ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 24.08.2025

Просмотров: 1509

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Гісторыя беларусі

Уводзіны.

2. Крыніцы па гісторыі Беларусі.

3. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.

Тэма 2: Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.

1. Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў.

2.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.

3.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.

Тэма 3.Беларускія землі ў іх – першай палове хііі ст.

1.Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.

4. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура.

Тэма 4: Вялікае княства Літоўскае і роля беларускіх зямель у яго палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці ( другая палова хііі – першая палова хvі ст.)

2. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.

3. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.

4. Сацыяльна-эканамічнае і прававое развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.

5. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.

6. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.

Тэма 5. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.

1. Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.

2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.

3. Грамацка-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў хvііі ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.

4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.

Тэма 6 : Беларусь у складзе Расійскай Імперыі канец хvііі - пачатак хіх ст. Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства другая палова хіх ст. – люты 1917 г.

1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

4. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.

5. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.

6. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.

7. Культура Беларусі хіх ст.

8. Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.

9. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.

10. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.

Тэма: 7. Пачатак навейшага часу ў Айчыннай гісторыі (1917 -1920).

1. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.

2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.

3. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.

4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.

Тэма: 8. Беларусь у міжваенны перыяд (1921-1939 гг).

1. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.

2. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.

3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.

4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.

Тэма: 9. Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм ( другая палова 1940-х – 1980-я гг.)

1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945-1985 гг.

2.Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.

3. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.

4. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.

Тэма: 10. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі ( 1985 – 2005 гг.)

1. Абвяшчэнне суверэнітэту і эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

2. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.

3. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.

4. Беларуская дыяспара.

5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь 1991 – 2005 гг.

4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.

4. Станаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці стала другім пасля абвяшчэння БНР этапам у працэсе самавызначэння беларускага народа. Прадстаўнікі сацыялістычнага напрамку нацынальнага руху, у прыватнасці, Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), выступілі за ператварэнне Заходняй вобласці, якая была ўтворана на тэрыторыі Беларусі ў ходзе кастрычніцкіх падзей 1917 г., у аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР. Умовы для гэтага ўзніклі, калі войскі Чырвонай Арміі ў лютым 1919 г. вызвалілі ад германскіх акупантаў усю тэрыторыю Беларусі, а ўмовы Брэсцкага міру былі дэнансаваны у выніку лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. у Германіі. Аднак Аблвыкамзах адхіліў прапанову Белнацкома, даўшы вобласці назву “Заходняя камуна”. Пытанне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове вырашалася ў канцы 1918 г. на VІ Паўночна – Заходняй абласной канферэнцыі Расійскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) – РКП(б), якая праходзіла ў Смаленску. Яна 30 снежня 1918 г. абвясціла сябе І з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі – КП(б)Б. 1 студзеня 1919 г. было абнародавана рашэнне з’езда аб абвяшчэнні Заходняй камуны самастойнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай Беларусь (ССРБ). Старшынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі стаў З.Жылуновіч (Ц.Гартны) – аўтар Маніфеста, якім абвяшчалася ўтварэнне ССРБ. У склад рэспублікі ўвайшлі Мінская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, а таксама часткі Смаленскай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў. Аднак ужо праз два тыдні Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні былі далучаны да РСФСР. 2-3 лютага 1919 г. на І Усебеларускім з’ездзе Саветаў у Мінску была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. З'езд устанавіў федэратыўны саюз з савецкай Расіяй i абраў таксама Центральны выканаўчы камітэт Беларусі ў складзе 50 чалавек i яго Прэзідыум, якому надавалася функцыя ўрада. Новым прэм’ерам Беларусі замест 3. Жылуновіча стаў А. Мяснікоў. Адной пастановай з'езд юрыдычна аформіў БССР, а дру­гой — фактычна ліквідаваў яе, бо згадзіўся на зліццё савец­кай Беларусі з савецкай Літвой. Рабілася гэта, быццам бы, дзеля лепшай абароны ад знешніх ворагаў, а дакладней - Польшчы. Злучэнне адбылося 27 лютага 1919 г. Літоўска - Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЛітБел) са сталіцай у Вільні ўключала Віленскую, Мінскую i Гродзенскую губерні. У складзе яе ўрада на чале з В. Міцкявічусам Капсукасам не было ніводнага беларуса. У літоўска-беларускай арміі пераважалі расійскія салдаты. Усе беларускае, нават мова, лічылася контррэвалюцыйным. У Мінску не з'явілася ніводнай бе­ларускай кнігі, брашуры, газеты. Літаратура выдавалася толькі на літоўскай, польскай i рускай мовах. На тэрыторыі ЛітБелССР амаль усе сялянства, за выключэннем беднаты, пазбаўлялася нават фіктыўнага права выбараў у саветы. У гарадах выбіраць у саветы маглі толькі рабочыя i рамеснікі. У сакавіку 1919 г. быу ліквідаваны i Белнацкам у Маскве. Бальшавіцкі наватвор (ЛітБел) стаў на шляху да дзяржаунай незалежнасці не толькі беларусаў, але i літоўцаў. ЛітБелССР праіснавала да жніўня 1919 г., калі яе тэрыторыя была захоплена польскімі войскамі ў час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. (інэрвенцыі Польшчы супраць савецкай Расіі з мэтай адраджэння Рэчы Паспалітай). Пасля вызвалення войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі сход кіруючых работнікаў партыйных і савецкіх органаў прыняў 31 ліпеня 1920 г. Дэкларацыю аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Адбылося другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі. Такім чынам, станаўленне беларускай дзяржаўнасці завяршылася спачатку абвяшчэннем на нацыянальна-дэмакратычнай аснове БНР, а затым утварэннем на савецкай аснове БССР.



Тэма: 8. Беларусь у міжваенны перыяд (1921-1939 гг).

  1. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.

  2. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.

  3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.

  4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў БССР у 1920-30-я гг.

1. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.

1. Па умовах Рыжскага міру, які адбыўся 18 сакавіка 1921 г., Заходняя Беларусь апынулася ў складзе Польшчы, а Віцебская i Магілёўская губерні былі яшчэ раней (студзень 1919 г.) перададзены ў склад РСФСР. Становішча беларускіх зямель пагаршалася ў выніку палітыкі «ваеннага камунізму», калі пры правядзенні харчразвёрсткі ў сялянства забіраўся на патрэбы Чырвонай Арміі амаль увесь ураджай, што выклікала сялянскае нездавальненне. Каб забяспечыць умовы для ўзнаўлення прамысловасці, стварыць эканамічную базу саюза рабочага класа і сялянства, неабходна было змяніць гаспадарчую палітыку, наладзіць сувязь паміж горадам і вёскай. Новая эканамічная палітыка (НЭП) была прынята на Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. Пераход да НЭПа быў спробай з боку бальшавікоў сумясціць сацыялістычныя прынцыпы кіраўніцтва адзяржаўленай эканомікай з тавара-грашовымі адносінамі, выкарыстоўваючы прыватны капітал у інтарэсах сацыялістычнага будаўніцтва. НЭП – гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. У галіне сельскай гаспадаркі было прынята рашэнне аб замене харч­развёрсткі натуральным харчпадаткам. Харчпадатак быў меншы за харчразвёрстку i аб'яўляўся сялянам загадзя, напярэдадні сяўбы. У выніку ў селяніна з'явіліся лішкі прадук­таў, якія заставаліся пасля выплаты харчпадатку. Ён мог прадаць іх на рынку, атрымаушы за гэта грошы ва «уласную кішэню», бо ў краіне уводзілася свабода гандлю. У адрозненне ад іншых рэспублік СССР у Беларусі прыватны капітал займаў у гандлі вядучае месца. Галоўным рэгулятарам эканамічнай дзейнасці станавіўся рынак, які ўсё ж знаходзіўся пад кантролем бальшавікоў. Праз рынак, біржы, кірмашы, розныя гандлёвыя прадпрыемствы ўмацоўвалі сувязь горада і вёскі. 3 увядзеннем харчпадатку павысілася матэрыяльная зацікаўленасць сялянства ў выніках сваёй працы. Гэта дазволіла да 1927 г. поўнасцю аднавіць сельскую гаспадарку. Асаблівасцю ў яе развцці стала павелічэнне колькасці хутароў, якія ствараліся на былых памешчыцкіх землях. Элементам НЭПа стала таксама развіццё сельскагаспа-дарчай кааперацыі — добраахвотнага супрацоўніцтва сялян пры вырошчванні ўраджаю i арганізацыі яго продажу. Напрыклад, утваралюя таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі. Развццё прыватнага гандлю выклікала неабходнасць ліквідацьі розных грашовых адзінак, што існавалі раней, i увядзенне у СССР у 1924 г. новай грашовай адзінкі — савецкага чырвонца наміналам 10 рублёў. У снежні 1920 г. з мэтай аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Pacii (ГОЭЛРО). Згодна з адпаведным планам, на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны 20-х гг. XX ст. было пабудавана больш за 20 электрастанцый. Першай стала БелДРЭС каля Оршы, якая ў якасці паліва выкарыстоўвала торф. Электрастанцыі з'яўляліся крыніцай энергіі для прамысловых прадпрыемстваў, што яшчэ адбудоўваліся. Распачалася дэцэнтралізацыя прамысловасці, наданне шырокай аўтаноміі прадпрыемствам, якія пераводзіліся на гаспадарчы разлік. Глаўкі былі ліквідаваны, а замест іх ствараліся трэсты і групавыя кіраўніцтвы, якія атрымалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць. Пачалі працаваць мінскія чыгуналіцейны i машынабудаўнічы заводы, хрусталёвы завод «Барысаў», фабрыка запалак «Бярэзіна», лесапільныя i гарбарныя заводы. Да 1926 г. прамысловая і сельскагаспадарчая вытворчасць дасягнула даваеннага ўзроўню. З лета 1922 г. пачаліся пошук i выпрацоўка канкрэтных формау аб'яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. I. В. Сталін выступіў з ідэяй аўтанамізацыі, паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі абвясціць сябе састаўнымі часткамі РСФСР i увайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У. I. Ленін прапанаваў iншую форму адзінства — федэрацыю, у якую на раўнапраунай аснове аб'ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі. 30 снежня 1922 г. на I Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым падпісала Дэкларацыю i Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік — СССР. Такім чынам БССР аб'ядналася на раўнапраўных асновах з іншымі рэспублікамі. СССР стаў адзінай дзяржавай, якая склалася з некалькіх Kpaiн, мела моцнае цэнтральнае кіраўніцтва, адзіныя грошы, і войска, праводзіла адзіную знешнюю палітыку. 3 улікам нацыянальнага i эканамічнага фактараў развіцця ў 1924 i 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт перадачы ей шэрагу раёнау Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у два разы, а колькасць насельніцтва — амаль у тры разы i дасягнула 4,2 млн. чалавек. Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністацыйна-тэратарыяльным падзеле рэспублікі, што было замацавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г.



2. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.

2. Індустрыялізацыя ў Беларусі праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго Савецкага Саюза. Галоўнай мэтай індустрыялізацыі было пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву, якая вырабляла ўсе неабходныя тавары, у першаю чаргу сродкі вытворчасці. Шляхі індустрыялізацыі БССР былі разгледжаны на Х з’ездзе КП(б)Б у снежні 1925 г. і красавіцкім пленуме ЦК 1926 г. азначалася, што развіццё прамысловасці Беларусі павінна ажыццяўляцца пераважна на базе мясцовых сыравінных рэсурсаў і асаблівая ўвага павінна быць нададзена харчовай, тэкстыльнай і гарбарнай галінам. У 1928—1929 гг. быу распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых i пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Haмaгaннямi беларускага народа i ўciх народаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932) былі пабудаваны i ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» i панчошна-трыкатажная фабрыка “КІМ” у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі i Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі. Са студзеня 1930 г. І.Сталін і яго акружэнне перайшлі да фарсіраваных тэмпаў індустрыялізацыі – “вялікага скачка”, якая атрымала назву «звышіндустрыялізацыі». Яе лозунг — «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарыстання працоўнага энтузіязму, а таксама правядзення суцэльнай калектывізацыі на вёсцы. Таксама ў Беларусі ўзніклі новыя галіны прамысловасці, як сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная ( вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарыну, малочнай кіслаты і інш. Павысілася ўдзельная вага металаапрацоўчай, тарфяной, хімічнай, швейнай, тэкстыльнай і абутковай галін прамысловасці. На працягу другой i трэцяй пяцігодак (1933— 1937, 1938— 1941) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным i Крычаускім цэментным, Магілёўскімі трубаліцейнымі i аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» у Мінску i «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай i Мінскай каўбаснай фабрыкамі i інш. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяр­жаунай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. У БССР па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць. Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правя­дзенні індустрыялізацыі было сацыялістычнае спаборніцтва. Яно развівалася ў такіх формах, як ударныя брыгады, стаханаўскі рух за перавыкананне планавых паказчыкаў (атрымаў сваю назву ад прозвішча шахцёра А. Стаханава, які перавыканаў нор­му здабычы вугалю за змену ў 14 разоў), а у канцы 30-х гг. шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесiй і iнш. Суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым i хуткім аб'яднаннем дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы), якое пачалося з 1928 г. Яшчэ да калектывізацыі, у гады новай эканамічнай палітыкі (НЭПа), у краіне праводзілася каапераванне сялянскіх гаспадарак. Яно адбывалася у розных формах, у тым ліку такіх простых, як спажывецкая i збытавая. Узнікалі i больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад, вытворчая (таварыствы сумеснай апрацоўкі зямлі, арцелі). Усе гэта адпавядала распрацаванаму У. Леніным кааператыўнаму плану, асноунымі прынцыпамі якога былі добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў i паступовы пераход ад простых да найбольш складаных формаў кааперацыі. Каб знайсці сродкі для правядзення «звышіндустрыялізацыі», былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб па нізкай цане. Узнік так званы хлебны крызіс 1928—1929 гг. У ім абвінавацілі заможных сялян-кулакоў. Началі выкарыстоўваць меры гвалтоўнай канфіскацыі збожжа. 3 лета 1929 г. сталі паскорана i прымусова стварацца кал­гасы — калектыўныя гаспадаркі, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка i аплачвалася не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпрацаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, прылічвалі да кулакоў i праводзілі раскулачванне, што вык-лікала масавае нездавальненне сялян. Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых мета­даў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці i насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так, быў абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў, які выступаў за прынцыпы добраахвотнасці i паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі. Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі (на Беларусі іх было больш за 600 чалавек). Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх - палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на ажыццяўленне суцэльнай калектывізацыі ў вёсцы. Першая МТС была створана ў Койданаве (сучасны Дзяржынск). Па сутнасці працэс калектывізацыі меў прымусовы характар. Замест добраахвотнай кааперацыі, пры якой калгас лічыўся вышэйшай формай кааператыву, адбылася суцэльная калектывізацыя, якая завяршылася ў гады другой пяцігодкі. У выніку ўсталявалася калгасная ўласнасць, якая ўяўляла сабой адну з формаў дзяржаунай уласнасці. Пaлiтычны рэжым, усталяваны у БССР у канцы 20-х гг., характарызуецца як сталінскі таталітарны рэжым. Гэта та­кая форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (таталъны) кантроль дзяржавы над усімі галінамі жыцця грамадства. Такому палітычнаму рэжыму ўласціва наяўнасць усеагульнай дзяржаунай ідэалогіі, г. зн. сістэмы поглядаў, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага сацыялістычнага ладу, звязаны з тэорыяй пра абвастрэнне класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. У 1937 г. была прынята Канстытуцыя БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. ( увайшла ў гісторыю як Канстытуцыя “перамогшага сацыялізму”). У новай Канстытуцыі ўпершыню была заканадаўча замацавана назва дзяржавы – Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання ix працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпpэcii спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу i беспамылковасць палітыкі I. Сталіна. Рэпрэсіі адбываліся ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулакоў як класа. 3 1929 г. пачалося «раскулачванне» i высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступалі супраць прымусовага стварэння калгасаў. Пікам рэпрэсій стаў 1937г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б)Б з 101, якія былі ў той час на тэрыторыі БССР. Ахвярамі рэпрэсій сталі многія жыхары Беларусі. Вынікамі правядзення сталінскага плана «звышіндустрыялізацыі» i суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы у прамысловасці i сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу ў БССР.