ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 28.02.2019
Просмотров: 2072
Скачиваний: 1
Для нас уяўляецца вельмі важным той факт, што ўсе даследчыкі сацыяльных функцый сродкаў масавай камунікацыі выдзяляюць у якасці самастойнай функцыю сацыялізацыі, адзначаючы, што “масавая камунікацыя не проста фарміруе, замацоўвае альбо змяняе ўстаноўкі асобы. Яна зводзіць разам прадметныя і суб’ектыўныя каштоўнасці, што складаюць своеасаблівыя палюсы каштоўнасных адносін людзей да свету”.
Роля твораў друку і чытання ў сацыялізацыі. Асноўныя магчымасці бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі звязаны, перш за ўсё, з сацыялізуючым ўплывам выданняў, галоўным чынам, вядома, друкаваных, якія складаюць аснову фонду любой бібліятэкі. Не меньш важным з’яўляецца таксама характар узаемаадносін, што ўзнікаюць у працесе бібліятэчнага абслугоўвання. Нарэшце, вялікае значэнне маюць і чаканні карыстальнікаў, іх гатоўнасць успрыняць сацыялізуючае ўздзеянне бібліятэкі.
Даследаванні сведчаць, што па характару свайго ўплыву на асобу аўдыявізуальныя каналы і творы друку маюць істотныя разліччы. Даказана, што славесная знакавая сістэма (у адрозненні ад кінетычнай, музычнай, графічнай і інш.) мае найбольшую інфармацыйную ёмістасць. Славесныя знакі найбольш поўна перадаюць сэнс, і меньш, чым іншыя, залежаць ад індывідуальных асаблівасцяў і ўмоў успрымання.
Разам з тым, друк мае меньшую, у параўнанні з аўдыяканаламі, аўдыторыю, якая абмежавана, у асноўным, тыражом. Акрамя таго, творы друку, асабліва кніга, прайграюць сродкам масавай інфармацыі ў аператыўнасці. Аднак, дадзеныя “недахопы” кампенсуюцца ступаенню абагульненасці, фундаментальнасці, глыбіні перадаваемай інфармацыі.
6. Роля бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі асобы карыстальніка.
Бібліятэчнае абслугоўванне і працэс сацыялізацыі. Найбольш значнай праблемай, якая ўбірае ў сябе асноўныя аспекты ўзаемаадносін бібліятэкі з чытачом, можна лічыць праблему ўплыву бібліятэчнага абслугоўвання на чытанне карыстальніка, усведамленне яго характару, межаў магчымасцяў і г.д. Да нядаўняга часу працэс узаемадзеяння бібліятэкара з чытачом акрэсліваўся тэрмінам “кіраўніцтва чытаннем”, сутнасць якога зараз выклікае вялікія спрэчкі. Цікава адзначыць, што большасць даследчыкаў, якія разглядаюць кіраўніцтва чытаннем як педагагічны працэс, не выказваюць сумненняў у тым, што яго выкарыстанне неабходна ў дачыненні да дзяцей, падлеткаў, юнацтва.
Калі разумець пад тэрмінам “кіраўніцтва чытаннем” уплыў на развіццё асобы сродкамі чытання, дык трэба адзначыць, што ўздзеянне на змест і характар чытання ажыццяўляецца не толькі праз бібліятэку, але і ў сямьі, школе, на працы, з боку сяброў і інш.
Сам працэс узаемадзеяння бібліятэкара з чытачом істотна адрозніваецца ад зносін настаўніка з вучнем. Апошнія носяць рэгламентаваны характар, ажыццяўляюцца ў рамках школьнай праграмы, абмежаваныя месцам, часам і зместам выкладаемых прадметаў. Гэта, як правіла, суб’ект-аб’ектныя зносіны, дзе вучань – падначалены, а настаўнік – кіраўнік. Зносіны ў бібліятэцы адбываюцца ў больш свабоднай манеры. Яны суб’ект-суб’ектныя, больш раўнаправныя і меньш заарганізаваныя Менавіта дадзеныя абставіны дазваляюць бібліятэкару ўплываць на чытанне і праз чытанне садзейнічаць сацыялізацыі, не прэтэндуючы на мэтанакіраванае выхаванне.
Вядома, уплыў на чытанне можа ажыццяўляцца не толькі пры непасрэдным кантакце бібліятэкара з чытачом. Пэўны ўплыў аказвае і бібліятэчнае асяроддзе. Аднак, у адрозненні ад педагагічнага асяроддзя, напрыклад, школьнага, якое літэральна прасякнута дыдактыкай і методыкай выкладання, бібліятэчнае асяроддзе мае хутчэй інфарматыўны характар. Яно ўплывае на рэальнага юнага і дарослага чытача эпізадычна і ўскосна.
На думку Ю.П.Меленцевай, САЦЫЯЛІЗАЦЫЯ асобы карыстальніка – асноўная задача бібліятэкі. Гэта складае сутнасць узаемаадносін паміж бібліятэкарам і чытачом на ўсіх стадыях сацыялізацыі. Сацыялізацыя асобы немагчыма без інфармацыі. Уплыў бібліятэкі і бібліятэчнага абслугоўвання на працэс сацыялізацыі карыстальнікаў ажыццяўляецца перш за ўсё праз прадастаўленне ім поўнай і даступнай інфармацыі. Не меньш важнай з’яўляецца дапамога ў асэнсаванні, засваенні, абмеркаванні ведаў, назапашаных чалавецтвам.
Інфармацыя, прызначаная для дапамогі ў працэсе сацыялізацыі, павінна насіць не татальны, а мэтанакіраваны характар. Неабходна гарантаваць карыстальніку поўную і даступную інфармацыю, перш за ўсё, па тых пытаннях і праблемах, якія маюць асобае, жыццёвае значэнне ў працэсе сацыялізацыі розных узроставых груп.
Інфармацыя выступае зараз стымулятарам змянення якасці жыцця. Валоданне інфармацыяй прыводзіць да своеасаблівай сацыяльнай дыферэнцыацыі: хто не валодае ёю – застаецца на перыферыі грамадства, без надзеі на лепшую будучыню.
Сацыялізуючы характар бібліятэчнага ўплыву на асобу ўяўляецца відавочным. Можна сфармуляваць мэту бібліятэчнага абслугоўвання як інфармацыйную дапамогу і інфармацыйную абарону карыстальнікаў.
Разуменне суверэнітэту асобы, а таксама глыбокае пранікненне ва ўзроставыя асаблівасці сваіх чытачоў дазваляюць бібліятэцы ствараць пазітыўны эмацыйны настрой да бібліятэкі, да чытання ў сваіх карыстальнікаў. Глыбокая, арганічная павага да асобы чытача, жаданне дапамагчы, а не “фарміраваць”, “выхоўваць”, прыводзіць да ўзнікнення такіх формаў абслугоўвання, што знішчаюць мяжу паміж паняццямі “чытанне” і “задавальненне”.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэк у галіне сацыялізацыі лічацца:
-
забеспячэнне гарантаванай магчыма поўнай і даступнай інфармацыі, якая садзейнічае фарміраванню самасвядомасці;
-
забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай і даступнай інфармацыі па асноўным аспектам выбару прафесіі, яе засваення і самарэалізацыі ў сваёй справе;
-
забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай інфармацыі па праблемах узаемадзеяння і міжасабовых адносін у сямьі і школе, працоўным калектыве;
-
забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай інфармацыяй па праблемах правоў асобы ішляхах іх рэалізацыі.
Аб’ядноўваючы вакол сябе карыстальнікаў рознага ўзросту і сацыяльнага становішча, бібліятэка можа спрыяць стабілізацыі маральнага клімату ў грамадстве. Не меньш важна аператыўна рэагіраваць на актуальныя тэмы, якія цікавяць усіх. Асноўнымі працэсамі дзейнасці бібліятэкі ў дапамогу сацыялізацыі карыстальнікаў з’яўляюцца, на думку Ю.П.Меленцевай, наступныя:
– бібліятэчнае абслугоўванне, якое разумеецца як працэс забеспячэння доступу да інфармацыі і задаволення патрэб карыстальнікаў. Працэс бібліятэчнага абслугоўвання ў мэтах сацыялізацыі носіць ярка выражаны суб’ект-суб’ектны характар, што ў поўнай меры адпавядае меркаванням даследчыкаў аб умовах эфектыўнасці дадзенага працэса. У межах гэтага працэса асобна выдзяляецца праблема фарміравання інфармацыйнай культуры карыстальнікаў, якая і забяспечвае доступ да інфармацыі на асобасным узроўні. Толькі валоданне інфармацыйнай культурай гарантуе атрыманне патрэбнай інфармацыі, ў тым ліку і сацыялізуючай. Інфармацыйная культура асобы з’яўляецца тым рычагом, што павялічывае сацыялізуючы ўплыў бібліятэкі;
– бібліятэчныя зносіны, працэс, які звязаны не толькі з патрэбнасцямі бібліятэчнай дзейнасці, але і з асобаснымі патрэбнасцямі карыстальнікаў, у тым ліку – і абумоўленымі праблемай сацыялізацыі. Як вядома, сфера зносін з’яўляецца адной з асноўных сфер сацыялізацыі, ў сувязі з гэтым, бібліятэчныя зносіны набываюць асобае значэнне. У аснове ўзаемаадносін суб’ектаў бібліятэчных зносін павінны быць этычныя нормы, як агульнаграмадзянскія, так і прафесійныя (з боку бібліятэкара). Іх саблюдзенне становіцца залогам эфектыўнасці сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі.
Сярод умоў, якія забяспечываюць дасягненне мэтаў сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі выдзяляюцца ўнутраныя і знешнія. Да ўнутраных адносяцца:
-
асэнсаванне і актывізацыя сацыялізуючых магчымасцяў фонду бібліятэкі і спосабаў яго выкарыстання;
-
забеспячэнне суверэннасці і самакаштоўнасці асобы карыстальніка, яго права на індывідуальнасць развіцця, у тым ліку і чытацкага, безумоўная павага да любога запыту карыстальніка, які садзейнічае яго сацыялізацыі;
-
сацыялізуючыя магчымасці бібліятэкі як інстітута сацыялізацыі (транслятара сацыяльнага вопыту, арганізатара бібліятэчных зносін, а таксама крыніцы ведаў, якія садзейнічаюць паспяховай сацыялізацыі і інш.)
Асноўнымі знешнімі ўмовамі дасягнення мэтаў сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі з’яўляюцца:
-
распрацоўка маркетынгавай стратэгіі ў дачыненні да праблемы “Бібліятэка і сацыялізацыя карыстальнікаў”. Сюды ўваходзяць: комплекснае вывучэнне праблем, звязаных з кожнай са ступенаў сацыялізацыі (напрыклад, стан рынку прафесій і г.д.); прагназаванне інфармацыйных патрэбнасцяў карыстальнікаў па кожнай са ступеняў сацыялізацыі; рэклама бібліятэкі і яе паслуг, якія маюць сацыялізуючы характар; налажванне сувязяў з асобамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў дадзенай праблеме.
-
каардынацыя дзейнасці бібліятэкі з іншымі сацыяльнымі інстытутамі (сямьёй, школай, СМІ, сацыяльнымі службамі, грамадскімі аб’яднаннямі), што будзе садзейнічаць як павышэнню ролі бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі, так і больш эфектыўнаму вырашэнню праблемы наогул.
Апісаная мадэль дзейнасці бібліятэкі ў дапамогу сацыялізацыі карыстальнікаў дае дастаткова яснае ўяўленне аб яе ролі і месцы ў гэтым працэсе.
7. Прыярытэтныя накірункі абслугоўвання карыстальнікаў у Беларусі і іншых краінах.
1. Павышэнне інфармацыйна-прававой абароненасці карыстальнікаў.
2. Дапамога ў бесперапыннай адукацыі карыстальнікаў.
3. Абслугоўванне карыстальнікаў з псіхічнымі і фізічнымі асаблівасцямі.
4. Фарміраванне культуры чытання і інфармацыйнай культуры карыстальнікаў.
5. Бібліятэка і самаадукацыйнае чытанне.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэк у галіне сацыялізацыі лічацца:
-
забеспячэнне гарантаванай магчыма поўнай і даступнай інфармацыі, якая садзейнічае фарміраванню самасвядомасці;
-
забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай і даступнай інфармацыі па асноўным аспектам выбару прафесіі, яе засваення і самарэалізацыі ў сваёй справе;
-
забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай інфармацыі па праблемах узаемадзеяння і міжасабовых адносін у сямьі і школе, працоўным калектыве;
-
забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай інфармацыяй па праблемах правоў асобы ішляхах іх рэалізацыі.
Аб’ядноўваючы вакол сябе карыстальнікаў рознага ўзросту і сацыяльнага становішча, бібліятэка можа спрыяць стабілізацыі маральнага клімату ў грамадстве. Не меньш важна аператыўна рэагіраваць на актуальныя тэмы, якія цікавяць усіх. Асноўнымі працэсамі дзейнасці бібліятэкі ў дапамогу сацыялізацыі карыстальнікаў з’яўляюцца, на думку Ю.П.Меленцевай, наступныя:
– бібліятэчнае абслугоўванне, якое разумеецца як працэс забеспячэння доступу да інфармацыі і задаволення патрэб карыстальнікаў. Працэс бібліятэчнага абслугоўвання ў мэтах сацыялізацыі носіць ярка выражаны суб’ект-суб’ектны характар, што ў поўнай меры адпавядае меркаванням даследчыкаў аб умовах эфектыўнасці дадзенага працэса. У межах гэтага працэса асобна выдзяляецца праблема фарміравання інфармацыйнай культуры карыстальнікаў, якая і забяспечвае доступ да інфармацыі на асобасным узроўні. Толькі валоданне інфармацыйнай культурай гарантуе атрыманне патрэбнай інфармацыі, ў тым ліку і сацыялізуючай. Інфармацыйная культура асобы з’яўляецца тым рычагом, што павялічывае сацыялізуючы ўплыў бібліятэкі;
– бібліятэчныя зносіны, працэс, які звязаны не толькі з патрэбнасцямі бібліятэчнай дзейнасці, але і з асобаснымі патрэбнасцямі карыстальнікаў, у тым ліку – і абумоўленымі праблемай сацыялізацыі. Як вядома, сфера зносін з’яўляецца адной з асноўных сфер сацыялізацыі, ў сувязі з гэтым, бібліятэчныя зносіны набываюць асобае значэнне. У аснове ўзаемаадносін суб’ектаў бібліятэчных зносін павінны быць этычныя нормы, як агульнаграмадзянскія, так і прафесійныя (з боку бібліятэкара). Іх саблюдзенне становіцца залогам эфектыўнасці сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі.
Сярод умоў, якія забяспечываюць дасягненне мэтаў сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі выдзяляюцца ўнутраныя і знешнія. Да ўнутраных адносяцца:
-
асэнсаванне і актывізацыя сацыялізуючых магчымасцяў фонду бібліятэкі і спосабаў яго выкарыстання;
-
забеспячэнне суверэннасці і самакаштоўнасці асобы карыстальніка, яго права на індывідуальнасць развіцця, у тым ліку і чытацкага, безумоўная павага да любога запыту карыстальніка, які садзейнічае яго сацыялізацыі;
-
сацыялізуючыя магчымасці бібліятэкі як інстітута сацыялізацыі (транслятара сацыяльнага вопыту, арганізатара бібліятэчных зносін, а таксама крыніцы ведаў, якія садзейнічаюць паспяховай сацыялізацыі і інш.)
Асноўнымі знешнімі ўмовамі дасягнення мэтаў сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі з’яўляюцца:
-
распрацоўка маркетынгавай стратэгіі ў дачыненні да праблемы “Бібліятэка і сацыялізацыя карыстальнікаў”. Сюды ўваходзяць: комплекснае вывучэнне праблем, звязаных з кожнай са ступенаў сацыялізацыі (напрыклад, стан рынку прафесій і г.д.); прагназаванне інфармацыйных патрэбнасцяў карыстальнікаў па кожнай са ступеняў сацыялізацыі; рэклама бібліятэкі і яе паслуг, якія маюць сацыялізуючы характар; налажванне сувязяў з асобамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў дадзенай праблеме.
-
каардынацыя дзейнасці бібліятэкі з іншымі сацыяльнымі інстытутамі (сямьёй, школай, СМІ, сацыяльнымі службамі, грамадскімі аб’яднаннямі), што будзе садзейнічаць як павышэнню ролі бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі, так і больш эфектыўнаму вырашэнню праблемы наогул.
8. Вызначэнне сацыяльна абумоўленых прыярытэтаў абслугоўвання карыстальнікаў у дакументах міжнароднага бібліятэчнага супольніцтва.
-
Фарміраванне прававой культуры насельніцтва;
-
Дапамога карыстальнікам з «асобымі патрэбнасцямі», перш за ўсё, інвалідам;
-
Дапамога ў бесперапыннай адукацыі;
-
Фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў.
Публичные библиотеки в век цифровой информации. – М.: ФАИР-ПРЕСС, 2004. – С. 24.
У дадзеным выданні названы еўрапейскія прыярытэты бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў. Зыходзячы з іх, вызначаюцца і сацыяльна абумоўленыя кірункі абслугоўвання, што рэалізуюцца ў бібліятэках літэральна ўсіх краін Еўрасаюза, а таксама – Расіі і Беларусі.
9. Бібліятэка ў сістэме бесперапыннай адукацыі. Самаадукацыйнае чытанне як форма бесперапыннай адукацыі.
Адукацыя і навучанне прызнаны ва ўсіх краінах найбольш эфектыўным спосабам асобаснага развіцця.
Бесперапынная адукацыя разумеецца як працэс, уключаючы фармальную, дадатковую адукацыю, дыстанцыйнае навучанне і самаадукацыю на працягу ўсяго жыцця сучаснага чалавека.
Роля бібліятэкі ў сістэме бесперапыннай адукацыі
Бібліятэка валодае значнымі адукацыйнымі рэсурсамі, у тым ліку і электроннымі, якія даступны шырокім колам карыстальнікаў.