаткаў у дзяржаўны бюджэт, запатрабавала правядзення аграрнай рэформы. Яе неабходнасць падмацоўвалася недасканаласцю сістэмы падаткаў і павіннасцей, патрэбай у павышэнні даходнасці дзяржаўных зямель, а таксама ростам попыту на збожжа на заходнееўрапейскіх рынках.
З гэтай нагоды ў 1557 г., пачалася аграрная рэформа, названая ў адпаведнасці з «Уставай на валокі», «валочнай памерай». Так, адзінкай падаткаабкладання ўсталёўвалася 1 валока – зямля плошчай 20 дзесяцін або 21, 36 га. Кожная сялянская сям’я надзялялася 1 валокай, а разам з ёй усталёўваўся аб’ём павіннасцей. Сяляне па-ранейшаму выконвалі гвалты і талокі.
У ліку важнейшых мэтаў рэформы з’яўлялася заснаванне «фальваркаў» – феадальных гаспадарак, скіраваных на вытворчасць таварнага збожжа. Кожны фальварак мусілі апрацоўваць сялянскія гаспадаркі. Так, на трымальнікаў 7 сялянскіх валок прыпадаў абавязак апрацоўваць 1 валоку феадальнай зямлі. Адпаведна ўзніклі новыя катэгорыі залежнага сялянства. Так, цяглыя сяляне пераважалі там, дзе існавалі фальваркі. За карыстанне валокай зямлі яны адбывалі 2 дні паншчыны на тыдзень і плацілі чынш ад 6 да 21 гроша. Асадныя сяляне (чыншавікі) плацілі 30 грошаў, выконвалі 12 талок у год або плацілі 12 грошаў. Асадныя сяляне пераважалі ва Ўсходняй Беларусі, дзе было менш фальваркаў. Чэлядзь нявольная атрымоўвала невялікія надзелы зямлі і займалася агародніцтвам.
Ажыццяўленне аграрнай рэформы мела станоўчыя для дзяржавы і класа феадалаў вынікі. Рэзка ўзрасла таварнасць і даходнасць сельскай гаспадаркі. Фіксаваны памер падатку даваў сялянам магчымасць павысіць прадукцыйнасць сваёй працы. Нягледзячы на захаванне сельскай абшчыны, праца яе членаў зрабілася больш самастойнай і індывідуалізаванай, з’арыентаванай на сувязь з рынкам.
Разам з тым усялякія перасяленні па ініцыятыве сялян забараняліся, а самі яны назаўсёды прымацоўваліся да надзелаў. Статут 1566 г. уводзіў 10-гадовы тэрмін пошуку збегшых сялян, а таксама санкцыі супраць тых, хто іх прымаў да сябе.
26
Удасканаленне тэхнікі і тэхналогіі землеапрацоўкі, выкарыстанне трохполля, павышэнне ўраджайнасці збожжавых, тэхнічных і садоваагародных культур, павелічэнне пагалоўя хатняй жывёлы забяспечыў магчымасць далейшага развіцця насельніцтва. Інтэнсіфікацыя рамяства і гандлю, у тым ліку замежнага, абумовіла з’яўленне ў ВКЛ у ХІVХV стст. новага тыпу паселішчаў – так званых мястэчак, жыхары якіх займаліся абслугоўваннем гандлёвых караванаў, а таксама вырабам рамесных тавараў. Частка насельніцтва, свабоднага ад прыгону, займалася будаўніцтвам, промысламі, земляробствам.
Істотным чынам змянілася аблічча гарадоў. Іх колішнія драўляныя сцены былі заменены каменнымі, замест адных варот – будавалася некалькі брам, каля якіх збіраліся падаткі з іншагародніх гандляроў. У буйнейшых з іх – Вільні, Гародні, Лідзе, Крэве, Міры былі пабудаваны замкі. Але калі знешне грозны выгляд гарадоў быў абумоўлены частымі войнамі, то ўнутраная іх структура выяўляла чыста мірныя, жыццёва патрэбныя аб’екты і пабудовы: вялікакняскі (калі гэта сталіца) ці магнацкі (калі гэта ўласніцкі горад) палац; ратуша (калі горад меў Магдэбургскае права), рынкавая плошча; гандлёвыя рады; царква, касцёл ці сінагога; дамы майстроў, купцоў ці шляхты; вуліцы, дзе размяшчаліся майстэрні і хаты рамеснікаў.
Шырокім асартыментам вызначаліся вырабы кавалёў, кушняроў, краўцоў, шаўцоў, ювеліраў і збройнікаў. Агульная колькасць гарадскіх прафесій ВКЛ у ХVІ ст. складала больш за 100. Асноўнай адзінкай рамеснай вытворчасці з’яўлялася майстэрня ў складзе майстра, чалядніка (падмайстры) і 2-4 вучняў. Майстар, ён жа ўладальнік майстэрні, асабіста ажыццяўляў увесь вытворчы працэс – ад нарыхтоўкі сыравіны да прыдання вырабу таварнага выгляду. Яго памочнік – чаляднік або падмайстар выконваў усе даручэнні гаспадара і за сваю працу атрымоўваў пэўнае жалаванне. Вучні пачыналі з абавязкаў слуг
івыканання простых аперацый, толькі за сціплае харчаванне і пражыванне ў доме майстра.
Змэтай устаранення або змяншэння канкурэнцыі з боку сельскіх або іншагародніх рамеснікаў, а таксама для ўрэгулявання вытворчасці
ізбыту сваіх вырабаў майстры адной ці некалькіх сумежных прафесій сталі аб’ядноўвацца ў адмысловыя арганізацыі – цэхі. У ХVІ ст. у Менску было не менш 9 цэхаў, Берасці – 14, Слуцку – 17, Магілёве – 21. На чале цэха стаяў цэхмістр (стараста), які абіраўся групай старэйшых цэхавых майстроў і кіраваў яго дзейнасцю.
Кожны цэх валодаў уласным статутам, грашовымі сродкамі, гербам, памяшканнем для пасяджэнняў і інш. Вакол яго гуртаваліся ўсе
27
работнікі адной прафесіі. Цэх выконваў не толькі прафесійныя, але і ваенныя функцыі. Пад час нападу ворага на горад рамеснікі аднаго цэха мусілі абараняць даручаную ім частку крэпасной сцяны.
Развіццё ў ВКЛ рамяства і таварна-грашовых адносін павялічыла
ўгарадах і мястэчках праслойку купецтва. Тых купцоў, хто ажыццяўляў рознічны гандаль у вёсках ці мястэчках, называлі «карабейнікамі». Тых, хто вёў замежны гандаль і карыстаўся ахоўнымі граматамі вышэйшых асоб дзяржавы, звалі «гасцямі». У Польшчу, Чэхію, Германію імі вывозіліся збожжа, лес, воск, скуры, футра, лён, пяньку, дзёгаць і інш. Буйнейшы рынак з удзелам беларускіх купцоў знаходзіўся
ўКруляўцы (Кёнігсберг). Асноўным плацёжным сродкам быў літоўскі паўгрош, затым срэбны пражскі грош.
Аб’яднанні купцоў зваліся брацтвамі. Яны імкнуліся да манаполіі ў межах свайго горада і падуладнай яму перыферыі. Купцы прыносілі прысягу на вернасць гораду, свайму цэху, складалі агульную касу ўзаемадапамогі, мелі сваю пячатку, харугву, дом для сходаў.
Рэкі з’яўляліся асноўнымі транспартнымі камунікацыямі. З развіццём рамяства, гандлю і таварна-грашовых адносін узніклі перадумовы для будаўніцтва новых сухапутных шляхоў, якія звязалі Полацк
іСмаленск; Оршу, Мінск і Берасце. Калі ў ХІV ст. колькасць гарадоў дасягала 40, то да сярэдзіны ХVІІ ст. разам з мястэчкамі іх налічвалася 467 (з 757 па ўсім ВКЛ), дзе пражывала ад 16 да 20 % усяго насельніцтва. У ліку буйнейшых гарадоў былі Полацк, Віцебск, Слуцк, Менск, Берасце, Гародня, Навагародак.
Пад уздзеяннем прагрэсіўных павеваў з Заходняй Еўропы, а таксама абапіраючыся на традыцыі вечавых сходаў, гараджане – майстры, купцы, шляхта асобных беларускіх гарадоў – здолелі дамагчыся ад іх уласнікаў або вялікага князя права на самакіраванне. Першымі так званае «Магдэбургскае права» атрымалі жыхары Вільні (1387), Берасця (1390), Гародні (1391), Слуцка (1441), Полацка (1498), Менска (1499). Па Магдэбургскім праве жыхары горада выходзілі з-пад улады феадалаў, а таксама ваявод, стараст і іншых службовых асоб ВКЛ. Ажыццяўленне і ахова іх правоў уваходзілі ў абавязкі гарадской рады.
Гарадская рада (магістрат) складалася з бурмістраў, радцаў (райцаў) і членаў гарадскога суда – лаўнікаў. Усе яе рашэнні зацвярджаліся войтам, які выбіраўся са шляхты ці заможных мяшчан і падпарадкоўваўся толькі вялікаму князю. На кожную вакантную пасаду ў радзе прэтэндавалі 2-4 кандыдаты. Іншаземцы, нехрысціяне, ліхвяры, беднякі, калекі не мелі права голаса. Самакіраванне (магістрат) засядала ў ратушы, якая будавалася ў цэнтры горада, на гандлёвай плошчы.
28