ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 560
Скачиваний: 0
Пошук дзяржаўнымі структурамі інтэграцыйнай сістэмы каштоўнасцей і ідэалагічных арыенціраў праходзіў у некалькі этапаў. Пасля перыяду «дэідэалагізацыі» былі спробы зрабіць стаўку на рэлігійныя каштоўнасці: уводзілася атрыбутыка Вялікага княства Літоўскага і інш. Толькі з абраннем Прэзідэнта А. Р. Лукашэнка дзяржаўныя структуры ўсвядомілі значнасць распрацоўкі нацыянальнай ідэалогіі, на аснове якой можа адбыцца яднанне беларускага грамадства і народа, прыступілі да фармі-равання ідэалогіі беларускай дзяржавы
Свайго роду папярэднім аналізам стану распрацаванасці гэтай праблемы з'явілася правядзенне па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 12 лістапада 1998 года навуковай канферэнцыі на тэму; «Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці: праблемы тэорыі і практыкі». У прадстаўленых на канферэнцыі дакладах і паведамленнях закраналася шырокае кола тэарэтычных і практычных праблем ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці.
З прыходам А. Р. Лукашэнкі ў вышэйшую кіруючую эліту настае і новы этап развіцця сучаснай ідэалогіі беларускай дзяржавы. На палітычным узроўні кіраўніцтвам краіны адзначана, што наша краіна заснавана на трох фундаментатьных апорах; Саветах дэпутатаў, прафсаюзных арганізацыях і маладзёжных арганізацыях. На думку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, гэта «тры асноўныя апоры нашага грамадства, якія прызначаны забяспечыць сувязь народа з органамі ўлады, прыцягваючы грамадзян да актыўнага дзяржаўнага будаўніцтва».
Ідэалогія беларускай дзяржавы ствараецца духоўна-інтэлектуальнымі пошукамі айчынных вучоных, грамадскіх дзеячаў, праграмнымі распрацоўкамі палітычных партый, а таксама прыняццем шэрага афіцьійных канцэпцый і дактрын у асобных сферах дзяржаўнай дзейнасці і палітыкай кіраўніка дзяржавы, сфармуляванай у пасланнях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на грамадскіх форумах узроўню Усебеларускага народнага сходу.
У сувязі з гэтым асаблівую значнасць уяўляюць асноўныя дзяржаўныя дакументы: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 і 17 кастрычніка 2004 года) і Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, якія маюць агульнанацыянальную каштоўнасную вартасць і ідэалагічныя арыенціры, накіраваныя на станаўленне новай сістэмы, і непасрэдна ўносяць новыя структурныя і арганізацыйныя элементы ў фарміраванне ідэалогіі беларускай дзяржавы.
Магутным імпульсам для працэсу фарміравання ідэалогіі беларускай дзяржавы паслужылі некалькі выбарчых кампаній у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000, 2004), выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1994, 2001) і рэспубліканскія рэферэндумы (1995,1996, 2004).
Ідэалогія беларускай дзяржавы ўяўляе сабой у агульным плане ўпарадкаваную сукупнасць ідэалаў, каштоўнасцей, канцэпцый, якія служаць абгрунтаваннем беларускага шляху развіцця, гэта складанаарганізаваная сістэма, у якой кожны з яе кампанентаў можа сам разглядацца як сістэма.
Ідэалогія беларускай дзяржавы — гэта вучэнне аб нормах жыцця, ідэалах і каштоўнасцях беларускага народа, ідэалагічнай палітыцы дзяржаўных інстытутаў і аб ідэалагічных працэсах, якія характарызуюць мэты і асаблівасці беларускага шляху грамадскага развіцця.
На палітычным узроўні ідэалогія набывае форму ідэалагічнай дактры-
ны, якая з'яўляецца светапогляднай асновай ідэалогіі дзяржавы ў канкрэт-
ных гістарычных умовах. Наша ідэалагічная дактрына існуе ў форме беларускай нацыянальнай ідэі, асноўным зместам якой з'яўляюцца такія фундаментальныя паняцці, як агульначалавечыя хрысціянскія каштоўнасці, нацыя- нальна-дзяржаўная самасвядомасць, грамадзянскасць, патрыятызм.
Прававой асновай ідэалогіі беларускай дзяржавы з'яўляецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя выступае не толькі як сродак станаўлення прававых адносін, але і як сродак агульнанацыянальнай канстытуцыйнай ідэалогіі (пэўнай сістэмы ідэй, канцэпцый і дактрын), які фарміруе развітую прававую і маральную свядомасць, грамадзянскую пазіцыю, грамадскую думку, а таксама выхоўвае патрыятызм і пачуццё грамадзянскага абавязку, павагу да інстытутаў дзяржаўнай улады. Канстытуцыяй замацоўваецца сістэма каштоўнасцей, маральных пачаткаў, ідэалагічных рэалій, якая адпавядае ідэалам і магчымасцям беларускага грамадства, а таксама прадугледжваецца стварэнне неабходных умоў і гарантый для актыўнага іх выкарыстання грамадзянамі.
Яна аказвае такім чынам уплыў на думкі і пачуцці людзей, закранае іх маральныя ўстаноўкі, спрыяе фарміраванню ў членаў грамадства пэўнага светапогляду і выступае магутным спецыфічным сродкам ідэалагічнага ўздзеяння на свядомасць людзей, фарміраванне іх сацыяльна-палітычнай арыентацыі.
Вызначэнне напрамкаў і перспекгыў развіцця трамадства, замацаванне і гарантыя рэальных сацыяльных і палітычных каштоўнасцей для ўсіх спрыяюць умацаванню адзінства, сацыяльнага ідэалу, пошуку рознымі палітычнымі сіламі кампрамісу і згоды; Канстытуцыя з'яўляецца важнай аб'яднальнай светапогляднай асновай для ўсяго беларускага грамадства. У гэтым і заключаецца канструктыўная роля ідэалагічнай функцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Эканамічнай асновай ідэалогіі дзяржавы з'яўляецца беларуская эканамічная мадэль, у аснове якой: 1. моцная і эфектыўная дзяржаўная ўлада, якая забяспечвае палітычную стабільнасць, бяспеку, сацыяльную справядлівасць і грамадскі парадак; 2. развіццё прыватнага сектара ў спалучэнні з дзяржаўным і не на шкоду нацыянальньш інтарэсам; 3. прыватызацыю не як самамэту, а як сродак зацікавіць інвестара, стварыць эфектыўнага ўласніка; 4. інтэграцыю з Расіяй і іншымі краінамі СНД, перш за ўсё ў эканамічнай сферы; 5. моцную сацыяльную палітыку дзяржавы, інвестыцыі ў ахову здароўя, адукацыю, прафесійнае і культурнае развіццё асобы, а таксама адрасную сацыяльную дапамогу.
Беларуская мадэль эканомікі вытрымала праверку часам. Яна дазволіла пераадолець глыбокі спад вытворчасці, шырока разгарнуць інстытуцыйныя
рыначныя рэформы, пазбегнуць сацыяльных хваляванняў, умацаваць дзяржаўнасць і рэальны суверэнітэт краіны.
Палітычнай асновай ідэалогіі з'яўляецца палітычная сістэма дзяржавы. Беларуская палітычная сістэма (дзяржава, палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі) заснавана на Канстытуцыі Рэспублікі Бела-русь.
Неабходны далейшы пошук такой мадэлі, якая б адлюстроўвала як рэаліі сучаснай Беларусі, так і працэсы глабалізацьіі сучаснага свету і пераходу чалавецтва да інфармацыйнага грамадства. Мадэль беларускага грамадскага ладу павінна ўлічваць не толькі трансфармаваныя рысы сучаснай мадэлі, але і традыцыйныя прагрэсіўныя рысы палітычнай сістэмы. Гэта мадэль павінна прадугледжваць новыя формы палітычнага ўпарадкавання, якія б забяспечвалі рацыянальнае збалансаванае спалучэнне індывідуалісцкіх і калектыўных пачаткаў і прынцыпаў. У ёй неабходна разумнае спалучэнне грамадзянсюій супольнасці і прававой дзяржавы з карпаратывізмам і рыначных механізмаў з дзяржаўным рэгуляваннем. Рацыянальнае спалучэнне гэтых характарыстык у палітычнай сістэме дазволіць Беларусі ўсебакова развівацца па шляху фарміравання постіндустрыяльнага інфармацыйнага грамадства.
На сённяшні дзень можна гаварыць пра наяўнасць усіх чатырох гарманічных састаўных частак ідэалогіі беларускай дзяржавы: Канстытуцыя, беларуская эканамічная мадэль, беларуская палітычная сістэма, беларуская ідэалагічная дактрына ў выглядзе нацыянальнай ідэі.
Ідэалагічныя асновы беларускай дзяржавы з часам аформяцца ў адзіную зладжаную, інстытуцыянальна замацаваную ідэалогію, прызначаную выканаць, па-першае, мэтаўтваральную функцыю, якая зводзіцца да фармулявання мэт развіцця дзяржавы; па-другое, інтэграцыйную функцыю, выяўленую ў фарміраванні адзінай дзяржавы; па-трэцяе, матывуючую функцыю, якая павінна заахвочваць людзей да дзейнасці на карысць дзяржавы; па-чацвёртае, камунікатыўную функцыю, што дазволіць ідэнтыфікаваць людзей, якія не падтрымліваюць гэтай ідэалогіі; па-пятае, аксіялагічную функцыю, якая абазначыць найбольш важныя каштоўнасныя арыентацыі дзяржавы.
Адлюстроўваючы сённяшнія рэаліі, ідэалогія беларускай дзяржавы звернута ў будучыню, нясе ў сабе адказ на пагрозы і выклікі новага стагоддзя.
8. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь у новых умовах. Рэспубліка Беларусь – раўнапраўны суб’ект сусветнай супольнасці. Беларусь і Расія на шляху да ўтварэння саюзнай дзяржавы.
Пасля распаду СССР Рэспубліка зрабілася правамоцным суб’ектам сусветнай супольнасці. У цяпераші час яна мае дыпламатычныя адносіны са 160 краінамі свету. На 46-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1991) міністр замежных спраў Беларусі выклаў знешнепалітычныя прынцыпы і прыярытэты беларускай дзяржавы. Статус Беларусі быў абвешчаны як бяз'ядзерны і нейтральны, знешняя палітыка — шматвектарнай.
Беларусь пашырыла свой удзел у арганізацыях сістэмы ААН, з'яўляецца членам 13 спецыялізаваных устаноў ААН. У Мінску былі адкрыты
прадстаўніцтвы ўплывовых міжнародных арганізацый. У верасні 1992 г. Рэспубліка Беларусь (другая з краін СНД пасля Расіі) адкрыла ў Мінску прадстаўніцтва ААН, а таксама прадстаўніцтвы Сусветнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. У 1995 г. у Мінску было адкрыта прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па бежанцах, у 1996 г. - пастаяннае прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па мігрантах.
3 сакавіка 1998 г. у Мінску дзейнічае кансультацыйна-назіральная група АБСЕ.
У 90-я гг. Мінск наведалі вядомыя палітычныя дзеячы — кіраўнікі міжнародных арганізацый і дзяржаў. У ліпені 1992 г. у Мінску з візітам знаходзіўся Генеральны сакратар НАТА М. Вернер. У чэрвені 1993 г. адбыўся візіт у Мінск прэзідэнта Польшчы Л. Валенсы. У кастрычніку 1993 г. дзяржаўны сакратар ЗША У. Крыстафер быў у Мінску і запрасіў беларускія ўлады да ўдзелу ў праграме НАТА «Партнёрства дзеля міру».
15 студзеня 1994 г. у Мінск прыехаў прэзідэнт ЗПІА Б. Клінтан, які сустрэўся з вышэйшымі дзяржаўнымі асобамі, а таксама з прадстаўнікамі апазіцыі. У красавіку 1994 г. Мінск з трохдзённым візітам наведаў Генеральны сакратар ААН Б. Бутрас-Галі. У лютым 1995 г. з афіцыйным візітам у Мінск прыехаў прэзідэнт Расіі Б. Ельцын. Падчас гэтага візіту паміж Беларуссю і Расіяй быў падпісаны Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве. 21—23 чэрвеня г. у сталіцы Беларусі з візітам знаходзіўся прэм'ер Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Пэн. У лістападзе г. у Мінску Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка і Генеральны сакратар АБСЕ Д. Арагон абмеркавалі пытанні, звязаныя з выкананнем Беларуссю Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе.
Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка ў кастрычніку 1995 г. выступіў на спецыяльным урачыстым пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН, прысвечаным 50-годдзю гэтай арганізацыі, дзе выклаў пазіцыі кіраўніцтва Беларусі па ключавых праблемах міжнародных адносін. У Будапешце і Лісабоне на форумах АБСЕ А. Лукашэнка прапанаваў стварыць бяз'ядзерную прастору ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Ядзерная зброя з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь была вывезена ў лістападзе 1996 г.
Беларусь з’яўляецца актыўным членам Руху Недалучэння і дэманструе сваё міралюбства. Намаганнямі Прэзідэнта ўсталяваны трывалыя сувязі з краінамі далёкага замежжа – Іранам, Індыяй, Венесуэлай. У мінулым годзе Беларусь набыла новага, яшчэ аднаго стратэгічнага партнёра – Кітай.
Супрацоўніцтва з Расіяй і іншымі краінамі СНД. У шматвектарнай знешняй палітыцы Беларусі прыярытэтным, тым не менш, з'яўляецца супрацоўніцтва з Расіяй. Гэта супрацоўніцтва актывізавалася з выбраннем у 1994 г, першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі. На майскім рэферэндуме 1995 г. з 65 % грамадзян Беларусі, якія прынялі ў ім удзел, 82 % падтрымалі ідэю аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй. У 1995 г. прэзідэнты дзвюх краін А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве тэрмінам на 10 гадоў. 25 мая 1995 г.
Б. Ельцын выдаў указ аб адмене мытнага кантролю на расійска-беларускай мяжы, а на наступны дзень А. Лукашэнка і прэм'ер-міністр Расіі В. Чарнамырдзін сімвалічна ліквідавалі на ёй шлагбаум.
2 красавіка 1996 г. у Крамлі быў падпісаны дагавор аб стварэнні супольнасці суверэнных рэспублік Беларусі і Расіі. Па новаму дагавору прадугледжвалася ўзгадняць пазіцыі па міжнародных пытаннях, узаемадзейнічаць па захаванню бяспекі, ахове граніц і барацьбе са злачыннасцю. Захоўваючы атрыбуты суверэнітэту, дзяржавы выходзілі на сумеснае будаўніцтва структур, якія мелі агульную заканадаўчую базу.
У адпаведнасці з дагаворам былі сфарміраваны Вышэйшы Савет, Выканаўчы камітэт, Парламенцкі сход, Мытны камітэт, Расійска-Беларуская камісія па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву і некаторыя іншыя сумесныя арганізацыі. Планавалася, што да канца 1996 г. будзе створана агульная транспартная сістэма з адзінымі тарыфамі па перавозках грузаў і пасажыраў, адзіная энергасістэма, навукова-тэхнічная і інфармацыйная прастора. На наступны год прадугледжвалася правесці сінхранізацыю эканамічных рэформаў, падрыхтаваць адзіную нарматыўна-прававую базу, правесці уніфікацыю грашова-крэдытных і бюджэтных сістэм, стварыць умовы для ўвядзення адзінай валюты.
У 1996 г. адбылася першая сесія Парламенцкага сходу Расіі і Беларусі, былі вырашаны ўсе арганізацыйныя пытанні па дзейнасці вышэйшых органаў. Аднак намечаныя планы не былі поўнасцю выкананы, Дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі выступалі з праектамі, якія былі заснаваны на розных, часам дыяметральна супрацьлеглых варыянтах інтэграцыі. Частка расійскіх палітыкаў выказвала ідэі абмежавання правоў Беларусі ў складзе супольнасці. У студзені 1997 г. Б. Ельцын звярнуўся да А.Лукашэнкі з прапановай падрыхтаваць юрыдычны дакумент аб стварэнні адзінай дзяржавы.
2 красавіка 1997 г. у Маскве А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі з Расіяй. У дагаворы падкрэслівалася, што кожная краіна захоўвае дзяржаўны суверэнітэт і тэрытарыяльную недатыкальнасць, канстытуцыю, сцяг, герб і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці. Галоўнымі мэтамі Саюза былі абвешчаны: умацаванне адносін братэрства, сяброўства, усебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, ваеннай, навуковай, культурнай і іншых галінах.
9 красавіка 1997 г. на грамадскае абмеркаванне быў вынесены праект Статута Саюза Беларусі і Расіі, а 23 мая Статут быў падпісаны прэзідэнтамі абедзвюх дзяржаў у Маскве. 10 чэрвеня 1997 г. дагавор аб Саюзе быў ратыфікаваны ў Мінску і Маскве.
Разам з тым і пасля падпісання дагавора аб Саюзе шматлікія пагадненні не рэалізоўваліся на практыцы. Новай спробай развіцця адносін паміж дзяржавамі было падпісанне снежня 1998 г. Дэкларацыі аб аб'яднанні Беларусі з Расіяй у Саюзную дзяржаву. Праз год, 8 снежня 1999 г. быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.