ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 562
Скачиваний: 0
Метадалогія ўяўляе сабой сукупнасць метадаў даследавання. У вывучэнні гісторыі выкарыстоўваюцца наступныя групы метадаў:
агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, лагічны і інш.); уласна гістарычныя (сінхронны, храналагічны, параўнальна-гістарычны,
рэтраспектыўны, сістэмны аналіз); спецыяльныя ці запазычаныя ў іншых навук (матэматычныя, сацы-
яльныя, метады сацыяльнай псіхалогіі і інш.).
4. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
Напісанне абагульняючых прац па гісторыі Беларусі заўсёды звязвалася з шэрагам цяжкасцей. У складзе Расійскай імперыі першую нацыянальную версію беларускай гісторыі пад назвай "Кароткая гісторыя Беларусі" ўдалося выдаць у Вільні толькі ў 1910 г. Яе аўтарам быў В. Ластоўскі. З усталяваннем савецкай улады выйшаў "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" У. Ігнатоўскага (Мінск, 1922).
Аднак не ўсе аўтары мелі шанцы выдаць свае творы. Так, "Гісторыя Беларусі" М. Доўнар-Запольскага, напісаная ў 1926 г., змагла пабачыць свет толькі ў незалежнай Беларусі (Мінск, 1994). Хоць В. Шчарбакоў выдаў свой "Нарыс гісторыі Беларусі" (Мінск, 1934) у поўнай адпаведнасці са сталінскай дактрынай грамадскага развіцця, аднак гэта не ўратавала яго, як і У. Ігнатоўскага, ад рэпрэсій. Іх кнігі былі забаронены.
Пасля Другой сусветнай вайны агульная праца па гісторыі Беларусі рыхтавалася пад жорсткім ідэалагічным кантролем. Пад рэдакцыяй У. ІІерцава, К. Шабуні, Л. Абецэдарскага калектывам аўтараў была створана "История Белорусской ССР" у двух тамах (Мінск, 1954). Спецыяльных падручнікаў ці дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для іншых студэнтаў ВНУ не існавала. Замест гісторыі Беларусі яны вывучалі гісторыю КІІСС і эканамічную гісторыю СССР, сацыялістычных і капіталістычных краін. 3 нешматлікіх калектыўных выданняў савецкай эпохі лепшым засталася пяцітомная "Гісторыя Бела-рус-кай ССР" (Мінск, 1972—1975).
Першым выданнем пра мінулае нашай краіны пасля распаду СССР сталі “Нарысы гісторыі Беларусі” ў дзвюх частках (Мінск, 1994 —1995) пад рэдакцыяй акадэміка М. Касцюка. Яго аўтары адышлі ад савецкіх трактовак
іасвятляюць уласную гісторыю з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый.
У1998 г. выдадзены падручнік у двух тамах, створаны выкладчыкамі ВНУ пад рэдакцыяй прафесараў Я. Новіка і Г. Марцуля. Існуюць аўтарскія версіі гісторыі Беларусі (П. Г. Чигринов, Очерки истории Беларуси. Мн., 1997; Н.М. Ковкель, Э.С. Ярмусик. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. Мн., 2000; Я.М. Трещенок. История Беларуси. 4.
1.Досоветский период. Могилев, 2003).
КРЫНІЦЫ Сведчанні аб мінулым даюць, як ужо адзначалася, гістарычныя кры-
ніцы. Да іх адносіцца ўсё тое, што засталося з мінулага і ўтрымлівае хоць нейкую інфармацыю аб ім. Фактычны матэрыял гісторык чэрпае ў археалагічных раскопках, летапісах, архівах, успамінах відавочцаў гістарычных падзей. Дакладнасць гістарычных звестак з гэтых крыніц залежыць ад іх
колькасці, прадстаўнічасці для вывучэння той ці іншай падзеі, а таксама ад умення гісторыка "даследаваць" дакументы. Найбольш пашыраны падзел гістарычных крыніц на сем тыпаў: пісьмовыя; рэчавыя; этнаграфічныя; моўныя; фальклорныя; кінафотадакументы; фонадакументы.
Якія навукі сілкуюць гісторыю: археалогія, археаграфія, этнаграфія, тапаніміка, антрапалогія, фалькларыстыка, нумізматыка, геральдыка і інш
Мэты выкладання курса.
3 улікам сказанага можна выдзеліць наступныя мэты курса:
1)паглыбіць веды па айчыннай гісторыі;
2)вывучыць гісторыю Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця) для атрымання цэласнага ўяўлення аб заканамернасцях і асаблівасцях гістарычнага развіцця чалавецтва, разумення месца ў ім гісторыі Беларусі, а таксама ўкладу беларускага народа ў сусветную цывілізацыю;
3)павысіць уласную эрудыцыю і тым самым далучыцца да нацыянальных і сусветных культурных традыцый;
4)выхаваць грамадзян-патрыётаў краіны Беларусь;
ТЭМА 2. ПЕРШЫЯ ЖЫХАРЫ, ЭТНІЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ І ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ.
1. Найстаражытнейшае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.
Сучасныя навуковыя ўяўленні аб станаўленні чалавека заснаваны ў асноўным на гіпотэзах. Вельмі важная задача гісторыі і антрапалогіі – знайсці “пераходнае звяно” ў эвалюцыі ад малпападобнага продка чалавека да чалавека разумнага.
Навуковы падыход адлюстраваны ў раздзеле антрапалогіі – антрапагенезе, які вывучае працэс станаўлення чалавека ў кантэксце фарміравання грамадства. Тэорыя грунтуецца на даных палеаантрапалогіі, параўнальнай біялогіі, псіхалогіі, этнаграфіі і шш.
Асноўныя прынцыпы тэорыі антрапагенезу абгрунтаваў у канцы XIX ст. англійскі навуковец Ч. Дарвін (1809—1882) у працы “Паходжанне чалавека і палавы адбор” (1871).
Вылучаюць наступныя стадыі біялагічнай эвалюцыі чалавека: 1) стадыя пераходных істот — аўстралапітэкаў (хома хабіліс — чалавек умелы) узрост 5-4 млн гадоў; 2) стадыя архантрапаў (хома эрэктус чалавек прамаходзячы) узрост 1,6 млн — 360 тыс. гадоў;
3) стадыя палеаантрапаў, або неандэртальцаў (хома неандэрталенсіс) узрост 150–50 тыс. гадоў; 4) стадыя неаантрапаў, або краманьёнцаў (хома сапіенс) узрост 50—40 тыс.
Важную значнасць мае тэорыя нямецкага вучонага Ф. Энгельса (1820–1895), адбітая ў працах “Роля працы ў працэсе ператварэння малпы ў
чалавека” (1873–1876) і “Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяр-
жавы” (1884).
Найбольш старажытныя людзі (архантрапы) з’явіліся ва Усходняй Афрыцы звыш 1, 6 млн гадоў назад. Прыблізна каля 1 млн гадоў назад чалавек пранік у рэгіён Міжземнамор'я. Лю-дзі, якія з'явіліся ў гэты перыяд, яшчэ мала чым адрозніваліся ад жывёл, аднак існавала ўжо галоўнае адрозненне — чалавек навучыўся ствараць прылады працы. Спачатку гэ-тыя прылады былі вельмі прымітыўнымі. Найстаражытны від каменнай прылады — рубіла — уяўляў сабой кавалак каменю, груба абабітага, крыху завостранага, вагой звычайна каля 2 кілаграмаў. .
Угэты перыяд чалавек здабываў сабе сродкі для жыцця галоўным чынам збіральніцтвам ужо гатовых прадуктаў прыроды (плады, арэхі і інш.) і паляваннем на дробных жывёл.
Увыніку ўзніклі аб'яднанні першабытных людзей, якія знаходзіліся на такім нізкім узроўні грамадскага развіцця, што іх вызначаюць тэрмінам "першабытны чалавечы статак". Гэта было даволі ўстойлівае аб'яднанне з некалькіх дзесяткаў дарослых індывідаў. Той, хто быў па-за статкам, лічыўся чужынцам, а значыць, ворагам. Вось чаму людзі імкнуліся трымацца разам, жыццё па-за статкам для кожнага асобнага чалавека было небяспечным і немагчымым.
Першыя людзі, якія з'явіліся на тэрыторыі Беларусі ў мусцьерскую эпоху (100—35 тыс. гадоў назад), былі неандэртальцамі. Аб пранікненні неандэртальцаў на тэрыторыю Беларусі сведчаць археалагічныя знаходкі каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Бердыж. Яны карысталіся груба абабітымі прыладамі працы – востраканечнікамі, рубіламі, нажамі і іншымі; навучыліся паляваць на маманта, зда-бы- ваць агонь, будаваць прымітыўнае жытло са скур жывёл на каркасе з касцей маманта, аленяў і інш. Прагрэс у вытворчай і гаспадарчай сферах быў такі, што неандзерталец ужо мог пэўным чынам адысці ад паўсядзённых клопатаў аб ежы і цяпле, што паглыналі ўсе фізічныя сілы яго папярэднікаў, і вылучыць час на асэнсаванне навакольнага асяроддзя і свайго ў ім месцы.
У гэты час зараджаюцца пачаткі першабытнага мастацтва, абрады. З'явіўся, у прыватнасці, пахавальны рытуал, у якім адлюстравана шырокае кола ўяўленняў першабытных людзей: Сусвет з чатырма бакамі свету; Сонца — крыніца жыцця, цяпла і святла; шанаванне самога чалавека, які пасля смерці заставаўся жыць у памяці суродзічаў.
Уперыяд позняга палеаліту (35—10 тыс. гадоў назад) на тэрыторыі Беларусі з'явіўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу — неаантрап, або краманьёнец(хома сапіенс). Гэта была эпоха росквіту родавага ладу. Краманьёнцы будавалі жытло са скур і касцей жывёл, жэрдак. З крамянёвых пласцін выраблялі нажы, разцы, свёрлы, праколкі, скрабкі і інш. Вялося паляванне на маманта, паўночнага аленя, шарсцістага насарога, дзікага каня і інш.
УЗаходняй Еўропе знойдзены гравіроўкі на косці і камяні з выявамі жывёл, малюнкі на сценах гротаў і пячор са сцэнамі палявання; статуэткі жанчын — так званых палеалітычных "Венер". Мастацкія творы, напэўна, адыгрывалі важную ролю ў жыцці і ўяўленнях жыхароў эпохі палеаліту.
Многія вучоныя звязваюць палеалітычныя малюнкі з магічнымі абрадамі, у якіх ужо прысутнічалі пачаткі першых рэлігійных вераванняў – анімізму (вера ў духаў і душы), татэмізму (вера ў звышнатуральную роднасць паміж родам і жывёлай або раслінай), фетышызму (пакланенне неадухоўленым прадметам, якім надаюцца звышпрыродныя якасці) і магіі.
Значную ролю ў родавай абшчыне адыгрывала жанчына. Яна займалася збіральніцтвам, прыгатаваннем ежы, была захавальніцай хатняга ачага, традыцый калектыву, тых культаў, легенд і міфаў, якія складаліся ў асяроддзі першабатных паляўнічых і збіральнікаў. З ёй была звязана будучыня калектыву - нараджэнне і выхаванне дзяцей.
Умезаліце чалавек пранік на тэрыторыю паўночнай Беларусі. Мезалітычныя стаянкі выяўлены не толькі на Палессі, Панямонні, але і ў Падзвінні і Верхнім Падняпроўі. Засяленне тэрыторыі Беларусі адбывалася ў двух асноўных напрамках: а) з паўднёвага ўсходу – засяленне Усходняга Палесся і Верхняга Падняпроў'я; б) з паўднёвага захаду засялялі Заходняе Палессе і Панямонне. Падзвінне было заселена як з поўдня, так і з захаду. У сярэдзіне мезаліту на тэрыторыі Беларусі былі ўжо заселены даліны буйных рэк.
Уперыяд мезаліту для адных рэгіёнаў характэрны выраб макралітаў – масіўных, груба абабітых прылад працы, якія служылі сякерамі, цёсламі, кіркамі, для іншых — мікралітаў — дробных крамянёвых вырабаў, кавалкаў пласцін, з якіх складалася лязо прылад працы. У гэты час шырока выкарыстоўваліся лук і стрэлы, драўляныя чоўны, быў прыручаны сабака.
Неаліт пачаўся каля 8 тыс. гадоў да н.э. на Блізкім Усходзе, а ў Еўропе – на Балканскім паўвостраве каля 6 тыс, гадоў да н.э. і паступова пашыраўся на паўночны ўсход. На тэрыторыі Беларусі значна павялічылася колькасць насельніцтва. Яно пражывала ў асноўным на тэрыторыі Палесся, Панямоння і Пасожжа. У 3-м тысячагоддзі да н. э на тэрыторыі Падзвіння і ІІасожжа з'явіліся фіна-угры. Аб гэтым сведчаць наступныя факты: 1) асноўнымі заняткамі насельніцтва былі паляванне і рыбалоўства; 2) найстаражытныя геаграфічныя назвы ў гэтай мясцовасці былі фіна-угорскія назвы рэк з азёр Паўночнай Беларусі (Дзвіна, Свір, Мардва і інш. У знешнім выглядзе мясцовага насельніцтва захаваліся некаторыя мангалоідныя прыкметы, што характэрна для фіна-уграў.
Упачатку неаліту на тэрыторыі Беларусі найбольшую ролю ў гаспадарцы адыгрывала рыбалоўства. 3 4-га тысяча-годдзя да н. э. на паўднёвым захадзе Беларусі адбываецца паступовы пераход ад прысвойваючай (збіральніцтва, паляванне, рыбалоўства) да вырабляючай (земляробства, жывёлагадоўля) гаспадаркі, які на астатняй тэрыторыі расцягнуўся амаль на два тысячагоддзі. Пачалі вырабляць гліняны посуд, удасканалены выраб каменных прылад (плоскае рэтушаванне, шліфаванне, свідраванне). Была прыручана буйная рага тая жывёла і свінні, пачалі сеяць ячмень і лён.
Пераход старажытнага насельніцтва ад прысвойваючай да вырабляючай гаспадаркі атрымаў у гістарычнай навуцы назву неалітычнай "рэвалюцыі", Тэрмін уведзены англійскім археолагам Г. Чайлдам (1892—1957). Гэта
найбольш глыбокі і значны за ўсю гісторыю чалавецтва гаспадарчы ўздым. які выклікаў глабальныя перамены ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды, прывёў да істотных змен у саныяльна-эканамічным ладзе, рэлігійных уяўленнях, дэмаграфічных працэсах і даў штуршок да ўзнікнення старажытных цывілізацый.
Рассяленне індаеўрапейцаў. На тэрыторыі Беларусі перыяд развіцця стара-жытных цывілізацый супаў па часе з бронзавым векам. Першапа-чаткова бронзу выплаўлялі ў краі-нах Пярэдняй Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі ў 4-м — 3-м тысяча-годдзі да н.э. У Ёўропе бронзавы век прыходзіцца на канец 3-га — пачатак 1-га тысячагоддзя да н.э. На тэрыторыі Беларусі бронзавы век пачаўся на мяжы 3-га і 2-га тысячагод-дзя да н.э. Аддаленасць ад стара-жытных цэнтраў металургіі была прычынай захавання тут на больш знач-ны тэрмін каменных прылад працы. Распаўсюдзілася здабыча крэменю ў шахтах (Краснасельскія шахты ў Ваўкавыскім раёне). Бронзавых рэчаў на тэрыторыі Беларусі знойдзена мала — шылы, сякеры, наканечнікі коп’яў, упрыгожанні. У шырокі ўжытак увайшоў пласкадон-ны посуд (гаршкі, міскі, кубкі). 3 Прыбалтыкі ў абмен на крэмень трапляў бурштьш, з Прычарнамор'я і Каўказа — упрыгожанні са шклопадобнай масы - бронзавыя вырабы. 3 пашырэннем вытворчых форм гаспа-даркі ў пачатку бронзавага веку адбыліся змены ў ідэалогіі, што праявілася ў пахаванні нябожчыкаў у курганных і без-курганных могільніках па абраду трупаспалення. Сустракаюцца багатыя і бедныя пахаванні.
У пачатку бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі пачынаюць прані-
каць плямёны індаеўрапейцаў. Іх фарміраванне адбывалася ў перыяд камен-нага і бронзавага вякоў на шырокай тэрыторыі ад Індыі да Еўропы. Прарадзімай індаеўрапейцаў лічаць тэрыторыі Малой Азіі, Паўднёвага Каўказа і Паўночнай Месапатаміі. У 4-м тысячагоддзі да н.э. індаеўрапейцы мелі ўжо дастаткова развітую гаспадарку і патрыярхальны лад. Яны займаліся жывёлагадоўляй, умелі апрацоўваць зямлю, першымі пачалі выкарыстоўваць кола. Павелічэнне колькасці насельніцтва і статкаў прымусіла плямёны перасяляцца ў іншыя месцы.
На рубяжы 4-га і 3-га тысячагоддзяў да н.э. індаеўрапейскія плямёны пачалі свой рух у розных напрамках. Так, інда-іранскія плямёны (арыі) рухаліся праз Афганістан і Сярэднюю Азію, у абход Каспія, на захад. Іх сляды выяўлены ў Паўночным Прычарнамор'і, адкуль арыі
працягвалі свой рух на захад. Адгалінаваннем арыяў, якія аселі ў Паўночным
Прычарнамор'і, былі скіфы. На працягу 3-га тысячагоддзя да н.э. Прычарнамор'е стала другой прарадзімай для заходняй групы індаеўрапейскіх плямёнаў. Менавіта ад іх Дон, Днепр, Днестр, Прут атрымалі свае сучасныя назвы. У перыяд 2300-1800 гг. да н.э. індаеўрапейцы шырокай хваляй рассяліліся на тэрыторыі ад Урала да Рэйна і ад Прычарнамор'я да Скандынавіі. На тэрыторыі Еўропы індаеўрапейцы сутыкнуліся з мясцовым аўтахтонным насельніцтвам, у выніку чаго адбываўся працэс узаемнай асіміляцыі плямёнаў.
У бронзавым веку завяршыўся працэс кансалідацыі асобных груп інда-еўрапейцаў,
Плямёны паўночна-заходняй плыні індаеўрапейцаў сталі продкамі германцаў.
былі іранамоўнымі. У прамежку паміж Балтыкай і Волгай жылі паўночныя індаеўрапейцы — балты. На тэрыторыі ад Одэра да Дняпра знаходзілася прарадзіма славян. Прагрэс у развіцці тэхнікі стаў важнай перадумовай распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі земляробства і жывёлагадоўлі. Хуткае
распаўсюджванне земляробства і жывёлагадоўлі дае падставы меркаваць, што ў гэты перыяд на тэры-торыі Беларусі шырока рассяліліся земляробча-жывёлаводчыя плямёны, якія раней жылі на поўдзень ад Беларусі. Аб міграцыі з поўдня сведчыць значнае падабенства гаспадаркі і культуры насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку з гаспадаркай і культурай плямёнаў, якія пражывалі на поўдні, паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе ад Беларусі.
Усё гэта дае падставы зрабіць вывад аб тым, што ў 3-м тысячагоддзі да н.э. на тэрыторыі Беларусі, у басейне верхняй Прыпяці і Ясельды, з’явіліся першыя індаеўрапейцы. Аб гэтым сведчаць і яскрава выяўленыя еўрапеоідныя рысы і гаспадарчыя заняткі плямёнаў. Новыя