Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2837

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Наступныя работы Доўнар-Запольскага «Очерк экономичес-

кого строя Древней Руси» (1909 г.), «История русского народного хозяйства» (1919 г.) заклалі аснову эканамічнай гісторыі ў рускай, беларускай і ўкраінскай гістарыяграфіі. Можна сцвярджаць, што даследчык з’яўляецца адным з пачынальнікаў выкладання эканамічнай гісторыі ў ВНУ Расійскай імперыі.

У 1910 г. выйшла першая сінтэтычная праца па айчыннай гісторыі, напісаная з пазіцыяў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі, «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага.

Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі (1883 – 1938 гг.) нарадзіўся ў засценку Калеснікаў Дзісненскага павета Віленскай губерні. Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, этнограф, публіцыст, пісьменнік, літаратуразнаўца. Член-карэспан- дэнт Украінскай акадэміі грамадазнаўства ў Празе (1926 г.), акадэмік АН БССР (1928 г.). З 1902 г. член ППС на Літве, у 1906 – 1908 гг. член БСГ. Сакратар «Нашай Нівы» (1909 – 1914 гг.). Біяграфія В.Ластоўскага – тыповы шлях станаўлення беларускай інтэлігенцыі мяжы ХІХ – ХХ стст. Ён не меў сярэдняй і вышэйшай адукацыі, але шляхам самаадукацыі кампенсаваў гэты недахоп.

У прадмове да кнігі Ластоўскі растлумачыў, чаму ён узяўся за гэтую працу. На яго думку, «гісторыя – гэта фундамэнт, на каторым будуецца жыцьцё народу». Праца адметная тым, што ўпершыню наша гісторыя падаецца не як гісторыя «ўсходніх крэсаў» Рэчы Паспалітай або Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, а як гісторыя адметнай і самадастатковай Беларусі.

Аўтарам былі выкарыстаны даследаванні этнаграфічнага, гістарычнага і статыстычнага характару расійскіх, польскіх і беларускіх навукоўцаў, у тым ліку М.В.Каяловіча, Я.Ф.Карскага і М.В.Доўнар-Запольскага, апублікаваныя зборнікі дакументаў. За ўзор даследчык узяў невялікія па аб’ёме нацыянальныя гісторыі Польшчы і Украіны. Ластоўскі стварыў нацыянальную кампіляцыю гісторыі, змест якой вынікаў з палітычных патрэбаў і грунтаваўся на даследаваных гістарычных фактах.

Праца падзелена на пяць перыядаў: 1) ад старажытных часоў да ўцёкаў полацкіх князёў у Літву (1129 г.); 2) ад вяртання полацкіх князёў да смерці Вітаўта (1132 – 1430 гг.); 3) ад смерці Вітаўта да Люблінскай уніі (1430 – 1569 гг.); 4) ад Люблінскай уніі да падзелаў Польшчы; 5) Беларусь пад расійскім панаваннем.

Даследчыкі лічаць «Кароткую гісторыю Беларусі» «рамантызаванай» гісторыяй. Ластоўскі зыходзіў з пазіцыі бяскласавасці гістарычнага працэсу і спрадвечнай дэмакратычнасці беларускага

180


грамадства. Гісторыя Беларусі ім ўспрымалася як гісторыя самаразвіцця грамадскай самасвядомасці, а гэта было звязана з рэлігійнасцю. Даследчык ідэалізаваў грамадскія структуры ХV – ХVІ стст., перабольшваў ролю інтэлігенцыі ў фармаванні нацыі. Відавочна і пэўная мадэрнізацыя гістарычнага працэсу – пошук беларускай дзяржаўнасці ў старажытнарускі перыяд.

Для пачатковага перыяду беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі ў цэлым характэрны шэраг памылковых гістарычных палажэнняў. Нельга пагадзіцца з тэзісам Доўнар-Запольскага і Ластоўскага, што Полацкае княства ў ІХ – ХІІ стст. было «зыходным пунктам беларускай дзяржаўнасці». Аўтары адмаўлялі прызванне нарманаў-варагаў на тэрыторыю Беларусі. Таксама Доўнар-За- польскі выказаў думку аб этнічнай «чысціні» крывічоў, якія не спазналі фінскага ўплыву.

Спрэчным з’яўляеццам тэзіс аб «дэмакратычным ладзе» Полацкага княства: быццам бы крывічы, дрыгавічы, радзімічы жылі ва ўзаемнай згодзе са сваімі князямі. У якасці доказу Ластоўскі прыводзіць прыклад шанавання Усяслава Брачыславіча мясцовым насельніцтвам, але не раскрывае летапіснае паведамленне аб «пралітай ім крыві».

Першыя нацыянальныя гісторыкі з сімпатыяй ставіліся да Міндоўга. Ластоўскі лічыў, што Рынгольт разам с сынам Міндоўгам былі выхадцамі з «Літоўска-Крывічанскага» княства са сталіцай у Навагародку. Гэта вызначалася этнічным складам мясцовых жыхароў – «ліцвінамі-крывічамі». ВКЛ успрымалася як «РускаЛітоўскае», дзе беларускі этнас меў спрыяльныя ўмовы для развіцця. Але беларуская самастойная гісторыя скончылася са смерцю Вітаўта. Асновай гістарычнай канцэпцыі Літвы стала тэорыя «залатога веку культуры»: 1517 – 1569 гг. (ад выдання ў Празе кніг Бібліі Ф.Скарынай да Люблінскай уніі).

Можна канстатаваць той факт, што беларуская нацыянальная гістарыяграфічная канцэпцыя зарадзілася як канцэпцыя заняпаду беларускага этнасу. Пачынаючы з ХVІІ ст., мінулае Беларусі падавалася як нацыянальная дэзінтэграцыя, спыненне паступовага развіцця і ўмацаванне чужародных для беларусаў элементаў грамадскага развіцця. Быў створаны вобраз народа-пакутніка.

Войны на тэрыторыі Беларусі ў ХVІІ – пачатку ХVІІІ стст. разглядаліся з негатыўных пазіцыяў, бо пасягалі на самастойнасць беларускага этнаса. Паланізацыя і русіфікацыя прывялі да стварэння вобраза ворага (Польшча, Расія), а гэта сведчыла аб моцнай палітызацыі айчыннай гісторыі.

181


Праверачны тэст

І. Вызначце правільны адказ.

1. Беларусазнаўства аформілася ў А) другой палове ХVІІІ ст. Б) першай палове ХІХ ст. В) другой палове ХІХ ст. Г) пачатку ХХ ст.

2.Назва «Беларусь» у першай палове ХІХ ст. была замацавана за А) Магілеўскай і Мінскай губернямі Б) Віленскай і Віцебскай губернямі В) Віцебскай і Магілёўскай губернямі Г) Гродзенскай і Віленскай губернямі.

3.Ян Чачот называў беларускую мову

А) славяна-крывіцкай Б) славяна-дрыгавіцкай В) славяна-радзіміцкай Г) славяна-польскай.

4.Пецярбургская АН адхіліла граматыку беларускай мовы, складзеную А) І.І.Грыгаровічам Б) З.Я.Даленгай-Хадакоўскім В) Я.П.Тышкевічам Г) П.М.Шпілеўскім.

5.Крытэрыям вызначэння этнасу П.В.Баброўскі лічыў

А) мову Б) традыцыі

В) менталітэт Г) этнічную тэрыторыю.

6.Аўтар брашуры «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае» А) К.Каліноўскі Б) А.І.Герцэн В) Даніла Баравік

Г) Шчыры Беларус.

7.Народнікі вызначалі становішча Беларусі ў складзе Расійскай імперыі як А) роўнапраўнае Б) незалежнае В) каланіяльнае Г) аўтаномнае.

8.Беларуская сацыяльна-рэвалюцыйная група

А) «Гоман» Б) Паўночна-Заходняя арганізацыя «Народнай волі»

В) «Чорны перадзел» Г) «Зямля і воля».

182

9. Спрабаваў скласці паказальнік слоў і выразаў Навагрудчыны А) Ю.Ф.Крачкоўскі Б) І.І.Насовіч В) М.Я.Нікіфароўскі

Г) М.А.Дзмітрыеў.

10. Старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі, укладальнік ХVІ і ХХ тамоў АВАК, аўтар першага грунтоўнага даследавання пра радзінны абрад беларусаў і выхаванне дзіцяці

А) І.І.Насовіч Б) Ю.Ф.Крачкоўскі В) П.В.Шэйн

Г) М.А.Дзмітрыеў.

11. І.І.Насовіч атрымаў залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства за А) «Беларускія прыказкі і прымаўкі» Б) «Беларускія прыказкі і загадкі» В) «Зборнік беларускіх прыказак» Г) «Беларускія песні».

12. 16 гадоў І.І.Насовіч працаваў над А) «Успамінамі з майго жыцця» Б) Слоўнікам беларускай мовы В) «Аб плямёнах да часоў Рурыка» Г) «Беларускімі песнямі».

13. Новы метад раскопак прапанаваў А) А.М.Семянтоўскі-Курыла Б) М.Ф.Кусцінскі В) А.П.Сапуноў Г) Е.Р.Раманаў.

14. Ініцыятар стварэння Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея, Віцебскай вучонай археалагічнай камісіі

А) М.Федароўскі Б) А.П.Сапуноў В) Е.Р.Раманаў Г) М.Ф.Кусцінскі.

15. Сялянска-народніцкі кірунак у беларускай літаратуры вызначыў (ла) А) Я.Купала Б) Цётка В) Ф.Багушэвіч

Г) А.Гурыновіч.

16. Аналіз беларускага нацыянальнага руху прадставіў (ла) у працы «Беларускае адраджэнне»

А) Ф.Багушэвіч Б) Я.Купала В) М.Багдановіч Г) Цётка.

183


17. «Наша Доля» мела характар А) нелегальны Б) сацыял-дэмакратычны

В) грамадска-палітычны Г) заходнерускі.

18. Канцэпцыю аб тым, што беларусы – «зона перакрыжавання станоўчых рысаў памежных нацыяў» прапанаваў

А) У.Уласаў Б) І.Тукеркес

В) І.Абдзіраловіч Г) У.Конан.

19. М.В.Доўнар-Запольскі скончыў А) Пецярбургскі універсітэт Б) Маскоўскі універсітэт В) Дэрпцкі універсітэт Г) Кіеўскі універсітэт.

20. У студэнцкія гады М.В.Доўнар-Запольскі супрацоўнічаў з газетай А) «Наша Доля» Б) «Наша Ніва» В) «Мінскі лісток»

Г) «Северо-Западный край».

21. Доктарская дысертацыя М.В.Доўнар-Запольскага была прысвечана А) рэформе А.Тызенгаўза Б) рэформе Жыгімонта Аўгуста В) рэформе П.Кісялёва Г) рэформе П.Сталыпіна.

ІІ. Што аб’ядноўвае пералік?

1. М.К.Баброўскі, І.Ярашэвіч, І.Анацэвіч, І.Даніловіч.

2.«Нарысы Віцебскай Беларусі», «Старонкі з нядаўняй мінуўшчыны горада Віцебска», «Беларускія песні-частушкі».

3.А.Я.Багдановіч, Я.Ф.Карскі, Ю.Ф.Крачкоўскі, Я.Лучына, М.Я.Нікіфароўскі, З.Ф.Радчанка.

184

Тэма 7. Гістарычная навука БССР у 1919 – 1941 гг.

План

1. Фармаванне арганізацыйных асноваў гістарычнай навукі ў БССР.

2.Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд.

3.Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі. Ідэйна-палітыч- ная барацьба з яўрэйскімі гісторыкамі-марксістамі ў 20-я – пач. 30-х гг.

4.Ідэйна-палітычная барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі ў 20-я – пач. 30-х гг.

Рэкамендаваная літаратура

1. Брыгадзін, П.І. Усевалад Ігнатоўскі: Палітычны дзеяч, вучоны / П.І.Брыгадзін, І.Д.Мацяс. – Мн.: Полымя, 1998. – 96 с.

2.Достижения исторической науки в БССР за 50 лет (1919 – 1969 гг.): краткий очерк / под ред. И.С.Кравченко и З.Ю.Копысского. – Мн.: Наука

итехника, 1970. – С. 21 – 22.

3.Гануш, А.Г. Мітрафан Доўнар-Запольскі / А.Г.Гануш, П.С.Кручок; пад рэд. В.Ф.Кушнера. – Мн.: Агенцтва «Геронт – А», 1995. – 30 с.

4.Ігнаценка, І. Усевалад Ігнатоўскі і яго час / І.Ігнаценка, А.Кароль. –

Мн., 1991.

5.Советская историография. – М.: Российск. гуманит. ун-т, 1996. –

592 с.

6.Інстытут беларускай культуры. – Мн., 1993.

7.Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі: (Да 70-год- дзя ўтварэння) / М.П.Касцюк [і інш.]. – Мн.: Экаперспектыва, 1999. – 107 с.

8.Лінднэр, Р. Гісторыкі і ўлада: Нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХIХ – ХХ ст. / Р.Лінднэр. – СПб.: Неўскі прасцяг, 2003. – С. 147 – 236.

9.Михнюк, В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919 – 1941 гг.) / В.Н.Михнюк; под ред. П.Т.Петри-

кова. – Мн.: Наука и техника, 1985. – С. 3 – 201.

Тэматыка рэфератаў

1. У.І.Пічэта – арганізатар гістарычнай навукі БССР.

2.Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі другой паловы 20-х – 30-х гг. ХХ ст. на развіццё гістарычнай навукі БССР.

3.Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі ў гістарычную навуку БССР.

185


Смотрите также файлы