Файл: Дэндралогіятэксты лекцый па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 06.11.2023

Просмотров: 270

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
(Abies). Вывучэнне піхт з самага пачатку было ўскладнена тымі абставінамі, што Ліней усе знаёмыя яму тады вечназялёныя хвоевыя – сасну, яліну і піхту
– аднёс да аднаго роду. Толькі значна пазней гэтыя расліны, якія вельмі добра адрозніваюцца па шматлікіх прыкметах, выдзелілі ў асобны род піхта (Abies). Па апошніх даных род піхта дзеліцца на два падроды: падрод псеўдаторыя
(Pseudotorreye) з адным відам і падрод піхта (Abies), якія складаюць 14 секцый (каля 40 відаў).
Піхты – буйныя, часам вялізарныя дрэвы, якія дасягаюць ў вышыню 60–100 м і ў дыяметры 2 м, з прамым ствалом, які часта дрэнна ачышчаецца ад сучча, таму здаецца, што крона пачынаецца амаль з зямлі.
Большасць відаў маюць тонкую гладкую кару з рэдкімі трэшчынамі, якія размяшчаюцца звычайна пад вуглом адна да другой, і буйнымі смаласховішчамі, якія бачны на паверхні ў выглядзе жаўлакоў. У супрацьлегласць ім «таўстакорыя» піхты характарызуюцца актыўным фелагенам, які перасякаецца глыбокімі падоўжнымі трэшчынамі. Пупышкі акруглыя або яйкападобныя, радзей вострыя, у многіх відаў смаляныя, размешчаныя па некалькі штук вакол больш буйной верхавінкавай пупышкі.
Лісце вегетацыйных, якія не нясуць шышак парасткаў, мяккае, плоскае, зверху крыху жалабатае, знізу некалькі кіляватае, з дзвюма светлымі палоскамі, у якіх размешчаны вусцейкі. Лісце парасткаў, якія нясуць шышкі, чатырохграннае, з белаватымі палоскамі на
ўсіх гранях і таму з вусцейкамі на ўсіх чатырох баках. Трымаецца на парастку 7–10 гадоў і больш.
Мікра- і макрастробілы закладваюцца ў генератыўных пупышках, якія больш буйныя і авальныя, чым пупышкі роставыя. Апыленне адбываецца перад распусканнем маладой ігліцы. Жаночыя шышачкі піхты стаяць вертыкальна, захоўваючы гэты стан і ў перыяд паспявання насення. Спелыя шышкі цыліндрычныя, 5–12(20) см даўжынёй, да спеласці засмоленыя. Калі насенне паспявае, покрыва шышак разбураецца, а сама шышка пачынае інтэнсіўна распадацца на лускавінкі, якія сумесна з насеннем разносяцца ветрам.
Звычайна гэта адбываецца ўжо ў пачатку – сярэдзіне восені года апылення. Пасля разбурэння шышак на парастках застаюцца вертыкальныя драўняністыя стрыжанькі, якія даволі дога захоўваюцца ў кроне.

Насенне трохвугловае, з моцнасмалістымі лупінамі, нясе трохвугловае крыло, якое ахоплівае насенне з ніжняга боку і шчыльна прырастае да яго. Усходы маюць 4–5 (7) плоскіх семядолей. Апроч насення, піхта здольная размнажацца атожылкамі, укараняцца ніжнімі галінкамі.
Распаўсюджаны піхты, як і пераважная большасць іншых рода хвоевых, ва
ўмеранай зоне паўночнага паўшар’я. Толькі нешматлікія віды заходзяць па горных сістэмах у Мексіку і нават Гватэмалу.
Большасць відаў піхты, у тым ліку і найбольш прымітыўныя з іх, прыстасаваліся ў сваім натуральным распаўсюджанні да нетрапічных абласцей басейна Ціхага акіяна, што, магчыма, звязана з іх паходжаннем з гэтых абласцей. На поўнач піхты распаўсюджваюцца параўнальна недалёка, саступаючы ў гэтых адносінах яліне, сасне і лістоўніцы.
Пры наяўнасці ўрадлівых глеб, мяккага тэмпературнага рэжыму і высокай вільготнасці паветра шматлікія піхты вызначаюцца выключна высокім прыростам, утвараючы вялізарныя запасы арганічнага рэчыва на адзінку плошчы.
Піхта ў маладосці расце марудна, але потым яе рост паскараецца. Даўгавечнасць розных відаў піхт разнастайная, ад 150–250 гадоў (піхта белакорая і сібірская) да 450–500
(піхта суцэльналістая) і нават 800 гадоў (піхта каўказская). Усе віды даволі патрабавальныя да ўрадлівасці глебы, па адносінах да вільготнасці глебы і паветра – мезафіты, вельмі адчувальныя да змяшчэння прамысловых выкідаў у атмасферу (негазаўстойлівыя), часта пакутуюць ад позніх вясенніх замаразкаў (асабліва ў маладосці), а па свай зімаўстойлівасці адрозніваюцца ў залежнасці ад геаграфічнага паходжання відаў і іх экатыпаў.
Піхты маюць вялікае народнагаспаспадарчае значэнне. Драўніна іх лёгкая, белая ці жаўтаватая без смаляных хадоў. Выкарыстоўваецца як сыравіна ў цэлюлозна-папяровай прамысловасці, будаўніцтве і на тару. У кары піхт ёсць асобыя смаласховішчы, якія змяшчаюць жывіцу, яна багатая шкіпінарам. З жывіцы піхты сібірскай і бальзамічнай атрымліваюць піхтавы бальзам, які выкарыстоўваецца ў оптыцы, медыцыне і для іншых мэт. З ігліцы піхт атрымліваюць алеі, якія выкарыстоўваюцца як сыравіна для атрымання камфары. У насенні піхт змяшчаецца каля 30% алею, які выкарыстоўваецца для прыгатавання лака.
Горныя піхтавыя лясы, апроч сыравіннага значэння, выконваюць глебаахоўныя, водаахоўныя і водарэгулявальныя функцыі. Высокая дэкаратыўнасць большасці відаў піхт, якая звязана з прыгожай цёмна- зялёнай або шызай канічнай кронай, робіць гэтыя дрэвы частымі аб’ектамі
інтрадукцыйнай работы не толькі ў дэндрарыях і батанічных садах, але і ў паркавых і алейных пасадках. Аднак выкарыстоўваць піхты ў азеляненні можна толькі пры адсутнасці забруджвання паветра і глебы выкідамі прамысловасці. У парках, лесапарках і прыдарожных лясах піхта даволі адчувальная да павышанай рэкрэацыйнай нагрузкі.
Піхтасібірская (Abies sibirica). Найбольш распаўсюджаны від піхты. н займае вялікую тэрыторыю на паўночным усходзе Еўропы і лясную зону Сібіры аж да Камчаткі.
Дрэва вышынёй дам, дыяметрам дам. Ігліца мяккая, даўжынёй 1,5–3,5 см, у шырыню 0,8–1,5 мм, зверху цёмна-зялёная, бліскучая, з ніжняга боку з дзвюма светла- зялёнымі палоскамі. На парастках размяшчаецца насцільна. Трымаецца на дрэве больш за
10 гадоў. Насенне карычневае, даўжынёй 6–8 мм, крыло да 10 мм. Адносна ветраўстойлівая. Вытрымлівае тэмпературу да Сале пакутуе ад позніх замаразкаў.
Расце марудна. Найбольшы ўзрост 200–250 гадоў (мал. 20).
Піхтабелакорая,абоамурская (А nephrolepis), – адзін з асноўных утваральнікаў цемнахвоевай тайгі горных рана Далёкага Усходу, Усходняй Манчжурыі і Паўночнай
Карэі. Дрэва вышынёй дам, дыяметрам 0,35 м. Ігліца даўжынёй 1–2(4) см, у шырыню
1,3–1,7 мм, з верхняга боку бліскучая, цёмна-зялёная, знізу бледна-зялёная, часам з добра бачнымі белаватымі палоскамі. Кара вельмі светлая, шэрая, гладкая, у старых дрэў трашчынаватая, ля асновы цёмная.


Піхтасуцэльналістая (Abies holophylla).Расце ў Манчжурыі, Кітаі, Карэі, на поўдні
Прыморскага края. Дрэва вышынёй дам, дыяметрам дам. Ад іншых відаў піхт адрозніваецца цвёрдай, вострай ігліцай. Кара цёмна-шэрага колеру, у старых дрэў чорная.
Парасткі жоўта-шэрыя, баразёнкавыя, злёгку хвалістыя. Пупышкі зялёна-бурыя, заліты смалой. Насенне акругла-трохвугловае, апушанае. Жыве да 300–400 гадоў.
Піхтакаўказская, абоНордмана (Abies nordmanniana). Дрэва вышынёй дам, дыяметрам дам. Сустракаецца ў горных ранах Заходняга Каўказа. Ігліца даўжынёй 15–
40 мм, у шырыню 2,5 мм, моцна бліскучая, краі завернуты ўніз, з ніжняга боку з дзвюма белымі палоскамі. Парасткі бліскучыя, жоўта-зялёныя або светла-карычневыя. Пушынкі бура-чырвоныя, несмаляныя. Кара светла-шэрая, гладкая, знізу шэра-бурая. Жыве 500 гадоў і больш.
Піхтабелая, еўрапейская (Abies alba). Расце ў гарах Заходняй Еўропы, у Карпатах і востраўнае месцаўзрастанне – Белавежская пушча. Дрэва вышынёй 30–50 м, дыяметрам дам. Ігліца даўжынёй 2–3 см, у шырыню 2–3 мм, цвёрдая, тупая, размяшчаецца грабеньчата. Шышкі маюць даўжыню да 20 см, у якіх моцна выступаюць покрыўныя лускавіны. Парасткі адразу зялёныя, потым бура-шэрыя, пакрыты ржавым лямцавым апушэннем (мал. 21).
Піхтабальзамічная (А balsamea). Радзіма – Паўночная Амерыка, дзе з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных парод. Дрэва вышынёй дам, дыяметрам 0,5 м. Ігліца даўжынёй 1,5–3 см, у шырыню 1,5 мм, цёмна-зялёная, размяшчаецца грабеньчата.
Пупышкі бронзава-чырвоныя з фіялетавым адценнем, часта не пакрыты смалой. Пупышкі і ігліца, калі іх расцерці, прыемна пахнуць. Кара маладых дрэў светла-шэрая, у старых – чырвона-карычневая, трашчынаватая. Жыве да 150 гадоў.
Піхтааднаколерная (Abies concolor). Радзіма – Паўночная Амерыка, горныя раны
Каліфорніі. Дрэва вышынёй дам. Ігліца даўжынёй 4–5 см, у шырыню 2–3 мм, серпападобнавыгнутая, попелна-зялёная, матавая, палоскі дрэнна бачны. Парасткі жаўтавата-зялёныя. Пупышкі шарападобныя, смаляныя, аднаго колеру з парасткам. Кара тоўстая попелна-шэрая. Добра пераносіць засуху, ушчыльненасць глебы, сажу, газ. Да глебы малапатрабавальная. Парода хутка расце. Жыве 350 гадоў і больш. З’яўляецца каштоўнай дэкаратыўнай раслінай (мал. 22). У міжземнамор’і яшчэ можна сустрэць піхты: кілікінскую (A. cilicica), нумідзінскую
(A. numidica), іспанскую (A. pinsapo) і інш.
Род
ілжэтсуга (Pseudotsuga) уключае ў сябе 6 відаў. Гэта буйныя вечназялёныя дрэвы, якія ўтвараюць цемнахвоевыя горныя лясы ў Паўночнай Амерыцы, Японіі і Кітаі. Па знешніх прыкметах ілжэтсуга некалькі нагадвае яліну. У яе трашчынаватая кара, якая лушчыцца, завостраная, параўнальна цвёрдая ігліца, звіслыя спелыя шышкі, якія не рассыпаюцца. Але ёсць шэраг прыкмет, па якіх ілжэстуга выразна адрозніваецца ад яліны.
Гэта доўгія верацёнападобныя вострыя пупышкі, плоская без ліставых падушачак ігліца, якая тырчыць ва ўсе бакі. Доўгія покрыўныя лускавінкі шышак моцна выступаюць з-пад насенных. Драўніна ілжэтстугі мае добра развітое чырванаватае ядро. Па сваіх тэхнічных паказчыках яна значна перавышае драўніну яліны і піхты і набліжаецца да драўніны лістоўніцы. Яе шырока выкарыстоўваюць ў будаўніцтве, караблебудаванні, для ўнутранай і знешняй аздобы памяшканняў, вырабу фанеры, тары, шпал, атрымання цвёрдага кардону, цэлюлозы і г. д. Адзін з відаў ілжэстугі мае на захадзе Канады і ЗША (уздоўж берагоў Ціхага акіяна) вялікі арэал. Гэта ілжэстугаМензіса (Pseudotsuga Menziesii), шырока вядомая як ілжэтстуга Дугласа (P. douglasii), ілжэтсуга цісалістая (P. taxifolia), а таксама мае назвы, якія выкарыстоўваюць лесаводы і садаводы, – «дугласава піхта» і
«дугласія».
ІлжэтсугаМензіса – магутнае дрэва з тоўстай глыбокатрашчынаватай, шаравата- карычневай карой.
Галіны размешчаны кальчаком, гарызантальна. Крона шырокаконусападобная. Калі адсутнічае зацямненне з бакоў, то яна пачынаецца амаль што з зямлі. У густых насаджэннях ствалы добра ачышчаюцца ад галінак і крона

застаецца тады толькі на верхавіне дрэва. Пупышкі доўгія і вострыя, часцей незасмоленыя, бліскучыя, карычнева-чырвоныя. Ігліца размешчана на парастках спіральна, плоская, цёмна-зялёная або блакітная, бліскучая зверху, з дзвюма белаватымі палоскамі вусцейкавых радоў знізу, на верхавінцы завостраная або тупаватая, 15–25 (40) мм у даўжыню, на парастках трымаецца 8–10 гадоў (мал. 23).
Мікрастробілы ўтвараюцца ў бакавых генерацыйных пупышках на ніжнім баку парасткаў мінулага года і могуць размяшчацца ва ўсіх частках кроны. У час апылення яны маюць каля 2 см у даўжыню і афарбаваны ў жоўты або чырванавата-буры колер.
Макрастробілы зеленаватыя або пурпуровыя, да 3 см у даўжыню, стаяць вертыкальна на канцах мінулагодніх парасткаў, пераважна ў верхняй і сярэдняй частках кроны. Як і мікрастробілы, яны ўтвараюцца ў генерацыйных пупышках. Апыленне адбываецца да пачатку распускання роставых пупышак, у пачатковы перыяд іх набухання.
Насенне паспявае ў пачатку восені (або нават у канцы лета) таго ж года. Паспелыя шышкі карычнева-шараватыя, 6–15 см у даўжыню, цыліндрычна-яйкападобныя. Краі насенных лускавінак акруглыя. Покрыўныя лускавінкі выступаюць з-пад насенных, трохлапасцевыя. Цэнтральная лопасць вузкая і доўгая, дзве бакавыя карацейшыя, шырокаклінападобныя, часта адагнуты вонкі. Насенне трохвугловай формы, каля 7 мм даўжынёй, з ніжняга боку светла-шэрае і плоскае, з верхняга – карычневае і выпуклае, з буйной крылаткай. Насенне выпадае з шышак ужо восенню, але пры высокай вільготнасці паветра можа захоўвацца ў шышках да сярэдзіны – другой паловы зімы. Усходы нясуць 5–
7 (10) трохгранных семядолей. Сеянцы растуць хутка, і на другі год расліна можа быць ужо каля 10 см. У дрэў, якія растуць на волі, узрост сталасці наступае ў 10–15 гадоў, у насаджэнні – пазней.
Ілжэтсуга значна менш ценеўстойлівая, чым яліна, і доўгага верхавінкавага зацянення не вытрымлівае. Лепш за с расце на свежых рыхлых гумусаваных урадлівых суглінках і супесках пры высокай адноснай вільготнасці паветра. Развівае магутную каранёвую сістэму з бакавымі каранямі. На глебах бедных і сухіх, цяжкіх гліністых або з залішнім застойным увільгатненнем расце дрэнна. Жыве ілжэтсуга 500 гадоў і больш. Да цеплыні сярэднепатрабавальная, але зімаўстойлівасць яе прыбярэжнай і мацерыковай разнавіднасцей розная: мацерыковая больш зімаўстойлівая, чым прыбярэжная.
Ілжэтсугашэрая (P. caesia) – разнавіднасць ілжэтсугі Мензіса. Адрозніваецца больш шырокай кронай, шэра-зялёнай ігліцай, больш кароткімі (да 5 см) шышкамі з прыціснутымі покрыўнымі лускавінкамі.
Ілжэтсугашызая (P. glauca) – разнавіднасць ілжэтсугі Мензіса. Мае вузкапірамідальную крону і накіраваныя верх галіны. Покрыўныя лускавінкі адагнуты вонкі. Да канца ХІХ стагоддзя ілжэтсугі разглядаліся як чыста амерыканскія расліны і толькі ў 1895 годзе японскі батанік Х. Сірасава пазнаёміў еўрапейскую навуку з
ілжэтсугайяпонскай (P. japonica).
Пасля гэтага японскія і еўрапейскія батанікі апісалі яшчэ 5 відаў ілжэтсуг Усходняй
Азіі (Тайвань, Цэнтральны і Паўднёвы Кітай). Род тсуга (Tsuga) налічвае 14–18 відаў распаўсюджаных у Паўночнай Амерыцы, ва
Усходняй і Цэнтральнай Азіі. У ЗША і Канадзе тсугу называюць хемлокам, і яе драўніна тут выкарыстоўваецца ў шырокіх маштабах. Найбольшае гаспадарчае значэнне маюць тры віды: тсуга канадская (T. canadensis), т. каралінская (T. caraliana) і заходняя
(T. heterophylla), арэалы якіх ляжаць паміж 30° і 60° пн. шыраты. Тсугі ў большасці буйныя дрэвы, якія часам дасягаюць 50–60 м у вышыню. Галіны часта звіслыя, кроны раскінутыя.
Лісце плоскае, па краі часта дробназубчастае, на канцы ў большасці выпадкаў з выемкай. Яно падобна да лісця піхты. Мікрастробілы адзіночныя, пылок не мае паветраных мяшкоў. Шышкі ў большасці відаў дробныя, да 2,5 см у даўжыню.
Паспяваюць у год апылення. Насенне крылатае, дробнае. Размнажаюцца тсугі насеннем, укараняюць чаранкамі (мал. 24).


Драўніну тсугі ў ЗША і Канадзе шырока выкарыстоўваюць у цэлюлозна-папяровай прамысловасці і будаўніцтве. Кара багатая дубільнымі рэчывамі. У Японіі т. Зібольда (T.
Sieboldii) з даўніх часоў выкарыстоўваецца ў парках як каштоўная дэкаратыўная парода. Род катэлеерыя (Keteleeria). Род складаецца з 4 відаў, якія распаўсюджаны ў Кітаі і
В’етнаме. Лісце катэлеерыі падобнае на лісце піхты – яно плоскае, на канцы завостранае або раздвоенае, цвёрдае. Галіны адыходзяць ад ствала гарызантальна. Мікрастробілы сабраны ў групы. Пылок вельмі падобны да пылка піхты. Шышкі яйкападобныя і цыліндрычныя, даўжынёй ад 5–6 см у катэлеерыіФабры (к. fabri), 15–20 см у катэлеерыіДавыда (к. davidiana). Шышкі не распадаюцца. Насенне крылатае, буйное да
10–15 мм у даўжыню. Буйнымі дрэвамі з’яўляюцца катэлеерыяДавыдаіФартуна
(к. fartunei). Іншыя віды дасягаюць у вышыню дам. Драўніна мае толькі вертыкальныя смаляныя хады. Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве і ідзе на выраб мэблі.
Трыба
Лістоўніц авыя. Родкедр (Cedrus) налічвае чатыры віды. Тры з іх распаўсюджаны ў краінах Міжземнамор’я: у Паўночнай Афрыцы (Марока, Алжыр) – кедр атласкі (Cedrus atlantica), Сярэдняй Азіі (галоўным чынам у гарах Турцыі, Лівана і Сірыі)
– кедрліванскі (Cedrus livani), у гарах вострава Кіпр – кедркіпрыйскі (Cedrus brevifolia).
Чацвёрты від насяляе Гімалаі (у гарах Афганістана, у Пакістане і Паўночнай Індыі). Гэта кедргімалайскі (Cedrus deodara).
Звычайна гэта магутныя вечназялёныя дрэвы даму вышыню, з разгалінаванай парасонападобнай або пірамідальнай кронай, якая
ўтвараецца гарызантальна размешчанымі кальчаковымі і міжкальчаковымі галінкамі. У маладым і сярэднім узросце верхавінка ствала злёгку паніклая. Крона складаецца з сістэмы падоўжаных і ўтвораных на іх пакарочаных парасткаў. На падоўжаных шыпулькі размешчаны адзіночна, а на пакарочаных сабраны ў пучкі па 30–40 шт (мал. 25, 26).
Шыпулькі трох- або чатырохгранныя, жорсткія, калючыя, 10–50 мм у даўжыню, ад цёмна-зялёных да серабрыста-шэрых, падчас з блакітным адценнем жывуць 3–5 гадоў.
Дрэвы аднадомныя. Мікра- і макрастробілы цыліндрычныя, 3–7 см ў даўжыню, стаяць вертыкальна па адным на пакарочаных парастках. Апыленне адбываецца восенню або зімой. Насенне спее на другі (кедр гімалайскі) або трэці (іншыя віды кедра) год пасля апылення. Спелыя шышкі яйкападобныя, 5–12 см даўжынёй і 4–6 см у дыяметры, светла- або цёмна-карычневыя. Насенныя лускавінкі шырокія з закругленым краем, шчыльна прылягаюць адна да другой.
Паспелыя шышкі рассыпаюцца.
Насенне зваротнаяйкападобнае, светла-карычневае, 10–12 мм даўжынёй, трохграннае са зваротнаяйкападобным, светла-карычневым, бліскучым крылом да 40 мм у даўжыню і 30 мм у шырыню. Усходы з 8–10 семядолямі.
Драўніна кедра ядровая, з прыемным пахам. Афарбоўка ядра ў залежнасці ад умоў росту вар’іруе ад карычнева-чырвонага да залацістага колеру. Драўніна кедра ліванскага высока цанілася яшчэ ў старажытныя часы ў народа М. Азіі і Егіпта. Род кедр, магчыма, з’яўляецца самым старажытным родам сасновых. Яго пылок знойдзены ў адкладах пермскага перыяду (каля 250 млн. гадоў таму). Род лістоўніца (Larix). Своеасаблівасць сезонных паводзін лістоўніц – скідванне імі лісця на зіму адразу вылучае іх сярод іншых сасновых, таму што за выключэннем
ілжэлістоўніцы асаблівасць гэта ў іншых рода адсутнічае. Лісце ў лістоўніцы мяккае, плоскае, з белаватымі радамі вусцейкаў, якія бачны знізу. На падоўжных парастках лісце размешчана спіральна, на пакарочаных – у пучках па 20–40 шт. у кожным. Мікрастробілы адзіночныя, размешчаны на канцах пакарочаных парасткаў. Маладыя шышкі зялёныя або чырванаватыя, спелыя – карычневыя. Шышкі паспяваюць восенню ў год апылення або ў пачатку вясны наступнага года. Пасля таго як яны раскрыюцца і вызваляць насенне, шышкі застаюцца на дрэве яшчэ некалькі гадоў. Насенне дробнае, 3–6 мм у даўжыню, жаўтавата-бурае, з крылом. На другі, радзей трэці год яно страчвае усходжасць. Звычайна лістоўніцы – гэта буйныя дрэвы, даму вышыню. У надзвычай суровых умовах


існавання на паўночнай мяжы распаўсюджання лясоў і ў верхняй мяжы лесу ў гарах яны могуць прымаць сцелістую форму. Жывуць 400–500 гадоў.
Драўніна цяжкая, даўгавечная, устойлівая да гніення, трывалая, з высокімі механічнымі ўласцівасцямі, але ў сувязі з гэтым апрацоўваецца больш цяжка, чым драўніна іншых сасновых. Высокая шчыльнасць перашкаджае яе сплаву, ад сушкі драўніна часта растрэскваецца, таму ў месцах натуральнага росту, яку Еўразіі, так і ў Паўночнай
Амерыцы, выкарыстоўваецца ў адносна меншых памерах, чым драўніна піхт, ялін і асабліва сосен. У родзе, па розных даных, больш як 20 відаў, распаўсюджаных у халодных і
ўмераных абласцях Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Амаль усе віды марозаўстойлівыя, святлалюбныя, умерана патрабавальныя да ўрадлівасці і вільготнасці глебы.
Перавышаюць іншыя віды хвоевых па ўстойлівасці да газа. Хутка растуць. Сярод іх можна адзначыць тры віды з вялікім арэалам. Гэта лістоўніцы: амерыканская (Larix
laricina), сібірская (Larix sibirica) і Гмеліна, вядомая больш як даурская (Larix gmelinii).
Значныя плошчы па тэрыторыі Сярэдняй Еўропы заняты таксама лістоўніцай еўрапейскай, або ападаючай (Larix decidua), якая даходзіць на сход да Карпат. Да гэтых асноўных па ліку і эканамічным значэнні відаў можна дадаць групу відаў Далёкага
Усходу, Японіі і Кітая (мал. 27, 28).
Лістоўніцакамчацкая (L. kamtschatica) – асаблівы від. У гэтых дрэў дзіўная бутэлькападобная форма ствала і зусім выключная пата шчыні кара, якая дасягае 25 см.
Блізкай да вышэйупамянутай лістоўніцы з’яўляецца інтрадукаваная з Японіі лістоўніца
Кемпфара (L. kaempferi), якую часцей называюць лістоўніцай японскай або тонкалускавінкавай. На тэрыторыі Польшчы і Украінскіх Карпат сустракаецца блізкі да лістоўніцы еўрапейскай від – лістоўніцапольская (L. polonica), адметнай рысай якой з’яўляюцца больш дробныя шышкі да 1,5–2,5 см. На мяжы арэалаў лістоўніц сібірскай і давурскай (Гмеліна) вядомы натуральны гібрыд, які нясе ў сабе прыкметы дзвюх парод і які часта вылучаюць у асобны від – лістоўніцуЧэканоўскага (L. С. Высокая дэкаратыўнасць лістоўніц і ўстойлівасць да гарадскіх умоў робяць іх вельмі каштоўнымі ў лесапаркавым будаўніцтве. Яны маюць вялікае водаахоўнае значэнне. У шэрагу рана выкарыстоўваюцца ў полеахоўным лесаразвядзенні. Драўніну лістоўніц, пачынаючы са старажытных часоў, у Еўропе выкарыстоўвалі для будаўнічых мэт. Так, інжынеры Старажытнага Рыма выбіралі лістоўніцу для пабудовы амфітэатраў, паколькі ім было вядома, што лістоўніца адметная высокай трываласцю, супрацьстаіць гніенню. Цікава, што ў сярэднія вякі «ўладычыца мора Венецыя будавала свае дамы на палях з лістоўніцы. Гэтыя лістоўнічныя слупы, якія прастаялі пад нагрузкай добрых паўтысячы гадоў у вадзе, выканалі сваю задачу. Шырока выкарыстоўвалі лістоўніцу і ў
Польшчы, дзе шматлікія збудаванні, якім таксама прыблізна 400–500 гадоў, захаваліся да нашага часу.
Род
ілжэлістоўніца
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   28