Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2819
Скачиваний: 0
1. Фармаванне арганізацыйных асноваў гістарычнай на-
вукі ў БССР. Утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці ў 1919 г. прадвызначыла новы этап у развіцці гістарычнай навукі, што праявілася ў арганізацыі навуковых цэнтраў па вывучэнні айчыннай гісторыі.
Вядучай навуковай установай акадэмічнага профілю ў 20-я гг. ХХ ст. з’яўляўся Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), створаны 30 студзеня 1922 г. на базе навукова-тэрміналагічнай камісіі. Яго першым старшынёй быў выбраны С.М.Некрашэвіч, а затым У.М.Ігнатоўскі.
Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (1881 – 1931 гг.) нарадзіўся ў в.Такары Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Пасля заканчэння Тартускага універсітэта (1911 г.) працаваў у Віленскай прыватнай жаночай гімназіі, затым у Мінскім настаўніцкім інстытуце. Прымаў актыўны ўдзел у палітычных падзеях 1917 – 1919 гг. на тэрыторыі Беларусі. Займаў шэраг адказных пасадаў ва ўрадзе БССР (наркам земляробства, наркам асветы). З 1926 г. старшыня, а затым прэзідэнт Інбелкульта. Першы прэзідэнт АН БССР і першы дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР. У 20-я гг. напісаў больш за 20 навуковых працаў.
Спачатку ў Інбелкульте было дзве секцыі: гуманітарная і прыроды. Але асноўныя даследаванні з прычыны недахопу матэрыяльных сродкаў вяліся па гуманітарных навуках. Працавалі секцыі і камісіі па складанні слоўніка жывой беларускай мовы, дыялекталагічная, бібліяграфічная, літаратурна-мастацкая, культурна-гіста- рычная і інш.
У сакавіку 1924 г. былі арганізаваны новыя секцыі па этнаграфіі і геаграфіі, мастацтву, праву, педагогіцы, медыка-ветэрынар- ная, сацыяльна-эканамічная. Ужо ў пачатку 1926 г. у Інбелкульте секцыяў стала 8, у тым ліку сацыяльна-гістарычная пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты.
На хвалі беларусізацыі ў Інбелкульте з 1924 г. пачалі дзейнічаць польскі і яўрэйскі нацыянальныя аддзелы, а пазней літоўская і латышская кафедры. Аддзелы складаліся з сектараў, сярод якіх абавязкова быў гістарычны.
Таксама ў Інбелкульте з кастрычніка 1925 г. як навуковае таварыства дзейнічала гісторыка-археалагічная камісія на чале з М.В.Доўнар-Запольскім. Яна займалася вывучэннем гістарычных крыніцаў. У прыватнасці, быў падрыхтаваны другі том «Беларус-
кага архіва», выдаваліся «Працы і матэрыялы па гісторыі і археалогіі Беларусі», «Запіскі аддзела гуманітарных навук». Буйным
186
мерапрыемствам стала правядзенне ў Мінску ў студзені 1926 г. Першага з’езда даследчыкаў археалогіі і археаграфіі Беларусі.
Спецыяльная камісія інстытута (Я.Л.Дыла, З.Ф.Жылуновіч, М.А.Ляўкоў, В.Ф.Шаранговіч і інш.) вывучала праблемы гісторыі рэвалюцыйнай барацьбы. Яна выдала зборнік «Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 года» (1927 г.). Таксама яе члены прымалі ўдзел у стварэнні кінафільма «Кастусь Каліноўскі». А вось сацыяльна-гістарычная секцыя выпусціла ў 1925 г. зборнік арты-
кулаў «Чатырохсотлецце беларускага друку».
У1928 г. секцыі Інбелкульта былі пераўтвораны ў кафедры. Да гістарычных адносіліся кафедры: гісторыі Беларусі, гісторыі беларускага права, археалогіі і этнаграфіі, усеагульнай гісторыі. Таксама дзейнічалі археаграфічная камісія, камісіі па гісторыі гарадоў, гісторыі народнай адукацыі, па вывучэнні Заходняй Беларусі і іншыя.
Тым самым Інбелкульт паклаў пачатак планаваму вывучэнню гісторыі Беларусі як самастойнага кірунку гістарычнай навукі.
15 кастрычніка 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук БССР (БАН). Праўда, не ўсе даследчыкі згодны з ўжываннем тэрміна «рэарганізацыя». Па сутнасці, гэта была новая навуковая ўстанова, якая структурна адпавядала сістэме навуковых установаў СССР. Акадэмік М.М.Пакроўскі вітаў утварэнне АН БССР. Ён лічыў, што гэтай падзеяй «можна прадэманстраваць пыхліваму польскаму ўраду, што яму не варта даручаць пісаць кнігі па гісторыі Беларусі польскім аўтарам і што тут маецца высокага ўзроўню навука».
Гістарычныя даследаванні праводзіліся ў Інстытуце гістарычных навук БАН, які складаўся з пяці камісіяў: гісторыі Беларусі, археаграфічнай, археалагічнай, гісторыі беларускага мастацтва і ўсеагульнай гісторыі. Штат супрацоўнікаў інстытута першапачаткова складаў 9 чалавек.
Усакавіку 1931 г. Інстытут гістарычных навук быў рэарганізаваны ў Інстытут гісторыі АН БССР. Спачатку ў ім дзейнічала чатыры секцыі: гісторыі Беларусі, гісторыі Захада, археалогіі, этнаграфіі, а вось у 1940 г. толькі тры: гісторыі Беларусі і народаў
СССР, археалогіі, этнаграфіі і фальклору. У даваенны перыяд гэтую навукова-даследчую ўстанову ўзначальвалі Усевалад Мака-
равіч Ігнатоўскі (1929 – 1931 гг.), Павел Восіпавіч Горын (1931 – 1936 гг.), Васіль Карпавіч Шчарбакоў (1936 – 1937 гг.), Мікалай Міхайлавіч Нікольскі (1937 – 1953 гг.).
187
Супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР у даваенны перыяд займаліся падрыхтоўкай абагульняльных працаў па гісторыі Беларусі. Напрыклад, акадэмік В.К.Шчарбакоў у 1934 г. выдаў першую частку «Нарысаў па гісторыі Беларусі», напісаных з пазіцыяў марксісцкай метадалогіі. Калектыў аўтараў пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты падрыхтаваў і выдаў «Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1»
(1941 г.). Рыхтаваліся падручнікі па гісторыі Беларусі для сярэдняй школы і ВНУ. Але да Вялікай Айчыннай вайны здолелі асвяціць айчынную гісторыю да 1900 года (для школаў) і да 30-х гг. ХІХ ст. (для ВНУ).
УІнстытуте гісторыі даследаваліся тэмы руска-амерыканскіх адносінаў у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст., Мінскага Савета ў 1917 г., матываў класавай барацьбы ў фальклоры, рэвалюцыі 1905 г. у Польшчы, рэформы 1861 г. у Беларусі, прамысловага крызісу пачатку ХХ стагоддзя. У Беларускую Савецкую Энцыклапедыю супрацоўнікі Інстытута напісалі 486 артыкулаў.
У30-я гг. актуальнай праблемай становіцца гісторыя пралетарыята Беларусі. Пастанова ЦК ВКП(б) патрабавала вывучэння гісторыі фабрык і заводаў. Таму пры Інстытуте гісторыі быў створаны сакратарыят гісторыі фабрык і заводаў БССР. Цэнтральнае бюро краязнаўства рыхтавала кнігу «История фабрик и заводов». А часопіс «Савецкая краіна» нават апублікаваў артыкул метадычнага характару аб зборы матэрыялаў па гісторыі фабрык і заводаў.
Шмат увагі надавалася публікацыі архіўных матэрыялаў. Разам з Цэнтральным архівам БССР быў распрацаваны план серыйнага выдання крыніцаў па гісторыі Беларусі. Супрацоўнікі інстытута падрыхтавалі і выпусцілі два тома дакументаў: «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах, т. 1» (1936 г.), «Дакументы
іматэрыялы па гісторыі Беларусі, т. 2» (1940 г.).
Удаваенны перыяд Інстытут гісторыі пачаў праводзіць гістарычныя навуковыя канферэнцыі. У студзені 1935 г. больш за 200 выкладчыкаў і навуковых работнікаў рэспублікі прынялі ўдзел у навуковай канферэнцыі, падрыхтаванай Інстытутам гісторыі і Наркаматам асветы БССР. На ёй разглядалася рэалізацыя пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў школах СССР», былі заслуханы справаздачы акадэміка В.К.Шчарбакова аб стане навукова-даследчай працы і гістарычнай адукацыі, акадэміка У.М.Перцава аб выкладанні гісторыі ў школах БССР.
Усакавіку 1939 г. адбылася навукова-тэарэтычная канферэнцыя, падрыхтаваная Інстытутам гісторыі АН БССР. Была абмеркавана справаздача акадэміка М.М.Нікольскага аб плане даследаван-
188
няў інстытута, заслуханы паведамленні аб падрыхтоўцы падручнікаў па гісторыі БССР для ВНУ і школаў, разгледжана пытанне аховы помнікаў гісторыі і рэвалюцыйнага руху і інш.
Наступная навуковая канферэнцыя прайшла ў студзені 1941 г. Яна насіла праблемны характар у сэнсе разглядаемых пытанняў. Яе ўдзельнікі абмеркавалі даклады аб паходжанні беларускага народа, аб паўстанні 1863 г., аб аднаўленні народнай гаспадаркі і культуры пасля грамадзянскай вайны, індустрыялізацыі ў БССР.
Нельга абмінуць негатыўны ўплыў камандна-адміністрацый- най сістэмы на дзейнасць Інстытута гісторыі. Хваля рэпрэсіяў закранула яго супрацоўнікаў. У лістападзе 1932 г. вучоны сакратар Інстытута гісторыі В.Карніенка на запыт ЦК КП(б)Б падрыхтаваў даклад у форме даносу аб навуковай і палітычнай дзейнасці Інстытута гісторыі. На яго думку, яшчэ ў Інбелкульте з 1925 г. пачалася прапаганда «нацыянал-дэмакратызму». Прычыну «небяспечнай сітуацыі на гістарычным фронце» В.Карніенка бачыў у дзейнасці кіраўніцтва Прэзідыўма АН БССР. Было ўказана, што толькі 27,3 % супрацоўнікаў Інстытута гісторыі з’яўляліся членамі ВКП(б).
Да найбольш «каштоўных» кадраў В.Карніенка аднёс П.В.Горына, В.К.Шчарбакова, М.М.Нікольскага, В.Д.Дружчыца. Іншыя супрацоўнікі атрымалі абмежавана станоўчую ацэнку (Рыўлін, Засценкер, Поташ). Беспартыйны гісторык У.Гесэн быў названы «сапраўдным ворагам», а яго кватэра – «штаб-кватэрай трацкісцка-бун- даўскіх элементаў».
Ужо ў 1936 г. у Інстытуце гісторыі адбылася чыстка ад «шкодных трацкісцкіх і нацдэмаўскіх элементаў». А з наступнага года наркам НКУС БССР Наседкін пачаў рэгулярны пошук «злосных ворагаў Савецкай улады» у АН БССР. Колькасць аспірантаў скарацілася са 139 да 6. А ў самім Інстытуце гісторыі за перыяд з 1932 па 1937 гг. з 97 запланаваных да публікацыі працаў выйшла 10 (прычым 7 з іх канфіскавалі). Былі рэпрэсаваныя Е.І.Рыўлін, С.М.Некрашэвіч, З.Ф.Жылуновіч, І.З.Сурта, С.Ю.Матулайціс, Б.А.Тарашкевіч, В.А.Сербента і іншыя. Калі штат Інстытута ў 1930 г. складаў
20чалавек, то ў 1941 г. – толькі 22.
У20-я гг. вывучэннем гісторыі Беларусі займаліся гістпарты – камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Камуністычнай партыі, утвораныя згодна з пастановаю СНК РСФСР ад 21 верасня 1920 г.
Гістпарт меў тры філіялы на тэрыторыі БССР: у Гомелі (з 1920 г.), Мінску (з 1921 г.) і Віцебску (з 1921 г.). Працавала камісія праз упаўнаважаных ва ўездах і праз групы падтрымкі.
189
Якія функцыі выконвалі камісіі Гістпарта? Па-першае, збор гістарычнага дакументальнага матэрыяла аб падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны на мясцовай тэрыторыі. Падругое, фармаванне мемуарнага фонда аб гістарычных падзеях. Патрэцяе, выданне кніг па гісторыі бальшавіцкай партыі ў БССР. Пачацвёртае, ідэалагічная функцыя, накіраваная на ўстанаўленне адзінай марсксісцка-ленінскай метадалогіі ў гістарычных даследаваннях.
Асабліва актыўнай дзейнасцю вылучаўся Мінскі гістпарт, які лічыўся Гістпартам ЦБ КП(б)Б. Першым яго старшынёй быў пры-
значаны Вільгельм Георгіевіч Кнорын.
Менавіта ён у 1923 г. выдаў першую кнігу па гісторыі Камуні-
стычнай партыі Беларусі – «5 лет. Краткий конспект истории КП(б)Б». Праца камісіі актывізавалася пры яе новым старшыні З.Жылуновічу, прызначаным на гэтую пасаду ў лістападзе 1923 г. Пры ім вялікая ўвага надавалася фармаванню архіва КП(б)Б. Многія члены Гістпарта выязджалі ў архівы Масквы, Ленінграда і інш. гарадоў з мэтай збору дакументаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху. Каб сабраць успаміны відавочцаў, праводзілася рэгістрацыя партызан і ўдзельнікаў рэвалюцыйнага руху на Беларусі, а таксама веча- ры-сустрэчы. Ужо ў 1929 г. пачаў дзейнічаць Адзіны партыйны архіў.
Камісія гітспарта садзейнічала адкрыццю ў Мінску Дома-му- зея І-га з’езда РСДРП (з 1923 г.) і Музея рэвалюцыі. Апошні меў каля 10 тыс. экспанатаў і раскрываў гістарычныя падзеі на Беларусі ад сялянскіх паўстанняў ХVІІ ст. да перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Гістпарт пры ЦК КП(б)Б адыгрываў ролю цэнзуры. Паводле яго ініцыятывы быў затрыманы выхад зборніка «Красные листки», які ўжо знаходзіўся ў друку. Гэты зборнік быў падрыхтаваны яўрэйскім аддзелам Інбелкульта. Таму падзеі рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. разглядаліся ў ім з пазіцыяў Бунда як вядучай сілы рэвалюцыйнага руху на Беларусі.
У 1929 г. Гістпарт, Музей рэвалюцыі, камісія па выданні твораў У.І.Леніна і гістпроф пры Цэнтральным савеце прафсаюзаў Беларусі былі аб’яднаны ў навукова-даследчы інстытут гісторыі КПБ – Інстытут гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б.
Першапачаткова інстытут складаўся з трох кафедраў: гісторыі КП(б)Б, гісторыі рэвалюцыйнага руху, ленінізму, а таксама партыйнага архіва і бібліятэкі. Але ў 1934 г. была праведзена ўнут-
190