ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 24.08.2025
Просмотров: 1516
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
2. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
3. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
Тэма 2: Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
1. Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў.
2.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
3.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
Тэма 3.Беларускія землі ў іх – першай палове хііі ст.
1.Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
4. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура.
2. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
3. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
4. Сацыяльна-эканамічнае і прававое развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
5. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
6. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
Тэма 5. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
1. Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
3. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
4. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
5. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
6. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
9. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
10. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
Тэма: 7. Пачатак навейшага часу ў Айчыннай гісторыі (1917 -1920).
1. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
3. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
Тэма: 8. Беларусь у міжваенны перыяд (1921-1939 гг).
1. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.
2. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945-1985 гг.
2.Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
3. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
4. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
Тэма: 10. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі ( 1985 – 2005 гг.)
1. Абвяшчэнне суверэнітэту і эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
2. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
2. У красавіку 1917 г. лідэр партыі бальшавікоў У.І.Ленін распрацаваў курс на перарастанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную. Для вырашэння пытання аб міры было прапанавана прыпыніць ваенныя дзеянні і пачаць перамовы аб заключэнні міру без анексій і кантрыбуцый. Прадугледжвалася перадаць зямлю Саветам сялянскіх дэпутатаў. Аднак для вырашэння пытанняў аб міры і зямлі бальшавікам трэба было ўзяць уладу ў свае рукі. Часовы ўрад паступова страчваў кантроль над развіццём падзей. У жніўні 1917 г. галоўнакамандуючы войскамі Часовага ўрада генерал Л. Карнілаў падняў мяцеж з мэтай вывядзення краіны з крызісу шляхам устанаўлення ваеннай дыктатуры. Менавіта на тэрыторыі Беларусі дзякуючы кіруючай ролі бальшавіцкіх арганізацый мяцеж быў разгромлены. У час барацьбы з карнілаўскім мяцяжом адбылася бальшавізацыя Саветаў, г.зн. большасць месцаў у іх перайшло ад меншавікоў і эсэраў да бальшавікоў. Імі быў распрацаваны курс на захоп улады праз узброенае паўстанне. Пазіцыя бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі знайшла асабліва моцную падтрымку сярод салдат Заходняга фронту. 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбыўся захоп улады бальшавікамі. У выніку быў звергнуты Часовы ўрад і ўлада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Мінскі гарадскі савет спыніў дзейнасць мясцовых органаў улады і абвясціў сябе ўладай у Мінску. Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыццяўляў створаны бальшавікамі ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і фронту, які апіраўся на салдат. Супраць новай улады выступілі меншавікі, эсэры і бундаўцы. У Мінску яны стварылі “Камітэт выратавання рэвалюцыі”, які паспрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Бальшавікі, выкарыстоўваючы падтрымку войскаў Заходняга фронту, пераадолелі супраціўленне сваіх палітычных сапернікаў i ўсталявалі кантроль над той часткай тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена нямецкімі войскамі. Пасля Петраграда i Масквы трэцім цэнтрам, дзе вырашаўся поспех пераходу ўлады да Саветаў, стаў Магілёў. Тут знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага на чале з генералам М. Духоніным, якая пасля звяржэння Часовага ўрада ўзначаліла барацьбу з бальшавікамі. Стаўка была ліквідавана вайсковымі часткамі, настроенымі па-бальшавіцку. Хутка i бяскроўна адбыўся пераход улады у арміях Заходняга фронту. Многія салдаты ўскладалі надзеі на тое, што бальшавікі створаць аднародны сацыялістычны ўрад з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый (бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў) i забяспечаць скліканне Устаноўчага сходу. Аднак Ус-таноўчы сход, скліканы ў студзені 1918 г. у Петраградзе, быў разагнаны бальшавікамі, бо ён не прызнаў улады Саветаў.
Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне новай сістэмы органаў улады. У лістападзе 1917 г. былі створаны Абласны выканаўчы Камітэт Заходняй вобласці i фронту (Аблвыкамзах) як першы вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на тэрыторыі Беларусі (адным з яго кіраўнікоў быў Аляксандр Мяснікоў), які дзейнічаў да 2 студзеня 1919г. Для вырашэння найбольш важных пытанняў быў створаны на чале з К. Ландарам Савет народных камісараў (СНК) як выканаўчы орган Аблвыкамзаха. У лютым 1918 г. завяршылася ўстанаўленне улады Саветаў у Беларусі. Важнай палітычнай сілай, якая прэтэндавала на ўладу краі, заставалася беларускія нацыянальныя арганізацыі. Яны згуртаваліся вакол Вялікай беларускай рады (ВБР) пад старшынствам Я. Лёсіка. Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, яна разглядала Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцовы орган улады рабочых i сялян Беларусі, i выступіла за стварэнне дэмакратычнай краёвай улады. У лютым 1918 г. Германія аднавіла баявыя дзеянні на Ўсходнім фронце, якія былі распачаты ў час Першай сусветнай вайны ў 1915—1916 гг. Савецкі ўрад быў вымушаны ва ўмовах адсутнасці рэгулярнай арміі пайсці на падпісанне 3 сакавіка 1918г. Брэсцкага мірнага дагавора з Германіяй. Згодна з умовамі дагавора, часова пад германскай акупацыяй апынулася большая частка тэрыторыі Беларусі. На працягу ўсяго перыяду акупацыі войскамі Германіі, а потым i Польшчы у 1919— 1920 гг. захоўвалася савецкая ўлада ў Рудабельскай i суседніх воласцях Бабруйскага павета — так званая «Рудабельская рэспубліка» пад кіраўніцтвам бальшавікоў. Лістападаўская 1918 г. буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Германіі прывялада выхаду Германіі з Першай сусветнай вайны, у якой яна пацярпела паражэнне. Савецкі ўрад у лістападзе 1918 г. скасаваў Брэсцкі дагавор. Чырвоная Армія распачала наступленне i да лютага 1919 г. савецкая ўлада зноў усталявалася амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
3. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
3. У час лістападаўскіх выбараў ва Ўсерасійскі ўстаноўчы сход беларускія партыі i арганізацыі атрымалі мізэрны працэнт галасоў (0,3). Бальшавікі набралі больш за палову. Гэта прымусіла значную частку беларускіх нацыянальных сіл пайсці на прызнанне савецкай улады. Але прызнаўшы ленінскі ўрад у Петраградзе, Вялікая Беларуская рада адмовілася прызнаваць легітымнасць Аблвыкамзаха на чале з А. Мясніковым. Бальшавіцкі орган абвінавачваўся мясцовымі патрыётамі ў тым, што прадстаўляў расійскае войска, а не беларускі народ. Каля сярэдзіны лістапада 1917г. Вялікая Беларуская рада i Цэнтральная Беларуская вайсковая рада выдалі адозву «Ко всему народу Белорусскому», дзе заклікалі суайчыннікаў узяць у свае рукі кіраванне краем, а дзеля гэтага абвяшчалася скліканне ў снежні ў Мінску з'езда прадстаўнікоў усяго беларускага народа. Амаль адначасова з такой жа ініцыятывай выступіў у Петраградзе i Беларускі абласны камітэт пры Ўсерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў на чале з Я. Канчарам. Але нечакана для ix Народны камісарыят па справах нацыянальнасцей, які ўзначальваў I. Сталін, дазволіў Беларускаму абласному камітэту ў Петраградзе правядзенне Усе-беларускага з'езда у Мінску. Усебеларускі з'езд пачаўся 15 снежня. На ім сабраліся 1872 прадстаунікі беларускага народа. На з'езд прыехалі пасланнікі ад усёй этнаграфічнай Беларусі, ад ycix франтоў i тылу. Па сацыяльнаму складу з'езд з'яўляўся пераважна сялянскім. Прыхільнікі ВБР дабіваліся абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), а дэлегаты ад БАК прапанавалі аўтаномію ў складзе РСФСР. У ноч з 17 на 18 снежня дэлегаты прыстушлі да разгляду пытання аб абвяшчэнні беларускай рэспублікі і вылучылі са свайго асяроддзя орган краёвай улады — Усебеларускі савет сялянскіх, салдацкіх i рабочых дэпутатау (Раду). Стварыўшы свой орган краёвай улады, удзельнікі з’езда фактычна выказаліся супраць улады Аблвыкамзаха. Таму бальшавіцкі Савет народных камісараў Заходняй вобласці на чале з К. Ландарам прыняў рашэнне разагнаць з’езд. Удзельнікі Усебеларускага з’езда не прыпынілі распачатай працы і ўтварылі Выканаўчы камітэт з’езда. Галоўным вынікам разагнанага з'езда было тое, што яго дэлегаты паспелі дэклараваць ідэю беларускай народнай рэспублікі. Выканком ва ўмовах нямецкага наступлення, калі кіраўнікі Аблвыкамзаха пакінулі Мінск і пераехалі ў Смаленск, у першай Устаўной грамаце ад 21 лютага 1918 г. абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі і абавязаўся склікаць Усебеларускі ўстаноўчы з’езд. 9 сакавіка Выканком у другой Устаўной грамаце абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). Выканком быў ператвораны ў Раду БНР, якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР. Дзеячы БНР (І. і А. Луцкевічы, В.Ластоўскі, А.Смоліч і інш.) апынуліся ў цяжкім становішчы, бо абвяшчэнне БНР адбылося ўжо ва ўмовах нямецкай акупацыі. Па ўмовах Брэсцкага міру, падпісанага 3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, частка Беларусі была занята германскімі войскамі. Нямецкае кіраўніцтва, нягледзячы на прывітальную тэлеграму частцы дзеячаў БНР, не прызнала гэтай рэспублікі. Непрызнаная Берлінам Рада БНР знайшла ўрэшце паразуменне з нямецкім генералам Эрыхам фон Фалькенгайнам. У кампетэнцыі БНР знаходзіліся гандаль, прамысловасць, асвета, сацыяльнае забеспячэнне, справы бежанцаў i інш. У Мінску ўжо ў ліпені дзейнічалі каля 20 пачатковых школ, адкрыўся Беларускі педагагічны інстытут. У Слуцку i Браславе адкрыліся гімназіі, а у Свіслачы — настауніцкая семінарыя. У 1918 г. у БНР на беларускай мове выходзілі шэсць газет i тры часопісы, працавалі 11 выдавецтваў, якія выпусцілі 35 беларускіх кніг. 19 мая на базе Таварыства драмы i камедыі ўзнік Беларускі дзяржаўны тэатр БНР. Існаванне беларускай дзяржавы нават ва умовах акупацыі садзейнічала самасцвярджэнню нацыі. БНР выдавала сваім грамадзянам беларускія пашпарты, зацвердзіла ў якасці дзяржаунай нацыянальную сімволіку. 12 красавіка Народны сакратарыят БНР прыняў пастанову аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаунай i абавязковай для грамадзян рэспублікі.