ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 24.08.2025
Просмотров: 1519
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
2. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
3. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
Тэма 2: Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
1. Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў.
2.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
3.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
Тэма 3.Беларускія землі ў іх – першай палове хііі ст.
1.Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
4. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура.
2. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
3. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
4. Сацыяльна-эканамічнае і прававое развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
5. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
6. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
Тэма 5. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
1. Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
3. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
4. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
5. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
6. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
9. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
10. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
Тэма: 7. Пачатак навейшага часу ў Айчыннай гісторыі (1917 -1920).
1. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
3. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
Тэма: 8. Беларусь у міжваенны перыяд (1921-1939 гг).
1. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.
2. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945-1985 гг.
2.Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
3. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
4. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
Тэма: 10. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі ( 1985 – 2005 гг.)
1. Абвяшчэнне суверэнітэту і эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
2. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
Тэма 6 : Беларусь у складзе Расійскай Імперыі канец хvііі - пачатак хіх ст. Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства другая палова хіх ст. – люты 1917 г.
Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стст.
Беларусь у вайне 1812 г.
Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
Паўстанне 1863 г. і яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
Культура Беларусі ХІХ ст.
Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку ХХ ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
1.У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай да Расіі адышла амаль уся беларуская этнічная тэрыторыя з насельніцтвам каля 3 млн чалавек. Царскі ўрад адразу ажжыццявіў шэраг мер па ўмацаванні свайго ўплыву на далучаных землях. У 1801 г. была праведзена адміністрацыйная рэформа, у выніку якой у Беларусі стваралася два генерал-губернатарства: Беларускае ( у яго склад увайшлі Магілёўская, Віцебская і Смаленская губерніі) і Літоўскае ( падзялілася на Гродзенскую, Віленскую і Мінскую губерніі). У губернскіх гарадах ствараліся органы расійскага адміністрацыйнага кіравання: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д. Уступкай царызму мясцовым феадалам з’яўлялася захоўванне на далучаных землях Статута ВКЛ 1588 г. Па загаду Кацярыны ІІ усё насельніцтва Беларусі, за выключэннем сялянства, прыводзілася да прысягі. Тыя, хто не жадаў прысягаць, павінны былі ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу. Ім даравалася права на працягу гэтага часу прадаць сваю нерухомую маёмасць. Землі і маёмасць тых, хто не прысягнуў на вернасць Расійскай імперыі секвестраваліся, г.зн. перадаваліся казне. У выніку канфіскацый і секвестраў, праведзеных у 70 – 90-я гг. ХVІІІ ст., значная колькасць зямель была падаравана асобам, прыбліжаным да царскага прастола. Граф Завадоўскі атрымаў Магілёўскую эканомію (25800 сялян), Пацёмкін – Крычаўскае староства (14 250 сялян), Зорыч – мястэчка Шклоў з ваколіцамі (11 800 сялян), Румянцаў-Задунайскі – Гомельскае староства (больш 11 100 сялян) і г.д. Разам з тым царскі ўрад пачаў праводзіць так званы разбор шляхты – выключэнне з дваранскага саслоўя пры адсутнасці дакументаў, якія пацвярджалі дваранскае званне. Магнаты і шляхта страцілі свае ранейшыя правы выбіраць караля, трымаць свае войскі і крэпасці, права ствараць узброеныя саюзы (канфедэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў. Былі ліквідаваны і мясцовыя шляхецкія сеймікі. Усё гэта прыводзіла да таго, што асабліва дробная шляхта звычайна варожа ставілася да расійскай адміністрацыі. Такім чынам, разбор шляхты быў надзейным і ў той жа час завуаліраваным сродкам памяншэння колькасці шляхты, якая ў канцы ХVІІІ ст. складала да 12 % усяго насельніцтва Беларусі – з аднаго боку, а з другога – гэта быў намер нейтралізаваць шляхецкую варожасць. У выпадку, калі шляхціц не пацвярджаў свае шляхецкія правы, яму прапаноўвалася запісацца на выбар у адзін з падатковых станаў – сялян або мяшчан. У Беларусі была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Замест ранейшага падымнага падатку (з кожнага двара) уводіўся падушны – з кожнай душы мужчынскага полу. Ад пэўнай колькасці гэтых душ ( спачатку ад 200, потым ад 125) вылучаўся адзін чалавек на 25-гадовую службу ў расійскай арміі. Такая павіннасць называлася рэкруцкай. У гарадах адмянялася юрысдыкцыя свецкіх ці духоўных феадалаў. Прыватныя гарады і мясцэчкі былі выкуплены ўрадам. З мэтай ажыўлення гандлёва-прамысловай дзейнасці купецтва і павелічэння паступленняў падаткаў у казну за кошт падаткаабкладанняў гарадскіх жыхароў у беларусі паводле ўказа ад 23 чэрвеня 1794 г. устанаўлівалася асобная мяжа яўрэйскай аседласці. Яўрэям загадвалася сяліцца ў гарадах гэтых губерняў, займацца рамяством і гандлем. Земляробствам займацца ім не дазвалялася. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам. У 1820 г. у Расійскай імперыі была забаронена дзейнасць езуітаў. Таксама абмежавана колькасць касцёлаў у адпаведнасці з колькасцю прыходаў так, каб на 100 хат або на 400 асоб прыпадаў адзін каталіцкі прыход. Уніятаў у масавым парадку прымусова пачалі пераводзіць у праваслаўе. У той жа час было катэгарычна забаронена схіляць у каталіцкую веру праваслаўнае насельніцтва.
2. Беларусь у вайне 1812 г.
2. Напалеон рыхтаваўся да вайны з Расіяй, якая і пасля паражэння пад Аўстэрліцам у 1807 г. заставалася для яго галоўнай перашкодай на шляху да сусветнага панавання. З польскіх зямель, якія адышлі раней да Прусіі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, было створана Княства Варшаўскае на чале з саксонскім курфюрстам. Адабраная ў Прусіі Беластоцкая акруга была далучана да Расіі. Напалеон праяўляў клопат аб Польшчы таму, што яна магла стаць яму плацдармам для нападу на Расію. У лютым 1811 г. А.Чартарыйскі па прапанове цара ездзіў у Варшаву, каб дамовіцца з польскімі дзеячамі аб іх пераходзе на бок Расіі. Аднак гэта місія поспеху не мела. У канцы – пачатку 1812 г.група ўраджэнцаў Беларусі (М,Агінскі, К.Любецкі і інш.) падрыхтавала праект адраджэння Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі. Прадугледжвалася асабістае вызваленне з-пад прыгону сялян, стварэнне сваёй арміі. Праект не быў прыняты, а прыхільнікі ідэі аднаўлення ВКЛ на тэрыторыі Польшчы сфарміравалі корпус пад камандаваннем пляменніка апошняга караля РП князя Ю.Панятоўскага, які ва ўмовах вайны падтрымаў французскі бок. Увогуле Польшча папоўніла армію Напалеона на 60 - 70 тыс. чалавек. Непазбежнасць вайны паміж Францыяй і Расіяй была відавочнай для абодвух бакоў. У чэрвені 1812 г. 600-тысячная французская армія ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Рускія арміі (1-я – генерала М.Барклая дэ Толі, штаб знаходзіўся ў Вільні, 2-я – генерала П.Баграціёна, штаб – у Ваўкавыску), адступіўшы, аб’ядналіся пад Смаленскам. Разбіць іх на тэрыторыі Беларусі не ўдалося. Тут летам 1812 г. праходзілі жорсткія абарончыя баі. У абарончых баях пад Полацкам (мястэчка Клясціцы) вызначыўся адзін з лепшых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Я.Кульнеў, атрад якога атрымаў перамогу над французскімі войскамі. Смяротна паранены ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі ўзнагародамі, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страце. Пад Магілёвам (вёска Салтанаўка) значныя сілы французскай арміі скаваў корпус генерала М.Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учынак самога генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку. У баях пад мястэчкам Мір вызначылася Надзея Дурава, якая з 1806 г. служыла ў Гродзенскім уланскім палку. У час вайны была ардынарцам (памочнікам) камандуючага рускай арміяй М.Кутузава. У гісторыю яна ўвайшла пад імем “кавалерист-девица”, таму што выдала сябе за мужчыну, каб прыняць удзел у вайне супраць французскіх захопнікаў. Чатырохмесячную асаду вытрымала ў час абарончых баёў Бабруйская крэпасць, за сценамі якой П.Баграціён забяспечыў сваім салдатам неабходны адпачынак. Першы этап будаўніцтва крэпасці завяршыўся якраз напярэдадні вайны 1812 г. З 16 ліпеня да 1 жніўня 1812 г. Напалеон знаходзіўся ў Віцебску. Наступленне яго арміі было прыпынена. У гэтых умовах ён прыняў па сутнасці лёсавае рашэнне ісці далей. А наперадзе былі Барадзінская бітва (26 жніўня 1812 г.), захоп Масквы і адступленне з яе. Адносіны насельніцтва Бнларусі да абодвух бакоў не былі адназначныя. Для большасці сялянства і мяшчанства і расійская і французская ўлады з’яўляліся прышлымі, прыгнятальніцкімі, чужымі, і адна і другая прымушалі працаваць на пана і плаціць велізарныя падаткі, а ў час вайны забіралі апошняе. Шляхта Беларусі віталі прыход французаў, паступалі на службу ў напалеонаўскую армію і ў дзяржаўны апарат, падтрымлівалі акупацыйны рэжым з надзеяй на аднаўленне ВКЛ ў складзе Рэчы Паспалітай. 1 ліпеня Напалеон выдаў загад аб арганізацыі ўлады ў Літве і Беларусі, у адпаведнасці з якім у Вільні была ўтворана Часовая ўрадавая камісія на чале з памешчыкам С.Солтанам. Але Напалеон не далучыў Літву і Беларусь да Польшчы, а стварыў для яе асобныя органы кіравання. З 27 жніўня ваенны французскі генерал-губернатар граф П. Гагендорп стаў старшынёй камісіі Часовага ўрада. Расійскае адміністрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад. Тэрыторыя ВКЛ дзялілася на дэпартаменты (Віленскі, Гродзенскі, Мінскі, Беластоцкі). Галоўнымі напрамкамі ў дзейнасці камісіі Часовага ўрада былі забеспячэнне ўсім неабходным французскай арміі і фарміраванне вайсковых адзінак у дапамогу напалеонаўскай арміі. У пачатку вайны сялянства Беларусі звязвала з прыходам французаў надзею на вызваленне з-пад прыгону, бо ў суседняй Польшчы асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў была ліквідавана. Аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне беларускіх сялян. А бясконцыя рэквізіцыі (прымусовае адабранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі) і марадзёрства выклікалі масавае супраціўленне сялянства, а таксама гарадскіх жыхароў. У такіх умовах у Беларусі разгарнуўся партызанскі рух. У пачатку кастрычніка 1812 г. Напалеон аддаў загад аб адступленні з Масквы. Расійская армія прымусіла французаў адступаць на захад па старай, спустошанай Смаленскай дарозе. Баявыя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. Рашаючая бітва адбылася пад Барысавам (каля вёскі Студзёнкі) у лістападзе 1812 г. Тут пры пераправе цераз Бярэзіну на другі бераг трапіла толькі 1/10 частка арміі Напалеона. У Смаргоні, пераапрануўшыся ў мундзір літоўскага улана Напалеон тайна пакінуў армію і ад’ехаў у Парыж. 8 снежня 1812 г. расійскія войскі занялі Гродна. Да Нёмана дайшлі менш за 30 тыс. французаў. Для арміі Напалеона гэта азначала катастрофу. У Беларусі вайна пакінула спаленыя, разбураныя, разрабаваныя гарады і вёскі. Голад, хваробы прывялі да масавай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў два-тры разы. У цэлым Беларусь страціла кожнага чацвёртага свайго жыхара. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. У 1813 г. сяляне ледзь набіралі збожжа, каб засеяць хоць бы палову даваенных ворных зямель. Асаблівую актыўнасць у барацьбе з французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы пад Полацкам. Частка іх была ўзнагароджана крыжамі і медалямі. Пасля вайны ўзнагароджаныя сяляне адмовіліся выконваць паншчыну, палічыўшы сябе вольнымі, за што атрымалі пакаранне бізунамі. Аляксандр І яшчэ ў снежні 1812 г. аб’явіў амністыю ўсім жыхарам заходніх губерняў, што ўдзельнічалі ў вайне на баку Напалеона, а ў 1814 г. выдаў маніфест аб вяртанні магнатам і шляхце, якія прынеслі прысягу на вернасць расійскаму імператару, канфіскаваных зямель. Аднак для сялян нічога зроблена не было.
3. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
3.У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. у Беларусі, як і на астатняй тэрыторыі Расійскай імперыі, праходзіў працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкіх адносін і фарміравання новага капіталістычнага ўкладу. Новыя формы гаспадарчага жыцця праяўляліся ў росце таварнасці сельскай гаспадаркі, павелічэнні колькасці вольнанаёмных рабочых, развіцці ўнутранага і знешняга рынку і г.д. Сельская гаспадарка з’яўлялася асноўнай сферай народна-гаспадарчай дзейнасці ў дарэформеннай Беларусі. Большая частка зямельных угоддзяў належала паменшчыкам, якія валодалі каля 40 % усёй зямлі. Зямлю працягвалі апрацоўваць традыцыйнымі прыладамі працы (саха, барана), але у буйных гаспадарках выкарыстоўвалі жалезныя плугі, жнейкі, малацілкі, веялкі. Асобныя памешчыкі рабілі спробы перабудовы сваіх гаспадарак па заходнееўрапейскаму тыпу. Яны выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых, сеялі сартавым насеннем, вырошчвалі пародзістую жывёлу, будавалі прадпрыемствы па пераапрацоўцы сельскагаспадарчых прадуктаў. У першай палове ХІХ ст. больш выразна пачынае вызначацца спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці па губерніях Беларусі. У Мінскай, на поўдні Віцебскай, поўначы Магілёўскай губерняў пашыраліся пасевы бульбы, цукравых буракоў, лёну, канапель і іншых тэхнічных культур. У канцы 50-х гг. ХІХ ст. у Беларусі пад бульбу адводзілася амаль 1/5 частка пасяўных плошчаў, прызначаных пад гэтую культуру па ўсёй Расіі. У Мінскай і Гродзенскай губерні пачыналі распаўсюджвацца мяса-малочная жывёлагадоўля і авечкагадоўля. Такім чынам, абазначылася гаспадарчая спецыялізацыя, звязаная з пераапрцоўкай сельскагаспадарчай сыравіны. Пераапрацоўчыя прадпрыемствы (вінакурныя, цукраварныя, маслабойныя, льнопрадзільныя і інш.) размяшчаліся ў сельскай мясцовасці, што прыбліжала іх да крыніц сельскагаспадарчай сыравіны. Аднак такіх прадпрымальніцкіх памешчыцкіх гаспадарак было няшмат. Большая колькасць памешчыкаў імкнулася павялічыць даходы сваіх маёнткаў шляхам узмацнення эксплуатацыі сялян. Па-ранейшаму асноўнымі формамі сялянскіх павіннасцей заставаліся паншчына і аброк. Землі, якія належалі дзяржаве, здаваліся ў арэнду памешчыкам, якія за час арэнды імкнуліся атрымаць як мага больш прыбыткаў і бясконца павялічвалі павіннасці сялян. Адной з праяў крызісу прыгонніцкай сістэмы з’явіўся шырокі сялянскі рух. Так, у першай чвэрці ХІХ ст. адбылося 46 хвалаванняў, а ў другой трэці – 90. Ва ўмовах разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы царскі ўрад пайшоў на эканамічныя рэформы з мэтай прыстасавання існуючай сістэмы гаспадарчых адносін да патрэб рынку, а таксама павышэння дзяржаўных даходаў. Для гэтага прадугледжвалася спыніць працэс збяднення сялянства, павялічыць колькасць сялянскіх двароў, здольных выкрнваць павіннасці і плаціць падаткі на карысць дзяржавы, ліквідаваць самавольствы памешчыкаў, якія арандавалі дзяржаўныя маёнткі. Ініцыятарам рэформы стаў прыхільнік абмежавання прыгоннага права, кіраўнік Міністэрства дзяржаўнай маёмасцей граф П. Кісялёў. Рэформа была праведзена толькі сярод дзяржаўных сялян, якія складалі пятую частку ад усяго беларускага сялянства. Яна прадугледжвала: