ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 564
Скачиваний: 0
25 студзеня 2000 г. дагавор быў ратыфікаваны. Старшынёй Вышэйшага дзяржаўнага савета быў абраны А. Лукашэнка, Дзяржсакратаром Саюза — П. Барадзін.
Зараз распрацоўваецца канстытуцыйны акт саюзнай дзяржавы. Існуюць спрэчныя пытанні адносна пабудовы такой дзяржавы, кампетэнцыі яе кіруючых органаў. Акрамя таго, беларускі бок настойвае на папярэднім выкананні дамоўленасцей аб стварэнні адзінай эканамічнай прасторы, ліквідацыі мытных бар'ераў з Расіяй, аб адзіных умовах для суб'ектаў гаспадарання, аб спагнанні падатку на дабаўленую вартасць па краіне прызначэння і некаторых іншых.
Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь прытрымліваецца тактыкі рознаўзроўневай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. У сакавіку 1996 г. быў падпісаны дагавор аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі чатырох краіы Расіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, пазней да эканамічнай супольыасці чатырох далучыўся Таджыкістан.
У2003 г. створана арганізацыя рэгіянальнай інтэграцыі, у якую ўвайшлі Расія, Беларусь, Украіна, Казахстан. Гэтыя краіны заявілі аб імкненні стварыць зону свабоднага гандлю і падпісалі Пагадненне аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). 15 верасня 2004 г. на саміце ў Астане (Казахстан) кіраўнікі дзяржаў - членаў АЭП падпісалі двухбаковых пагадненні аб спагнанні падатку на дабаўленую вартасць ва ўзаемным гандлі з 2005 г. па краіне прызначэння.
Беларусь з’яўляецца актыўным членам Еўрапейска-Азіяцкага Эканамічнага супольніцтва і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Паміж Расіяй, Беларуссю і Казахстанам заключаны Мытны саюз.
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца сярэдняй еўрапейскай краінай з адкрытай эканомікай: знешнегандлёвы тавараабарот. Па адкрытасці эканомікі Рэспубліка Беларусь — лідэр сярод краін СНД. У гэтым годзе беларускія тавары экспартаваліся ў 129, а імпартаваліся са 144 краін. Асноўным гандлёвым партнёрам застаецця Расія, на долю якой 48, 3 % усяго тавараабароту.
Уцэлым развіццё знешнеэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь як самастойнай дзяржавы адбывалася ў дастаткова складаных умовах трансфармацыі былой эканамічнай сістэмы, цеснай залежнасці ад крыніц сыравіны і рынкаў збыту. Перад маладой дзяржавай паўстала пытанне: як спалучыць суверэнны статус і неабходнасць цеснай эканамічнай інтэграцыі з былымі рэспублікамі СССР, найперш з Расіяй? Ва ўмовах глабалізацыі падобныя пытанні вырашаюцца ўсімі краінамі свету. Глабалізацыя вымушае да інтэграцыі, але ўмовы інтэграцыі могуць быць рознымі: або інтэграцыя-паглынанне, або інтэ- грацыя-кааперацыя, супрацоўніцтва і ўзаемнае ўзбагачэнне. Беларусы асэнсавалі каштоўнасць суверэнітэту, таму яны падтрымліваюць шматвектарную знешнюю палітыку.
Разам з тым эканамічная інтэграцыя з Расіяй таксама абумоўлена неабходнасцю функцыяніравання «зборачнага цэху» беларускай эканомікі. У гэтых умовах стратэгія развіцця знешнеэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь павінна накіроўвацца на прыцягненне з Захаду інвестыцый і
тэхналогій, захаванне на Усходзе рынкаў збыту і крыніц сыравіны, выкарыстанне свайго геаграфічнага становішча на скрыжаванні Еўропы як важнейшага эканамічнага рэсурсу. Усё гэта павінна паспрыяць павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі, умацаванню беларускай дзяржаўнасці.