ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 21.08.2025

Просмотров: 2203

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

грошы, усе савецкія людзі, ва ўсіх аднолькавае права. «Ва ўсіх. Але не ў Шышкі! Няма ў яго гэтага права! Няма!» — пратэставалі Іванава душа, розум, уся яго істота.

Перад дзвярамі сельмага, куды адразу ўпэўнена ўвайшоў той, з торбай, Іван спыніўся. Раптам зрабілася боязна. Праз вітрыны было відно, што ў магазіне многа людзей, як заўсёды ў нядзелю. І ён спалохаўся гэтага мнагалюддзя, бо не ведаў, што зробіць, калі сутыкнецца з Шышкам тварам у твар, як павядзе сябе і як да ўсяго, што зробіць ён, Іван, паставяцца людзі. Ён баяўся за сябе. За свой настрой. Трэба ж якраз перад гэтым успомніць, як ён ратаваўся, бацьку ўспомніць, як той забіраў яго ад Шмыгі. Тут ён зноў падумаў пра лесніка; яго забілі ў лесе. Паліцаі абвясцілі, што забілі партызаны. Ён, Іван, можа, адзіны з добрынцаў ведаў яшчэ тады, у атрадзе, што гэта правакацыя,— усе партызаны зналі, што Шмыга іх сувязны, а чужыя атрады ў той час у іх зону не заходзілі. Забілі паліцаі. Можа, гэты ж Шышка. Калі будавалі помнік, на якім павінны былі высечы імёны ўсіх добрынцаў, хто загінуў у партызанах і на фронце, ён, Іван, сам напісаў пісьмо ў абком партыі, і з партархіва прыслалі даведку, што ляснік Шмыга Пракофій Селівонавіч сапраўды быў сувязны атрада імя Чапаева, і прозвішча яго выбіта побач з прозвішчам Карнея Іванавіча Батрака. Усё гэта бліснула ў галаве разам з мноствам іншых думак, самых нечаканых, нават далёкіх ад таго, чым ён жыў у той міг. Ён у нерашучасці стаяў перад ганкам, хоць праз вітрыны на яго маглі глядзець, і чуў, як шалёна грукае сэрца. Чаму раптам? Быццам не ішоў павольна, а бег. Але каб і прабег нейкія паўкіламетра ад свайго дома да сельмага, то хіба магло яно так часціць, яго сэрца? Выходзіць, ёсць іншая нагрузка, і яна цяжэй за любую фізічную. Эмацыянальная, кажа Тася. Ён пашкадаваў, што не расказаў жонцы, як узбунтаваў яго душу зварот Шышкі. Трэба было сказаць так, каб яна зразумела, як яму цяжка, і тады б яна напэўна нешта параіла, неяк супакоіла б — яна заўсёды ўмела супакоіць. Так, яна абавязкова прыдумала б нешта, што не дало б яму зрабіць ніякага глупства. Не хлопчык ён — бацька дарослых дзяцей. А ён сказаў пра Шышку як бы між іншым, да Тасі яўна не дайшло, наколькі яму балюча.

Можа, не заходзіць у сельмаг, вярнуцца і расказаць ёй, хто яго адарваў ад тэлевізара, чаму як апантаны выскачыў з дому?

Не, не зайсці ён не мог ужо.

Магазін універсальны: справа — прадуктовы аддзел, ля яго стаяла чарга, куплялі хлеб, віно, цукар — у разгары было кансерваванне яблык, груш; злева — прамтавары, аддзел большы па плошчы, хоць менш прасторны, бо застаўлены радамі металічных вешалак, на якіх


вісела верхняе адзенне — паліто, плашчы, курткі, штучныя футры, касцюмы, сукенкі для дарослых і дзяцей. Тканіна ляжала на прылаўках, усе дробныя тавары — на паліцах. Аддзелы былі адгароджаны адзін ад аднаго звычайнымі сталамі, паміж сталом і прылаўкам — вузкі праход. З гэтага прымітыву пасміхаліся, казалі, раённае начальства крытыкавала кіраўнікоў сельпо. Рыхтавалася перабудова магазіна. Але пакуль што было так. Свае, добрынцы, нязручнасці ад гэтага не адчувалі, ведалі, чаму з'явілася такая перагародка. У магазіне заўсёды не хапала прадаўшчыц, і дзяўчатам, якія рабілі там, такім чынам — прапускаючы людзей з аднаго аддзела ў другі паўз самы прылавак і выпускаючы іх праз адны дверы — лягчэй было кантраляваць пакупнікоў. Магазін пры магістральнай шашы, і хто толькі сюды не заглядвае! Здаралася, што дробныя рэчы «сплывалі», аднойчы нават імпартнага плашча не далічыліся, і, хоць укралі яўна праезджыя, добрынцы перажывалі.

Іван, увайшоўшы ў магазін, спыніўся ля стала-перагародкі, акінуў хуткім позіркам тыя два дзесяткі людзей, што стаялі ля прадуктовага прылаўка. І, здалося, зваліў з сябе непасільны цяжар, той, ад якога так білася сэрца. Хацелася рукавом выцерці пот з ілба. Ды ці быў ён, пот? Сэрца калацілася, але чало і спіну як вецер астуджваў, той, лістападаўскі, калі пасля страшнай ночы ён, босы, у світцы, знятай з пудзіла, шукаў у лесе бацьку, са страхам падбіраўся пад стог лесніка, каб сагрэцца. Ён доўга адчуваў той вецер.

У чарзе ўсе свае, добрынцы. Двое толькі чужых, але гэта яўна перагоншчыкі МАЗаў, бо ля шашы стаялі два новыя МАЗы з надпісамі крэйдай на бартах «Мінск — Крывы Рог». Як кажуць, рыбак рыбака пазнае здаляка, так і шафёр шафёра, даволі Івану было глянуць на рукі тых двух чужых.

Як жа ён мог так абазнацца? Не пазнаў свайго чалавека? Аднак у каго з мужчын вялікая жоўтая саква? Няма? Дзе ж яна? Іван павярнуўся да прамтаварнага аддзела, дзе, калі ўвайшоў, не ўбачыў ніводнага чалавека, і можа нават быць, што адхіснуўся, бо на міг здалося, што ў яго стрэлілі, у самы твар... З зімовых паліто, з поўсці футравых каўняроў, вылезла морда Шышкі. У старых раманах ён чытаў, што за дзесяць — пятнаццаць гадоў чалавек так зменьваецца, што ніхто яго не пазнае. Прайшло трыццаць шэсць, а ён уміг пазнаў былога паліцая. Ён пазнаў бы яго не толькі тут, ведаючы, што той вярнуўся, настроіўшы сябе на сустрэчу, але ў любым іншым месцы, у любым натоўпе, спаткаўшы знянацку. Для яго Шышка не змяніўся, такім яго ўяўляў з малай папраўкай на гады, на пастарэнне. Той жа шырокі вуглаваты лоб, толькі яшчэ шырэйшы, бо, напэўна, галава па-


лысела, з-пад клятчастай кепкі не відно валасоў, а некалі выбіваліся бялявыя пасмы з-пад чорнай паліцэйскай фуражкі. Тыя ж вочы, як бы хітра прыжмураныя, але праніклівыя, нядобра калючыя; ён, Іван, хлопчык, тады, у школе баяўся гэтых вачэй, якія свідравалі яго пасля запытання, дзе бацька; Шышка быў добры тады, частаваў мёдам, але Іван па вачах бачыў, што не ад шчырасці ён частуе — ад хітрасці. Толькі адна шчака ў паліцая змянілася непазнавальна — яе перасякаў ад вуха да падбародка глыбокі фіялетавы шрам. Але злавеснага выгляду ён не надаваў, дарэмна Шчэрба казаў «пірат», наадварот, шрам рабіў твар дабрэйшым, на ім як бы застыў боль; так крывяцца, недаўменна, плаксіва-пакрыўджана, дзеці, калі іх б'юць па твары.

Позіркі іх сустрэліся, і ў вачах Шышкі Іван убачыў — не, не спалох, не трывогу, а напружанае намаганне ўспомніць. Не ўспомніў, не пазнаў? Ці ўмела прытварыўся? Адвярнуўся спакойна, пачаў разглядаць тавары на паліцах.

А Іван сціснуў рукамі дошку стала і пачуў, што сэрца яго б'ецца ажно там — у пасінелых пальцах. Найбольш уразіла, што Шышка сапраўды, як казаў Шчэрба, быццам з курорта вярнуўся — дужы, дзябёлы, на выгляд маладзейшы за свае гады. Яму, Івану, было б лягчэй перажыць яго зварот, каб убачыў хворага, змарнелага, знясіленага старога — атрымаў, значыцца, сваю кару. А так не відно, што паліцай прайшоў праз сібірскія руднікі. Праўда, адбыў ён свой тэрмін даўно; калі і ўсе дваццаць пяць гадоў, то ўжо добры дзесятак жыў вольна, на пасяленні недзе. З'явілася злосць на мяккасць закона да такіх, як Шышка. «Няньчыліся там з такой сволаччу. Ахова працы, відаць, пастаўлена не горш, як у нас. Ва уранавыя руднікі яго трэба было, гада». І сам спалохаўся сваёй жорсткасці.

Далоні сталі мокрыя ад халоднага поту. Іван адарваў рукі ад стала, выцер далоні аб штаны. Так яны пацелі, калі, здаралася, на дарозе ўзнікала аварыйная сітуацыя; пры сваім вопыце і сваіх нервах ён заўсёды выходзіў, як кажуць, з гонарам — за дваццаць гадоў ніводнай аварыі. Але далоні вось так пацелі, і прыходзілася церці рукі аб калені, бо пот як бы ствараў ізаляцыю, і ён траціў кантакт з машынай; ён ніколі не браўся за руль у пальчатках, ні ў які мароз, голыя рукі яго чулі машыну, як жывую істоту, кожны такт матора, кожную няроўнасць дарогі. Было колькі разоў, калі ён траціў здольнасць злівацца з машынай у адно цэлае. Калі Карней на велагонках зламаў руку — і ён, бацька, гнаў, парушаючы ўсе правілы, у бальніцу, куды завезлі сына. Тады машыны не існавала. Тады былі адзін яго страх і боль за сына. Раптам Іван адчуў і цяпер такі ж страх за


Карнея, быццам той пайшоў на небяспечнае заданне. Чаму толькі за сына? А Тася? А Валя?

— Дзеушка, есць у вас кто в этом аддзелу?

Не, голас не таго Шышкі, голас моцна змяніўся, па голасу пазнаць яго немагчыма.

— Прыйдзе. На склад пайшла,— абыякава адказала прадаўшчыца прадуктовага аддзела, важачы цэлую навалачку цукру.

Шышка цярпліва чакаў, падышоўшы бліжэй і разглядаючы на паліцах цацкі і кнігі. Мабыць, адчуў, што за ім сочаць, бо азірнуўся на Івана, глянуў міма, быццам на паліцу з буханкамі хлеба, але ад Іванавых вачэй не схавалася, што яго расслабленая раўнадушнасць змянілася насцярожанасцю. Іван за колькі крокаў угледзеў, як напяліся Шышкавы мускулы, бы ў звера, які падрыхтаваўся да абароны. Івана ажно закалаціла, зноў у пот кінула, калі адчуў, што не ўцякаць намерваецца гэты звер — абараняцца, нападаць. Ён можа яшчэ нападаць? Ён вярнуўся, каб нападаць? На каго? Ах ты, гад! Але пастараўся супакоіць сябе: няхай панервуецца, было б дзіўна, каб ён заставаўся спакойны.

Упершыню выйшаў у Добрынцы на людзі. Не можа не думаць, як яго стрэнуць. У пэўным сэнсе, безумоўна, рыхтуецца да абароны. Не толькі сёння. Даўно, мабыць, падрыхтаваўся, раз адважыўся прыехаць. Але спалоханы яўна. Бач, як успамінае яго, Івана! Утаропіўся ў кнігі, быццам ніколі іх не бачыў — школьныя падручнікі, зборнікі вершаў. Кніг увогуле не многа, раманы адразу разбіраюць, адзін яго Карней абярэмкамі носіць, на кнігі Тася грошай не шкадуе, «Повестей о любви» ажно тры экземпляры купіла, даўшы Валі прычыну для жартаў: «Маладзее наша мама».

Не толькі ў сувязі з кнігамі думкі Іванавы пераключыліся на ся- м'ю. Не, яны ўвесь час, як чаўнок, снавалі паміж домам і сельмагам. Але часцей у цэнтры быў Карней. Чамусьці Карней. А яшчэ не пакідаў успамін, які ўсплыў дома, перад тэлевізарам,— як нёс яго бацька ад Шмыгі ў атрад; гэта далёка, ажно за Ніўкі, у Студзёную пушчу, да раніцы ішлі, і бацька нікому не аддаў яго ні ў паходзе, ні на прывалах і ўвесь час шаптаў: «Сыночак мой! Крывіначка мая! А я цябе пахаваў разам з маткай і Анькай».

Ён чуў цяпер гэты бацькаў голас, і ў яго кружылася галава, падступала слабасць, ён раптам са страхам падумаў, што можа ўпасці. Такое адчуванне было толькі двойчы: тады, у лесніка Шмыгі, калі ён многа разоў траціў прытомнасць, і гадоў колькі назад, калі захварэў на крупознае запаленне лёгкіх. На рабоце захварэў. Але пра тое, каб пазваніць на ўрачэбны пункт Тасі, не падумаў і не папрасіў падвезці.