ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 24.08.2025
Просмотров: 1539
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
2. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
3. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
Тэма 2: Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
1. Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў.
2.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
3.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
Тэма 3.Беларускія землі ў іх – першай палове хііі ст.
1.Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
4. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура.
2. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
3. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
4. Сацыяльна-эканамічнае і прававое развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
5. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
6. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
Тэма 5. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
1. Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
3. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
4. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
5. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
6. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
9. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
10. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
Тэма: 7. Пачатак навейшага часу ў Айчыннай гісторыі (1917 -1920).
1. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
3. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
Тэма: 8. Беларусь у міжваенны перыяд (1921-1939 гг).
1. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.
2. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945-1985 гг.
2.Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
3. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
4. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
Тэма: 10. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі ( 1985 – 2005 гг.)
1. Абвяшчэнне суверэнітэту і эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
2. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
Тэма: 10. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі ( 1985 – 2005 гг.)
Абвяшчэнне суверэнітэту і эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.
Беларуская дыяспара.
Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь 1991 – 2005 гг.
1. Абвяшчэнне суверэнітэту і эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 80-х гг. была звязана з курсам на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця i дэмакратызацыю палітычнага жыцця. Ён быў абвешчаны ў 1985 г. новым кіраўніком ЦК КПСС М. Гарбачовым i атрымаў назву палітыкі перабудовы. Беларусь у той час набыла аблічча адной з самых капсерватыўных рэспублік, дзе па-ранейшаму існавала iмкненне да захавання аўтарытарнага палітычнага рэжыму i супрацьдзеяння ў адносінах да рэформаў. Аднак палітычная актыўнасць насельніцтва рэспублікі нарастала па меры таго, як партыя, што з'яўлялася кіруючай сілай у грамадстве, губляла свае дзяржаўныя функцыі. Важным крокам на шляху пашырэння ролі народа ў жыцці грамадства з'явілася прыняцце ў 1988 г. Закона «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР». У 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя i алътэрнатыўныя. У 1990 г. паводле новага выбарчага Закона былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны i мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхільнікі Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасцъ — магчымасць адкрыта гаварыць праўду пра сваю гісторыю i сучаснасць, адкрыта выказваць крытычныя адносіны да ўлады i існуючай ідэалогіі, рэалізаваць на справе абвешчаныя Канстытуцыяй БССР 1978 г. дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў i шэсцяў. Pyx за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі ўзмацніўся ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст. i быў звязаны з дасягненнем палітычнай незалежнасці i самастойнасці дзяржаўнай улады ва ўмовах палітыкі перабудовы. У Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне прадугледжваў перш за ўсе карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверенных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Гэта азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць i не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз. У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум па пытанні захавання абноўленага СССР. Больш за 3/4 удзельнкаў рэферэндуму ў 9 з 15 савецкіх рэспублік выказаліся за захаванне СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, у якой адзначалася мэтазгоднасць уваходжання БССР у склад Саюза ССР пры ўмове яго абнаўлення. Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублікi ў той жа час захаваць СССР аказаліся нежыццяздольнымі. Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпынены ў сувязі з падзеямі 1991 г. у Маскве, якія атрымалі назву жнівенъскага путчу — спробы дзяржаунага перавароту, накіраванага супраць палітыкі перабудовы. Путч праваліўся. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР абн аданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г. Нa наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў прыняты Закон «Аб забеспячэнні пaлiтычнaй i эканамічнай самастойнасці БССР», згодна з якім усе прадпрыемствы, арганізацыі i ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторьыі рэспублікі, пераводзілся ва ўласнасць Беларускай ССР. Прамое ўмяшанне цэнтра ў жыццё рэспублікі было спынена. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна начала называцца Рэспубліка Беларусь, а ў скарочаным варыянце — Беларусь. Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка: бела-чырвона-белы сцяг i герб «Пагоня». 14 мая 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў рэспублікі, якія існуюць i сёння: герба i сцяга, які складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных палос — верхняй чырвонага колеру ў 2/3 i ніжняй зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга, з вертыкальна размешчаным ля дрэўка беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру на белым полі. 8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны i Беларусі ( Ельцын, Краўчук, Шушкевіч) ва ўмовах крызісу саюзнай улады i ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненіі існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Яно было ратыфікавана (зацверджана) Вярхоўным Саветам гэтых рэспублік. Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі (скасаванні) Дагавора аб утварэнні СССР ад 1922 г. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яе склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана наша сталіца — г. Mінск. Вызначальным фактарам ва ўзаемаадносінах краін СНД стала эканамічная інтэграцыя (ўзаемадзеянне i супрацоўніцтва). Беларусь набыла дзяржаўны суверэнітэт, яна атрымала не эканамічную самастойнасць, а механічна адрэзаны кавалак усе той жа адзінай саюзнай прамысловасці. Былі парушаны неабходныя для функцыянавання нармальнага эканамічнага механізму сувязі, i ў першую чаргу з краінамі так званага блізкага замежжа. Сёння СНД як аб'яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўcix удзельнікаў прынцыпаў новага аб'яднання. Распрацаваны i прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Статут СНД. Дзейнічае міжпарламенцкае аб'яднанне. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза. У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў i свабод чалавека з'явілася прыярытэтным кірункам дзейнасці ўcix дзяржаўных органаў. Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання, паводле якой Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбаршчыкаў (больш за 80%) аддалі свае галасы за А. Лукашэнку. У 2001 г. ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Аднак на шляху будауніцтва маладой дзяржавы ўзніклі немалыя цяжкасці, якія былі звязаны з недасканаласцю заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выразна праводзілася ў Канстытуцыі раздзяленне функцый i паўнамоцтваў паміж заканадаўчай i выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў другой палове 1996г. унутрыпалітычнага крызicy ў краіне. 3 мэтай выхаду з яго Прэзідэнт рэспублікі А. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі i па некаторых іншых пытаннях. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г. На рэферэндум было вынесена 7 пытанняў: чатыры - Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь i тры — Вярхоўным Саветам. Па сутнасці, галасаванне давала адказ на пытанне: «Каго падтрымае беларускі народ - Прэзідэнта ці Вярхоўны Савет?». За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі i дапаўненнямі прагаласавала больш за 5 млн. чалавек або 70,4% выбаршчыкаў. Рэферэндум фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчаецца унітарнай дэмакратычнай сацыялънай прававой дзяржавай. Канстытуцыя пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта. Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілася ўвядзенне прэзідэнцкай формы рэспублікі замест парламенцкай. У 2004 г. большасць удзельнікаў праведзенага рэспубліканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнку ўдзельнічаць у якасці кандыдата ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 г. i прыняцці часткі першай артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнай рэдакцыі. 19 сакавіка 2006г. А. Лукашэнка ў трэці раз стаў Прэзідэнтам Рэспублікі.
Працэс зараджэння i фарміравання новых партый у пачатку 90-х гг. быў немагчымы без ліквідацыі ўсеўладдзя Кампартыі. Рост грамадскай i палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да ўзнікнення ў 1989 г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага руху Беларускі народны фронт за перабудову «Адраджэнне» (БНФ), які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады. У 1990 г. на XXXI з'ездзе КПБ было прынята рашэнне імкнуцца да захавання за партыяй ролі кіруючай i накіроўваючай сілы ў грамадстве. Імкненне партыйнага кіраўніцтва праявілася ў рашучым супрацьдзеянні ўзнікненню любых палітычных партый. Права на аб'яднанне ў форме палітычных партый, масавых рухаў, прафесіянальных саюзаў, жаночых, маладзёжных, дзіцячых, навуковых, культурна-асветніцкіх, фізкультурна-спартыўных i іншых аб'яднанняў i таварыстваў было замацавана прынятым у кастрычніку 1990 г. Законам СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях». Гэта садзейнічала разгортванню працэсу ўтварэння новых палітычных партый. У Беларусі ў 1990—1991 гг. сфарміравалася пяць палітычных партый, а на пачатак 1998 г. ix было ўжо 35. Аднак працэс фарміравання палітычных партый праходзіў вельмі марудна, а большасць створаных партый заставаліся невялікмі. Практычна па рубяжы 80—90-х гг. гэта былі аб'яднанні вузкага кола аднадумцаў, якія не мелі шырокай падтрымкі народа. Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПСС (КПБ) на ўладу. Была прадпрынята спроба рэфармавання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі i ператварэння ў партыю парламенцкага тыпу. Апошняй спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі быў жнівеньскі путч (спроба дзяржаўнага перавароту) вярхушкі партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў 1991 г. у Маскве, звязаны з утварэннем Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы (ДКНС). Яго няўдача паскорыла крах КПСС (КПБ). У сувязі з гэтымі падзеямі Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991 г. прыняў пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ, якая была адменена ў 1993 г. У сярэдзіне 90-х гг. адбылася актывізацыя дзейнасці палітычных партый. БНФ, што ўзнік як грамадска-палітычны рух у падтрымку палітыкі перабудовы з мэтай нацыянальна-культурнага адраджэння, аформіўся ў 1993 г. як палітычная партыя з антыкамуністычнай накіраванасцю. У 1996 г. была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная грамада». Яе мэта — пабудова гуманнага, дэмакратычнага грамадства, заснаванага на шматукладнай эканоміцы, усталяванні прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасці, нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі. У 1992 г. была створана Партыя камуністаў беларуская (ПКБ). Гэта адна з найбольш шматлікіх партый. Aсновай яе дзейнасці з'яўляецца марксісцка-ленінская ідэалогія, а мэтай - пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці. У 1996 г. была створана Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), якая абвясціла сябе палітычнай пераемніцай КПСС. Партыя выступае за адраджэнне адноўленага СССР, за развіццё краіны па сацыялістычным шляху. У 1995 г. створана Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП). Партыя ставіць за мэту пабудову на Беларусі прававой дэмакратычнай рэспублікі. Такім чынам у рэспубліцы адбыўся пераход да шматпартыйнасці. Аднак наяўнасць значнай колькасці партый i аб'яднанняў не прывяла да радыкальных змен у грамадска-палітычным жыцці краіны. На 1 студзеня 2000 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала 20 палітычных партый. Іх дзейнасць рэгулюецца Законам «Аб палітычных партыях», прынятым у 1994г. У грамадска-палітычным жыцці рэспублікі важную ролю адыгрываюць таксама прафсаюзы i грамадскія аб'яднанні. Так, у 1991 г. утварыліся Свабодныя прафсаюзы Беларусі. У 1997 г. быў створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі (у 2002 г. рэарганізаваны ў рэспубліканскі). Галоўнай мэтай саюза з'яўляецца аб'яднанне патрыятычна настроеных юнакоў i дзяўчат для абароны правоў i законных інтарэсаў моладзі, для актыўнага ўдзелу ў пабудове грамадства сацыяльнай справядлівасці.
2. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
2. Наспяванне крызісных з'яў у эканоміцы рэспублікі пачалося пазней, чым у іншых савецкіх рэспубліках. Калі ў СССР у цэлым зніжэнне тэмпаў вытворчасці пачалося ўжо ў 1989 г., то на Беларусі яно ўпершыню адбылося ў 1992 г. Крызісныя з'явы ў эканоміцы праявіліся перш за ўсе ў падзенні тэмпаў росту вытворчасці i пагаршэнні яе асноўных эканамічных паказчыкаў. Гэта азначала, што строга цэнтралізаваная дзяржаўная эканоміка вычарпала сябе. Станавілася відавочнай неабходнасць карэнных пераўтварэнняў у эканоміцы. Цяжкасць заключалася ў тым, што шляхі выхаду з эканамічнага крызісу дагэтуль не былі распрацаваны. Таму ix прыйшлося шукаць у спалучэнні адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай «зверху» з самакіраваннем «знізу» на месцах. Першапачаткова ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання i павышэннем самастойнасці i актыўнасці прадпрыемстваў i ix калектываў. У такім напрамку ішло абмеркаванне дванаццатага пяцігадовага плана развіцця БССР на 1986— 1990 гг. на XXX з'ездзе Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У плане прадугледжвалася забяспечыць увесь прырост вытворчасці за кошт выкарыстання ў першую чаргу інтэнсіўных, а не экстэнсіўных шляхоў развіцця эканомікі. Інтэнсіўны шлях развіцця быў звязаны з выкарыстаннем якасных фактараў i дасягненнем росту вытворчасці на аснове ўкаранення дасягненняў навукі i тэхнікi, павелічэння прадукцыйнасці працы. У Беларусi была прынята рэспубліканская праграма «Інтэнсіфікацыя». Першачарговай задачай у 1987 г. была прызнана неабходнасць забяспечыць пераход ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай пераважна на эканамічных метадах. Выйсце са складанага эканамічнага становішча бачылася ў пераводзе галін народнай гарспадаркі, прадпрыемстваў i аб'яднанняў на поўны гаспадарчы разлік i самафінансаванне. Пры гасразліку даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі, пакрываюць яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі. Пры самафінансаванні даходы прадпрыемства перавышаюць выдаткі i, такім чынам, яно само зарабляе грошы i не мае патрэбы ў дзяржаўным фінансаванні. У 1988 г. у Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку i самафінансавання працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, гандаль, большасць будаўнічых арганізацый. Асноўнай праблемай эканамічных пераўтварэнняў з'яўлялася забеспячэнне выпуску прадукцыі высокай якасці i надзейнасці, канкурэнтаздольнай на сусветным рынку, своечасовае яе абнаўленне ў адпаведнасці з запатрабаваннямі спажыўцоў. Аднак ва ўмовах існуючай каманднай эканомікі вынікі дасягаліся ў асноўным за кошт адміністрацыйных метадаў кіравання. Такім чынам, перавод прамысловых прадпрыемстваў на поўны гасразлік i самафінансаванне з'явіўся першым этапам эканамічнай рэформы, але чакаемых вынікаў ён не даў. Галоўным дасягненнем эканамічнага развіцця БССР у другой палове 80-х гг. стаў пачатак пераарыентацыі з вытворчасці сродкаў вытворчасці, г. зн. машын, станкоў, абсталявання (цяжкай прамысловасці), на выпуск тавараў народнага спажывання. Марудна ажыццяўляліся пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы, якія былі накіраваны на змякчэнне каманднага кіраўніцтва калгасамі з боку дзяржавы. Стан сельскай гаспадаркі пагоршыўся, i для забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў. У гэтых умовах больш настойліва стал ўзнімацца пытанні аб неабходнасці пераходу да разнастайных формаў i спосабаў гаспадарання на зямлі. У 1991 г. быў прыняты закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы». Аднак фермерскіх гаспадарак у Беларусі было створана вельмі мала. У 1993 г. быў прыняты закон «Аб праве ўласнасці на зямлю», які прадугледжваў прыватную, калектыўную i дзяржаўную ўласнасць. Эканамічнае становішча Беларусі ў канцы 80-х гг. рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобылъскай атамнай электрастанцыі, што адбылася 26 красавіка 1986 г. Эканамічны ўрон, нанесены Беларусі аварыяй, ацэньваецца у 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты, а вынікі для здароўя людзей наогул непрадказальныя. Радыёактыўнымі нуклідамі забруджана пятая частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывае больш за 2 млн. чалавек. 3 гаспадарчага абароту выведзена 20% зямель. Урадам рэспублікі была распрацавана i ў 1989 г. прынята доўгатэрміновая Дзяржаўная праграма ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 3 забруджаных тэрыторьый на новае месцажыхарства за 1986—1992 гг. пераехала больш за 130 тыс. чалавек. Для перасяленцаў было пабудавана шмат жылля. Пошукі шляхоў пераходу Беларусі да рыначных адносін пачаліся ў сувязі з неэфектыўнасцю ўcix прынятых у другой палове 80-х гг. мер па інтэнсіфікацыі, гасразліку, самафінансаванні ва ўмовах, калі ў эканоміцы працягвалі пераважаць камандныя метады кіраўніцтва. Пачалася распрацоўка мер, неабходных для правядзення рыначнай эканамічнай рэформы. Так, былі заканадаўча дазволены арэнда i індывідуальная працоўная дзейнасць. Урад нашай краіны, распрацаваў праграму паступовага неабмежаванага рамкамі часу пераходу да рынку, пры якім дзяржава выступае ў ролі рэгулятара рынку. Аднак меры, якія намячаліся праграмай, pэaлiзaвaць не ўдалося. Крызісны стан эканомікі паглыбіўся, а разам з гэтым ускладніліся ўмовы пераходу да рынку. Найбольш востра паўстала пытанне аб спыненні абвальнага спаду вытворчасці i інфляцыі, якая вяла да абясцэньвання грошай i зніжэння ix пакупной здольнасці. У пачатку 90-х гг. элементамі рынку ў рэспубліцы cтaлi ўвядзенне рыначных цэн на пераважную большасць тавараў i паслуг, наладжванне гаспадарчых сувязей, станаўленне прадпрымальніцкіх, банкаўскіх i камерцыйных структур, правядзенне прыватызаіцыі — раздзяржаўлення, перадачы аб'ектаў з дзяржаунай уласнасці ў прыватную. У другой палове 90-х гг. у якасці нацыянальнай мадэлі развіцця Рэспублікі Беларусь была вызначана сацыялъна арыентаваная рыночная эканоміка. Яна заклікана спалучыць перавагі рыначнай канкурэнцыі i эфектыўнай сістэмы абароны інтарэсаў насельніцтва, ідэі рыначнага самарэгулявання i дзяржаўнага кіравання. На першым этапе рэалізацыі гэтай мадэлі пераважае дзяржаўнае рэгуляванне. Такім чынам крызісныя з'явы ў эканоміцы выклікалі неабходнасць правядзення радыкальнай эканамічнай рэформы, сутнасць якой заключаецца ў пераходзе да рыначных адносін. Аднак пошукі шляхоў пераходу да рынку працягваюцца i сёння. Прыярытэтным напрамкам дзейнасці стаў з сярэдзіны 90-х гг. пошук шляхоў пераадолення негатыўных вынікаў распаду адзінай эканамічнай прасторы былога СССР i аднаўленне эканамічных сувязей паміж былымі савецкімі рэспублікамі на новай рыначнай аснове. 3 распадам СССР беларускія прадпрыемствы страцілі крыніцу неабходнай для ix сыравіны i рынкі збыту сваёй прадукцыі. Таму сабекошт прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў значна павялічыўся, што прывяло да скарачэння прамысловай i сельскагаспадарчай вытворчасці. Рэальным дасягненнем на шляху пераадолення наспелых праблем стаў Дагавор аб стварэнні эканамічнага саюза краін, якія ўваходзяць у Садружнацъ Незалежных Дзяржаў (СНД). У 1995 г. быў падпісаны дагавор з Расіяй «Аб мытным саюзе», які адмяніў пошліны пры імпарце i экспарце тавараў. З шэрагам краін СНД наша краіна заключыла двухбаковыя гандлёва-эканамічныя пагадненні.