Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2791
Скачиваний: 0
Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі (1845 – 1910 гг.) нарадзіў-
ся ў в.Вымна на Віцебшчыне ў сям’і дзяка мясцовай царквы. Пачатковую адукацыю атрымаў у прыватнай сельскай школе. З 1855 г. вучыўся ў Віцебскім духоўным вучылішчы. У 1861 г. як лепшы вучань быў прыняты на казённае ўтрыманне ў Віцебскую духоўную семінарыю. Прапанову прадоўжыць адукацыю ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі не змог прыняць з-за адсутнасці сродкаў. Пасля перападрыхтоўкі ў кастрычніку 1867 г. прызначаны настаўнікам народнага вучылішча ў в.Лоўжа. Працаваў настаўнікам гімназіі ў Віцебску і Віцебскай губерні, у Свіслацкай і Маладзечанскай семінарыях. З’яўленне ў Віцебску этнографа П.В.Шэйна ўзмацніла цікавасць Я.Нікіфароўскага да вывучэння побыту, культуры і творчасці беларускага народа. Больш як дваццаць гадоў быў карэспандэнтам Шэйна, а з 90-х гг. выступаў з самастойнымі працамі. Апублікаваў каля 20 даследаванняў па этнаграфіі, фальклоры і гісторыі Віцебшчыны.
Грамадскаму побыту і сацыяльна-эканамічнаму становішчу розных слаёў і групаў насельніцтва Віцебшчыны Нікіфароўскі прысвяціў серыю публікацыяў у часопісе «Этнографическое обозрение» пад агульнай назвай «Нарысы Віцебскай Беларусі» (1892 – 1899 гг.): «Старцы», «Дудар і музыка», «Памагатыя жыхара», «Падданыя памагатыя», «Пітушчыя і прапойцы», «Гульні і гуляючыя», «Бабы, або жонкі», «Збегі, прочкі, вонкі, ухадалы». Пытанні грамадскага побыту насельніцтва закранаў у працы «Старонкі з ня-
даўняй мінуўшчыны горада Віцебска» (1899 г.).
Ён аўтар першай спецыяльнай працы па матэрыяльнай культуры і вытворчай дзейнасці сельскага насельніцтва «Нарысы про-
станароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку (Этнаграфічныя звесткі)» (1895 г.). У 1-м раздзе-
ле гэтай кнігі «Ежа, едзіва, паядуха, прорава, жратва, момна» даў грунтоўную характарыстыку харчавання і класіфікацыю страваў, іх прыгатаванне, гатункі хлеба; паказаў змены ў народнай кулінарыі пасля адмены прыгоннага права. У 2-м раздзеле разглядзеў адзенне і абутак, іх асобныя часткі, пакрой, матэрыял, спосабы нашэння ўпрыгожанняў і інш. Апісаў працоўныя працэсы ад апрацоўкі лёну да пашыву адзення. У 3-м раздзеле Нікіфароўскі грунтоўна апісаў сельскія паселішчы, сядзібы, жыллё і гаспадарчыя будынкі, іх будаўніцтва і прызначэнне, інтэр’еры жылых памяшканняў, жыццёвыя працэсы і побытавыя абставіны. У апошнім раздзеле даў характарыстыку земляробства, промыслаў і рамёстваў, прыладаў працы, прадметаў хатняга ўжытку і інш.
166
Сярод яго фальклорных збораў: «Беларускія песні-частушкі»
(1911 г.), «Простанародныя загадкі» (1898 г.), «Напаўпрыказкі і напаўпрымаўкі, якія ўжываюцца ў Віцебскай Беларусі» (1910 – 1913 гг.), «Напаўпрыказкі – напаўпрыслаўкі» (1928 г.). Пра вераванні, забабо-
ны, абрады, паданні напісана ў працах: «Простанародныя прыкме-
ты і павер’і, прымхлівыя абрады і звычаі, легендарныя паданні пра асобы і мясціны» (1897 г.), «Нячысцікі: Збор простанародных у Віцебскай Беларусі паданняў пра нячыстую сілу» (1907 г.).
Павел Васілевіч Шэйн (1826 – 1900 гг.) нарадзіўся ў Магілёве. Вучыўся ў нямецкім вучылішчы пры лютэранскай царкве св.Міхаіла ў Маскве. З 1851 г. працаваў выкладчыкам у розных павятовых вучылішчах і гімназіях Тулы, Віцебска, Калугі і інш. З 1881 г. у Пецярбургу. Збіральніцкую дзейнасць пачаў у сярэдзіне 50-х гг. ХІХ ст.
Даследчык выдаў напісаную пад уплывам міфалагічнай шко-
лы «Праграму для збірання помнікаў народнай творчасці» (1867 г.) –
адну з першых спецыяльных фальклорных праграмаў у Расіі – і разаслаў яе па Беларусі. Меў шырокую сетку карэспандэнтаў, сярод якіх былі А.Я.Багдановіч, Я.Ф.Карскі, Ю.Ф.Крачкоўскі, Я.Лучына, М.Я.Нікіфароўскі, З.Ф.Радчанка і інш. Зрабіў некалькі вандровак па Беларусі, самую вялікую ў 1877 г. Найбольш поўны беларускі матэрыял прадстаўлены ў кнізе «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю»
(1887 – 1902 гг.). У кнізе змешчаны апісанні хрэсьбінаў, калядных, масленічных, купальскіх, жніўных, вясельных, пахавальных абрадаў беларусаў з песнямі і фальклорнымі тэкстамі, міфалагічныя і бытавыя казкі пра жывёл, легенды, паданні, анекдоты, прыказкі, прымаўкі, загадкі, звесткі пра матэрыяльную культуру беларусаў (жыллё, адзенне, ежу, заняткі).
Шэйн з’яўляецца складальнікам зборнікаў «Рускія народныя песні» (1870 г.), «Беларускія народныя песні...» (1874 г.), «Велікарос у сваіх песнях, абрадах, звычаях, вераваннях, казках, легендах і да т.п.» (т.1, вып. 1-2, 1898 – 1902 гг.). Тэксты адметныя высокімі паэтычнымі якасцямі, многія вылучаюцца сацыяльнай вастрынёй.
Вядомым краязнаўцам Віцебшчыны быў Аляксандр Максі-
мавіч Семянтоўскі-Курыла (1821 – 1893 гг.). Ен прыехаў на Па-
дзвінне напярэдадні паўстання 1863 – 1864 гг. Лічыўся ў спісе давераных асобаў Віцебскай губерні як капітан рускай арміі. Семянтоўскі вельмі актыўна стаў вывучаць край з пункту гледжання археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, геаграфіі, прыроды. Па просьбе Пецярбургскай Акадэміі навук ён выяўляў і вывучаў помнікі археа-
167
логіі, найперш зацікавіўся Барысаглебскім манастыром, яго архі- тэктурна-будаўнічымі асаблівасцямі. Сам даследчык раскопкамі не займаўся, але ён пільна сачыў за раскопкамі іншых археолагаў, фіксаваў помнікі для сваёй карты. Пры гэтым Семянтоўскі ўпершыню правёў класіфікацыю археалагічных аб’ектаў паводле іх колішняга прызначэння. Улік помнікаў вёў па кожным павеце Віцебскай губерні. Усяго даследчыкам апублікавана каля 150 навуковых працаў, прысвечаных Беларусі. Найбольш грунтоўным даследаваннем з’яўляецца кніга «Беларусские древности» (1890 г.) са змешчанымі ў ёй 106 малюнкамі розных прадметаў старажытнасцяў.
У70 –80-х гады XIX ст. у галіне археалогіі і гістарычнага краязнаўства Беларусі пачынаюць з'яўляцца праблемныя і факталагічныя артыкулы новага пакалення вучоных, найперш Е.Р.Раманава, А.П.Сапунова, а таксама I.Ф.Завішы, Р.Г.Ігнацьева, М.М.Турбіна.
З 17 гадоў Еўдакім Раманавіч Раманаў (1855 – 1922 гг.) за-
хапіўся краязнаўствам. Яго зацікавіла прырода помнікаў археалогіі. Даследчык шмат вандраваў па Беларусі, каб сабраць пра іх звесткі, пачынаў класіфікаваць помнікі старажытнасці паводле іх даўняй прыналежнасці.
Раманаў вывучаў курганы. Ён прапанаваў свой метад раскопак: здыманне пластоў зямлі да палавіны насыпу, а пасля з паўночнага і паўднёвага бакоў на адлегласці аднаго аршына (0,7112 м) пракопвалі траншэі да мацерыка. Стоячы ў гэтых траншэях, рабочыя слаямі здымалі зямлю з астатняй часткі кургана да поўнага выяўлення астанкаў. Гэты спосаб не зусім адпавядае сучаснаму, але гэта была «раманаўская» навінка ў методыцы археалагічных даследаванняў, больш прагрэсіўная за раней вядомыя.
Раманаў адным з першых у Беларусі ўзяўся за стварэнне археалагічнай карты Магілёўскай губерні. На жаль, яна не была выдадзена, і яе рукапіс аказаўся ў Львоўскім гістарычным архіве. Раманаў стварыў аналагічныя карты Гродзенскай і Віцебскай губерняў. За сваё жыццё даследчык сабраў звесткі больш як пра 1 тыс. помнікаў археалогіі на тэрыторыі Беларусі.
У1902 г. па ініцыятыве гэтага вучонага ў Магілёве было створана Таварыства па вывучэнні Беларускага краю і пры гэтым жа таварыстве быў арганізаваны гісторыка-этнаграфічны музей. Раманаў марыў пра мясцовы універсітэт.
Энцыклапедычнасцю ведаў вызначаўся віцебскі краязнаўца і гісторык Аляксей Парфёнавіч Сапуноў (1851 – 1924 гг.). Ён прай-
шоў шлях ад радавога даследчыка да прафесара Маскоўскага археалагічнага інстытута. Поруч з педагагічнай працай Сапуноў вёў
168
шырокі пошук старажытных архіўных матэрыялаў па гісторыі Віцебшчыны. Сабраныя дакументы ўвайшлі ў «Витебскую старину». Гэтае выданне стала помнікам беларускай археаграфіі. Сабраны ім матэрыял дазволіў весці грунтоўныя краязнаўчыя даследаванні па гісторыі асобных населеных пунктаў, напрыклад, Віцебска, Полацка, Браслава, Лепеля, Чашнікаў і інш. Пры гэтым звярталася ўвага на помнікі археалогіі і архітэктуры. Многія з гэтых матэрыялаў увайшлі ў яго манаграфію «Река Западная Дви-
на», пазней у «Исторический очерк Витебской Белоруссии», «Памятники времен древних и новейших в Витебской губернии». Ва ўсіх гэтых працах ёсць краязнаўчы і археалагічны матэрыял. Сапуноў, акрамя Віцебшчыны, цікавіўся Магілёўшчынай. Ён жа скла-
дальнік і каментатар «Материалов по истории и географии Дис-
ненского и Вилейского уездов...». У гэтай кнізе таксама шмат ёсць звестак пра помнікі старажытнасці. Сапуноў быў ініцыятарам стварэння Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея, Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.
Пры падрыхтоўцы да IX Археалагічнага з’езда ў Вільні штогод праводзіў экспедыцыі ў Мінскай і Магілёўскай губернях
Уладзімір Зянонавіч Завітневіч (1853 – 1927 гг.). Ён даследаваў
647 курганоў, упершыню ўзяўся грунтоўна вывучаць пахавальны абрад дрыгавічоў, лічыў тыповым пахаваннем для іх пахаванне «на гарызонце». Археолаг праводзіў даследаванні ля Бабруйска, Мазыра, Рэчыцы. Цяжка было ў той час пісаць аб межах плямёнаў, найперш дрыгавічоў. Завітневіч зрабіў такі крок першым.
Міхал Федароўскі (1853 – 1923 гг.) у гісторыю беларускай навукі ўвайшоў не толькі як фалькларыст і этнограф, але і як археолаг. Ён вёў археалагічныя раскопкі, пераважна ў заходняй частцы Беларусі, капаў курганы, умацаваныя паселішчы, могільнікі і інш. Федароўскі адным з першых на Беларусі зацікавіўся старажытнымі паселішчамі эпохі бронзы і нават неалітычнымі, т.зв. «крэмневымі стаянкамі». Большасць археалагічных знаходак ён дасылаў на працягу 15 гадоў (1877 – 1892 гг.) З.Глогеру, які таксама цікавіўся беларускімі старажытнасцямі, у яго маёнтак Яжэва. Усяго Федароўскі пераслаў Глогеру каля 11 тыс. прадметаў археалогіі. Некаторыя археалагічныя экспедыцыі Федароўскага той жа Глогер асвятляў у друку. Археалагічныя раскопкі Федароўскі праводзіў да 1902 г. У 1904 г. ён пакінуў Беларусь. Даследчык шмат выступаў у друку як краязнаўца. Вядомы яго публікацыі пра Віцебск і яго ваколіцы, Пружаны, Слонім, Ваўкавыск, Навагрудчыну, Бераставіцу, Свіслач.
169
У 80 – 90-я гг. XIX ст. дзеля развіцця археалогіі і гістарычнага краязнаўства на Беларусі плённа працавалі В.А.Шукевіч, М.А.Янчук, А.П.Смародскі, I.Ф.Завіша, М.В.Доўнар-Запольскі, С.Ю.Чалоўскі, Ф.В.Пакроўскі, М.В.Фурсаў, Г.X.Татур, I.I.Далгоў, А.К.Марэль і інш. Адны з іх вялі раскопкі помнікаў розных археалагічных эпохаў, іншыя займаліся сістэматызацыяй выяўленых помнікаў і складалі карты асобных паветаў і цэлых губерняў. Да канца XIX ст. уся Беларусь была ахоплена археалагічным вывучэннем.
2. Роля беларускай літаратуры другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. у станаўленні беларускай нацыянальнай гіста-
рыяграфічнай канцэпцыі. Прынцыповае значэнне мела публікацыя ў першай палове 90-х гг. ХІХ ст. у Кракаве і Пазнані зборнікаў
«Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Францішка Багушэвіча.
У прадмове да «Дудкі беларускай» паэт абвясціў пра існаванне самастойнай і паўнацэннай беларускай мовы – не мужыцкай, а «такой жа людскай і панскай, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая», адзначаў шматлікасць беларусаў («Нас не жменька, а шэсць мільёнаў») і слаўнае мінулае Беларусі, калі яна з’яўлялася цэнтрам ВКЛ, акрэсліў абшар, на якім ужывалася беларуская мова («ад Вільні да Мазыра, ад Віцебска за малым не да Чарнігава, дзе Гродна, Мінск, Магілёў, Вільня»), папярэдзіў свой народ, што, страціўшы родную мову, ён як этнас загіне. «Дудка беларуская» абудзіла да творчай дзейнасці новае пакаленне нацыянальнай інтэліген-
цыі, у тым ліку А.Гурыновіча, Цётку, Янку Купалу і іншых, за-
клала падмурак для развіцця сялянска-народніцкага кірунку ў беларускай літаратуры, які ў пачатку ХХ ст. стаў вызначальным.
Нацыянальна-дэмакратычнымі матывамі прасякнуты творы Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага), напісаныя ў 90-я гг., але апублікаваныя значна пазней («Прамова», «Наш сымболь», «Згадка пра Галубка» і інш.). Пісьменніка глыбока трывожыў лёс роднай мовы і нацыянальнай культуры, існаванню якіх рэальна пагражала ўзмацненне працэсаў асіміляцыі беларусаў. Каганец імкнуўся адрадзіць гістарычную памяць, а на яе падставе – нацыянальную годнасць і свядомасць беларусаў. Дзеля гэтага асвятляў слаўнае мінулае беларускай мовы, забытых легендарных герояў, што вызначыліся ў змаганні за свабоду радзімы, заклікаў да нацыянальнавызваленчай барацьбы («за родную краіну, звычай і мову, за веру груддзю ставайце»).
Беларускі нацыянальны рух, перш чым палітычна аформіцца, прайшоў літаратурную стадыю свайго развіцця. Адпаведна, пер-
170