Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2826
Скачиваний: 0
шымі даследчыкамі гэтага працэсу былі паэты і пісьменнікі. Сярод іншых можна адзначыць М.Багдановіча. У працы «Белорусское возрождение» ён заўважыў, што «до сих пор в белорусской литературе, как это постоянно встречается у начинающих возрождаться народов, главную роль еще продолжает играть поэзия». Сапраўды, нельга не заўважыць гэтую акалічнасць на прыкладзе творчасці Цішкі Гартнага, Янкі Купалы, Якуба Коласа. Вось чаму акцэнт у працы робіцца на развіцці беларускай літаратуры, асабліва паэзіі, дзейнасць БСГ разглядаецца праз прызму выдання ёю зваротаў на беларускай мове, значэнне рэвалюцыі 1905 г. ацэньваецца з пункту гледжання легальнага ўжывання беларускай мовы. Паводле словаў аўтара, падчас рэвалюцыі з’явілася надзённая патрэба «...разобраться в окружающей жизни и ...лихорадочный спрос на идеологические ценности». Таму на першае месца М.Багдановіч ставіць ролю беларускіх выдавецтваў: «Загляне сонца і ў наша аконца», «Наша хата», «Палачанін». Для беларусаў, якія прызвычаіліся да таго, што іх мова была хамская, было важна, што гэтая мова загучала са старонак «Нашай Нівы». Гэты факт адыграў станоўчую ролю ў развіцці беларускага нацыянальнага руху.
Творчасць беларускіх літаратараў адыграла выключную ролю на завяршальным этапе станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы, у самасцвярджэнні беларускай нацыі, прызнанні яе іншымі народамі. Маладая беларуская літаратура раскрыла пачуцці забытага і прыніжанага «мужыцкага народа», яго імкненне да волі і шчасця, роўнасці. Пры гэтым шырока выкарыстоўваліся гістарычныя тэмы. Гісторыя роднага краю асэнсоўвалася з нацыянальных пазіцыяў, іншы раз, асабліва ў паэзіі, ідэалізавалася.
Янка Купала ў сваёй творчасці зыходзіў з аб’ектыўнасці працэсу ўтварэння народаў, якія фармаваліся ў розных умовах на працягу многіх тысячагоддзяў – кожны са сваімі адвечнымі і адметнымі мовамі, звычаямі, парадкамі, нацыянальнымі праявамі. Народ ён параўноўваў з вялізнай сям’ёй-раднёй. Найбольш важнай адметнасцю народа лічыў мову, «якую вякі ўсвянцілі і ўкаранілі ў ім, на якой ён і яго продкі, з самага пачатку свайго паяўлення на зямлі, узраслі і ўзгадаваліся». Янка Купала не раз адзначаў, што ў гісторыі Беларусі быў перыяд, калі краіна жыла сваім незалежным жыццём, мела сваіх князёў, сваё веча. Пазней, паводле Купалы, Беларусь папала пад уладарства Літвы, але беларуская мова ў той жа час стала мовай «літоўскіх законаў», «урадавым словам». Народ не страціў дзяржаўнасць. ВКЛ Янка Купала называў «Вялікім Літоўска-Беларускім княствам». Заняпад Беларусі ён адносіў да
171
часоў уніі ВКЛ з Польшчай, калі беларуская знаць, «каб заслужыцца на ласку ў польскім урадзе», здрадзіла свайму народу, прыняла польскую мову і культуру, «сталася чужацкай на сваёй беларускай зямлі». Панскі двор і сялянская вёска пачалі гаварыць на розных мовах. Класавыя супярэчнасці паміж панамі і сялянамі набылі нацыянальную афарбоўку. Паэт канстатаваў, што ў Расійскай імперыі на Беларусі да польска-панскага бізуна дабавілася «чыноўніц- ка-жандарская нагайка». Але народ, паводле слоў Янкі Купалы, «не зацёр сваёй асобнасці, свайго нацыянальнага духу..., хоць і валок на сабе ярмо колькі векавога чужога ўладарства», якое, праўда, надоўга затрымала яго нацыянальнае і культурнае развіццё. У артыкуле «Вера і нацыянальнасць» («Наша Ніва», 1914, №27) Купала адзначаў неспрыяльнае ўздзеянне на працэс станаўлення беларускай нацыі каталіцкага касцёла і праваслаўнай царквы, іх змагання за душу беларуса. У артыкуле падкрэслівалася, што ў беларусаўкаталікоў і беларусаў-праваслаўных «адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, ад веку перадаваныя з пакалення ў пакаленне». Найцяжэйшыя часы гісторыі Беларусі паэт звязваў з чужацкім панаваннем і, зыходзячы з гэтага, рабіў выснову, што «толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу» («Беларусь», 1919, №33).
3. Погляды К.Каліноўскага і беларускіх народнікаў на мінулае беларускага народа. У 30 – 50-я гг. ХІХ ст. сярод прагрэ-
сіўных вучоных, найперш расійскіх і ўкраінскіх, шырылася прызнанне факта існавання самастойнага беларускага этнасу. Сярод іх былі расійскія рэвалюцыянеры-дэмакраты А.І.Герцэн, М.А.Ба-
кунін, М.П.Агароў, М.А.Дабралюбаў. У сваіх праграмах стварэння славянскай федэрацыі яны вызначалі для Беларусі статус, раўнапраўны з Расіяй, Украінай, Польшчай, Чэхіяй.
Справе абуджэння беларускага народа прысвяціў сваё жыццё Кастусь Каліноўскі. Погляды Каліноўскага па беларускім пытанні былі наступнымі: 1) адрозніваў сваю радзіму – Літву-Беларусь – ад Польшчы і Расіі і выступаў за ўтварэнне самастойнай ЛітоўскаБеларускай рэспублікі; 2) прапагандаваў у «Мужыцкай праўдзе» рэвалюцыйна-дэмакратычныя шляхі вырашэння аграрнага і агульнапалітычнага пытанняў; 3) паказваў істотнае пагаршэнне становішча беларускага сялянства пасля далучэння да Расійскай імперыі; 4) даваў негатыўную ацэнку далучэнню уніятаў да праваслаўя. К.Каліноўскі ацэньваў унію як нацыянальную веру беларускага народа.
172
У канцы 70 – першай палове 80-х гг. ХІХ ст. істотную ролю ў беларускім нацыянальным руху, распрацоўцы нацыянальнай канцэпцыі гісторыі адыгралі народнікі. У нацыянальным пытанні народнікі зыходзілі з агульных для рэвалюцыйнага народніцтва высноў, закладзеных у 50 – 60-я гг. ХІХ ст. А.І.Герцэнам. У сувязі з абвастрэннем «польскага пытання» ён адстойваў ідэю самавызначэння украінскага і беларускага народаў.
Удзел ураджэнцаў беларускіх губерняў у агульнарасійскім народніцкім руху паклала пачатак афармленню беларускай нацыянальнай ідэалогіі. Адозва «Да беларускай моладзі» (1881 г.) заяўляла пра законныя правы беларускага народа на самастойнае і раўнапраўнае становішча ў «агульнай славянскай сям’і». У 1882 г. выйшла гектаграфаваная брашура «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае» Данілы Баравіка. Аўтар папракаў беларускую інтэлігенцыю ў няведанні ўласнага народа і заклікаў яе пайсці па прыкладзе украінскай, польскай і рускай інтэлігенцыі ў гэтай справе. Даніла Баравік адзначыў інэртнасць беларускай інтэлігенцыі, яе адставанне ад украінскай у справе нацыянальнага «абуджэння», цяжкае становішча беларускай нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці ў выніку польскага ўплыву. У брашуры раскрыта барацьба праваслаўных брацтваў супраць езуітаў, укараненне уніі сярод народа. Аўтар палічыў ліквідацыю уніяцкай царквы ў 1839 г. «абразай народнай душы», даў адмоўную ацэнку палітыцы русіфікацыі, праводзімай расійскім урадам. Выхад з гэтага становішча мог быць толькі ў абуджэнні ў народа нацыянальнай самасвядомасці.
Шэраг народніцкіх арганізацыяў (Гомель, Орша, семінарская народавольская група ў Мінску) лічылі нацыянальнае пытанне другасным перад задачай сялянскай рэвалюцыі. З іх асяродку выйшла
«Пасланне да землякоў-беларусаў» Шчырага Беларуса (1884 г.), у
якім вызначалася першачарговая задача народнікаў – вывучаць «народныя хваляванні і бунты, сацыяльную структуру і сацыяльныя адносіны».
Члены Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групы «Гоман» у 1884 г. выдалі два нумары гектаграфаванага часопіса «Гоман», дзе ўпершыню абвяшчалася існаванне самастойнага беларускага этнасу як «асобнай галіны славянскага племені» і давалася тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага тэзіса. Невядомыя аўтары адзначылі спецыфічныя кліматычныя, прыродна-геаграфічныя ўмовы і асаблівасці беларусаў, у тым ліку адметную мову, якія адрознівалі Беларусь ад Расіі, Польшчы і Украіны. Яны канстатавалі, што бела-
173
рускі народ адчувае сваё арганічнае адзінства і адрознівае свае інтарэсы ад інтарэсаў «польскіх і вялікарасійскіх», пратэставалі супраць русіфікацыі і паланізацыі беларусаў, выкрывалі рэакцыйнасць поглядаў на беларускі народ «як на нейкі матэрыял для ўсемагчымых эксперыментаў, а не як на жывую народнасць, здольную самастойна распараджацца сабою».
Прадстаўнікі Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групы адстойвалі права Беларусі на федэратыўную самастойнасць у сям’і іншых народаў Расіі на прынцыпе свабоднага пагаднення з імі. Становішча Беларусі ў Расійскай імперыі яны ацэньвалі як каланіяльнае, а палітыку царызму – як рэжым выключных законаў, які даваў волю для свавольства мясцовай адміністрацыі. Часопіс «Гоман» паказваў імкненне беларускіх сялян атрымаць зямлю і волю, пацвярджаў гэта паведамленнямі аб іх выступленнях супраць памешчыкаў і ўлады.
4. Гістарычная публіцыстыка «Нашай Долі» і «Нашай Нівы». Завяршальны этап барацьбы за прызнанне беларускай нацыі і яе права на самавызначэнне свайго лёсу звязаны з утварэннем і дзейнасцю першай нацыянальнай палітычнай партыі – Беларус-
кай сацыялістычнай грамады (1903 – 1918 гг.). Пры гэтым важ-
ную ролю адыгралі навуковыя і навукова-папулярныя працы па гісторыі Беларусі, напісаныя з нацыянальных пазіцыяў. У 1905 – 1907 гг. пад кіраўніцтвам Грамады разгарнуўся шырокі нацыяналь- на-культурны адраджэнцкі рух, быў створаны нацыянальны перыядычны і кніжны друк.
У1906 – 1915 гг. цэнтрам беларускага нацыянальна-адраджэн- цкага руху з’яўляліся газеты «Наша Доля» і «Наша Ніва».
Першым легальным органам нелегальнай БСГ стала газета «Наша Доля», якая выдавалася ў Вільні з верасня па снежань 1906 г.
Зшасці нумароў чатыры былі канфіскаваны паліцыяй. За першы, трэці і чацвёрты нумары газета была забаронена. Назва газеты сведчыла аб працяглай маргіналізацыі беларусаў і пасіўнасці свайму лёсу ніжэйшых слаёў грамадства і інтэлігенцыі.
Упершым перадавым артыкуле «Да чытачоў» Івана Тукеркеса была абвешчана праграма «нацыянальнага абуджэння». Адсутнасць свабоды ў Расійскай імперыі прывяла да цемры і голаду беларускіх сялян. Паколькі свабода магла быць забяспечана толькі праз адукацыю і асвету, таму неабходна развіваць беларускае асветніцтва, «каб пазбавіцца нацыянальнай летаргіі».
174