ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 14.07.2025

Просмотров: 1676

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

прававымі нормамі, палавінчаты характар законаў і іх ігнараванне – усѐ гэта сведчыць аб тым, што рацыянальна-прававы спосаб легітымнасці ўлады толькі фарміруецца.

Палітычная ўлада і механізмы яе здзяйснення ў Беларусі сфармуліраваны ў артыкулах 1-8, 79, 90, 106-107 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

5. Палітыка дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь да нацыянальных супольнасцей краіны

Звяртаючы ўвагу на падзеі ў Францыі ў лістападзе 2005 года, можна разглядаць Рэспубліку Беларусь як астравок міжэтнічнага міру і спакою ў Еўропе. Але для таго, каб такое становішча склалася ў краіне, рэспубліка прайшла вельмі складаны і працяглы ў часе шлях і свой уплыў аказала талерантнасць беларускага народа.

Пасля атрымання ўлады перад бальшавікамі паўстала, як першачарговая, задача зняць супярэчнасці, негатыўныя моманты, якія мелі месца ў нацыянальнай палітыцы Pacii. Толькі павярнуўшы на свой бок усе народы, якія жылі на яе тэрыторьп, можна было разлічваць на поспех у будаўніцтве новага грамадства. Важным актам на шляху абвяшчэння роўнасці, зняцця напружанасці паміж народнасцямі з’явілася «Дэкларацыя правоў народаў Pacii» прынятая 2 (15) лістапада 1917 г. Яна ўключала наступныя пункты: а) роўнасць i суверэннасць народаў Pacii; б) права народаў Pacii на свабоднае самавызначэнне аж да аддзялення i ўтварэння самастойных дзяржаў; в) адмена ўcix i ўсялякіх нацыянальных i нацыянальнарэлігійныx прывілеяў i абмежаванняў; г) свабоднае развщцѐ нацыянальных супольнасцей i этнаграфічных груп, насяляючых тэрыторыю Paciі. Для правядзення ў жьщцѐ дэклараваных правоў народаў быў утвораны Наркамат па справах нацыянальнасцей. Гэта была новая кіруючая структура ў сферы ўлады, якая адсутнічала раней у царскім i Часовым урадах.

У Беларусі недавер i варожасць сярод насельніцтва розных нацыянальнасцей ускладняліся шэрагам абставін. Гэта ў першую чаргу рэлігйны фактар. Складанасць выклікала адрозненне нацыянальнага складу гарадскіх i сельскіх жыхароў. Вядома, што ў гарадах i мястэчках пераважала яўрэйскае насельніцтва, у вѐсках - беларускае. Глыбокі псіхалагічны след, падазронасць паміж людзьмі, якія апынуліся не па сваей волі на супрацьлеглых ваюючых баках, пакінула польска-савецкая вайна. Таму пасля заканчэння ваеннай кампани пытанні вырашэння нацыянальных праблем выйшлі на пярэдні план. У ―Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь‖, прынятай 31 ліпеня 1920 г., падкрэслівалася, што дзяржава ―будзе будаваць свае жьццѐ на аснове прыцягнення ў савецкае будаўніцтва самых шырокіх працоўных мас незалежна ад таго, да якой нацыянальнасці і вызначэння яны належаць. Абвяшчаецца поўнае раўнапраўе моў (беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай)‖.

З канца 1920-х гг. адбываўся паварот у нацыянальнай палітыцы краіны. Годам «вялікага пералому» стаў 1929 г., калі пачалося канчатковае


згортванне НЭПа, прымусовая татальная калектывізацыя, фарсіраваная індустрыялізацыя. На практыцы гэта праяўлялася ў імкненні да «спрашчэння» этнанацыянальнай і моўнай структуры краіны, згортвання ўжывання нацыянальных моў.

Наступ на нацыянальньм супольнасці працягваўся і ў пасляваенны час (1945-50-я гг.), - калі культ асобы Сталіна дасягнуў свайго апагею. Першыя пасляваенныя гады азнаменаваліся адкрыццѐм у рэспубліцы школ нацыянальных супольнасцей, але пасля 1947 года былі закрыты польскія і украінскія.

Не адбылося змен у адносінах да нацыянальных супольносцей і пасля XX з'ѐзда КПСС. Гэтаму садзейнічалі праграмныя ўстаноўкі, якія арыентавалі на нерэальныя тэрміны пабудовы камунізму ў Савецкім Саюзе, сцвярджэнне, што ў СССР пабудавана развітое сацыялістычнае грамадства. Такія памылковыя навуковыя прагнозы і тэорыі садзейнічалі далейшаму назапашванню дэфармацый у нацыянальнай сферы. Справа зайшла так далѐка, што набыў моц працэс вымірання нацыянальных моў. Калі па перапісе 1926 г. у СССР былі зафіксаваны 194 мовы, то па перапісе 1979 г. –

130-140.

Такая палітыка садзейнічала зніжэнню ўзроўню нацыянальнай самасвядомасці, скарачэнню элементаў нацыянальнай культуры этнічных супольнасцей. Перад усімі народамі паўстала задача – змірыцца з наяўным становішчам ці пайсці па шляху адраджэння. Новыя ўмовы для развіцця нацыянальных супольнасцей адкрыла хваля нацыянальна-культурнага адраджэння часоў "перабудовы" ў СССР, стварыўшая магчымасць аднаўлення ўсяго таго, што было згублена ў ранейшыя гады.

Важную ролю ў адраджэнні культуры, традыцый этнічных супольнасцей адыграў вераснѐўскі (1989 г.) пленум ЦК КПСС, які разгледзеў пытанні нацыянальнай палітыкі. На хвалі адраджэння пачалі стварацца нацыянальнакультурныя аб'яднанні, мэтай якіх з'яўлялася арганізацыя работы па вывучэнні мовы, гісторыі, культуры сваіх народаў. У 1988 г. узнікла Гродзенскае абласное польскае культурна-асветніцкае таварыства імя А.Міцкевіча. У чэрвені 1990 г. на з'ездзе была ўтворана рэспубліканская арганізацыя – Саюз палякаў Беларусі (СПБ).

На думку У.Навіцкага: ―Савецкая палітыка адносна этнічных супольнасцей мела не толькі станоўчыя моманты, але і сур'ѐзныя памылкі і пралікі. Гэта прывяло да глубокага крызісу ў міжнацыянальных адносінах, які да сѐнняшнята дня адчуваецца на постсавецкай прасторы‖.

Рэспубліка Беларусь – краіна міжнацыянальнага міру і згоды. З’яўляючыся шматнацыянальнай дзяржавай, у Рэспубліцы Беларусь пражываюць прадстаўнікі больш за 140 нацыянальнасцей, унутраная палітыка краіны накіравана на стварэнне і замацаванне даўніх міжэтнічных сувязей, зняцце міжнацыянальнай напружанасці па расавай, лінгвістычнай і канфесіянальнай аснове. Органы ўлады Рэспублікі Беларусь імкнуцца да захавання міжнацыянальнага даверу, падтрымліваюць розныя формы міжкультурнага дыялогу.


У той жа час у дзеяннях беларускіх улад праглядваецца пэўная недапрацаванасць, а часам і аднабаковасць падыходаў да тых ці іншых пытанняў існавання і дзейнасці нацыянальных абяднанняў.

Возьмем, напрыклад, Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, дзе артыкулам сто трыццатым уведзена адказнасць за ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, за прыніжэнне нацыянальнай годнасці. У той жа час ніякай адказнасці за прамое або ўскоснае абмежаванне правоў або ўсталяванне прамых або ўскосных пераваг грамадзян у залежнасці ад адносін да рэлігіі няма. Такім чынам, службовыя асобы, якія ўшчэмліваюць правы грамадзян у залежнасці ад расавай, нацыянальнай прыналежнасці або адносін да рэлігіі, практычна не могуць быць прыцягнуты да адказнасці. Адсюль, суб’ектыўны фактар адносін чыноўніка да той ці іншай нацыянальнасці будзе ўплываць на кадравую палітыку ў пэўнай галіне, вобласці, і пры гэтым заканадаўча чыноўніку забяспечана беспакаранасць.

За парушэнне заканадаўства аб мовах устаноўлена толькі адміністрацыйная адказнасць: артыкул 172 указвае, што за публічнае знеслаўленне дзяржаўных і іншых нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва Рэспублікі Беларусь, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі – цягнуць накладанне штрафу на грамадзян у памеры ад дзвюх да пяці базавых велічынь, на службовых асоб – у памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь. У той жа час усім вядомы адносіны прадстаўнікоў нацыянальных супольнасцей да сваіх нацыянальных моў. Артыкул 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абвяшчае дзве дзяржаўныя мовы: рускую і беларускую, і ўстанаўлівае, адпаведна, іх абарону, не агаворваючы да якой адказнасці могуць быць прыцягнуты парушальнікі. Адсюль, за парушэнне норм Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (артыкула 17) і Закона Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь, на маю думку, варта было б устанавіць крымінальную адказнасць.

Звернемся яшчэ да Закона Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь. Разглядаючы гэты Закон, можна прыйсці да высновы, што дзяржава пэўным чынам адыходзіць ад вырашэння праблем мовы выхавання ў дашкольных установах і мовы навучання і выхавання у агульнаадукацыйных школах. У адпаведнасці з артыкулам 22 Закона згодна пажаданняў грамадзян па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў могуць стварацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы або асобныя групы, у якіх выхаванне вядзецца на мове нацыянальнай супольнасці. У адпаведнасці з артыкулам 23 дадзенага Закона ў адпаведнасці з пажаданнямі грамадзян і па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў могуць стварацца агульнаадукацыйныя школы або класы, у якіх вучэбна-выхаваўчы працэс вядзецца на мове нацыянальнай супольнасці, або вывучаецца мова нацыянальнай супольнасці.

Ісправа тут у наяўнасці ў артыкулах некалькіх агаворак:

могуць стварацца;

па рашэнню выканаўчых і распарадчых органаў.


Ведаючы закасцянеласць чыноўніцтва, можна з вялікай доляй упэўненасці сцвярджаць, што агаворка ―могуць стварацца‖ разглядаецца як спосаб ставіць перашкоды да стварэння. І яна звязваецца з другой агаворкай у тым сэнсе, што выканаўчыя і распарадчыя органы зыходзяць з наяўнасці фінансавання такіх дашкольных устаноў і школ. А фінансаванне напрамую залежыць ад агаворкі могуць. Адсюль, неабходна ўнесці змены ў існуючы Закон і ўбраць дадзеную агаворку.

Тады артыкулы Закона будуць гучаць адназначна і абавяжуць выканаўчыя і распарадчыя органы ствараць дашкольныя ўстановы і агульнаадукацыйныя школы на мовах нацыянальных супольнасцей. Пры гэтым, заканадаўцам неабходна было б падумаць аб крыніцах фінансавання такой дзейнасці і, адпаведна, вызначыць іх у Законе.

Да таго ж, Закон Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь мае яшчэ адну загану. Па дадзеных перапісу насельніцтва 1999 года 81% жыхароў Беларусі вызначылі сябе як беларусы. Але артыкулы Закона (22, 23, 27) разглядаюць мовы, якія могуць выкарыстоўвацца ў выхаванні, навучанні, у сродках масавай інфармацыі ў інтэрпрэтацыі ―беларуская мова і (або) руская мова‖. Менавіта гэта ―або‖ указвае на пэўныя перавагі для прадстаўнікоў рускай нацыянальнасці, якіх у нас пражывае, па дадзеных таго ж перапісу, усяго 11%, перад тымі ж беларусамі. Зразумела, гэта вялікая колькасць насельніцтва (рускіх больш мільѐна чалавек, у той час, як на астатнія нацыянальнасці, якіх больш за 140, прыпадае каля васьмісот тысяч чалавек), але як жа тады быць з прынцыпам, прадугледжаным артыкулам 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, аб роўнасці правоў і законных інтарэсаў.

Адсюль і ў гэтыя артыкулы неабходна ўнасіць змены, выдаліўшы ―або‖ і пакінуўшы ―мовай выхавання, навучання, сродкаў масавай інфармацыі з’яўляецца беларуская мова і руская мова‖.

Утой жа час, артыкулам 21 Закона Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь устаноўлена норма, згодна якой кіраўнікі і іншыя супрацоўнікі сістэмы адукацыі павінны валодаць беларускай і рускай мовамі.

Звернемся да яшчэ аднаго Закона Рэспублікі Беларусь ―Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь‖. У адпаведнасці з артыкулам пятым Закона прыналежнасць грамадзяніна да той ці іншай нацыянальнасці з’яўляецца яго асабістай справай, і ніхто не мае права прымушаць грамадзяніна Рэспублікі Беларусь даказваць сваю нацыянальную прыналежнасць або адмаўляцца ад яе.

Утой жа час існуе інструкцыя Аб парадку вызначэння нацыянальнай прыналежнасці грамадзян Рэспублікі Беларусь, узгодненая з намеснікам міністра унутраных спраў, старшыней Камітэта по справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці

зякой у пашпарце грамадзяніна робіцца адзнака аб нацыянальнасці толькі тады, калі грамадзянін гэтага пажадаў. Але пасля ўказання нацыянальнай прыналежнасці, яе змяніць магчыма толькі ў судзе, у той час, як у пятым артыкуле Закона ―Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь‖ указваецца на недапушчальнасць прымусу даказваць сваю нацыянальнасць.