Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2785

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

цывілізаваны народ мае сваю нацыянальную гістарыяграфію, якая адлюстроўвае менавіта яго гістарычную памяць, яго погляд на ўласны гістарычны шлях, а таксама на гісторыю суседніх народаў, сусветную гісторыю ў цэлым. Менавіта нацыянальная гістарыяграфія з’яўляецца апорай нацыянальнай самасвядомасці кожнага народа.

Станаўленне нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі тоесна звязана з развіццём навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ – беларусазнаўства. У канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. Беларусь у навуковых адносінах заставалася амаль зусім не вывучаным рэгіёнам. Адсутнічалі даследаванні аб мове, вуснай народнай творчасці, матэрыяльнай культуры, этнічных межах рассялення беларусаў, гісторыі краю. Не існавала адзінай назвы народа і краіны. Назва «Беларусь» на той час замацавалася толькі за ўсходнімі губернямі – Віцебскай і Магілёўскай. У асобных публікацыях да Беларусі далучалася Смаленская губерня (яе цэнтральная і заходняя часткі). Мінская, Гродзенская і Віленская губерні называліся Літвою, а іх насельніцтва – ліцвінамі або літоўцамі. Сацыяльныя вярхі грамадства і інтэлігенцыя былі паланізаваны. У грамадскакультурным жыцці краю панавала польская мова. Таму многімі прадстаўнікамі расійскай інтэлігенцыі Беларусь успрымалася як частка Польшчы.

На развіццё этнічнай самасвядомасці беларускага народа адмоўна ўплываў яго раскол па веравызнанні на праваслаўных і каталікоў. Праваслаўе ўспрымалася як «руская» вера, каталіцызм – як «польская». Адпаведную прапаганду вялі царква і касцёл. Веравызнаннем вызначалася этнічная прыналежнасць не толькі ў свядомасці селяніна, але і ў разуменні інтэлігенцыі, нават вучоных.

Расійская афіцыйная навука ўзброіла Кацярыну II дэвізам «Отторженная возвратих», які зыходзіў з вялікадзяржаўнага погляду на Беларусь як гістарычнае ўладанне расійскіх манархаў і на беларусаў як частку рускага народа, «сапсаваную» польска-каталіцкім ўплывам. З другога боку, польскія вучоныя (А.Нарушэвіч, Т.Чацкі, С.Ліндэ і інш.) імкнуліся тэарэтычна абгрунтаваць погляды польскай і апалячанай шляхты на Беларусь як частку Польшчы і разглядалі беларусаў этнічнай групай польскага народа. Супраць вялікадзяржаўных расійскіх і польскіх поглядаў на Літву-Беларусь і яе гісторыю ў пачатку ХІХ ст. выступала група прафесараў славістыкі, гісторыі і права Віленскага універсітэта: М.К.Баброўскі, І.Даніловіч, І.Ярашэвіч і інш. Яны асвятлялі гісторыю ВКЛ з патрыятычных пазіцыяў, выказываліся за аднаўленне самастойнасці

161


ВКЛ і вяртанне дзяржаўнага статуса старабеларускай пісьмовай мове, лічылі уніяцтва нацыянальнай верай беларускага народа і звязвалі з ёю магчымасць пераадолення супрацьстаяння на Беларусі праваслаўя і каталіцызму.

Паступова разгортваліся этнаграфічныя і археалагічныя даследаванні Беларусі, вынікі якіх публікаваліся ў польскіх і расійскіх перыядычных выданнях. У 1837 – 1846 гг. Ян Чачот выдаў у Вільні шэсць фальклорных зборнікаў «Вясковых песень», сабраных ім на Беларусі. У прадмове да апошняга зборніка ён прааналізаваў асаблівасці беларускай лексікі і граматычнага ладу беларускай мовы, якую называў «славяна-крывіцкай». Даследчык выказаў пэўныя сумневы ў яе далейшым лёсе, але адназначна заявіў пра неабходнасць складання граматыкі і слоўніка беларускай мовы і заклікаў да гэтай работы прадстаўнікоў малодшага пакалення інтэлігенцыі. Знаўцам старажытнай гісторыі славян, пачынальнікам беларускай археалогіі, фалькларыстыкі і мовазнаўства быў З.Я.Даленга-Ха- дакоўскі. Каштоўныя дакументы па гісторыі Беларусі ў 9-ці тамах выдаў у 40-я гг. І.І.Грыгаровіч. Ён таксама склаў два слоўнікі беларускай мовы. Значны ўклад у гістарычнае краязнаўства Беларусі братоў Тышкевічаў. Шмат зрабіў для развіцця культуры і навукі Беларусі А.Кіркор. У 1850 – 1860-я гг. вакол яго літаратурнага гуртка ў Вільні групавалася беларуская, польская і літоўская інтэлігенцыя.

У папулярызацыі ведаў пра Беларусь і беларускі народ у розных пецярбургскіх выданнях значную ролю адыгралі шматлікія публікацыі П.М.Шпілеўскага. Ён склаў слоўнік і граматыку беларускай мовы. Аднак Расійская Акадэмія навук адхіліла апошнюю, спаслаўшыся на тое, што «дыялекты не могуць мець уласных граматычных катэгорыяў».

Складальнікі расійскіх этнаграфічных атласаў у 60 – 70-я гг. ХІХ ст. пры вызначэнні этнічнай прыналежнасці насельніцтва Беларусі зыходзілі з веравызнання і ўсіх беларусаў-каталікоў запісвалі ў палякі. Адным з першых выступіў супраць такога ненавуковага падыходу гісторык і этнограф П.В.Баброўскі. У сваім дасле-

даванні «Материалы для зеографии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Гродненская губерния»

(1863 г.) ён зрабіў апісанне жылля і гаспадарчых будынкаў, адзення і страў, хатняга і сямейнага побыту, вераванняў, абрадаў і звычаяў, працоўнай дзейнасці беларусаў. Крытэрыем вызначэння этнасаў Баброўскі лічыў мову, якая ўжывалася ў штодзённай гутарцы, песнях і прымаўках. З мовай ён звязваў асаблівасці нацыянальнага

162


характару, мыслення, нормаў маралі, традыцыяў і звычаяў народа. П.В.Баброўскі адзначаў, што «беларус-селянін, ці будзе ён праваслаўны, ці каталік, мае свае перакананні, сваю маральную філасофію і перадае гэта разам з мовай сваім дзецям і ўнукам». Адсутнасць этнічнай самасвядомасці ў большасці беларусаў у сярэдзіне ХІХ ст. і нават тое, што яны не называлі сябе беларусамі, на думку Баброўскага, не мела істотнага значэння.

У 60 – 70-я гг. ХІХ ст. пры падтрымцы ўрада, Расійскай Акадэміі навук і Рускага геаграфічнага таварыства шырока разгарнуліся навуковыя даследаванні народнай культуры беларусаў з мэтай абгрунтавання афіцыйных поглядаў на беларусаў як «заходнерусаў». Аднак аб’ектыўна гэтыя даследаванні, часта насуперак намерам аўтараў пацвярджалі існаванне самастойнага беларускага этнасу.

Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў (1832 – 1873 гг.) нарадзіўся ў Пецярбургу. Скончыў Галоўны педагагічны інстытут. 3 1853 г. стаў працаваць настаўнікам дваранскага вучылішча, пазней дырэктарам гімназіі ў Навагрудку. У 1867 – 1873 гг. займаў пасаду інспектара, потым дырэктара Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішчаў. Член Рускага геаграфічнага таварыства.

Займаўся збіраннем беларускай вусна-паэтычнай творчасці, асабліва тапанімічных і міфалагічных легендаў, якія публікаваў у газетах «Виленский вестник», «Минские губернские ведомости», часопісах «Вестник Западной России» і «Вестник императорского Русского географического общества». Апісваў народныя звычаі, абрады, сялянскі побыт, цікавіўся жывой беларускай мовай – спрабаваў скласці паказальнік словаў і выразаў Навагрудчыны. У архівах сабраў каштоўныя звесткі пра А.Міцкевіча. Выдаў зборнік бе-

ларускай народнай паэзіі «Вопыт збірання песень і казак сялян Паўночна-Заходняга краю» (1868 г.) і «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю» (1869 г.). У «Збор...»

уключана 277 сямейна-бытавых, каляндарна-абрадавых і пазаабрадавых песень, 8 казак і апісанні абрадаў.

Юльян Фаміч Крачкоўскі (1840 – 1903 гг.) нарадзіўся ў в.Азяты Жабінкаўскага раёна. У 1861 г. скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію, працаваў настаўнікам рускай мовы ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, інспектарам народных вучылішчаў Віленскай навучальнай акругі, дырэктарам Полацкай настаўніцкай семінарыі і Віленскага настаўніцкага інстытута, Туркестанскай настаўніцкай семінарыі. Крачкоўскі ў 1888 – 1902 гг. з’яўляўся старшынёй Віленскай археаграфіч-

163


най камісіі. Укладальнік 16-га і 20-га тамоў, аўтар прадмоў да іх і да 25-га тома «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі». У 1900 – 1902 гг. пад яго рэдакцыяй і з яго прадмовамі выйшлі 12-ы і 13-ы тамы «Археаграфічнага зборніка дакументаў».

Крачкоўскі апублікаваў нарыс пра старажытную Вільню

(«Старая Вільня да канца XVII стагоддзя» (1893 г.)) і зборнік да-

кументаў аб гісторыі Віленскай навучальнай акругі («Гістарычны агляд дзейнасці Віленскай навучальнай акругі за першы перыяд яе існавання. 1803 – 1832» (1903 г.)). Яму належыць аўтарства першага грунтоўнага даследавання пра радзінны абрад беларусаў і выха-

ванне дзіцяці («Нарысы быту заходнярускага селяніна» (1869 г.) і

фальклорна-этнаграфічнага зборніка «Быт заходнярускага селяніна» (1874 г.), прысвечанага сямейным (пераважна вясельным) і каляндарна-аграрным абрадам беларусаў, у якім, акрамя вядомых матэрыялаў, выкарыстаны і новыя запісы.

Іван Іванавіч Насовіч (1788 – 1877 гг.) нарадзіўся ў в.Гразівец Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Чавускі раён) у сям’і псаломшчыка. Адукацыю атрымаў у Магілёўскай гімназіі, потым у Магілёўскай духоўнай семінарыі. З 1812 г. Насовіч працаваў выкладчыкам рускай мовы і славеснасці вышэйшага аддзялення Аршанскага духоўнага вучылішча, выкладчыкам, рэктарам Мсціслаўскага духоўнага вучылішча, загадчыкам, наглядчыкам, выкладчыкам Дынабургскай гімназіі, Маладзечанскага, Свянцянскага дваранскіх вучылішчаў.

Пераезды па службе, а таксама падарожжы па Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губерням далі яму магчымасць глыбока пазнаёміцца з народнай творчасцю, сабраць багаты лексічны, фразеалагічны і фальклорны матэрыял з розных рэгіёнаў Беларусі. Выйшаўшы ў 1843 г. у адстаўку і пасяліўшыся ў Мсціславе, ён заняўся навуковай працай. У выніку цеснага супрацоўніцтва з археаграфічнай камісіяй, этнаграфічным аддзяленнем Рускага геаграфічнага таварыства, аддзяленнем рускай мовы і славеснасці Пецярбургскай Акадэміі навук ён распачаў падрыхтоўку першага гістарычна-

га слоўніка беларускай мовы «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісто-

рыі Заходняй Расіі» (1853 г.). У ім ён даў тлумачэнне 13 тыс. словаў. Здабыткам беларускай фалькларыстыкі сталі яго зборнікі «Бе-

ларускія прыказкі і прымаўкі» (1852 г.), «Беларускія прыказкі і загадкі» (1868 г.), «Зборнік беларускіх прыказак» (1867 г.). У апошнім ён змясціў каля 3500 прыказак, прымавак і блізкіх да іх прыгаворак, праклёнаў, скорагаворак, тонка прааналізаваў змест і сэнс «ма-

164


ральна-практычнай філасофіі простага народа». У многіх выпадках ён высвятляў паходжанне, прыводзіў эквіваленты з рускай, а часам і іншых моваў. За гэты зборнік яму прысуджаны залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства, ён быў абраны членам гэтага таварыства па аддзяленні этнаграфіі. У зборніку «Беларускія песні» (1873 г.), акрамя 350 тэкстаў песень, даследчык змясціў шэраг артыкулаў, прысвечаных песеннай культуры беларусаў.

Значную ўвагу надаваў Насовіч пытанням гісторыі, асабліва старажытнай гісторыі Беларусі. У гісторыка-лінгвістычным да-

следаванні «Аб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларус-

кую тэрыторыю» ён даводзіў, што назвы плямён «дрыгавічы», «радзімічы» і «крывічы» паходзяць ад беларускіх народных словаў. Ён пераклаў з лацінскай мовы 3-томавую працу А.Тэйнера «Старажытныя помнікі, што асвятляюць гісторыю Польшчы і Літвы», у якой адлюстраваны ўзаемадачыненні Польшчы і ВКЛ, гісторыя беларускіх земляў з 1217 па 1696 гг. Даследчык з’яўляецца аўтарам грунтоўнай (каля 1000 старонак) гісторыка-мемуарнай працы «Успаміны з майго жыцця», дзе прадстаўлена тагачаснае грамадства, раскрыты духоўныя інтарэсы і маральнае аблічча беларускай інтэлігенцыі з канца ХVІІІ да сярэдзіны ХІХ ст. Значнае месца ў гэтым творы адведзена педагагічным ідэям самога Насовіча, які больш як 30 гадоў працаваў на ніве асветы.

Асноўнае месца ў навуковай спадчыне Насовіча займае тлу- мачальна-перакладны «Слоўнік беларускай мовы», над якім ён працаваў 16 гадоў. Гэта самы поўны на той час збор лексікі і фразеалогіі жывой беларускай мовы, які ахоплівае больш за 30 тыс. словаў. У гэтым арыгінальным творы засведчаны ўзровень развіцця беларускай мовы сярэдзіны ХІХ ст. Матэрыялы для слоўніка аўтар браў з гаворак Магілёўшчыны, Міншчыны, Віцебшчыны, Гродзеншчыны, некаторых паветаў Прывіленскага краю – г.зн. усяго моўнага ландшафту тагачаснай Беларусі. Аўтар свядома не ўключаў словы, агульныя для беларускай і рускай моваў. Для пацвярджэння ўжывальнасці словаў і дакладнасці тлумачэння іх семантыкі выкарыстоўваў самы народныя песні, прыказкі, выслоўі, фразеалагізмы. Многія словы ўзяты са старабеларускіх пісьмовых помнікаў. Усе значэнні словаў і словазлучэнняў раскрываюцца аўтарскімі тлумачэннямі і цытатамі з дыялектнай, фальклорнай ці агульналітаратурнай мовы; часам даецца этымалогія словаў. Такім чынам, у «Слоўніку...» шырока выкарыстана жывое народнае беларускае слова, да гэтага часу ён з'яўляецца унікальным творам у беларускай лексікаграфіі.

165


Смотрите также файлы