ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 24.08.2025
Просмотров: 1538
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
2. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
3. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
Тэма 2: Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
1. Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў.
2.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
3.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
Тэма 3.Беларускія землі ў іх – першай палове хііі ст.
1.Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
4. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура.
2. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
3. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
4. Сацыяльна-эканамічнае і прававое развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
5. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
6. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
Тэма 5. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
1. Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
3. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
4. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
5. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
6. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
9. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
10. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
Тэма: 7. Пачатак навейшага часу ў Айчыннай гісторыі (1917 -1920).
1. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
3. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
Тэма: 8. Беларусь у міжваенны перыяд (1921-1939 гг).
1. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.
2. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945-1985 гг.
2.Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
3. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
4. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
Тэма: 10. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі ( 1985 – 2005 гг.)
1. Абвяшчэнне суверэнітэту і эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
2. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
- правядзенне падрабязнага апісання (люстрацыі) усіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча;
- спыненне здачы дзяржаўных зямель у арэнду;
- ліквідацыю фальваркаў і паступовы перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш.
Рэформа П. Кісялёва прывяла да пэўнага павелічэння надзелаў дзяржаўных сялян і змяншэння іх павіннасцей. У 1840 г. па прапанове графа Кісялёва была падрыхтавана інвентарная рэформа, якая прадугледжвала ўнармаванне памеру павіннасцей памешчыцкіх сялян шляхам складання інвентароў – спісаў сялянскіх павіннасцей. Складалі іх самі памешчыкі, якія аказвалі масавае супраціўленне спробам умяшання ўрада ў іх узаемаадносіны з уласнымі прыгоннымі сялянамі. Фактычна інвентарная рэформа ў памешчычкай вёсцы правалілася. Пасля вайны 1812 г. назіраўся хуткі рост гарадоў і іх насельніцтва – урбанізацыя. Тлумачыўся ён не столькі эканамічнымі фактарамі, колькі існаваннем “мяжы яўрэйскай аседласці” і перасяленнем у гарады яўрэяў з вёсак і памешчыцкіх маёнткаў. У развіцці прамысловасці побач з феадальным сацыяльна-эканамічным украдам узнікае капіталістычны ( іх суадносіны ў сярэдзіне ХІХ ст. складалі прыкладна 63 % да 37%). У 20-я гады ХІХ ст. пачынаецца пераход ад мануфактурнай да фабрычнай вытворчасці. З’явіліся першыя паравыя машыны на суконных прадпрыемствах у мястэчках Косава і Хомск Гродзенскай губерніі. У другой чвэрці з’явіліся паравыя рухавікі ў мукамольнай, цукровай, лесапільнай, жалезаапрацоўчай і іншых галінах прамысловасці. У канцы 50-х гг. ХІХ ст. у Беларусі пачаўся прамысловы пераварот – паступовы пераход ад мануфактуры да фабрыкі, ад ручной да машыннай працы. У адрозненне ад расійсках губерняў і Заходняй Еўропы ён пачаўся не з баваўнянай, а з жалезаапрацоўчай прамысловасці, у якой налічвалася 85 % буйных прадпрыемстваў і выраблялася 90 % усёй прадукцыі. Важная роля ў фарміраванні ўнутранага рынку, развіцці гандлёва-грашовых адносін належала транспарту. Была пабудавана Маскоўска-Варшаўская шаша, якая прайшла праз Мінскую, Гродзенскую і Магілёўскую губерніі. Акрамя таго, па тэрыторыі Беларусі прайшлі Пецярбургска-Кіеўская і Маскоўска-Рыжскія дарогі. У пачатку ХІХ ст. пачала дзейнічаць Бэрэзінская водная сістэма. Па Бярэзіне, Нёману, Заходняй Дзвіне, Дняпру сталі больш інтэнсіўна ажыццяўляцца пасажырскія і грузавыя перавозкі. Транспарт спрыяў развіццю ўнутранага і знешняга гандлю. Ва ўнутраным гандлі ў дарэформенны перыяд асноўную ролю адыгрывалі кірмашы. З расійскіх губерняў на кірмашы прывозілі паркаль, шоўк, галантарэйныя вырабы і інш., з Украіны – цукар, соль, жывёлу. Лавачны гандаль толькі зараджаўся, а найбольшае развіццё атрымаў знешні гандль. З Беларусі на знешнія рынкі вывозіліся шкляны посуд, мыла, папера, мануфактурна-фабрычныя вырабы. Увозіліся у Беларусь пража, тканіны, прадукты харчавання, фабрычнае абсталяванне і інш. Такім чынам, у канцы ХVІІІ ст. – першай палове ХІХ ст. у Беларусі, як і ва ўсёй краіне, ішлі працэсы разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу і фарміравання новых капіталістычных адносін. З аднаго боку, раслі беларускія гарады, у якіх павялічвалася колькасць прамысловых прадпрыемстваў, буйных мануфактур, пашыраўся ўнутраны і знешні гандаль. З другога боку, марудна складваліся новыя адносіны ў сельскай гаспадарцы. Пераважная колькасць памешчыкаў прытрымлівалася старых форм і метадаў вядзення гаспадаркі.
4. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
4. Пад уплывам вайны 1812 г.. пад уздзеяннем грамадска-палітычных рухаў Заходняй Еўропы, а таксама расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх назыянальна-вызваленчых ідэй у Беларусі зараджаецца рэвалюцыйна-дэмакратычны рух. У гэты перыяд нацыянальная ідэя знаходзіла свае праявы ў літаратурнай, навуковай, культурна-асветніцкай дзейнасці, у асяроддзі дробнапамеснай, пераважна апалячанай, беларускай шляхты. Важную ролю ў развіцці вызваленчай і нацыянальнай ідэі адыгралі студэнты і настаўнікі адукацыйных устаноў у Беларусі. Як правіла ў гэты перыяд аб’яднанні нацыянальна-дэмакратычных колаў ствараліся ў форме розных тайных арганізацый, якія ўзнікалі пры навучальных установах. Іх цэнтрам быў Віленскі універсітэт. У 1817 г. пры Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў А.Міцкевіча, Ю. Яжоўскага, Т. Зана, Я. Чачота і інш. было створана “Таварыства філаматаў” (аматараў навук). Спачатку гуткоўцы ставілі перад сабою культурна-асветніцкуія мэты і імкнуліся шляхам адукацыі дабіцца паляпшэння стану Бацькаўшчыны. Пазней яны прыступілі да распрацоўкі праграмы нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Левая частка філаматаў высткпала за знішчэнне прыгоннага ўціску сялян. З дзейнасцю таварыства звязаны пачатак навуковага даследвання фальклору, мовы, вераванняў і звычак беларусаў, гісторыі ВКЛ. Практычна да “таварыства філаматаў” вельмі блізкімі былі “Таварыства прамяністых” і “Саюз літаратараў”, якія таксама існавалі ў Віленскім універсітэце і цікавіліся Беларуссю і мовай мясцовага народа. Але ўлетку 1820 г. гэтыя гурткі былі закрыты. У пачатку 20-х гг. ХІХ ст. у духоўнай семінарыі ў Полацку пад кіраўніцтвам Т. Зана было заснавана “Таварыства філарэтаў” (аматараў дабрачыннасці). У яго дзейнасці пераважалі палітычныя, нацыянальна-вызваленчыя мэты. Так, удзельнікі таварыства ставілі палітычную мэту – адраджэнне Рэчы Паспалітай, у склад якой павінна была ўвайсці і Беларусь. У 1819-1823 гг. тайныя таварыствы існавалі сярод вучняў сярэдніх навучальных устаноў у Свіслачы, Полацку, Віцебску, Мінску. Сярод пэўнай часткі беларускай інтэлігенцыі знайшлі падтрымку і ідэі дзекабрыстаў аб ліквідацыі самадзяржаўя і прыгоннага права. У сваю чаргу дзекабрысты сачылі за развіццём польскага нацыянальна-вызваленчага руху, імкнуліся наладзіць з ім сувязь для сумеснай барацьбы супраць царызму. Мноства дзекабрыстаў былі пераведзены ў Беларусь на вайсковую службу ў 1820 г. – А.Бястужаў-Марлінскі, А. Адоеўскі, М. Лунін, К. Рылееў і інш. Кіраўнік “Паўночнага таварыства” М. Мураўёў у 1821 г. у Мінску напісаў першы варыянт канстытуцыі, па якой у Расіі павінна ўстанавіцца канстытуцыйная манархія. Па ініцыятыве С. Мураўёва-Апостала быў распрацаваны план арышту цара падчас яго прыезду ў 1823 г. у Бабруйскую крэпасць для агляду войска. Аднак план не быў ажыццёўлены, бо яго не падтрымалі ў цэнтры “Паўднёвага таварыства”. Вялікае значэнне як дзекабрысты, так і польскія рэвалюцыянеры надавалі прапагандысцкай дзейнасці сярод салдат і афіцэраў Асобнага літоўскага корпуса, які размяшчаўся ў Гродзенскай губерніі. У 1825 г. пры ўдзеле былых філаматаў у ім было створана канспіратыўнае “Таварыства ваенных сяброў” пад кіраўніцтвам К. Ігяльстрома, М. Рукевіча. Галоўнай мэтай таварыства было ўстанаўленне “ўсеагульнага дабра”, якое прадугледжвала знішчэнне самадзяржаўя і ліквідацыю феадальна-прыгонніцкага ладу. 14 снежня 1825 г. дзекабрысты паднялі паўстанне на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу з мэтай ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Аднак паўстанне ў той жа дзень было падаўлена. 24 снежня, праз 10 дзен пасля паўстання сябры “Таварыства” заклікалі салдат у Бабруйску адмовіцца ад прысягі новаму цару Мікалаю І, але іншыя суседнія вайсковыя часці не падтрымалі іх, і выступленне было падаўлена. Яшчэ раней, у 1823-1824 гг., улады выкрылі і ліквідавалі таварыствы філаматаў і філарэтаў, а таксама вучнёўскія арганізацыі.
У ноч на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве пачалося паўстанне, падрыхтаванае тайнымі таварыстамі. У 1831 г. яно перакінулася на Літву і Беларусь. Падставай для пачатку паўстання стала паведамленне, што Мікалай І, як кароль польскі, хоча накіраваць польскае войска ў Францыю для падаўлення рэвалюцыі. Група паўстанцаў напала на рэзіндэнцыю намесніка цара ў Польшчы галоўнакамандуючага польскай арміі вялікага князя Канстанціна Паўлавіча. Іх падтрымалі насельніцтва Варшавы і польскае войска. 30 лістапада паўстаўшыя авалодалі Варшавай і расійскія войскі вымушаны былі адступіць. У кіраўніцтве паўстаннем вызначыліся дзве плыні. Шляхецка-радыкальную плынь узначальваў І. Лялевель – прафесар гісторыі Віленскага універсітэта, кансерватыўна-арыстакратычную – князь А. Чартарыйскі, які з 18 студзеня 1831 г. стаў старшынёй нацыянальнага ўрада. Радыкалы выступалі за надзяленне сялян зямлёй з выплатай страт памешчыкам, за сумесную з расійскім народам вызваленчую вайну з царызмам пад лозунгам “За нашу і вашу свабоду”. Аднак і радыкальная шляхецкая плынь не прызнавала нацыянальных правоў беларускага, літоўскага і ўкраінскага народаў. Кансерватары адмаўлялі ўсякія сацыяльныя рэформы, выступалі за дыпламатычнае ўздзеянне на царскі ўрад і ўстанаўленне канстытуцыйнай манархіі. Але дзве партыі дабіваліся ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Абмежаваная праграма шляхецкага паўстання фактычна пазбавіла яго падтрымкі з боку сялянства. У чэрвені 1831 г. недалёка ад Вільні адбыўся бой польскага войска і мясцовых паўстанцкіх атрадаў з расійскім войскам. Перамогу атрымала апошняе. Паўстанцы з вялікімі стратамі былі вымушаны адступіць на захад. У пачатку жніўня паўстанне было падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У верасні 1831 г. расійская армія пад камандаваннем фельдмаршала І. Паскевіча авалодала Варшавай. Вынікам паражэння паўстання для Каралеўства Польскага з’явілася скасаванне Канстытуцыі 1815 г., асобнай польскай арміі, сейма, а таксама ўвядзення расійскага тэрытарыяльна-адміністрацыйнага падзелу. Такім чынам, пасля шляхецкага паўстання 1830-1831 гг. былі скасаваны ўсе прыкметы польскай дзяржаўнасці і Польшча была далучана да Расійскай імперыі. Маёнткі ўдзельнікаў былі канфіскаваны і перададзены ва ўласнасць дзяржаве або расійскім памешчыкам. Узмацніўся “разбор шляхты” – больш за 10 тыс. шляхціцаў былі пераведзены ў саслоўе дзяржаўных сялян або мяшчан. Таксама ўводзіліся расійскія законы і скасоўвалася дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. (у 1831 г. у Віцебскай і Магілёўскай, у 1840 г. – у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях). У 1840 г. Мікалай І забараніў выкарыстоўваць назвы “Беларусь” і “Літва”, а замест іх уводзілася назва “Северо-Западный край”. Дзейнасць каталіцкай царквы была абмежавана. У 1839 г. была скасавана Берасцейская царкоўная унія 1596 г. і уніяты (каля 80 % ад усіх мясцовых хрысціян) далучаны да Рускай праваслаўнай царквы.