ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.09.2025
Просмотров: 2182
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі
Курс лекцый па гісторыі беларусі Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.
Беларускія землі ў VI-іх стст.
Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл
Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы
Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxx
1. Кастрычніцкая рэвалюцыя.Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі
2. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкайрэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі.Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд
1. Новая эканамічная палітыка ў бсср
2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг.Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг.Палітыка беларусізацыі
6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баіў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу
2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
3. Культурнае і духоўнае жыццё бссРу другой палове 40-х – 80-я гг.
Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)
2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Яўрэі пачалі сяліцца на Беларусі яшчэ ў VІІІ ст. Масава засяляць Беларусь яўрэі сталі ў XІV-XV стст. Іх праследвалі у Заходняй Еўропе, а ў ВКЛ прытрымліваліся палітыкі талерантнасці. Ужо ў часы Вітаўта існавалі 5 яўрэйскіх абшчын, у тым ліку ў Гродна і Берасці. У XVІ ст. – 20 тысяч яўрэяў, у XVІІ ст. – 40 тысяч. У цэнтральных і ўсходніх землях Беларусі яўрэі з’явіліся ў XVІ ст. На яўрэяў накладаліся абмежаванні. Яны не маглі набываць зямельную ўласнасць, служыць у войску, хаця ў некаторых прыватных гарадах яўрэі маглі мець свае палкі і ўдзельнічаць у абароне населенага пункта.Каб пазбегнуць абмежаванняў трэба было прыняць хрысціянства. Такім чынам, прававое становішча яўрэяў вызначаў рэлігійны фактар. Яўрэі заўсёды жылі ізалявана – асобнымі кварталамі і абшчынамі – кагаламі. Іх цэнтральны орган самакіравання называўся Ваад. Ён вырашаў спрэчныя рэлігійныя, судовыя і адміністрацыйныя справы яўрэйскага насельніцтва. Яўрэі спавядалі іўдаізм, маліліся богу Яхве, іх храмы – сінагогі, сяшчэнныя кнігі – Талмуд і Стары Запавет Бібліі. Яўрэйскае насельніцтва жыло пераважна ў гарадах. Гэта тлумачылася эканамічнымі прычынамі. Яны былі добрымі прадпрымальнікамі і плацілі добрыя падаткі. Да таго ж яны лепш усяго арганізоўвалі функцыянаванне такіх важных галін, як збор падаткаў, гандлёвых пошлін (мытная справа), крэдытарскую дзейнасць. Яўрэі былі таксама добрымі рамеснікамі (праўда, у гарадскія цэхі яны не ўваходзілі, а стваралі свае “брацтвы”). Вялікім аўтарытэтам карысталіся яўрэйскія медыкі і прадстаўнікі “вольных навук”. Дзяржаве было лёгка збіраць падаткі з яўрэяў, таму што існавала кагальная сістэма – яўрэі былі звязаны кругавой парукай.
Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxx
ст.) І БЕЛАРУСЬ
НАРАДЖЭННЕ ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ І ЯЕ ЎПЛЫЎ
Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку ХІХ ст.
Вайна 1812 г. на тэрыторыі Беларусі
Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Паўстанне 1830–1831 гг.
Змена палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля паўстання 1830–1831 гг.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.
Асвета і культура Беларусі
ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.
1.У пачатку ХІХ ст. тэрыторыя Расійскай імперыі, у склад якой былі ўключаны беларускія землі, складала 16 млн. кв. км., дзе жыло каля 40 млн. чалавек. Расія была феадальнай аграрнай дзяржавай. Больш за 95% насельніцтва жыло ў вёсцы і толькі 4% – у гарадах. Дваране-памешчыкі, якія складалі каля 1% насельніцтва, валодалі зямлёй і 55% сялян. 45% сялян лічыліся ўласнасцю дзяржавы – дзяржаўнымі. У Расійскай імперыі было 634 гарады, з якіх толькі Пецярбург і Масква мелі больш чым па 200 тысяч жыхароў.
На далучаных беларускіх землях праводзілася палітыка, якая зыходзіла з таго, што гэтыя землі з іх насельніцтвам з’яўляюцца спрадвечна рускай уласнасцю і вяртаюцца ў выніку падзелаў у склад Расіі. На далучаных тэрыторыях уводзілася новае адміністрацыйнае дзяленне: замест ваяводстваў утвараліся губерніі. У 1796–1801 гг. уся тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад трох губерняў – Беларускай, Мінскай і Літоўскай з насельніцтвам амаль 4 млн. чалавек. У верасні 1801 г. Беларусь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская і Магілёўская губерні).
Усё насельніцтва, за выключэннем сялянства, прыводзілася да прысягі. Тыя, хто не жадаў прысягаць, павінны былі ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу. Большасць шляхты і магнатаў Беларусі далі прысягу на вернасць расійскай імператрыцы, захавалі свае маёнткі і атрымалі ўсе саслоўныя правы і прывілеі, якімі карысталася расійскае дваранства.
На беларускія губерні распаўсюджвалася “Грамата на правы і выгады гарадам Расійскай імперыі” ад 21 красавіка 1785 г. Законам прадугледжвалася стварэнне выбарных органаў кіравання ў гарадах: распарадчага – гарадской думы і выканаўчага – шасцігласнай думы. Скасоўвалася магдэбургскае права.
У сістэме судовых органаў па расійскаму ўзору былі ўтвораны палаты грамадзянскага і крымінальнага судоў, земскія суды. Да паўстання 1830–1831 гг. ІІІ Статут ВКЛ захоўваўся ў якасці асноўнага кодэкса законаў на далучаных землях Беларусі.
У беларускіх губернях уводзілася расійская падатковая сістэма. Для сялян падымны падатак быў заменены больш цяжкім падушным. Грашовая рэнта і дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі да 1811 г. не асігнацыямі, як гэта было ў рускіх губернях, а залатой і срэбнай манетамі, рэальны курс якой быў шмат вышэйшы. Уводзілася невядомая раней беларускаму насельніцтву рэкруцкая павіннасць.
23 чэрвеня 1794 г. была ўстаноўлена “мяжа яўрэйскай аселасці”, куды ўваходзілі беларускія землі. Указ пазбаўляў яўрэяў права на пастаяннае пражыванне за мяжой аселасці, г.зн. у расійскіхгубернях і гарадах. Імзабаранялася жыць за межамі гарадоў і мястэчак. З яўрэйскіх мяшчан, рамеснікаў і купцоў спаганяліся ў два разы большыя дзяржаўныя падаткі, чым з хрысціянскіх. Праваслаўная царква на беларускіх землях заняла пануючае становішча і карысталася дзяржаўнай падтрымкай.
Памяркоўная палітыка праводзілася расійскімі ўладамі ў адносінах да каталіцкага касцёла. У лютым 1774 г. была ўтворана Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве.
22 красавіка 1794 г. выдадзены ўказ, паводле якога гвалтам пераведзены ў праваслаўе каля паўтара мільёна уніятаў.
Такім чынам, далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі канчаткова спыняла тут традыцыі ўласнай дзяржаўнасці, пашырала і ўмацоўвала прыгонніцтва, паклала пачатак пераарыентацыі эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця Беларусі на ўсход, на Расію.
Асноўныя тэрміны і паняцці
“Разбор шляхты” – выключэнне з дваранскага саслоўя пры непрадстаўленні дакументаў на дваранскае званне.
Губерня – з 1703 г. асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі. Падзялялася на паветы.
Мяжа аселасці – мяжа тэрыторыі, у якую былі ўключаны беларускія, украінскія і прыбалтыйскія губерні, на якой дазвалялася пастаяннае пражыванне яўрэям.
Храналогія падзей
22 красавіка 1794 г. – указ Кацярыны ІІ пра перавод уніятаў у праваслаўе.
23 чэрвеня 1794 г. – увядзенне “мяжы яўрэйскай аселасці”.
Верасень 1801 г. – адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі на 5 губерняў, што ўваходзілі ў склад 2 генералгубернатарстваў.
Пытанні для самаправеркі
Якая канфесійная палітыка праводзілася на далучаных беларускіх землях расійскім урадам у канцы XVIII – пачатку ХІХ ст.?
Як змянілася становішча сялян Беларусі у канцы XVIII – пачатку ХІХ ст.?
Чаму праводзілася палітыка насаджэння на Беларусі землеўладання расійскіх памешчыкаў?
З якою мэтаю праводзілася “мяжа яўрэйскай аселасці”?
2. 12 чэрвеня 1812 г. 450-тысячная армія французскага імператара Напалеона Банапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Вайна была выклікана сур’ёзнымі супярэчнасцямі паміж Францыяй і Расіяй. Яшчэ напярэдадні вайны расійска-французскія адносіны выклікалі абвастрэнне палітычнай сітуацыі на беларускіх землях. Пасля таго, як у лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі частку Польшчы, захопленую ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Прусіяй, было створана княства Варшаўскае. Значная Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Аляксандр І, расійскі імператар, заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае Княства Літоўскае. Па даручэнню імператара ў 1811 г. князі М. К. Агінскі, К. Любецкі і граф Л. Плятэр склалі праект “Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім Княствам Літоўскім”. У процівагу канстытуцыі Варшаўскага княства таксама прапаноўвалася паступовае, на працягу 10 гадоў, асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Але праект не быў прыняты, і прыхільнікі ідэі аднаўлення ВКЛ ва ўмовах вайны падтрымалі Напалеона. Князь Д. Радзівіл за свой кошт стварыў полк уланаў колькасцю 3 тыс. чалавек, які першым 16 чэрвеня ўрачыста ўступіў у Вільню.
1-я армія Барклая дэ-Толі і 2-я армія П. Баграціёна, размешчаныя каля Вільні і Ваўкавыска, адступалі. У чэрвені – ліпені 1812 г. адбыліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Астроўна, Полацкам. Расійскія арміі змаглі аб’яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля бітвы 4–5 жніўня працягвалі адступаць.
Амаль уся тэрыторыя Беларусі, акрамя паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. 1 ліпеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія урада ВКЛ на чале з памешчыкам С. Солтанам, дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае французкае праўленне. Часовы ўрад ВКЛ займаўся перш за ўсё забеспячэннем французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы.
Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян. Спачатку сяляне Беларусі звязвалі з прыходам Напалеона надзею на вызваленне з-пад прыгону, але Напалеон не зрабіў гэтага. Бясконцыя рэквізіцыі і рабаўніцтва выклікалі масавае супраціўленне сялянства. Узніклі партызанскія атрады вёсак Стараселле, Мажаны, Есьманы Барысаўскага, Жарцы Полацкага паветаў. 22 чалавекі з атрада в. Жарцы атрымалі ад царскага ўрада за мужнасць крыжы на шапкі. Даволі часта сяляне выходзілі з падпарадкавання памешчыкаў незалежна ад зоны кантролю: французскага або расійскага. Асабліва вострыя былі выступленні сялян 4-х паветаў на паўночным усходзе Віцебскай губерні. Для навя-дзення парадку ваенны міністр направіў туды спецыяльную каманду.
У кастрычніку 1812 г. расійская армія прымусіла Напалеона пакінуць Маскву. Баявыя дзеянні зноў пракаціліся па беларускай зямлі. Рашаючая бітва адбылася пад Барысавам 14–16 лістапада 1812 г. каля в. Студзёнка на р. Бярэзіна. Далейшае адступленне французскай арміі ператварылася ў бязладныя ўцёкі.
Вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: загінула каля 1 мільёна чалавек, якія аказваліся па абодва бакі змагання; некалькі дзесяткаў тысяч было рэкрутавана з беларускіх губерняў у расійскае войска. Частка жыхароў заходніх губерняў удзельнічала ў вайне на баку Напалеона. Менавіта па гэтай прычыне вайна 1812 г. набыла на Беларусі характар грамадзянскай. Вайсковыя дарогі былі ўсеяны трупамі, што выклікала эпідэміі.
Маніфестам 12 снежня 1812 г. Аляксандр І абвясціў амністыю тым шляхцічам, якія ваявалі на баку Напалеона і вярнуліся з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін. 30 жніўня 1814 г. быў выдадзены маніфест аб вяртанні магнатам і частка беларускай шляхты спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчышляхце, якія прысягнулі на вернасць расійскаму імператару, канфіскаваных раней зямель. Для сялян не было зроблена нічога.
Такім чынам, французска-руская вайна 1812 г. не мае падстаў лічыцца на Беларусі айчыннай.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Рэквізіцыя – прымусовае адабранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі.
Канфіскацыя – прымусовае адабранне маёмасці на карысць дзяржавы.
Храналогія падзей
1811 г. – складзены “праект М.А. Агінскага”.
12 чэрвеня 1812 г. – уварванне арміі Напалеона ў межы Расій-скай імперыі.
1 ліпеня 1812 г. – створана Часовая камісія ўрада ВКЛ.
14–16 лістапада 1812 г. – бітва расійскіх войскаў з французамі каля в. Студзёнка.