Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2800

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Палітычны характар штотыднёвіка характарызуецца адзінствам палітычных і нацыянальных інтарэсаў яго выдаўцоў і рэдакцыйнай калегіі, што праявілася ў выкарыстанні тэрмінаў «беларускі народ», «беларуская нацыя». «Наша Доля» вызначалася ўжываннем простай мовы, празрыстай структурай сказаў і дыялогаў.

Важнай тэмай, якая стала прадметам абмеркавання на старонках «Нашай Долі», была дзейнасць І-й Дзяржаўнай думы. У артыкулах «Кандыдаты ад Вільні», «Якая будзе Дума?», «Што будзе?», «Авечы агітатар», «Пагром» раскрываліся думскія дэбаты і пазіцыя дэпутатаў ад беларускіх губерняў.

Агульны характар штотыднёвіка сведчыў аб сацыял-дэмакра- тычнай пазіцыі яе выдаўцоў і аўтараў. Яны выступалі за перадачу зямлі сялянам, арганізацыю рабочых саюзаў, лічылі неабходным стварыць супольнасці беднаты – «мужыцкія саюзы». Доля матэрыялаў, прысвечаных беларускай тэматыцы, складала невялікую частку ад агульнай колькасці публікацыяў. «Наша Доля» была адрасавана адукаванай частцы гарадскога насельніцтва, тым, хто мог пераказаць змест артыкулаў непісьменным сялянам.

Пасля закрыцця ўладамі «Нашай Долі» лідэры БСГ (браты І. і А.Луцкевічы, У.Уласаў, В.Іваноўскі, А.Пашкевіч і інш.) сталі выдаваць штотыднёвую газету «Наша Ніва», якая друкавалася ў Вільні з лістапада 1906 г. да жніўня 1915 г. Выданне мела нацыя- нальна-асветніцкі характар, яе рэдактары імкнуліся «запаліць святло ў цемры» і «данесці навуку людзям». Змест штотыднёвіка складаўся з наступных рубрык: інфармацыя, спосабы правядзення вольнага часу, палітыка і культура, гісторыя і сучаснасць. Толькі за тры гады (1906 – 1909 гг.) у газеце было надрукавана 906 паведамленняў з 489 вёсак і мястэчак Беларусі. Але выданне нельга лічыць масавым – у 1911 г. наклад быў 3 тыс. паасобнікаў.

Нацыянальная гісторыя з’яўлялася галоўнай тэмай, якая дамінавала ва ўсіх нумарах штотыднёвіка. Ужо ў другім нумары на тытульнай старонцы на фоне руінаў Наваградскага замка рэдактары «Нашай Нівы» пісалі пра каранацыю Міндоўга ў 1252 г., пра пачаткі ВКЛ, пра першую сталіцу гэтай дзяржавы. Цікава, што аўтары ўпаміналі вялікага «песняра нашага краю» Адама Міцкевіча.

Таксама ў газеце друкаваліся матэрыялы па ўсеагульнай гісторыі, гісторыі літаратуры, этнаграфіі, мастацтву, гісторыі нацыяналь- на-вызваленчага руху. Напрыклад, ананімны артыкул «Сымон Ка-

нарскі» (1907 г.), нарысы А.Пагодзіна «Колькі слоў аб нацыянальным адраджэнні забытага народу» (1908 г.), «Владыслаў Сыракомля» (1908 г.), артыкулы Д.Дарашэнкі «Беларусы і іх на-

175


цыянальнае адраджэнне» (1909 г.), Зямкевіча «Адам Ганоры Кіркор» (1911 г.), В.Ластоўскага «З мінуўшчыны горада Быхава» (1911 г.), «Людвіг Кандратовіч» (1912 г.), «Хроніка ВКЛ» (1914 г.).

Аўтары гістарычных публікацыяў лічылі, што родная мова – самы кароткі шлях да культурнасці беларусаў, а ХІХ ст. і расійская ўлада не прынеслі ім нічога карыснага. Рэдактар-выдавец У.Уласаў выказаў у 1908 г. думку, якая стала ў наступным гістарыяграфічнай традыцыяй: «беларуская нацыя – зона перакрыжавання станоўчых рысаў памежных нацыяў». Негатыўныя іх якасці не знайшлі ўкаранення сярод беларусаў. Канцэпцыя атрымала распрацоўку ў працах Ігната Абдзіраловіча (1921 г.) і Уладзіміра Конана (1992 г.).

На старонках «Нашай Нівы» публікавалася, а ў 1910 г. выйшла асобным выданнем «Кароткая гісторыя Беларусі» В.Ю.Ластоўскага – важная вяха ў станаўленні нацыянальнай гістарыяграфіі. Пры рэдакцыі «Нашай Нівы» намаганнямі І.Луцкевіча быў арганізаваны Беларускі музей. Дзякуючы штотыднёвіку раскрыліся літаратурныя таленты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Максіма Гарэцкага і іншых беларускіх пісьменнікаў, публіцыстаў і крытыкаў.

У цэлым у развіцці беларускай палітычна-гістарычнай публіцыстыкі пачатку ХХ ст. можна вызначыць чатыры тэндэнцыі: 1) аналіз гісторыі беларусаў з пазіцыяў самаабароны. Мінулае разглядалася не ў форме працэса гістарычнага развіцця, а як выпакутаная з’ява. Праблемы нацыянальнага руху разглядаліся праз развіццё асветы. Галоўную задачу газета «Наша Ніва» бачыла ў барацьбе за нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага народа. Шмат увагі яна надавала тэарэтычнаму і гістарычнаму абгрунтаванню права беларусаў на захаванне і развіццё сваёй мовы і нацыянальнай культуры. Газета паслядоўна выкрывала рэакцыйную палітыку царызму на Беларусі, пратэставала супраць падзелу яго па веравызнанні на «рускіх» і «палякаў». Яна настойліва патрабавала ўвядзення ў школу, царкву і касцёл на Беларусі беларускай мовы; 2) палітызацыя гісторыі Беларусі. Цікавасць да мінулага была выклікана не патрэбамі гістарычнай навукі, а палітычнай сітуацыяй; 3) адсутнасць у гістарычных даследаваннях агульнапрынятай тэрміналогіі, акрамя паняццяў «нацыя», «нацыяналізм», «патрыятызм»; 4) гістарычна-філасофскай асновай гістарычнага працэса аўтары публікацый лічылі хрысціянскую тэалогію. Працэс развіцця беларускага народа параўноўваўся з пакутніцкім шляхам Ісуса Хрыста.

176


5. Станаўленне дэмакратычнай плыні беларускай гіста-

рыяграфіі. Пачынальнікам дэмакратычнай тэндэнцыі ў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі лічыцца Мітрафан Доўнар-За- польскі.

Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі (1867 – 1934 гг.)

нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціца Віктара Марцінавіча Доў- нар-Запольскага ў г.Рэчыца Мазырскага павета Мінскай губерні. Скончыў народнае вучылішча ў Баранавічах, вучыўся ў Мінскай гімназіі, Мазырскай прагімназіі, Кіеўскай 1-й гімназіі, якую скончыў экстэрнам. Затым прадоўжыў адукацыю на гісторы- ка-філалагічным факультэце Кіеўскага універсітэта, які скончыў у 1894 г.

Устудэнцкія гады Доўнар-Запольскі пачаў актыўна займацца этнаграфічнай дзейнасцю і супрацоўнічаць з ліберальнай газетай «Минский листок». Па выніках экспедыцыяў на тэрыторыю Беларусі з’явіўся шэраг артыкулаў пад агульнай назвай «Белорусское прошлое» (1888 г.). Аўтар у іх вызначыў контуры канцэпцыі нацыянальнай гісторыі Беларусі: «беларускае племя» мае ўласную гісторыю, «беларускае племя» мае этнаграфічныя асаблівасці, «беларускае племя» – самы «чысты» тып славянства, беларуская гаворка паходзіць ад гаворкі крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.

У1891 г. выходзіць з друку праца Доўнар-Запольскага «Очерк истории Кривичской и Дреговичской земель до конца ХII столе-

тия», у якой даследчык раскрыў працэс утварэння дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі на падставе каланізацыйнай тэорыі. Спецыфіку палітычнага развіцця крывіцка-дрыгавіцкіх земляў гісторык убачыў у іх ускраінным геаграфічным становішчы, што прывяло да фармавання асобнай ад Кіеўскай Русі дзяржаўнасці.

Устудэнцкія гады Доўнар-Запольскі надрукаваў больш за 40 артыкулаў, нататак, рэцэнзіяў, у асноўным па этнаграфіі беларусаў. Ён рэцэнзаваў навуковыя працы такіх вядомых даследчыкаў, як М.Янчук, А.Семянтоўскі.

Ужо тады Доўнар-Запольскі робіць спробу стварэння «беларускага гуртка», выношвае ідэю выдання беларускага часопіса, арганізацыі навуковага таварыства, адкрыцця публічнай бібліятэкі

ўМінску і інш. У 1890 г. ён пазнаёміўся з Я.Ляцкім, у той час студэнтам Маскоўскага універсітэта, у будучым вядомым беларускім гісторыкам і этнографам, які пачаў весці агітацыю за стварэнне гуртка сярод студэнтаў-беларусаў у Маскве. Аднак справа практычна не зрушылася з месца. 26 студзеня 1894 г. Ляцкі пісаў М.В.Доўнар-Запольскаму з Масквы: «Да нашай мілай Беларусі тут

177


нікому і справы няма. Навуковыя таварыствы робяць сваю кар’еру, часопісы і газеты ўяўляюць сабой па большай частцы акцыянерныя таварыствы на паях... Для грамадства Беларусь нейкая яўрэй- ска-польская краіна...».

У1894 г. Доўнар-Запольскі заканчвае Кіеўскі універсітэт. Старшыня экзаменацыйнай камісіі прафесар Ф.Зялінскі адзначыў, што выпускнік «валодае рэдкасным для яго ўзросту аб’ёмам ведаў, выключнай працаздольнасцю і выключнымі прыроднымі здольнасцямі».

Пасля заканчэння універсітэта яго навуковы кіраўнік загадчык кафедры рускай гісторыі прафесар У.Б.Антановіч садзейнічаў накіраванню юнака для далейшай навуковай падрыхтоўкі ў Маскву са стыпендыяй 600 рублёў. У 1895 г. Доўнар-Запольскі пачынае працаваць пазаштатным памочнікам архіварыўса Маскоўскага архіва Міністэрства юстыцыі, а з 1898 г. – штатным памочнікам. Асноўную ўвагу ён канцэнтруе на вывучэнні дакументаў Літоўскай Метрыкі. Адначасова, каб здабыць сродкі для жыцця, ён працуе ў прыватнай жаночай гімназіі Ржэўскай, дае прыватныя ўрокі.

З гэтага часу пачынаецца дзейнасць Доўнар-Запольскага ў галіне археаграфіі і крыніцазнаўства. У 1897 г. выходзяць два тамы

«Документов Московского архива Министерства юстиции», затым працы «Литовские упоминки татарским ордам: Скарбовая книга Метрики Литовской 1502-1509 гг.» (1898 г.), «Акты Литов- ско-Русского государства (ХІV – ХVІ ст.)» (1899 г.). У 1898 г. ён упершыню надрукаваў поўны тэкст Баркулабаўскай хронікі.

УМаскве даследчык садзейнічаў арганізацыі Археаграфічнай камісіі пры Маскоўскім археалагічным таварыстве, якім кіраваў пяць гадоў. Ён таксама працуе прыват-дацэнтам кафедры рускай гісторыі Маскоўскага універсітэта, якую ўзначальваў знакаміты гісторык В.В.Ключэўскі: чытае спецкурсы пра рэформы Аляксандра І, лекцыі па гісторыі дзекабрыстаў, вядзе практычныя заняткі па гісторыі Расіі ХVІІ ст.

Менавіта маскоўскі перыяд творчасці Доўнар-Запольскага прадвызначыў галоўны кірунак навуковых даследаванняў вучонага – эканамічную гісторыю. У 1901 г. ён абараніў у Кіеве магістар-

скую дысертацыю «Государственное хозяйство ВКЛ при Ягелло-

нах». Яна пазней была выдадзена асобнай кнігай і атрымала прэмію імя П.Бацюшкава. Прафесарамі Кіеўскага універсітэта Антановічам і Галубоўскім праца была ацэнена як «вельмі каштоўны ўклад у навуку». Даследаванне сведчыла пра схільнасць гісторыка да эканамічнага матэрыялізму і пазітывісцкай канцэпцыі Антановіча.

178


У1901 г. Доўнар-Запольскі вяртаецца ў Кіеў, дзе пачаў працаваць прыват-дацэнтам, затым ардынарным прафесарам і загадчыкам кафедры рускай гісторыі Кіеўскага універсітэта.

Доўнар-Запольскі надаваў вялікую ўвагу вывучэнню гісторыі Беларусі. У 1905 г. у Санкт-Пецярбургу пад рэдакцыяй В.П.Сямёнава выходзіць дзевяты том працы «Россия: Полное географичес-

кое описание нашего отечества. Настольная и дорожная книга для русских людей». Тут змешчаны два вялікія артыкулы Доўнар-

Запольскага і Шэндрыка «Исторические судьбы Верхнего Поднепровья и Белоруссии и культурные их успехи» і «Распределение населения Верхнего Поднепровья и Белоруссии по территории, его этнический состав, быт и культура». У тым жа годзе ў Маскве выходзяць два тамы «Русской истории в очерках и статьях» пад рэдакцыяй Доўнар-Запольскага, а ў Кіеве зборнік артыкулаў «Из истории общественных течений в России», дзе змешчаны шэраг яго працаў.

У1905 г. Доўнар-Запольскі абараніў доктарскую дысертацыю

«Очерки по истории западнорусского крестьянства в ХVI в.», у

якой галоўную ўвагу прысвяціў аграрнай рэформе Жыгімонта ІІ Аўгуста. Яна выходзіць асобным выданнем. Прафесар М.К.Любаўскі ў сваёй рэцэнзіі даў працы Доўнар-Запольскага высокую ацэнку.

У1908 г. даследчык арганізуе ў Кіеве Камерцыйны інстытут.

Уім было два аддзяленні: камерцыйнае і эканамічнае, з чатырохгадовым тэрмінам навучання, і Музей таваразнаўства. Доўнар-За- польскі выкарыстаў вопыт работы камерцыйных навучальных установаў Германіі, вышэйшых камерцыйных курсаў у Маскве.

У1907 г. інстытут займаў невялікі будынак, а ў 1917 г. з’яўляўся ўласнікам некалькіх шматпавярховых будынкаў з вялікімі заламі і аўдыторыямі. Былі створаны багатая бібліятэка, кабінеты: фізічны, геалагічны і горназаводскай справы, статыстычны, чыгуначнай, страхавой справы, кабінет гігіены, працавалі лабараторыі сельскагаспадарчага таваразнаўства, хіміі.

Вялікая ўвага ў інстытуце надавалася фундаментальнай падрыхтоўцы. Вывучэнне асноўных тэндэнцыяў развіцця Расійскай імперыі вялося ў кантэксце даследавання гісторыі еўрапейскай і сусветных цывілізацыяў. Вывучаліся англійская, нямецкая, французская мовы, мовы народаў Расійскай імперыі, а таксама сербская, турэцкая, кітайская, японская. Студэнты разам з выкладчыкамі ажыццяўлялі экскурсіі ў прамысловыя цэнтры імперыі.

179


Смотрите также файлы