ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 21.08.2025

Просмотров: 2193

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Бо не тыя пытанні задаеш. Ты спытай, колькі ён учора сцёбнуў: дзвесце, трыста, семсот?

Тысячу,— іранічна кінуў Іван, зусім не пакрыўджаны абразлівым падазрэннем, здалося натуральным, што такі піжоністы пракурор сказаў менавіта гэта, наўрад ці варта было ад яго чакаць што іншае: па-першае, прафесія, па-другое, відаць, выхаванне. А Драмаку зрабілася няёмка. Перад Іванам. Капітан, які быў надзіва спакойны ў любых сітуацыях, ажно пачырванеў, як дзяўчына. Згладзіў няёмкасць нечаканым для Івана знаёмствам:

Між іншым, пазнаёмцеся, Леанід Аркадзьевіч. Іван Карнеевіч Батрак, з саўгаса «Добрынскі». Лепшы вадзіцель. Дэпутат райсавета.

Сумеўся пракурор.

«Увагнаў-такі цябе, піжон, у краску наш Недрамака»,— падумаў

Іван.

Міхалеўскі, згладжваючы сваю бестактоўнасць, паціснуў Івану руку і ўжо добразычліва сказаў тое ж слова, якое толькі што Іван казаў сам:

Як жа гэта вы зяўнулі?

Задумаўся.

Пра што?

Пра баб.

Пракурор здзівіўся, незадаволена нахмурыў бровы. Драмака сказаў, дакорліва паківаўшы галавой:

Не слухай, Леанід Аркадзьевіч. Гэта ён мне помсціць. Я пад гарачую руку спытаў, ці не жанчына з ім ехала. Іван Карнеевіч — добры сем'янін, у яго дачка — нявеста. Сын школьнік, разам з бацькам на ўборцы рабіў. Помніш, газеты пісалі пра сямейны агрэгат Івана Батрака?

Івану не хацелася, каб Драмака пачаў хваліць яго. Здалося, не да месца гэта, і ён падняўся з табурэта.

Мне можна ісці?

Ідзі. Але май на ўвазе: задаў ты мне загадку.

Вы ўмееце іх разгадваць,— пасміхаўся Іван, развітваючыся кіўком галавы.

Міхалеўскі і Драмака хвіліну памаўчалі, быццам ім было няёмка аднаму перад адным. Адносіны паміж імі былі ўжо бадай сяброўскія. Яны сышліся адразу, як толькі Міхалеўскі паўгода назад заняў сваю пасаду. Спрыяла іх дружбе многае. Па-першае, блізасць прафесій, частыя сустрэчы па рабоце, потым узрост: яны былі амаль равеснікі. Драмака гады на два старэйшы. Розніца была хіба толькі ў тым, што Міхалеўскі ўжо гадоў сем жанаты на сваёй жа выпускніцы, юрысце,


якая, прыехаўшы з ім, працуе цяпер у райміліцыі следчым. Абодва многа чыталі і сярод раённых работнікаў лічыліся эрудытамі, кнігалюбамі. Дарэчы, сам Міхалеўскі лічыў, што менавіта адукаванасць, прафесійная, палітычная, агульная, памагае яму ўзыходзіць па службовай лесвіцы хутчэй за яго калег, з якімі канчаў універсітэт. Ведаў, што нядобразычліўцы, зайздроснікі лічаць, што памагае іншае: бацька — вядомы юрыст, доктар навук, узначальвае юрыдычны аддзел у высокай установе і чытае на юрыдычным факультэце. Але Леанід ведаў, што бацька яго з тых людзей, якія слова не скажуць за сваіх дзяцей. У бацькі цвёрдыя прынцыпы, ён вораг усялякіх пратэкцый. Сыну памог хіба тым, што са школьных гадоў стараўся зацікавіць сваёй прафесіяй, хацелася яму, каб з чацвярых дзяцей хоць адзін стаў юрыстам, зрабіў прафесію сямейнай. Праўда, стары Міхалеўскі больш расказваў пра высокае і пачэснае прызванне юрыста старэйшаму сыну, лічыў, што вясёлы, добры, чулы да чужой бяды і радасці Валодзя лепш падыходзіць да прафесій следчага, суддзі, пракурора. Але старэйшы сын, нягледзячы на бацькоўскае супраціўленне, пайшоў у тэатральны і стаў пасрэдным акцёрам, незадаволеным сваім лёсам, ролямі, жыццём. А рацыянальны, не па-дзіцячаму стрыманы Лёня, якому прадказвалі матэматычную будучыню, бо лягчэй за ўсё ў школе яму давалася матэматыка, нечакана ў дзесятым класе аб'явіў аб сваім намеры пайсці на юрыдычны. І нішто яго не спыніла. Трэба стаж — пайшоў на завод, пасля ў армію, там уступіў у партыю, стаў чэмпіёнам акругі па плаванні. Абітурыент з такой характарыстыкай праходзіў першым нумарам, да бацькі, каб дапамог, не было патрэбы звяртацца. Калі вучыўся, быў камсоргам факультэта. Атрымаў дыплом — выбралі сакратаром гаркома камсамола. Але адтуль сам папрасіўся на юрыдычную работу — паслухаўся бацьку. І вось — пракурор раёна, між іншым, самы малады ў вобласці, чым Леанід Аркадзьевіч ганарыўся, хоць, калі пра гэта нагадваў нехта іншы, адказваў, што ў яго ўзросце ёсць прэзідэнты дзяржаў, а прэм'ераў дык нямала, і называў прозвішчы, здзіўляючы слухачоў памяццю, эрудыцыяй. Увогуле, паказаць сябе ўмеў і любіў, чаго, між іншым, не ўмеў Павел Драмака, чалавек, як ён казаў, з празаічнай біяграфіяй: басаногае галаднаватае маленства ў палескай вёсцы, курсы шафёраў, вадзіцеляў танка, курсы інспектараў ДАІ, вышэйшая школа міліцыі, завочная. «Вечны курсант,— жартаваў капітан,— Ажаніцца не было калі».

Пры ўсім тым, што іх цягнула аднаго да другога і яны даўно перайшлі на «ты», здаралася і раней такое вось — як бы няёмкасць нейкая, як бы бар'ерчык нейкі вырастаў паміж імі, часам зусім нечакана ў самай звычайнай размове, напрыклад, аб фільме, які напя-


рэдадні паглядзелі. Павел Драмака перажываў з-за такіх замінак у размове, баяўся, што яны — ад прымітыўнасці яго разважанняў: маеш справу не з шафёрам — з адукаваным чалавекам. У Міхалеўскага такой самакрытычнасці не было, замінкі такія ён стараўся не заўважаць, як не заўважае выхаваны чалавек чыху (не кажа «Будзьце здаровы»), ікаўкі ці няўмення суседа па стале трымаць відэлец у левай руцэ.

А тут упершыню капітан выявіў, што няёмка яму не за сябе — за пракурора. Каму-каму, а яму ні ў якім разе нельга так глядзець на людзей, як ён паглядзеў на Батрака. Апраўдваючы гэта маладосцю, нявопытнасцю, Драмака адчуў сябе намнога старэйшым, больш навучаным работай з людзьмі і палічыў за абавязак свой сказаць:

Самае небяспечнае, Леанід Аркадзьевіч, у нашай рабоце — глядзець на чалавека, як на патэнцыяльнага злачынцу.

Міхалеўскі засмяяўся.

Гэта ж словы нашага прафесара Акуліна! Ён любіў паўтараць іх. Ты яго ведаеш?

Не. Я мог прачытаць... Але думаю, што іх магла сказаць і мая маці са сваімі чатырма класамі... Гэта аснова маралі і права. Нашай маралі...

Міхалеўскі насцярожыўся.

Ты пра што? Што я сказаў гэтаму твайму шафёру пра грамы? Вырвалася. Урэшце, не магу ж я заставацца заўсёды ў мундзіры. Як бачыш, я скінуў яго. А проста чалавеку неабавязкова гаварыць артыкуламі кодэксаў. Я — проста чалавек. Дазволь мне гаварыць усё, нават глупства.

Але ж Батрак ведае, што ты пракурор.

Цяжкая пасада. Выходзіць, бойся сказаць, бойся ляпнуць неўпапад. Нарэшце, як у кожнага, у мяне ёсць пэўныя эмоцыі, і я не магу іх пераадолець. Некалі вось такі... лепшы вадзіцель аўтобуса...

падбіў маю маці... чалавек, па сутнасці, застаўся інвалідам... І цяпер з кіёчкам ходзіць. Следства ўстанавіла, што напярэдадні шафёр гуляў на вяселлі... Во адкуль у мяне недавер да гэтых тваіх анёлаў. Увогуле,

яздзіўляюся з цябе. Яны табе кожны дзень падкідваюць аварыі, а ты кожнага з іх няньчыць гатоў.

Навошта няньчыць? Проста паважаць. Узаемна. Я — іх. Яны

— мяне. А калі я ў кожным з іх буду бачыць ворага парадку, а ўсе яны ва мне — свайго ворага... што ж тады будзе? Я — арганізатар руху на дарогах, а яны мае памочнікі. Толькі так. Нельга думаць, што ёсць хоць адзін вадзіцель, які супраць правілаў руху, як нельга думаць,


што людзі ўсю сваю энергію накіроўваюць на тое, як бы парушыць законы.

Але нельга і забываць, што нямала такіх, якія хочуць,— Міхалеўскі папісаў у паветры пальцам зігзаг,— абысці закон. А наш абавязак — ахоўваць іх, законы. Давярай, але правярай — усёабдымны лозунг. Што мы з табой і робім — правяраем. Правяраем, як захоўваюцца правілы руху, як захоўваюцца законы. Паўсюдна. Усімі. Згодзен?

З табой нельга не згадзіцца. Але, знаеш, я часам пачынаю баяцца, як бы правілы не засланілі ад мяне чалавека. Правілы, як інфармацыя, нарастаюць лавінай. А чалавек усё той жа. Я ўсё яшчэ думаю, што не мог такі вадзіцель, як Батрак, зрабіць такую аварыю.

Уяго была нейкая асаблівая прычына. Якая? Добра, што абышлося добра. А каб ахвяра?

Табе трэба быць пісьменнікам, а не начальнікам ДАІ. Дапусцім, ён паскандаліў з жонкай ці з цешчай. Што ж ты будзеш рабіць, мірыць іх? Усіх не памірыш. Між іншым, я заглянуў да цябе наконт Караткова. Твая версія, канечне, падобная на праўду. Накіраванне ў анкалогію магло даць рассеянасць, задумлівасць, якая паслужыла прычынай наезду. Па-чалавечы — я разумею яго. Але куды я здагадкі падшыю, пад які параграф падганю? Увогуле, смешна ўключаць факт яго мніцельнасці ад размовы з урачом у абвінаваўчае заключэнне як змякчальную акалічнасць. З такой лірыкі пасмяецца любы граматны юрыст.

А мне, знаеш, не смешна. Мне шкада хлопца.

Думаеш, мне не шкада? Але калі я буду даваць волю сваім эмоцыям — дрэнны з мяне будзе пракурор. Уласна кажучы, ніякі. Лепш адразу мяняць прафесію.

Капітан сядзеў за сваім заплямленым чарнілам сталом. Стары стол, з цяжкімі тумбамі, набітымі папкамі са справамі аб дарожных здарэннях. Калі гэты ж моднік Міхалеўскі неяк сказаў, што стол варта замяніць, Драмака пажартаваў:

Сучасныя сталы не вытрымаюць нашых спраў. З чаго яны, гэтыя модныя сталы? З ДСП. А мой — з натуральных дошак. Гадоў праз трыццаць — сорак мы будзем плаціць грошы ў музеях, каб паглядзець на стол з натуральных дошак.

Міхалеўскі ацаніў жарт, падтрымаў, але і развіў:

А праз сто гадоў і нашы з табой прафесіі стануць музейнымі. Драмака тады не згадзіўся. Яны на колькіх сустрэчах спрачаліся

на тэму — як будзе арганізавана будучае грамадства. Безумоўна, пракурор тэарэтычна заганяў капітана ў кут, і таму гэта падабалася, падабалася, што з'явіўся чалавек, з якім можна пагаварыць не толькі