Файл: бел яз!!!!!.doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 30.12.2019

Просмотров: 1420

Скачиваний: 2

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

3) усходнеславянская лексіка – словы, вядомыя з часоў, калі ўсходнеславянскія плямёны выдзеліліся з агульнаславянскай еднасці і прыйшлі на тэрыторыі Старажытнай Русі (VІІІ–ХІІІ стст.). Гэтыя словы захаваліся толькі ў сучаснай рускай, украінскай і беларускай мовах: снягір, авёс, лістапад, барана, вежа, карыта, млын, парог, страха, лапці, рукавіцы, боты, анучы, суддзя, прысяга, цямніца, кошка, жаваранак, сорак, дзевяноста, пляменнік, дзядзька, падчарыца, скакаць, гуляць, сям’я, куст;

4) уласнабеларуская лексіка – словы, якія ўзніклі ўжо тады, калі сфарміравалася беларуская нацыянальная мова (ХІV–ХVІІ стст.): волат, паклёп, аржаны, слухач, асветнік, абрус, дранікі, сейбіт, гала, націна, дрыгва, сумёт, каліва, шурпаты, прадвесне, уціск, шчыраваць, раскашаваць, лазня, асілак, вадзянік, вайсковец, араты, працаўнік, вясковец, бусел, берасцянка, алешнік, ваўчкі, заранка, вясёлка, надвор’е, золак, світанне, спёка, цемра, сакавік, красавік, спадніца, хустка, зацірка, пакута, пяшчота, хвароба, байка, выказнік, дзейнік.

8.2 Запазычаная лексіка

Запазычаная лексіка – словы, якія прыйшлі ў нашу мову з іншых моў. Запазычванне адбываецца непасрэдна з моў-крыніц і праз пасрэдніцтва іншых моў (польскай, рускай, украінскай) двума шляхамі – вусным і пісьмовым. Многія запазычаныя словы былі асвоены беларускай мовай фанетычна і граматычна і цяпер не ўспрымаюцца намі як чужыя. Іх «іншаземнасць» можна ўстанавіць толькі шляхам спецыяльнага лексічнага аналізу. Запазычаная лексіка падзяляецца на запазычанні са славянскіх моў і запазычанні з неславянскіх моў.

Запазычанні са славянскіх моў няпроста вылучыць з беларускай лексікі, бо яны лёгка асвойваюццца нашай мовай, што тлумачыцца падабенствам граматыкі і фанетыкі. Большасць славянскіх запазычанняў прыйшлі да нас з польскай мовы, бо на працягу амаль чатырох стагоддзяў на нашых землях існавала беларуска-польскае двухмоўе. З тых часоў у нашай мове захаваліся паланізмы: вензель, відэлец, быдла, гузік, вяндліна, замак, заядлы, зброя, здрада, кавадла, курок, маёнтак, моц, падданы, палкоўнік, пан, паядынак, скарб, скарга, сукенка, хлопец, чвэрць, палац, кабета, цаля. У выніку ўзаемадзеяння беларускай і ўкраінскай моў на ўсіх этапах гістарычнага развіцця з украінскай лексікі ў беларускую перайшлі словы: бадзёры, лунаць, недалуга, забабоны, плюгавы, журыцца, падлюга, чупрына, бацькаўшчына, вербалоз, ежа, агортваць, боршч, прыкмета, заляцанне, хутар, варэнік, побыт, журыцца, галушка, забабоны. Нямала ў беларускай мове і слоў, запазычаных з рускай мовы, асабліва за савецкім часам: масцеравы, савет, чайнік, кафельшчык, важаты, раскольнік, сталовая, ссылка, пераварот, забастоўка, подзвіг, ячэйка, дзекабрыст, абшчына. Царкоўна-славянская мова, якая на працягу тысячагоддзя з’ўляецца мовай праваслаўнай царквы, паўплывала і на беларускую мову, пашырыўшы яе лексічны склад такімі словамі: дрэва, рыза, воблака, неба, трэба, уласны, хрыбет. З чэшскай мовы ў беларускую прыйшлі словы: праца, робат, калготы, блакіт.


Запазычанні з неславянскіх моў вядомыя ў нашай мове са старажытных часоў. Суіснаванне на працягу доўгага часу ў адной дзяржаве літоўцаў і беларусаў прывяло да ўзбагачэння і беларускай мовы літоўскімі запазычаннямі – літуанізмамі: клуня, свіран, намітка, пуня, дойлід, капшук. Цюркізмы, у прыватнасці татарызмы, праніклі ў беларускую мову праз рускую або непасрэдна праз зносіны беларускага насельніцтва з татарамі, якія жылі на Беларусі: аркан, арда, базар, дыван, капкан, тапчан, торба, атаман, кандалы, каравул, гарбуз, качан, баран, барсук, халат, шапка, буран, туман. Словы грэчаскага паходжання праніклі ў беларускую мову пераважна праз пераклады рэлігійнай і навуковай літаратуры: акадэмія, акіян, дэльфін, аксаміт, базіс, дэкада, ікона, кафедра, геаметрыя, камедыя, космас, логіка, стыхія, фантазія, храналогія, бібліятэка, дыялект, параграф, царква, эканоміка. Вельмі пашыраныя ў беларускай мове словы з лацінскай мовы – лацінізмы, яны былі запазчаны або непасрэдна з лацінскай мовы, або праз мовы нашых суседзяў: аматар, аблігацыя, бульба, вакансія, дырэктар, квартал, кліент, крэдыт, пéня, працэнт, цэнтр, канстытуцыя, атэстат, прафесар, факсíміле, фонд, лексіка, юрыспрудэнцыя. Са старажытных часоў у беларускай мове існуюць запазычанні з нямецкай мовы – германізмы: абанент, біржа, бухгалтар, вэксаль, жабрак, маляр, майстар, каштарыс, кельня, слесар, швагер, варта, рота, штурм, гандаль, кошт, крама, рахунак, фунт, ланцуг, лямпа, труна, ліштва, шуфляда, шыба, бровар, дах, кухня, млын, фальварак, шпіталь, фарба, цэгла, цыбуля, цукар, бурштын, коўдра, футра, шыльда. Шырока выкарыстоўваюцца ў беларускай мове і словы з англійскай мовы (бізнес, долар, імпарт, менеджар, бартар, лізінг, сейф, чэк), галандскай (бакен, баркас, боцман, канвой, марціра, дамкрат, брас, краб, апельсін), французскай (абанемент, аванс, акрэдытыў, акцыз, алея, бланк, баланс, кашнэ, тузін, фасад), італьянскай (банк, валюта, макарона, опера, памідор, парасон, парапет, рызыка, фірма), фіна-ўгорскіх моў (цівун, акула, салака, нарты, кілька, пельмені, сані, тундра), іспанскай (кастаньеты, каньён, кафетэрый), кітайскай (чай, жэнь-шэнь), японскай (дзюдо, кімано, івасі, соя, сакэ, сушы, цунамі).

Пранікненне іншамоўных слоў – з’ява заканамерная для любой мовы. Гэта вынік палітычных, гандлёвых, эканамічных і культурных сувязей, цесных моўных кантактаў народаў свету. Запазычанні не парушаюць нацыянальнай самабытнасці беларускай мовы, яны ўзбагачаюць яе лексічную сістэму.














29.Асноўныя прыметы запазычаных слоў

Многія словы, запазычаныя з неславянскіх моў, фанетычна і марфалагічна асвоены беларускай мовай і не маюць ярка выражаных асаблівасцей, якія дазваляюць вызначыць іх іншамоўнае паходжанне, але большая частка слоў захавала некаторыя адметнасці, праз якія праяўляецца іх чужаземнасць. Асноўнай марфалагічнай асаблівасцю з’яўляецца нескланяльнаць назоўнікаў: кіно, кашпо, даміно, шымпанзэ, кенгуру, калібры, таксі, метро, алібі. Акрамя таго, запазычанасць слова можна вызначыць па суфіксах -ізм (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр), -аж, -іс, -ум, -ус, -ант, -інг (-ынг) і інш.: рэалізм, філатэліст, брыгадзір, ажыятаж, тэзіс, пленум, радыус, дыктант, маркетынг, а таксама па прыстаўках а-, анты-, дэ-, рэ-, дэз-, амфі- і інш.: амаральны, антыфрыз, дэнамінацыя, рэарганізацыя, дэзінфекцыя, амфітэатр. Ёсць і фанетычныя прыкметы, па якіх можна вызначыць чужаземнасць слова:


1) пачатковае непрыставачнае а: агрэст, атака, альтруізм, аер, армія і інш., не блытаць з аб’езд (аб- прыстаўка), адысці (ад- прыстаўка), азёры (возера – азёры вынік чаргавання о/а);

2) пачатковыя о, э: опера, ордэн, оптыка, орган, экспедытар, эканоміка, эліта, эталон;

3) наяўнасць літары ф: аферыст, фарба, шафа, факел, фікус, форма, прафесія;

4) спалучэнні бю, кю, мю, пю, фю, вю: бюро, пюрэ, камюніке, фюзеляж, кювет, дэжавю;

5) спалучэнні галосных у корані: аул, рэальнасць, гуаш, ідэал, леапард, сеанс, акардэон;

6) спалучэнні дэ, ды, тэ, ты ў корані: дэтэктыў, дыктант, тэатр, тыгр, дыван, тэмп;

7) спалучэнні ге, ке, хе: агент, кельня, пакет, піке, схема.


30.Устарэлыя словы і неалагізмы.

Слоўнікавы склад мовы няспынна мяняецца: адны словы выходзяць са штодзённага ўжытку, страціўшы сваю актульнасць, іншыя прыходзяць у мову рознымі шляхамі ў сувязі з гістарычным развіццём грамадства. Пры гэтым існуе пэўная колькасць слоў, якія найбольш шырока выкарыстоўваюцца ў наш час. Яны не маюць ні адцення ўстарэласці, ні адцення навізны і вядомыя большасці носьбітаў мовы. Гэтыя словы мы адносім да актыўнай лексікі: чалавек, школа, горад, вясёлы, хуткі, спяваць, пісаць, хадзіць, высока, насуперак, сем, тры і г.д. Да пасіўнай лексікі адносяцца ўстарэлыя словы і неалагізмы.

Устарэлымі мы называем словы, якія ў наш час не ўжываюцца штодзённа, хоць у мінулыя часы яны маглі быць актыўнай лексікай. З улікам прычын выхаду гэтых слоў з актыўнага ўжытку вылучаюць гістарызмы і архаізмы.

Гістарызмы – словы, якія выйшлі з ужытку разам з прадметамі і паняццямі, якія яны азначалі. Напрыклад, калісьці прадметы саха, каганец, каптур былі рэчамі, якімі карысталіся нашыя продкі, але цяпер гэта ўжо часцей экспанаты гістарычных музеяў. Гэтак жа і паняцці парабак, рэкрут, камбед узгадваюцца толькі ў сувязі з апісаннем гістарычнага мінулага, гэтых з’яў у цяперашнім грамадстве няма.

Архаізмы – словы, якія выйшлі з ужытку, замяніўшыся новымі. Гэта значыць, што прадметы і паняцці, якія яны азначалі, існуюць і ў наш час, але для іх назваў выкарыстоўваюцца іншыя словы. Напрыклад, раней чалавека, які даглядаў лес, называлі палясоўшчык, цяпер такога чалавека мы называем ляснік. Існуе даволі шмат такіх устарэлых слоў, якія замяніліся сучаснымі назвамі: атрамант – чарніла, чада – дзіця, лемантар – буквар, скрыжалі – закон, тлумач – перакладчык.

Гістарызмы ў эканамічнай лексіцы сустракаюцца не часта. Значэнне большасці такіх адзінак на сёння не ўсведамляецца дастаткова поўна без спецыяльных даведнікаў. Такія словы не маюць сінонімаў у сучаснай беларускай мове. У «Слоўніку бугальтэрскае тэрмінолёгіі» (Менск, 1928) выяўляюцца наступныя адзінкі, якія на сённяшні дзень з’яўляюцца гістарызмамі: ліхвяртой, хто бярэ высокія, недазволеныя законам працэнты за пазычаныя грошы’, гербавы зборасобы дзяржаўны збор пры афармленні дакументаў па грамадска-прававых справах’, скарбнік ‘у дарэвалюцыйнай Расіі – кіраўнік казначэйства’, сельскагаспадарчая камуна ‘у першыя гады Савецкай улады – адна з форм калектыўнай сельскай гаспадаркі з поўным абагульненнем сродкаў вытворчасці, спажывання і бытавога абслугоўвання’, чырвонецграшовы крэдытны білет вартасцю ў дзесяць рублёў, які быў ва ўжытку ў СССР з 1922 да 1947 г.’,
а таксама словы бушаль, тэрміновыя купоны, базная кніга, гарцавы збор, заборная кніжка, картэль, чырвоны процант, ападаткавальны ліст, ордарная кніга, ясак і інш.


Архаізмы больш пашыраны ў эканамічнай лексіцы: літацыя – аўкцыён, угода – здзелка, установец – заснавальнік, агуловы прыбытак – валавы прыбытак, павер – крэдыт, дысконт – улік, застава – заклад, гуртавік – аптавік, мыта – пошліна, посул – прапанова, злічва – вынік, падрахунак, застаўны ліст – закладны ліст, каморны – кладаўшчык, манко – недаважванне, гуртавы гандаль – аптовы гандаль, перавознае мыта – транзітная пошліна і інш.

9.2 Неалагізмы

Неалагізмы – словы, якія параўнальна нядаўна ўвайшлі ў нашу мову і яшчэ не страцілі адцення навізны. Часцей за ўсё ўзнікненне гэтых слоў звязана з развіццём навукі і тэхнікі (мадэм, фоташоп, вебкамера), з’яўленнем новых пасад і відаў дзейнасці (мерч-а/ы/э-ндайзер, хакер), распаўсюджваннем новых напрамкаў духоўнага развіцця грамадства (фэн-шуй, экстрасэнс). З цягам часу неалагізмы могуць увайсці ў склад актыўнай лексікі. Так, словы калгас, касманаўт, камп’ютар у розныя часы былі неалагізмамі, але цяпер яны ўжо не ўспрымаюцца як новыя. Многія неалагізмы выходзяць з ужытку, так і не стаўшы элементамі актыўнай лексікі. Напрыклад, слова пейджар калісьці было неалагізмам, але цяпер яно становіцца гістарызмам, бо сам прадмет зняты з вытворчасці.




















31.Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку.

Паводле ўжывання ўсе словы беларускай мовы падзяляюцца на агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжытку.

Агульнаўжывальнымі называюцца словы, якія вядомыя большасці носьбітаў мовы і выкарыстоўваюцца без прафесійных, тэрытарыяльных, стылістычных абмежаванняў: горад, высокі, моцна, хадзіць, сямнаццаць, хата, поўдзень, няспынна, снежны.

У лексіцы абмежаванага ўжытку вылучаюць дыялектную (выкарыстанне абмежавана тэрыторыяй), спецыяльную (выкарыстанне абмежавана сферай дзейнасці) і жаргонную лексіку (выкарыстанне абмежавана сацыяльным колам).

Дыялектную лексіку складаюць словы, якія выкарыстоўваюцца на пэўнай тэрыторыі. Гэтыя словы называюць дыялектызмамі: іспоткі (рукавіцы), картопля (бульба), нагавіцы (штаны), пасталы (лапці), вятроўкі (басаножкі). Яны адрозніваюцца ад літаратурнай лексікі, але дыялектная лексіка з’яўляецца адной з крыніц для ўзбагачэння лексічнага складу літаратурнай мовы. І нярэдка словы, якія былі дыялектызмамі, з цягам часу становяцца агульнавядомымі.

Да спецыяльнай лексікі адносяцца словы, якія выкарыстоўваюцца ў пэўных галінах прафесійнай і навуковай дзейнасці. Сярод іх вылучаюць прафесіяналізмы і тэрміны.

Тэрміны (ад лац. terminus – граніца, мяжа) – гэта афіцыйна ўзаконеныя словы або словазлучэнні, якія ўваходзяць у тэрміналагічную сістэму пэўнай галіны навукі, культуры, вытворчасці, спорту і г.д., абазначаюць спецыяльнае паняцце і маюць дакладнае лагічнае азначэнне (напр., інтэграл, атмасфера, сінтэз, марфема, гіпотэза, афсайд, пенальці


тэорыя і інш.), так і вузкаспецыяльныя (напр., у генетыцы: храмасома, ген, зігота і інш.; умовазнаўстве: постфікс, фанема, сінтаксіс, тапонімы і інш.; у плаванні: батэрфляй, кроль, брас і г.д.). Сукупнасць такіх слоў, характэрных для пэўнай галіны навукі або вытворчасці, называецца тэрміналогіяй. Напрыклад, медыцынская тэрміналогія, эканамічная тэрміналогія, юрыдычная тэрміналогія, лінгвістычная тэрміналогія і т.п. Большасць тэрмінаў – гэта вузкаспецыяльныя словы: каштарыс, разліковы рахунак, гідрагенізацыя. Але існуюць і міжгаліновыя тэрміны, якія сустракаюцца ў розных галінах (абласцях) навукі і вытворчасці: блакада ў вайсковай тэрміналогіі азначае «акружэнне праціўніка», а ў палітычнай тэрміналогіі – «сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на ізаляцыю якой-небудзь дзяржавы».

Прафесіяналізмы – гэта словы, якія выкарыстоўваюцца людзьмі пэўнай прафесіі. Прафесіяналізмы блізкія да тэрмінаў, але яны выкарыстоўваюцца часцей у гутарковай мове, чым у пісьмовай. Напрыклад, у мове будаўнікоў ужываюцца словы: кéльня, цёрка, адвéс, правíла, шрубавёрт, флéйчык, перфарáтар, шваброўка; у мове пчаляроў выкарыстоўваюцца словы: ладзьбаванне, ляжак, кураль, соты.

Жаргон – гэта сукупнасць слоў, распаўсюджаных у пэўных сацыяльных колах, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі (рокеры, панкі, хіпі, эма, готы і т.п.) або родам заняткаў (турысты, студэнты, шафёры і г.д.). Прафесійны жаргон мае цесныя кантакты з прафесіяналізмамі, але жарганізмы вылучаюцца экспрэсіўнай афарбоўкай.


33.Гутарковы стыль.

Гутарковы стыль выкарыстоўваецца ў штодзённых зносінах паміж знаёмымі, блізкімі людзьмі. Ён можа ўжываццца і пры неафіцыйных кантактах паміж незнаёмымі людзьмі, калі сітуацыя не вымагае вытрымліваць нормы дзелавога этыкету, хоць у гэтым выпадку абмяжоўваецца выкарыстанне многіх элементаў стылю: прастамоўяў, жарганізмаў, ненарматыўнай лексікі і т.п. Такім чынам, вылучаюцца дзве разнавіднасці стылю: размоўна-бытавы і размоўна-афіцыйны.

Гэтыя зносіны характарызуюцца вуснай формай. Але гутарковы стыль можа мець і пісьмовую форму: асабістыя дзённікі, прыватныя лісты і т.п.

Мэтай такіх зносін з’яўляецца абмен інфармацыяй самага рознага характару, у асноўным бытавога.

Характэрнымі рысамі гэтага стылю з’яўляюцца:

1) жывое, натуральнае маўленне, свабоднае ў выбары слоў: гэта значыць, што ў мове не адчуваецца ніякай напружанасці ў выбары лексічных адзінак, тэмп маўлення выбіраецца ў залежнасці ад характару і тэмпераменту прамоўцы, ад яго настрою;

2) экспрэсіўнасць, высокая ступень эмацыянальнасці, вялікая роля інтанацыі і мімікі: паколькі вуснае маўленне разлічана на слыхавое і зрокавае ўспрыняцце, то асаблівае значэнне набывае інтанацыя, якая звязана з тэмпам маўлення, тонам, мелодыяй, тэмбрам голасу, паўзамі, лагічнымі націскамі;