Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 563

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

цавана стратэгія развіцця грамадства — пабудова сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. Адмова ад шокавай тэрапіі і выбар шляху сацыяльна арыентаванай рыначнай сістэмы падтрымліваецца грамадзянамі. Беларуская эканамічная мадэль, заснаваная на моцнай дзяржаўнай уладзе, спалучэнні розных формаў уласнасці, прыватызацыі ў грамадскіх інтарэсах, арыентацыі на ўтварэнне саюзнай дзяржавы з Расіяй, сацыяльнай скіраванасці, паспяхова дзейнічае і мае перспектывы да далейшага развіцця.

7. Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХХХІ стст. Ідэалогія беларускай дзяржавы.

Адыход ад жорсткай ідэалагічнай абмежаванасці звязаны перш за ўсё з ходам «перабудовы» у СССР, калі пачаўся працэс паступовага адказу ад найбольш дыскрэдытаваўшых сябе палітычных і эканамічных метадаў гаспадарання. Гэты працэс суправаджаўся расшырэннем дэмакратыі, вядучую ролю ў якой іграла «галоснасць» ў сродках масавай інфармацыі.

Кіруючыя колы БССР не толькі пляліся ў хвасце перабудоўчых працэсаў, а нават стараліся іх затармазіць. Напрыклад, тагачасны першы сакратар ЦК КПБ Я. Сакалоў безпадстаўна заяўляў, што быццам бы ў рэспубліцы створаны ўсе магчьшасці для развіцця беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры. А таму, «хто памыляецца ў гэтых пытаннях», — са змрочным намёкам гаварыў ён, — «трэба дапамагчы разабрацца». А між тым, у выніку інтэнсіўнай русіфікацыі беларускай культуры, як і ўсяго жыцця за апошнія дзесяцігоддзі існавання БССР, вырасла не адно пакаленне людзей, цалкам ці ў значнай ступені адарваных ад нацыянальнакультурнай глебы. Практычна амаль усё насельніцтва гарадоў Беларусі жыло як рускамоўны народ, выхоўваючыся ў асяроддзі рускай культуры. Адсюль абыякавасць да свайго нацыянальнага, адсутнасць гістарычнай памяці, пагарда да нацыянальных каштоўнасцей. Нацыянальны нігілізм ахапіў практычна ўсе пласты беларускага грамадства, а нават сціплыя спробы захаваць ці абараніць нацыянальнае — расцэньвалася, як нацыяналізм. На паўсядзённым, бытавым узроўні мянушка «нацыяналіст» гучала як абраза або пракляцце.

У склаўшыхся ўмовах, калі ва ўсіх рэспубліках СССР сталі ўзнікаць розныя партыі і грамадскія арганізацыі, шэраг літаратараў, артыстаў і прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Беларусі стварылі ў чэрвені 1989 года (г. Вільнюс) Беларускі народны фронт (БНФ) «Адраджэнне». Гэты рух паставіў перад сабою мэту — адраджэнне і далейшае развіццё беларускай нацыянальнай культуры і прыняцце закона аб дзяржаўнасці беларускай мовы. Папярэднічала гэтаму руху дзейнасць маладзёжных аматарскіх аб'яднанняў «Талака» у Мінску, «Паходня» у Гродне і інш. Актыўная грамадская пазіцыя гэтых суполак спалучалася з дзейсным удзелам у рэстаўрацыйных работах у Мінску, Гродне, Лідзе, Оршы і інш. У 1989 годзе распачало сваю дзейнасць Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя


Ф. Скарыны, на чале якога стаў выдатны паэт Ніл Гілевіч. Пад уплывам гэтых рухаў у студзені 1990 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб дзяржаўнасці беларускай мовы і аб свабодным карыстанні рускай мовай, як мовай міжнародных і міжнацыянальных зносін. Гэтае палажэнне аб мовах было зацверджана і ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай 15 сакавіка 1994 года.

Кардынальна змяніліся ўмовы для развіцця нацыянальнай культуры пасля абвяшчэння ў жніўні 1991 г. незалежнасці і суверэнітэта Беларусі і стварэння ў снежні гэтага ж года Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Цяпер ужо адсутнічаў «цэнтр», ад якога ўсё залежала і амаль усё яму падпарадкавалася. Лёс беларусаў цяпер стаў залежаць ад саміх беларусаў.

Гэтая ісціна гаворыць, што ад стану адукацыі ў першую чаргу залежыць поспех нацыянальна-культурнага адраджэння. У рэспубліцы была распрацавана і пачала ажыццяўляцца праграма дашкольнага і школьнага навучання і выхавання. Ужо ў 1993/94 навучальным годзе 80% першакласнікаў у Беларусі вучыліся на роднай мове. Сталі стварацца прынцыпова новыя навучальныя ўстановы: гімназіі, ліцэі і каледжы. На пачатак 1992 года працавала 33 гімназіі, 12 ліцэяў і 2 каледжы. З'явіліся прыватныя гімназіі.

Музычнае мастацтва на Беларусі вызначаецца тым, што вядучым жанрам застаецца сімфонія. У гэтым напрамку працуюць: Дз. Смольскі, В. Вонцік, Ул. Дамарацкі, С. Бельцюкоў, А. Сонін. У. Дарохін, К. Цесакоў. Гэтыя майстры музыкальнай справы добра вядомы ўжо і сусветнай фамадскасці.

Новыя творы з’явіліся і ў оперным жанры. Сярод іх опера Ул. Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха», якая ўпершыню была паказана ў двары Троецкага прадмесця пад адкрытым небам, С. Картэса «Візіт дамы», А. Банда-рэнкі «Князь Наваградскі» і інш.

Вялікую работу праводзіць пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга створаны ў 1987 годзе Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі. Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў — «Славянскі базар», «Мінская вясна», «Беларуская сакавіца».

У сучасным выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі: «Арт-творчасць», «Вітанова», «Жыльбел», «Верхні горад» і інш. З'явіліся новыя творчыя аб'яд-нанні.

Такім чынам, 80-я — 90-я гады адрозніваюцца значна большай стракатасцю жанраў, форм, напрамкаў у культуры Беларусі, чым папярэднія дзесяцігоддзі. У гэты час змяняюцца абставіны культурнага жыцця, што ўносіць неабходнасць пошуку новых рашэнняў у творчасці.

З пачаткам перабудовы духоўнае жыццё грамадзян Беларусі значна ўзбагацілася. С крахам камуністычнай ідэалогіі назіраецца вяртанне людзей да старых хрысціянскіх каштоўнасцей. Свабода сумлення, якая зафіксавана ў дзеючай Канстытуцыі, рэальна гарантуе выруючым іх права спавядаць любую рэлігію, абе не спавядаць ніякай.

За апошнія два дзесяцігоддзі колькасць рэлігійных арганізацый павялічылася амаль што ў чатыры разы і складае 3 103. Па стану на 1 студзеня 2007 г. у Рэспубліцы Беларусь налічваліся 2 953 рэлігійныя абшчыны, у іх


ліку 1 399 праваслаўных і 440 каталіцкіх, 33 — стараверскіх, 493 — хрысціян веры Евангельскай, 267 — Евангельскіх хрысціян-баптыстаў, 29 — Савет цэркваў ЕХБ (без рэгістрацыі), 13 — грэка-каталіцкіх, 21 — новаапостальская, 29 — іудзейскіх (традыцыйных), 24 — ісламскіх, 26 — сведак Іеговы, 5

бахаі, 4 — мармонаў, 6 — крышнаітаў. Абшчыны прадстаўляюць 25 канфесій, цэркваў, рэлігійных напрамкаў і дэнамінацый.

На тэрыторыі Беларусі існуюць 2 063 культавыя памяшканні, дзейнічаюць 1 175 праваслаўных цэркваў, 435 касцёлаў і інш. У цяперашні час будуюцца 245 новых культавых будынкаў, у тым ліку 172 —праваслаўных, 45

каталіцкіх, 25 — пратэстанцкіх; многія культавыя будынкі рамантуюцца або знахо-дзяцца на рэстаўрацыі5.

УРэспубліцы Беларусь са сваімі статутамі дзейнічаюць 150 рэлігійных арганізацый, якія маюць агульнаканфесіяналынае значэнне, у тым ліку 45 рэлігійных цэнтраў і ўпраўленняў (рэспубліканскіх і абласных). Сярод іх 11 праваслаўных і 4 каталіцкія епархіі, праваслаўная і 2 каталіцкія духоўныя

семінарыі. Дзейнічаюць праваслаўная акадэмія і духоўныя вучылішчы, 27 праваслаўных і 8 каталіцкіх манастыроў5.

Асаблівую ролю адыгрывае БПЦ (Беларуская праваслаўная царква) на чале з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, патрыяршым экзархам Беларусі Філарэтам. Паміж Міністэрствам адукацыі і БПЦ усталяваліся канструктыўныя адносіны, скіраваныя на сумеснае выхаванне моладзі, барацьбу з п’янствам, наркаманіяй і інш.

Ідэалогія беларускай дзяржавы

Чалавечае грамадства кансалідуецца сістэмай ідэй, якія аб'ядноўваюць розныя слаі насельніцтва, абумоўліваюць каштоўнасныя арыентацыі, маральныя нормы, пэўны ўклад жыцця, сацыяльную актыўнасць. Такая сацыяльна

значная і тэарэтычна аформленая сістэма ідэй, у якой адлюстроўваюцца глыбінныя інтарэсы адпаведных сацыяльных груп і слаёў і якая прызначана замацаваць або змяніць грамадскія алносіны, і з'яўляецца ідэалогіяй.

Вызначальную ролю ў распрацоўцы ідэалогіі беларускай дзяржавы адыграў сам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, які ў 2003 г. заявіў: «Ідэалогія для дзяржавы — “Тое ж самае, што імунная сістэма для жывога арганізма. Калі імунітэт слабее, любая, нават самая нязначная інфекцыя становіцца смяротнай. Гэтак жа і дзяржава: калі распадаецца ідэалагічная аснова грамадства, яе гібель становіцца толькі справай часу, якой бы на выгляд дзяржава ні здавалася моцнай і грознай». Ідэалогія дзяржавы — гэта нацыянальная згуртавальная і мабілізуючая ідэя.

УБеларусі на працягу большай часткі XIX і ў XX (стагоддзях было актуальным пытанне пошуку сваёй ідэнтычнасці, натхняльнай нацыянальнай ідэі. У пераломлыя моманты развіцця грамадства асабліва востра ўздымалася пытанне пошуку духоўнай ідэі развіцця Беларусі і яе месца ў свеце.

Упачатку XX стагоддзя нацыянальная ідэя беларусаў была з надзвычайнай дакладнасцю сфармулявана народным паэтам Беларусі Янкам Купалам. Сутнасць яе ў наступных словах: «Мы — беларусы». У вершы «А хто



там ідзе?» паэт абвясціў свету аб існаванні беларусаў як самабытнага народа і адразу ж заявіў аб іх праве на паважлівыя адносіны да сябе. Формула «Мы — - беларусы» гэта заява свету беларусамі аб сабе як самабытным народзе, як асаблівай разнастайнасці славяна-рускай супольнасці. Пазней гэтая ідэя была трасфармавана ў практычную задачу канстытуіравання беларусаў у якасці нацыі-дзяржавы ў складзе федэратыўнай (саюзнай) дзяржавы.

У дарэвалюцыйнай Беларусі асноўным інтэграцыйным фактарам, які характарызуе тып дзяржаўна-нацыянальнай ідэалогіі, была хрысціянская рэлігія (праваслаўе, каталіцызм). Агульнасць рэлігійных перакананняў пераважна беларускага насельніцтва, якое і было асновай станаўлення беларускай дзяржаўнасці, забяспечыла неабходную ступень грамадскай кансалідацыі і інтэграцыі ў Беларусі. Хрысціянская рэлігія наклала свой глыбокі адбітак на беларускую народную самасвядомасць, на станаўленне ідэалаў і каштоўнасцей патрыятызму, саборнасці, духоўнасці, самаахвяравання ў імя Радзімы, спрадвечнага пошуку праўды, асаблівага беларускага шляху. Акрамя таго, яна спадарожнічала ўстанаўленню гістарычнай спецыфікі развіцця нашай дзяржаўнасці — практычна заўсёды адстойвала моцную дзяржаўную ўладу, заклікала да агульнага яднання ў мэтах адстойвання агульнанацыянальных інтарэсаў.

Крызіс Расійскай дзяржавы і грамадства ў пачатку XX стагоддзя выклікаў станаўленне новай дзяржаўнай ідэалогіі, якая грунтавалася на марксіс- цка-ленінскай класавай канцэпцыі. У 1917-1990 гг. дамінуючай была камуністычная ідэалогія. Новыя камуністычныя ідэі трывала замацаваліся ў гра- мад-кай свядомасці, выкараняючы хрысціянскі светапогляд. Такая ідэалогія пэўны час аб'ектыўна выконвала інтэгруючую функцыю, знаходзячы мабілізуючыя сімвалы і ідэі, асабліва ў важныя крытычныя моманты, напрыклад, у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Постсавецкі перыяд (з 1991 г.) характарызуецца пошукам беларусамі дзяржаўнай формы, адэкватнай іх цывілізацыйнай ідэнтычнасці і гістарычнаму вопыту, і шляху далейшага грамадскага развіцця ў свеце. У суверэннай Беларусі назіраецца новы ўсплёск цікавасці да тэмы беларускай нацыянальнай ідэі, беларускага шляху развіцця.

Працэс змянення ідэалогіі беларускай дзяржавы праходзіў пад знакам «дэідэалагізацыі», гэта значыць разбурэння і адкідвання ідэалогіі камуністычнай. Многім здавалася, што ідэалогія не патрэбна наогул.

Беларуская інтэлігенцыя імкнулася прымаць актыўны ўдзел у пераменах, якія адбываліся ў Беларусі, тым больш што змены ў эканоміцы і палітыцы непасрэдна вялі і да трансфармацыі каштоўнасных, духоўных і ідэйных кампанентаў грамадскага жыцця беларускага соцыуму.

Беларускія палітычныя партыі і грамадскія рухі таксама вылучылі свае ідэйныя канцэпцыі, якія адлюстроўвалі пераважна партыйныя арыенціры. Дзяржаўныя структуры з пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя, абвясціўшы сваю дзейнасць свабоднай ад ідэалогіі, імкнуліся пераарыентаваць Беларусь згодна з «заходнімі» ўзорамі.