ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 24.08.2025
Просмотров: 1515
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
2. Крыніцы па гісторыі Беларусі.
3. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
Тэма 2: Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
1. Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў.
2.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
3.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
Тэма 3.Беларускія землі ў іх – першай палове хііі ст.
1.Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
4. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура.
2. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
3. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
4. Сацыяльна-эканамічнае і прававое развіццё беларускіх зямель у складзе вкл.
5. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
6. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
Тэма 5. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
1. Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
3. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
4. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
5. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
6. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
9. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
10. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
Тэма: 7. Пачатак навейшага часу ў Айчыннай гісторыі (1917 -1920).
1. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
3. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
4. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср і Літоўскай сср.
Тэма: 8. Беларусь у міжваенны перыяд (1921-1939 гг).
1. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.
2. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945-1985 гг.
2.Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
3. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
4. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
Тэма: 10. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі ( 1985 – 2005 гг.)
1. Абвяшчэнне суверэнітэту і эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
2. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
- Польшча сама дамагалася уніі. Гэта было звязана з тым, што:
А) польскай шляхце стала цесна ў каралеўстве, яна паглядала на княжацкія землі, якія б далі новыя багацці, новыя пасады, узнагароды;
Б) Польшча з’яўлялась самым магутным каталіцкім бастыенам ва Усходняй Еўропе, а таму Ватыкан адводзіў ей галоўную ролю ў экспансіі каталіцызму на ўсход – на беларускія, украінскія, рускія землі.
10 студзеня 1569г. Пачаўся Люблінскі сейм, які доўжыўся 6 месяцаў. Кожны ставіў свае ўмовы, ніхто не саступіў. Польскі бок пайшоў на ваенныя дзеянні, захапіўшы Падляшша, Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. Вялікакняскі ўрад не мог ваяваць на два бакі. З такога становішча было адзінае – сесці за стол перамоў з Польшчай. 1 ліпеня 1569 г. была падпісана Люблінская унія. Згодна з ёю, Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ўяўлялі сабою адну рэспубліку з дзвюх дзяржаў і двух народаў – Рэч Паспалітую.
Умовы аб’яднання былі наступныя:
Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сейм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы. На чале дзяржавы стаяў кароль, якога выбіралі феадалы Польшчы і ВКЛ.
Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка.
Дазвалялася набываць маенткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літоўцу ў Польшчы.
У ВКЛ поўнасцю захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, заканадаўства, судовая арганізацыя, тытул, пячатка і войска.
Заканадаўчы орган Рэчы Паспалітай – двухпалатны парламент каронны сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сейм з’яўляўся кіраўніком дзяржавы. У сенат уваходзілі знатныя, свецкія і духоўныя феадалы ( 150 чал.). Сейм выбіраў сенат (раду) на два гады. Пасольская ізба ( 200 чал.) складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Сеймікі склікаліся за 6 тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на каронным сейме. Пастановы прымаліся аднагалосна. Група дэпутатаў альбо адзін дэпутат мог сказаць “не дазваляю” і пастанова прыпынялася. Гэта права liberum veto (свабоднае вета) разглядалася як адно з найважнейшых “залатых шляхецкіх вольнасцей”. Кароль узначальваў сенат, склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх пасяджэнняў, прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады.
Такім чынам, Рэч Паспалітая была федэрацыяй суседніх дзяржаў, у якой княства існавала да канца ХVІІІ ст. Пры гэтым Польшча знаходзілася ў больш выгадным палітычным і эканамічным становішчы і таму валодала ўнутрыпалітычнай ініцыятывай у Рэчы Паспалітай, магла ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў адносінах да насельніцтва ВКЛ. Сейм у ВКЛ юрыдычна спыніў сваю дзейнасць, а ў агульным сейме РП са 180 дэлегатаў ад ВКЛ прысутнічала толькі 46 ( у тым ліку 34 з Беларусі). Гэта дазволіла кіруючым колам Польшчы ажыццяўляць у адносінах да Літвы і Беларусі не толькі палітычную, але і эканамічную дыскрымінацыю. Усё гэта выклікала ў большай часткі пануючага класа ВКЛ антыпольскія настроі. Насупраць Люблінскай уніі на працягу 70 – 80-х гг. ХVІ ст. ВКЛ рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя сеймы, а з 1581 г. пачаў дзейнічаць Галоўны трыбунал ВКЛ. Шляхта ВКЛ хацела большай самастойнасці. Гэтая барацба прывяла да таго, што ў 1588г. быў прыняты Статут, які, па сутнасці, скасаваў многія пастановы Люблінскай уніі. Палякі больш не маглі набываць землі на тэрыторыі ВКЛ. Статут 1588г. – збор законаў феадальнага права, які доўгі час лічыўся самым дасканалым зводам законаў у Еўропе і дзейнічаў на беларускіх землях да 1840г. Больш таго, 1-ы артыкул ІV раздзела Статута зацвярджаў, у адрозненне ад Польшчы, дзе мовай прававых дакументаў была лацініца, дзяржаўнасць беларускай мовы. У далейшым уплывовымі коламі ВКЛ неаднаразова рабіліся захады цалкам адасобіцца ад Польшчы. У 50-я гг. ХVІІ ст. энергічныя крокі ў гэтым кірунку распачалі Радзівілы, у канцы ХVІІ ст. – Сапегі. Урад Рэчы Паспалітай вымушаны быў пайсці на некаторыя саступкі ў адносінах да ВКЛ. У 1673 г. было прынята рашэнне аб правядзенні кожнага трэцяга сейма Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Княства, у беларускім горадзе Гродна, пад старшынствам аднаго з мясцовых дэпутатаў.
Стварэнне уніяцкай царквы. Люблінская унія прывяла да змен у царкоўна-рэлігійным жыцці. На тэрыторыі сучаснай Беларусі доўгі час панавала праваслаўе. Аднак яго манапалізм быў парушаны пранікненнем ідэй каталіцызму, якое асабліва ўзмацнілася пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай. Жорсткае супрацьстаянне праваслаўя і каталіцызму прывяло да крызісу не толькі ў рэлігійным жыцці, але і ў галінах культуры і ідэалогіі. Выйсце з яго большасць палітыкаў Рэчы Паспалітай бачыла ў адзінавер’і ўсіх падданых дзяржавы. Такое вырашэнне праблемы супадала і з інтарэсамі Ватыкана. Новы кірунак хрысціянства – уніяцтва, што. Па сутнасці, з’яўлялася кампрамісам, быў аформлены на Берасцейскім саборы 6-9 кастрычніка 1596 г. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, беларускай мовы ў набажэнстве, традыцыйных свят, але прызнаваў вяршэнства Папы Рымскага і каталіцкае веравучэнне. Рашэнні Берасцейскай уніі былі ўспрыняты па-рознаму. Так, праваслаўнае духавенства заняло кансерватыўную пазіцыю і імкнуліся захаваць Беларусь ад заходняга ўплыву. Урад, насупраць, пачаў праводзіць радыкальныя меры па рэалізацыі уніі. Праваслаўныя цэрквы закрываліся, іх маёмасць перадавалася уніятам. Адукацыя, літаратура. Мова, кнігадрукаванне былі падпарадкаваны рэлігійнай барацьбе, якая прыняла самыя разнастайныя формы – ад дыскусій да ўзброеных выступленняў. Адным з найбольш яскравых прыкладаў адкрытай барацьбы супраць прымусовага распаўсюджвання уніі з’явілася забойства ў 1623 г. полацкага уніяцкага архіепіскапа І.Кунцэвіча, абвінавачанага ў асабліва жорсткіх метадах укаранення новай царквы. У выніку унія не прынесла чаканага спакою. Насупраць, яна стала крыніцай разладу. Барацьба пайшла на спад толькі пасля афіцыйнага прызнання ўрадам Рэсы Паспалітай у 1633 г. праваслаўнай царквы і яе іерархіі. Пераход беларусаў у новую веру адбыўся паступова і расцягнуўся на шмат гадоў. Стварэнне школ, манастыроў, больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы – усё гэта спрыяла росту ўплыву уніяцкай царквы сярод насельніцтва. У канцы ХVІІ – пачатку ХVІІІ ст. колькасць уніятаў перавысіла колькасць праваслаўных. Сацыяльную базу царквы складалі сяляне, мяшчане і дробная шляхта. У канцы ХVІІІ ст. гэту веру падтрымлівала і большасць насельніцтва Беларусі, у тым ліку каля 80% сялян. Уніяцтва прываблівала людзей таксама павагай да мясцовых нацыянальна-культурных традыцый, выкарыстаннем у рэлігійным жыцці беларускай мовы.
2. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
Экспансія на Усход. Пасля падпісання акта Люблінскай уніі знешняя палітыка Рэчы Паспалітай прыкметна актывізавалася. Абраны каралём Стэфан Баторый (1576-1586) змог сабраць 40-тысячнае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў у Лівонскай вайне. У 1579 г. быў вызвалены Полацк і іншыя населеныя пункты Беларусі, якія раней былі заняты войскамі Івана Грознага. Тэатр ваенных дзеянняў быў перанесены на землі Маскоўскай дзяржавы. У 1582 г. было падпісана Ям-Запольскае пагадненне тэрмінам на 10 гадоў, у адпаведнасці з якім ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны. Да Рэчы Паспалітай адыходзіла таксама большая частка Лівоніі. Тым не менш Стэфан Баторый вёў падрыхтоўку да новай вайны з Масквой. Аднак рэалізацыя гэтых планаў перашкодзіла яго смерць. На польскі прастол быў абраны шведскі прынц Жыгімонт ІІІ Ваза (1587-1632), які выбраў новую тактыку ўплыву на Маскоўскую дзяржаву. У шэты час у Расіі пачынаецца смутны час, які быў выкліканы рэзкім абвастрэннем сацыяльных супярэчнасцей і пагаршэннем эканамічнага становішча ў выніку войнаў і апрычніны. Сьановішча ўскладнілася дынастычным крызісам, які быў звязаны са смерцю апошняга прадстаўніка Рурыкавічаў Фёдара Іаанавіча і ўступленнем на трон Барыса Гадунова. Жыгімонт Ваза імкнуўся падтрымаць сваіх стаўленікаў на рускі прастол, якія выдавалі сябе за Дзмітрыя – забітага сына Івана ІV. Лжэдзмітрыю І пры падтрымцы польскай, літоўскай, беларускай і ўкраінскай шляхты ўдалося заняць Маскву. Ён быў прызнаны маскоўскім баярствам, вянчаўся на царства 21 ліпеня 1605 г., аднак у выніку народнага паўстання быў забіты. Яго паслядоўнік – Лжэдзмітрый ІІ змог увайсці ў расійскую сталіцу. План Жыгімонта Вазы меў характар прыватнай ініцыятывы і не атрымаў шырокай падтрымкі шляхты. Пасля таго, як ён фактычна праваліўся, пачалася прамая інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву (1609-1618). Рускае войска пацярпела паражэнне і рускім царом быў прызнаны сын Жыгімонта Уладзіслаў. Аднак уваход у Маскву войска Рэчы Паспалітай выклікаў шырокае незадавальненне расійскага грамадства. У 1611 г. было арганізавана першае народнае апалчэнне на чале з П.Ляпуновым, а ў 1612 г. – другое пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. Пасля працяглай асады Масквы войска Рэчы Паспалітай пакінула горад. Новыя спробы Уладзіслава заняць расійскую сталіцу скончыліся безвынікова. У 1634 г. быў заключаны Палянаўскі мір, які азначаў канчатковую адмову Уладзіслава ад тытула маскоўскага цара.
Казацка–сялянская вайна 1648-1651 гг. Пастаянныя войны, якія вяла Рэч Паспалітая ў першай палове ХVІІ ст., прывялі да таго, што на ўкраінскіх і беларускіх землях склаліся напружаныя сацыяльна-палітычныя абставіны. Узмацніўся феадальны прыгнёт, абвастрыліся супярэчнасці паміж сельскай і гарадской шляхтай. Асабліва небяспечнай сілай для польскага ўрада ў гэты час стала запарожскае казацтва, ваенны патэнцыял якога за першую палову ХVІІ ст. істотна ўзрос. У 1648 г. гетманам запарожскага войска быў абраны Б. Хмяльніцкі. Які меў мэту стварыць незалежную ад польскага ўрада Украіну. Ён заключыў саюз з крымскімі татарамі і на чале казацка-татарскіх сіл разбіў польскія войскі пад Жоўтымі Водамі і Корсунем. Звесткі аб гэтым выклікалі ўзброенныя выступленні сялян і гараджан на поўдні Беларусі. Хмяльніцкі, каб не пусціць войска ВКЛ на Украіну, накіраваў у Беларусь казацкія атрады – загоны. Восенню 1648 г. казацка-сялянскімі сіламі былі захрплены Гомель, Бабруйск, Мазыр, Тураў, Пінск і інш. У адказ кіраўніцтва Рэчы Паспалітай накіравала на поўдзень Беларусі войска на чале з Янушам Радзівілам. За першую палову 1649 г. былі заняты амаль усе беларускія гарады, якія знаходзіліся ў руках паўстанцаў. 31 жніўня 1649 г. пад Лоевам адбылася буйнейшая бітва, у якой казацка-сялянскае войска было разбіта. Да восені 1651 г. паўстанцкі рух на беларускіх землях быў канчаткова задушаны. На Украіне вайна працягвалася. Б. Хмяльніцкі, убачыўшы бесперспектыўнасць самастойнай барацьбы з Польшай, пайшоў на прызнанне пратэктарата Расіі. Ён быў зацвержаны ў 1654 г. на Пераяслаўскай радзе.
Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1654-1667 гг. Вясной 1654 г. Масква, якая імкнулася да пашырэння сваіх межаў, аб’явіла вайну Рэчы Паспалітай. Спачатку ваенныя дзеянні разгортваліся паспяхова для Расіі. Ужо ў хуткім часе быў узяты Смаленск і яшчэ 33 гарады Беларусі: Полацк, Орша, Чавусы, Крычаў, Шклоў, Гомель і інш. Без бою здаўся адзін з буйнейшых гарадоў Беларусі – Магілёў. Летам 1655 г. была занята цэнтральная і значная частка Заходняй Беларусі. 31 ліпеня была захоплена сталіца Вялікага княства Літоўскага – Вільня. Цяжкае становішча для Рэчы Паспалітай вырашыў выкарыстаць швецкі кароль. Летам 1655 г. яго войскі напалі на Польшчу, захапілі балтыйскае ўзбярэжжа. Шведы даволі хутка занялі большую частку Польшчы і Жамойцію. У гэты час рускі цар Аляксей Міхайлавіч заключыў з Рэччу Паспалітай Віленскае перамір’е (1656), у адпаведнасці з якім Польшча і і Расія спынялі ваенныя дзеянні паміж сабою і аб’ядноўваліся для барацьбы са шведамі. У маі наступнага года супраць Швецыі выступіла Аўстрыя, у чэрвені – Данія. Шведскія войскі паступова выціскаліся з захопленых зямель. На акупіраваных рускімі войскамі землях расла незадаволенасць царскай адміністрацыяй. Узмацніліся антымаскоўскія тэндэнцыі сярод дзеючых у Беларусі казакоў. У 1658 г. баявыя дзеянні паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй узнавіліся. У гэты час антырасійскія выступленні пачалі прымаць характар народнай вайны. Да лета 1659 г. яна ахапіла амаль усю тэрыторыю Беларусі. Акрамя таго, разгарнулася жорсткая барацьба паміж расійскімі войскамі і казакамі. Адначасова працягваліся ваенныя дзеянні супраць Швецыі. У 1660 г. паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй быў падпісаны Оліўскі мірны дагавор. Амаль уся тэрыторыя Лівоніі адыходзіла да Швецыі. Толькі невялікая яе частка – Латгалія – засталася за Рэччу Паспалітай. Пасля гэтага ўсё польскае войска было накіравана на Беларусь, дзе яно атрымала шэраг перамог. У асобных беларускіх гарадах адбыліся паўстанні супраць царскіх гарнізонаў. Буйнейшым з іх было паўстанне 1661 г. у Магілёве, калі царскае войска было цалкам знішчана. 2 снежня 1661 г. вызвалена сталіца ВКЛ – Вільня. У далейшым вайна вялася з пераменным поспехам і пасля працяглых перамоў скончылася падпісаннем у 1667 г. Андрусаўскага перамір’я тэрмінам на 13,5 гадоў. Па яго ўмовам Беларусь заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай, аднак да Расіі адыходзілі Смаленскае ваяводства, Левабярэжная Украіна і Кіеў. Акрамя таго, Расія дабілася ўключэння артыкула аб абароне інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай, на аснове якога на працягу ўсяго ХVІІІ ст. яна ўмешвалася ва ўнутраныя справы Польшчы. Вайна мела кастрафічныя вынікі для Беларусі. З 1650 па 1667 г. колькасць насельніцтва ў выніку ваенных дзеянняў, голаду, эпідэмій і прымусовага вывазу ў Маскоўскую дзяржаву скарацілася з 2,9 млн. чалавек да 1,4 млн. Большасць гарадоў і сёл была зруйнавана або разграблена. Гарадское рамяство дэградзіравала, істотна скараціўся аб’ём рамеснай вытворчасці. Гандлёвы баланс стаў пасіўны. Зменшылася колькасць ворыўных зямель, не хапала рабочай жывёлы для іх апрацоўкі, значна ўзмацнілася феадальная эксплуатацыя. Для адраджэння сельскай гаспадаркі беларускаму сялянству спатрэбілася больш за два дзесяцігоддзі.