ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 559
Скачиваний: 0
ТЭМА 1. УВОДЗІНЫ Ў ДЫСЦЫПЛІНУ.
1.Месца гісторыі сярод навук. Гістарычная перыядызацыя.
2.Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
3.Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
4.Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.
Гiсторыя (у перакладзе з грэчаскага historia – гэта апавяданне аб мiнулых падзеях, аб тым, што пазнана, даследавана). Заснавальнікам гісторыі лічыцца Герадот, аўтар “Грэка-персідскіх войнаў” (481-425 гг. да н.э.)
Натуральна, што ўсё, што існуе зараз, мае сваё мінулае. І нават тое, чаго або каго ўжо няма, таксама мае сваё мінулае, а, значыць, і гісторыю.
У спецыфiчным сэнсе гiстарычная навука вывучае канкрэтны ход i заканамернасцi развiцця чалавечага грамадства ў мiнулым. Аб’ект яе пазнання – ўся сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гiсторыi людзей.
З’яўленне гiстарычнай навукi было выклiкана патрэбай грамадства ў асэнсаваннi cвайго мiнулага i вызначэннi перспектыў далейшага развiцця. I цяпер галоўнай сацыяльнай функцыяй гiсторыi з’яўляецца навукова-пазна- вальная. Мяркуем таксама, што кожны ўсведамляе вялiкую выхаваўчую значнасць гiсторыi. Невыпадкова яе адносяць да гуманітарных (humanum) навук, якія закліканы ўзвышаць чалавека.
Статус навукі гісторыя набыла ў XIX ст.
Асобай увагай да канкрэтных фактаў яна адрозніваецца ад прыродазнаўчых навук (фізікі, хіміі і інш.), якія вывучаюць законы прыроды. Факт займае ў гістарычнай навуцы асобае месца. У прыродазнаўчых навуках абагульненне здымае факт і ператвараецца ў пэўны закон.
Угісторыі факты ўяўляюць асобую каштоўнасць.
Упрыродазнаўчых дысцыплінах вызначальную ролю адыгрываюць законы і заканамернасці, а ў гісторыі значную ролю могуць адыгрываць і выпадковасці.
Уадрозненне ад навукоўцаў прыродазнаўчых навук гісторыкі пазбаўлены магчымасці непасрэдна назіраць факты ці ўзнаўляць іх у эксперыменце. Яны могуць толькі рэканструяваць мінулае, і часта з дапамогай не заўсёды надзейных гістарычных крыніц. Даследаваць гісторыю намнога складаней, чым законы прыроды.
Гісторык павінен не толькі апісваць факты, але і тлумачыць іх. Без тлумачэнняў факты і даты выглядаюць як недаказаныя тэарэмы, незразумелыя формулы.
Існуюць шматлікія адгалінаванні гісторыі: сусветная гісторыя, гісторыя асобных кантынентаў і краін, гісторыя асобных перыядаў ці эпох (Адраджэнне, Рэфармацыя і г.д.), гісторыя розных бакоў грамадскага жыцця (гісторыя сацыяльна-эканамічная, палітычная, ваенная, мастацтваў і інш.), гісторыя жыццядзейнасці выдатных асоб.
Гісторыя Беларусі як аб'ект вывучэння. Аб'ектам дадзенага курса
з’яўляецца вывучэнне гісторыі Беларусі. Гісторыя кожнага народа мае сваю адметнасць і, як мова ці нацыянальная традыцыя, вылучае яго сярод іншых народаў. Веданне гісторыі аб'ядноўвае грамадзян, кансалідуе іх супольныя намаганні ва ўмацаванні краіны. Таму гісторыя як вялікі духоўны рэсурс асаблівую актуальнасць мае для Рэспублікі Беларусь, якая не так даўно ўступіла на шлях будаўніцтва суверэннай і незалежнай дзяржавы.
Гiсторыя мае сваю сiстэму вымярэння мiнулага (перыядызацыю), якая падзяляцца на 1. Старажытнае грамадства (40 тыс да н. э. – V cт. н.э.)
Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: * каменны век (40- 3 тыс да н. э.), * бронзавы век (2-пачатак 1 тыс да н. э.); * жалезны век (пачатак 1 тыс да н. э
– V cт. н. э.)
2. Сярэднявечча (канец V – ХV cтст).
Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: * пачатак пераходу да класавага гра-мадства i ўзнiкненне дзяржаўнасцi (VI - перш. пал. ХIII стст.)
*развiццё феадальнай сicтэмы (сярэдзiна ХIII-ХV cт.)
3.Новы час (ХVI-пачатак ХХ cтст.)
Гэты перыяд надзяляецца на 2 этапы: * афармленне феадальнай сiстэмы
iвыспяванне яе крызiсу (ХVI - канец ХVIII cт.)
*генэзiс i зацвярджэнне капiталiзму; выспяванне крызiсу буржуазнага грамадства (канец ХVIII - 1917)
4.Навейшы час (1918да нашых дзён)
Першы перыяд гiсторыi чалавецтва – “Першабытнае грамадства” мае ўласную перыядызацыю, нават 2 – археалагiчную i гiстарычную. Так, паводле археалагiчнай перыядызацыi, жыццядзейнасць азначанага грамадства адбывалася ў каменным, бронзавым i жалезных вяках.
Каменным векам у гiсторыi чалавецтва прынята лiчыць час, калi першымi людзьмi ў якасцi асноўнага матэрыяла для вырабу прылад працы выкарыстоўваўся камень. Гэта найбольш працяглы перыяд, якi на Беларусi доўжыўся з моманту яе засялення 100-40 тыс. i да III-II тыс. да н. э. часу, калi мясцовыя жыхары не навучылiся апрацоўваць бронзу.
У сiлу многiх прычын вучоныя падзяляюць яго на 3 этапы: *палеалiт (старажытны камень) 100-40 тыс па 10 тыс да н. э. *мезалiт (сярэднi камень) 9 – 6 тысячагоддзе да н. э.
*неалiт (новы камень) 5 – 3 тысячагоддзе да н. э.
Як адзначалася вышэй, бронзавы век доўжыўся з 2 да пачатку 1 тыс да н. э.); а жалезны век з пачатку 1 тыс да н. э па V cт. н. э.). Пры гэтым, як i каменны век, вякi металаў маюць свае этапы, але мы завастраць на тым увагi не будзем. Куды больш важна, абапiраючыся на археалагiчную перыя-дыза- цыю, выкарыстоўваць перыядызацыю гiстарычную. Прынята лiчыць, што ў каменным веку iс-навала мацярынская, а ў век металаў - бацькоўская родавая абшчыны, адпаведна – матрыярхат i патрыярхат. Аб гэтым i iншым больш падрабязна мы пагаворым на семiнарскiх занятках.
2.Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
Глыбокае і ўсебаковае пазнанне гісторыі забяспечвае толькі сучасная
навуковая метадалогія або сістэма метадаў яе вывучэння.
Доўгі час навуковай метадалогіі папярэднічала суб’ектывісцкая і аб’ек- тыўна-ідэалістычная метадалогія. У першым выпадку гістарычны працэс тлумачыўся дзеяннем вышэйшых асоб (цароў, фараонаў, імператараў, дыктатараў). У іншым выпадку рашаючая роля ў гістарычным працэсе адводзілася не суб’ектыўным, а аб’ектыўным, але звышчалавечым сілам - Боскаму промыслу, Абсалютнай ідэі і інш. I толькі ў сярэдзіне XIX ст., як ужо адзначалася, пачаліся спробы пераводу гістарычных даследаванняў на навуковую аснову.
Фармацыйны падыход К. Маркса (1818—1883). Вядомы нямецкі мы-
сліцель і грамадскі дзеяч сфармуляваў канцэпцыю матэрыялістычнага тлумачэння гісторыі. Паводле яго тэорыі, прагрэс чалавецтва ажыццяўляецца ў выглядзе заканамерных змен пяці асноўных грамадска-эканаміч- ных фармацый (першабытнаабшчыннай, рабаўладальніцкай, феадальнай, капіталістычнай, камуністычнай). Пераход да новай фармацыі, адпаведна гэтай мадэлі, ажыццяўляецца ў выніку сацыяльных рэвалюцый.
Фармацыйны падыход у гістарычным пазнанні пераадолеў многія недахопы папярэдняй ідэалістычнай метадалогіі, але не стаў агульнапрымальным.
Па-першае, К. Маркс зыходзіў з монаварыянтнасці (адналінейнасці) гістарычнага развіцця. Аднак не ўсе краіны паўтараюць фармацыйны ход еўрапейскіх краін.
Па-другое, фармацыйны падыход абсалютызуе вытворчыя адносіны і класавую барацьбу як рухаючую сілу гісторыі.
Урэшце, фармацыйны падыход у гісторыі не вытрымаў праверкі часам. Капіталістычная фармацыя працягвае існаваць і развівацца ў той час, як сацыялістычная фармацыя (СССР) завяршылася крахам.
Сутнасць і паходжанне цывілізацыйнага падыходу. У аснову гэтага падыходу кладуцца не вытворчыя адносіны, як пры фармацыйным падыходзе, а чалавек у сукупнасці яго запатрабаванняў, здольнасцей, волі і ведаў. Рост матэрыяльных і духоўных патрэб чалавека якраз і служыць штуршком для грамадскага прагрэсу. Ужо першыя прафесійныя гісторыкі Гера-
дот (481-425 гг. да н.э.), Палібій (201-120 гг. да н.э.), Сыма Цянь (14586 гг. да н.э.), аль-Біруні (973-1050 гг.) імкнуліся падаць гісторыю сваіх краін у сувязі з гісторыяй усяго вядомага ім сусвету. Новы, цывілізацыйны падыход у тлумачэнні гістарычнага працэсу пачаў складвацца ў XVIII ст., задоўга да з'яўлення фармацыйнай тэорыі. Яго заснавальнікамі можна лічыць французскіх філосафаў-асветнікаў Ж.-Ж. Русо, Ф. Вальтэра, Д. Дзідро. Аднак канчатковае афармленне новага метаду адбылося ў канцы XIX – пачатку XX ст.
Вывучэнне гісторыі Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця патрабуе вызначэння зместу паняцця “цывілізацыя”. Цывілізацыя (ад лацінскага сivilis - грамадзянскі, дзяржаўны) - адно з найважнейшых паняццяў для абазначэння разнастайнасці ў развіцці чалавецтва. Яно мае шмат значэнняў. У сучаснай літаратуры, напрыклад, існуе больш за 100 вызначэнняў: сінонім культуры, ступень грамадскага развіцця пасля эпохі варварства, узровень грамадскага развіцця на пэўнай стадыі грамадска-эка- намічнай фармацыі і інш. На бытавым узроўні цывілізацыя часам атаясамліваецца з камфортам і ўладкаванасцю чалавечага жыцця.
Пры аналізе гісторыі “па вертыкалі” (ад старадаўніх да нашых часоў)
пад цывілізацыяй разумеецца пэўны этап грамадскага развіцця, звычайна больш высокі ў адносінах да папярэдняга. У XIX ст., у адпаведнасці з тэорыяй грамадскага прагрэсу Л. Моргана (1818—1881), паняццем “цывілізацыя” характарызавалася вышэйшая (трэцяя) стадыя сацыя-культурнага развіцця.
Першы этап чалавечай гісторыі атрымаў назву “дзікасць”, калі пер-
шабытныя людзі жылі родамі і карысталіся каменнымі прыладамі працы.
Другі этап гістарычнага развіцця чалавецтва, які пачынаўся з вынаходніцтва ганчарнай вытворчасці, зваўся “варварства”.
I нарэшце, трэцяя стадыя – “цывілізацыя” - пачыналася ў выніку так званай “неалітычнай рэвалюцыі”, падчас якой адбыўся пераход ад прысвойваючай (збіральніцтва, паляванне, бортніцтва, рыбалоўства) да вырабляючай гаспадаркі (земляробства, жывёлагадоўля).
Аднак найбольш важнымі прыкметамі сфарміраванай цывілізацыі лічац-
ца ўтварэнне дзяржавы і ўзнікненне пісьменнасці. У Беларусі паўнавар-
таснае цывілізаванае жыццё пачалося з IX ст., калі былі створаны першыя дзяржавы-княствы (Полацкае, Тураўскае і інш).
Пры вывучэнні гісторыі “па гарызанталі” (параўнаўчы аналіз міну-
лага нацый, дзяржаў, кантынентаў у адны і тыя ж эпохі) пад цывілізацыяй разумеюцца вялікія, якасна розныя і самадастатковыя грамадствы, размешчаныя ў розных кутках сусвету.
У апошні час усе цывілізацыі прынята дзяліць на два вялікія класы — традыцыйныя і тэхнагенныя. Цывілізацыі першага тыпу характарызуюцца натуральнасцю, залежнасцю ад прыроды і запаволенасцю тэмпаў сацыяльнага развіцця. Цывілізацыі другога тыпу пачалі ўзнікаць у Еўропе ў XV — XVII стст., па меры ўваходжання ў жыццё людзей дасягненняў навукі і тэхнікі. Пры ўмове вылучэння асобнай уеходнеславянскай цывілізацыі Беларусь, безумоўна, трапляе ў яе склад.
У XX ст. і на сучасным этапе пры вывучэнні гісторыі пераважае камбінаваны падыход да разумення цывілізацыі, які прапанаваў англійскі гісторык і сацыёлаг А. Тойнбі (1889-1975). Сусветная гісторыя разглядаецца ім як сукупнасць цывілізацый (канкрэтных грамадстваў, лакалізава-
ных у часе і прасторы). Ён налічвае ў свеце 13 самастойных цывілізацый, якія праходзяць адны і тыя ж фазы.
Тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага тэзіса было дадзена ў працах нямецкага філосафа і гісторыка О. Шпенглера (1880— 1936) у пачатку XX ст. На прыкладзе культуры ён даказваў, што яна ў сваім развіцці праходзіць усе асноўныя стадыі жыццёвага цыклу — нараджэнне, росквіт, заняпад; інакш — прыроднага цыклу — вясна, лета, восень, зіма. Такой жа думкі прытрым-ліваўся і
расійскі даследчык Л. Гумілёў. У гістарычным працэсе англійскі гісторык А. Тойнбі, у адрозненне ад марксісцкіх грамадска-эканамічных фармацый, вылучае некалькі цывілізацыйных стадый: аграрна-традыцыйная (рабаўладальніцкае і феадальнае грамадства), індустрыяльная (капіталізм), пост-інду- стрыяльная, ці інфармацыйная, якая ўзнікла ў другой палове XX ст. пад уплывам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Відавочна, што разнастайнасць па гарызанталі (у прасторы) спалучаецца, такім чынам, у яго вучэнні са зменлівасцю па вертыкалі (у часе).
Такім чынам, цывілізацыя пры комплексным і ўсебаковым да яе падыходзе будзе азначаць вялікія самадастатковыя грамадствы (супольнасці людзей), якія маюць агульныя каштоўнасці, ментальнасць, ідэалы; выпрацавалі свае характэрныя і ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканоміцы, культуры і якія ў працэсе эвалюцыі праходзяць стадыі ўзнікнення, станаўлення, росквіту, надлому і пагібелі.
Новы цывілізацыйны падыход да вывучэння мінулага мае шэраг пераваг: прыдатны да гісторыі кожнай краіны або групы краін; арыентуе на пазнанне гісторыі як шматварыянтнага працэсу; у той жа час забяспечвае разуменне цэласнасці і адзінства чалавечай гісторыі; нарэшце, надае важную ролю ў грамадскім развіцці чалавечаму фактару і тым сапраўды як бы “ачалавечвае” гісторыю.
Цывілізацыйны падыход да вывучэння беларускай гісторыі дазволіць паказаць яе як неразрыўную частку адзінай сусветнай гісторыі ва ўзаемадзеянні і ўзаемасувязі з гісторыямі іншых народаў.
3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.
Важная роля належыць прынцыпам навуковага гістарычнага пазнання. Сучасныя гісторыкі выкарыстоўваюць такія асноўныя прынцыпы навуковага даследавання, як аб’ектыўнасць, гістарызм, сацыяльны падыход.
Прынцып аб’ектыўнасці азначае разгляд гісторыі адпаведна аб'ектыўным заканамернасцям; патрабуе абапірацца на факты, не скажаючы і не падганяючы іх пад загадзя створаныя схемы; вывучаць кожную з’яву ў сукупнасці яе станоўчых і адмоўных бакоў, незалежна ад адносін да іх.
Прынцып гістарызму патрабуе, каб кожная падзея разглядалася толькі ў гістарычным развіцці, у сувязі з іншымі падзеямі і канкрэтным вопытам гісторыі.
Прынцып сацыяльнага падыходу дазваляе разгледзець у гіста-
рычным працэсе праявы розных сацыяльных, класавых і партыйных інтарэсаў, праўдзіва паказваюцца іх супярэчнасці і шляхі пераадольвання.