ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 14.07.2025

Просмотров: 1683

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Чалавечыя лѐсы бываюць разнастайныя і нават у сталага чалавека могуць з’явіцца такія звесткі, што ѐн вырашыць змяніць сваю нацыянальную прыналежнасць, а тут неабходна ісці ў суд і даказваць сваю новую нацыянальную прыналежнасць, і гэта супярэчыць Закону. Трэба адзначыць, што асобы, якім адзнака аб нацыянальнай прыналежнасці была ўнесена ў пашпарт да дасягнення 18 гадовага ўзросту, могуць змяніць нацыянальнасць па дасягненні імі 18 гадовага ўзросту адпаведна нацыянальнасці бацькі ці, наадварот, маці.

Таксама ―хваробай‖ вышэй азначанага Закона з’яўляецца наяўнасць агаворак ―могуць‖. Так, у адпаведнасці з артыкулам сѐмым пры мясцовых саветах дэпутатаў могуць стварацца і дзейнічаць на грамадскіх пачатках дарадчыя органы з прадстаўнікоў нацыянальных супольнасцей, а ў адпаведнасці з артыкулам 10 Закона грамадскія аб’яднанні грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных супольнасцей, могуць ствараць культурнаасветніцкія ўстановы.

Менавіта выкарыстанне ―могуць‖ дае магчымасць уладам, зыходзячы з інтарэсаў перш за ўсѐ саміх улад, ствараць вышэй азначаныя органы і ўстановы ці не. Тым больш, што фінансавых сродкаў, па крайней меры значных, на гэтыя мэты не трэба.

Таксама праблемай з’яўляецца вызначэнне асоб, якія ў адпаведнасці з Законам адносяцца да нацыянальных супольнасцей. І тут узнікае супярэчнасць. У адпаведнасці з артыкулам першым Закона Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь пад нацыянальнымі меншасцямі разумеюцца асобы, якія належаць да нацыянальных супольнасцей, і якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь. І атрымоўваецца, што асобы, якія належаць да нацыянальных супольнасцей і якія прыехалі ў Рэспубліку Беларусь два, тры, пяць год не прылучаюцца да нацыянальных супольнасцей, бо не маюць грамадзянства, на якое яны маюць права разлічваць толькі праз сем год (частка 1 артыкула 14 Закона Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь).

Яшчэ адной з’явай, якая не дазваляе дастаткова ясна і слушна ўявіць адносіны ўлады да нацыянальных супольнасцей з’яўляецца адсутнасць адзінай агульнапрызнанай назвы нацыянальных супольнасцей. Так, артыкулам 14 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей разглядаюцца як прадстаўнікі ―нацыянальных супольнасцей‖. Канстытуцыя была прынята 15 марта 1994 года, і ў яе ўносіліся змены 24.11.1996 г. Але, у нарматыўных актах, якія з’явіліся пазней, выкарыстоўваецца тэрмін нацыянальныя меншасці – Закон Аб нацыянальных меншасцях у рэспубліцы беларусь 2003 г., Закон Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь ―Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь‖ 1998 г. і інш.

Таму ўладам неабходна самім вызначыцца на адным тэрміне і выкарыстоўваць яго ва ўсѐй заканадаўчай базе краіны. На міжнародным узроўні замацаваны тэрмін нацыянальныя меншасці, напрыклад, Рамачная канвенцыя Савета Еўропы аб ахове нацыянальных меншасцей, Маскоўская канвенцыя Аб забеспячэнні праў асоб, якія належаць да нацыянальных


меншасцей і інш. Таму, магчыма, неабходна і ў Рэспубліцы Беларусь замацаваць гэты тэрмін у якасці адзінага. Але зноў узнікае праблема – неабходна уносіць змены у Канстытуцыю.

У нашай краіне грамадскія аб’яднанні маюць свае друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, сярод якіх адна газета на ўкраінскай мове, дванаццаць газет і часопісаў на польскай мове, адна газета на літоўскай мове. Але, калі разглядаць колькасць прадстаўнікоў нацыянальных супольнасцей і колькасць сродкаў масавай інфармацыі, якія выдаюцца нацыянальнымі аб’яднаннямі, то адразу кідаецца ў вочы дысбаланс.

Зразумела, што выданне газеты справа нетанная. Таму многія нацыянальныя аб’яднанні не маюць сродкаў, каб выдаваць газету ці часопіс. Таму было б няблага, каб дзяржава давала магчымасць (паласу, старонку, нумар у месяц і г.д.) нацыянальным аб’яднанням выкарыстоўваць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Пакуль што такая магчымасць нацыянальным аб’яднанням не прадастаўляецца.

Дзяржаўная ўлада ўдзяляе асаблівую ўвагу нацыянальнаму пытанню, працы з нацыянальнымі супольнасцямі і гэта можна прасачыць па стварэнню органаў, якія займаюцца вырашэннем праблем нацыянальных супольнасцей.

Уадпаведнасці з планам работы Міністэрства культуры на 2001 год на базе Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры з 26 па 28 красавіка праходзіў рэспубліканскі семінар кіраўнікоў нацыянальнакультурных аб’яднанняў, органаў культуры гарадоў і раѐнаў кампактнага пражывання нацыянальных супольнасцей па праблемах развіцця нацыянальных культур і ўзаемадзеяння з нацыянальнымі культурнаасветніцкімі аб’яднаннямі.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за № 1587 ад 02.12.97г. ―Аб каардынацыйным Савеце на справах нацыянальных супольнасцей Беларусі‖ было вырашана даручыць стварыць у 1998 годзе пры Камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцей – Каардынацыйную Раду па справах нацыянальных супольнасцей для садзейнічання рэалізацыі правоў грамадзян розных нацыянальнасцей, каардынацыі дзейнасці рэспубліканскіх органоў дзяржаўнага кіравання па стварэнню ўмоў і аказанню дапамогі ў асветніцкай дзейнасці аб’яднанням нацыянальных супольнасцей Беларусі, выпрацоўкі рэкамендацый па практычнаму ўвасабленню дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі. Рада таксама павінна разглядаць пытанні ўзаемадзеяння з беларускім замежжам. У Раду ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў, органаў кіравання, нацыянальна-культурных аб’яднанняў Беларусі.

Учэрвені 2001 года адбылося аднаўленне складу Каардынацыйнага Савета па справах нацыянальных супольнасцей Беларусі пры Камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

23.03.2004г.у Камітэце па справах рэлігіі і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з кіраўнікамі грамадскіх аб’яднанняў нацыянальных супольнасцей. У прынятай рэзалюцыі адзначалася: ―…п.2. Прызнаць мэтазгодным стварэнне Кансультатыўнага


савета грамадскіх аб’яднанняў нацыянальных супольнасцей пры Камітэце, які будзе спрыяць пашырэнню магчымасцей грамадскіх аб’яднанняў нацыянальных супольнасцей у іх статутнай дзейнасці і дапамозе ад зацікаўленных‖.

У кожнай вобласці Рэспублікі Беларусь маюцца абласныя праграмы працы з нацыянальнымі супольнасцямі, а ў дзяржаве ―Праграма мер па рэгуліраванню этнаканфісіянальнай сітуацыі ў Рэспублікі Беларусь‖.

У вобласцях і раѐнных цэнтрах Беларусі створаны і працуюць камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацый пры выканкамах. Маюцца планы працы, праводзяцца пасяджэнні, фіксіруюцца пратаколы, у якіх разглядаюцца пытанні ―этнаканфесійнай сітуацыі‖. Аднак займаюцца камісіі толькі рэлігійнай дзейнасцю. Міжнацыянальныя адносіны, спрыянне нацыянальнаму адраджэнню і г.д. да 2004 года ўключна не былі прадметам разгляду ніводнага разу.

З боку дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, у пэўных сітуацыях, заўважаюцца факты палітыкі падвойных стандартаў у адносінах да некаторых грамадскіх аб’яднанняў нацыянальных супольнасцей. Напрыклад, з 1990 года на Гродненскім абласным тэлебачанні выходзіла ў эфір тэлепередача – праграма на польскай мове ―Над Нѐманам‖. У першай палове 2003 года перадача не выходзіла з-за недахопу фінансавых сродкаў. Не існавала і ў чэрвені 2004 г. У сакавіку 2004 года ў Міністэрстве інфармацыі і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыѐкампаніі Рэспублікі Беларусь не знайшла падтрымку ідэя аб стварэнні на Першым Нацыянальным тэлеканале штотыднѐвай аўтарскай праграмы аб дзейнасці нацыянальных супольнасцей Беларусі. З сакавіка 1994 года па 1999г. газета палякаў ‖Głos znad Niemna‖ фінансавалася з сродкаў дзяржаўнага бюджэту. З-за непаразумення з ўладамі падчас падзеяў 1999 года, у снежні 2000 года Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па друку паведаміў, што няма магчымасці аднавіць фінансіраванне выданняў газеты ―Głos znad Niemna‖ і часопіса ―Magazyn Polski‖. У жніўні 1999 года пры падрыхтоўцы дакументаў да перарэгістрацыі ўзніклі праблемы ў Міністэрстве юстыцыі (незразумелыя заўвагі да мэтаў, задач аб’яднання і г.д.) у ГА ―Рускае таварыства‖. На думку старшыні ―Рускага таварыства‖ М.І.Ткачова гэта былі вынікі ―ініцыятыў‖ амбасады Расіі, якая дзейнічала ў рэчышчы падтрымкі Мінскага гарадскога таварыства ―Русь‖. У сакавіку 1999 года прагучала крытыка Дзяржкамітэта ў бок рэдакцыі газеты ―Głos znad Niemna‖. Гэта тычылыся таго, што друкуюцца матэрыялы ў якіх асвятляецца пэўная дзейнасць старшыні ГА ―СПБ‖ Т.Гавіна. У прыватнасці яго заклікі да правядзення несанкцыяніраванных пікетаў перад будынкам Гродненскага аблвыканкама, арганізацыя і правядзенне 20.11.98г. ГА ―СПБ‖ не дазволенага пікеціравання будынка Навагрудскага РВК (наконт патрабавання забеспячэння правоў бацькоў і іх дзяцей вучыцца на роднай – польскай мове), удзел кіраўніцтва ГА ―СПБ‖ у палітычных акцыях – мерапрыемствах незарэгістраванага аб’яднання ―Хартыя 97‖, ―кангрэсе дэмакратычных сіл‖ і г.д.


Падводзячы вынік можна адзначыць, што палітыка дзяржаўнай улады да грамадска-палітычнага развіцця нацыянальных супольнасцей здзяйсняецца з большага прадуманымі крокамі, пры наяўнасці пэўных заган, якія можна выправіць. Пры гэтым трэба памятаць, што не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць. У дзеяннях дзяржаўнай улады праглядваецца схіленне да комплекснага вырашэння існуючых праблем нацыянальных супольнасцей, хаця ўсѐ ж такі можна паставіць пэўныя пытанні, якія патрабуюць рашэння:

1)увядзенне адзінай тэрміналагічнай назвы прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей;

2)выдаткоўванне пэўнай сумы, адзначанай у рэспубліканскім бюджэце канкрэтнай лічбай, на правядзенне культурна-асветніцкіх і іншых мерапрыемстваў нацыянальнымі аб’яднаннямі;

3)пазбаўленне маючай заканадаўчай базы разнастайных агаворак, канкрэтызацыя правоў прадстаўнікоў нацыянальных супольнасцей;

4)пашырэнне правоў і паўнамоцтваў каардынацыйнай Рады і Кансультатыўнага Савета пры Камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь;

5)узмацненне працы з нацыянальна-культурнымі аб’яднаннямі на ўзроўні абласцей і раѐнаў;

6)узмацненне адказнасці за парушэнне заканадаўства аб мовах і дапрацоўкі артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

ЛЕКЦЫЯ 4. ПАЛІТЫЧНАЯ СІСТЭМА ГРАМАДСТВА

1.Паняцце, сутнасць, падыходы да разумення палітычнай сістэмы грамадства.

2.Структура і функцыі палітычных сістэм.

3.Тыпалогія палітычных сістэм.

4.Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь.

1.Паняцце, сутнасць, падыходы да разумення палітычнай сістэмы грамадства

Катэгорыя "палітычная сістэма" побач з катэгорыяй "улада" займае цэнтральнае месца ў палітычнай навуцы.

Субъекты палітыкі бываюць індывідуальныя і калектыўныя, інстытуцыянальна, арганізацыйна аформленыя і неінстытуцыялізаванымі, але ўсе яны знаходзяцца ва ўзаемасувязі і ўтвараюць устойлівую, цэласную сукупнасць адносін – палітычную сістэму. Катэгорыя "палітычная сістэма" ўключае ў сябе дастаткова складаны і комплексны змест.

Ушырокім сэнсе палітычная сістэма – гэта сукупнасць адносін наконт удзелу ў палітычнай уладзе.

Упалітычнай навуцы склаліся пэўныя падыходы да вывучэння палітычнай сістэмы, якія кожны па свойму разглядае палітычныя


адносіны, паглыбляе разуменне механізма, дзякуючы якому прымаюцца і рэалізуюцца ў грамадстве аўтарытарна-ўладныя рашэнні.

Інстытуцыянальны падыход разглядае палітычную сістэму як сукупнасць дзяржаўных і недзяржаўных інстытутаў, сацыяльных і прававых норм, дзякуючы якім рэалізуюцца палітыка-ўладныя адносіны. Падыход дае магчымасць дэталѐва вывучыць асобныя арганізацыі, іх узнікненне, развіццѐ, функцыяніраванне. У той жа час у баку застаюцца неінстытуцыянальныя формы ўзаемадзеяння такіх суб'ектаў палітыкі, як асоба, малыя сацыяльныя групы, розныя групы інтарэсаў, групы ціску.

Сістэмны падход звяртае ўвагу на ўсю сферу палітычнай дзейнасці ў грамадстве. Галоўным прадметам аналізу з'яўляюцца сацыяльнае ўзаемадзеянне паміж асобамі і групамі.

Палітычная сістэма (ПС) – гэта асаблівая рэальнасць, якая характарызуецца ўладным верхавенствам, з яе дапамогаю рэалізуецца вярхоўная ўлада ў грамадстве, прымаюцца рашэнні абавязковыя для ўсіх. ПС арыентавана на аўтарытарнае размеркаванне каштоўнасцей у грамадстве так, каб захаваць баланс інтарэсаў. Сутнасцю палітычнага ўзаемадзеяння паміж індывідамі, групамі, арганізацыйнымі структурамі з'яўляецца забеспячэнне дасягнення агульных мэтаў. ПС прэтэндуе на кантроль над прымяненнем фізічнага прымусу, на права караць, падпарадкоўваць, выносіць абавязковыя рашэнні, у сувязі з тым, што ў якасці асноўнага элемента палітычнай сістэмы выступае – дзяржава. Зыходзячы з гэтага, палітычную сістэму ў пэўных выпадках разумеюць як сукупнасць адносін, ахопліваючых кіраванне дзяржаваю і ўсе палітычныя працэсы ў ім. Аднак прадстаўнікі сістэмнага падыхода даюць тэрміну "ПС" больш шырокае тлумачэнне, не асацыіруючы яго з дзяржаўным кіраваннем, ахопліваючы ўсіх асоб і ўсе інстытуты, якія ўдзельнічаюць у палітычных адносінах. ПС характарызуецца як сістэма сацыяльных узаемадзеянняў, якія накіраваны на мэтадасягненне, інтэграцыю і адаптацыю ўнутры грамадства шляхам прымянення больш ці менш легітымнага прымусу.

2. Структура і функцыі палітычных сістэм

Немагчыма існаванне палітычнай сістэмы без наступных кампанентаў: палітычнай супольнасці, пасадавых асоб, прававых норм і норм палітычнай этыкі, тэрыторыі.

Палітычная супольнасць – гэта сукупнасць людзей, якія стаяць па розных прыступках палітычнай іерархіі, але злучаныя разам пэўнай палітычнай культурай, ведамі аб палітыцы, гісторыяй краіны, традыцыямі і каштоўнасцямі, а таксама пачуццямі ў адносінах да палітычнай сістэмы і мэтаў кіравання.

Пасадавыя асобы – аснова палітычнай улады, яны кіруюць і дзейнічаюць ад імя і на карысць сістэмы. Падзяляюцца на дзве групы. Першая: прэзыдэнт, глава ўраду, міністры, глава адміністрацыі прэзыдэнта і г.д. Другая: выканаўцы, чыноўнікі, якія павінны кіраваць,