ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 21.08.2025

Просмотров: 2190

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

пра вузка практычныя, будзённыя справы, але і пра такія вось высокія матэрыі.

Сёння спрачацца не хацелася, хоць Міхалеўскі «чапляў» пытанні, якія хвалявалі, над якімі ён, «дарожны філосаф», як называў Драмаку яго непасрэдны начальнік, часта думаў.

Павел Паўлавіч злавіў сябе на тым, што пракурор раздражняе яго. І амаль спалохаўся. Чаму раптам? Нядобра, калі сябра пачынае раздражняць. Небяспечны сімптом. Падумаў: ці не таму, што Леанід Аркадзьевіч адзеўся, як на вяселле, і, яўна не жадаючы пакамечыць свой элегантны плашч, не садзіцца, а ходзіць па пакоі? Ад таго гаворыць — як дыктуе. Прапанаваў яму распрануцца, але госць адмовіўся, сказаў, што ён на хвілінку. Аднак не спяшаўся развітвацца.

Паўлу Паўлавічу зрабілася па-сапраўднаму няёмка, калі Міхалеўскі папрасіў за сына нейкага ўрача — «даўняга сябра іх сям'і»: у хлопца адабралі правы за ліхацтва.

Капітан не любіў падобных просьб — калі прасіла начальства, людзі, з якімі штодня сутыкаешся па рабоце, ездзіш разам на рыбалку, ходзіш на футбол. Чалавек мяккі і добры, ён не ўмеў адмовіць, а пасля пакутаваў ад сваёй слабасці, ад таго, што прыходзіцца, па сутнасці, уступаць у тайную змову з уласным сумленнем. Са злосцю падумаў, што Міхалеўскі выдае сябе за вялікага законніка, а яго штурхае на парушэнне закона, на зігзаг, які ён напісаў пальцам. І нечакана нават для сябе самога адмовіў, хоць парушэнне і невялікае — хлопец быў не п'яны і абышлося без аварыі.

Ты прабач. Але няхай твой пратэжэ паўгодзіка паходзіць пехатой. Яму карысна. Будзе мець час надумаць.

Міхалеўскі весела свіснуў. Павел Паўлавіч ведаў ужо гэты свіст: пракурор робіцца вясёлым, калі вельмі здзіўляецца ці злуецца. Акцёр! Пераблыталі яны з братам, відаць, свае прызванні.

Але Драмаку не хацелася, каб Міхалеўскі пакрыўдзіўся. І ён пачаў апраўдваць сваё рашэнне дзіўным для Леаніда Аркадзьевіча тлумачэннем:

У Батрака — гэта прафесія. Сям'ю чалавек корміць. Аднак не пабаяўся віну ўзяць на сябе. Хоць вінаваты не ён. Адстаўнік, у якога не хапіла сумлення... Разумееш?

Зразумець логіку начальніка ДАІ было цяжка нават пракурору.

13

У канцы верасня дзень пераходзіць у вечар, у ноч адразу, нечакана. Няма сельскіх адвячоркаў, якія бываюць улетку. А ўлетку яны чароўныя і сваёй прыроднай асаблівасцю — мяккасцю адценняў бяз-

воблачнага неба, непаўторнасцю яго фарбаў ад полымя доўгага захаду, незвычайнай цішыні ў паветры, калі нават пыл, узняты статкам, доўга не асядае, і доўгай неўгамоннасцю людзей; сяло поўніцца гукамі

— рыканнем кароў, што просяцца ў свае двары, галасамі дзяцей, музыкай тэлевізараў, што ляціць з адкрытых вокнаў, трэскам матацыклаў, адразу многіх, у розных баках... У летнія адвячоркі выразней адчуваюцца калектывізм і дабрыня людзей, іх спакой, іх добрая стомленасць, якая не заганяе ў хаты, у ложкі, а, наадварот, трымае ўсіх на вуліцы — мужчын, жанчын, дзяцей, старых. Улетку сяло заціхае павольна. Слабеюць усплёскі мужчынскага рогату, узлятае ў зорнае неба дзявочая прыпеўка, рассыпае свае гуллівыя акорды баян.

Увосень усё інакш. Каровы не просяцца дадому, іх пільнуюць і заганяюць, інакш прыйдзецца шукаць на саўгасным гародзе, дзе ўбіраюць капусту. Адразу знікаюць з вуліцы дзеці: школа, урокі. Моўчкі, па адным, разыходзяцца механізатары, нават у «Бабскія слёзы» заходзяць па адным, кампанія можа ўтварыцца хіба там.

Ухатах, у дварах, здаецца, тая ж работа, але і яна нечым непадобная на летнюю, нейкі інакшы рытм у яе, не тая напоўненасць. Гэта адчувала Таіса Міхайлаўна. Жыла першую восень без каровы, і ў яе, увішнай, руплівай, на стыку дня і вечара, калі канчалася работа на ўрачэбным пункце і не надыходзіў час адпачынку перад тэлевізарам, як бы ўтвараўся правал, які не знала чым запоўніць. Хіба згатаваць вячэру на траіх можна лічыць работай? Ды яшчэ ў такіх умовах, калі ёсць і руская печ, выпаленая раніцой, і газавая пліта, на якой усё можна падагрэць, пакуль Іван памые рукі.

Утой дзень заставаўся яго абед: Іван ездзіў у горад. Затрымка мужа на машынным двары ці ў канторы Таісу Міхайлаўну не хвалявала. Не ўпершыню. Дакладна ў адзін і той жа час сям'я снедала, вячэрала ж часта паасобку. Карней, напрыклад, павячэраў ужо і сядзеў у зале за ўрокамі. Бацькоў радавала, што ў дзесятым класе хлопец пачаў займацца вельмі сур'ёзна, «па-батракоўску ўедліва», як сказаў Шчэрба, падганяў матэматыку і фізіку, па якіх у дзевятым класе меў чацвёркі.

Таісу Міхайлаўну асабліва ўсцешыла, калі Карней даверліва прызнаўся ёй, што, хоць бацька раіць яму пайсці ў інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, ён марыць пра радыётэхнічны. Пакуль што гэта была іх тайна — ад бацькі. Але Таіса Міхайлаўна была ўпэўнена, што Іван не стане пярэчыць — які бацька будзе супраць радыётэхнічнага! Ёй проста прыемна мець з сынам такую харошую, радасную тайну, яна як бы душэўна збліжала іх.


Заглянуўшы ў залу і ўбачыўшы, што Карней ламае галаву над задачай, уяўляючы, якія яны складаныя, яго задачы,— за сёмы клас яна ўжо не ўмела рашыць, бо ўсё было не так, як тады, калі вучыліся яны,— Таіса Міхайлаўна хадзіла па кухні на насочках, каб, крый божа, не загрымець, не перашкодзіць сыну. Гэта абмяжоўвала яе працу. Сапраўды ўтвараўся нейкі правал, і яна адчувала сябе непатрэбнай у хаце. Не, да трагічнага адчування сваёй непатрэбнасці не даходзіла, а нешта такое... раздвоенасць нейкая. Напрыклад, вельмі хацелася, каб хутчэй прыйшоў Іван, з ім і без працы хораша, з ім — заўсёды свята, і ў той жа час лічыла: добра, што ён затрымліваецца,— Карней можа падумаць над сваімі трыганаметрычнымі ці лагарыфмічнымі функцыямі — ці што там у яго? — у поўнай цішыні, пры Івану такой цішыні не бывае, у таго не хапае цярпення сядзець моўчкі на кухні. Каторы ўжо раз Таіса Міхайлаўна падумала, што дарэмна прадалі карову, з каровай усё ж весялей. Івану здалося, што гаспадарка запрыгоніла яе, Тасю. Ды і самой ёй хацелася нейкага іншага жыцця — таго, інтэлігентнага, пра якое, магчыма, марыла яшчэ ў вучылішчы. Ну вось, набыла яго, такое жыццё. А, выходзіць, радасці ад яго мала. Позна, ці што? Ці кожнай лягушцы сваё балота? А што будзе, калі вылеціць з гнязда Карней, а Валя не вернецца ў саўгас? Жаночая доля такая — выйдзе замуж і апынецца з якімнебудзь лейтэнантам на Курылах.

Таіса Міхайлаўна пачула халадок пустаты і больш выразна, чым калі раней, свае гады. Думка пра старасць спалохала яе. З талеркай у руцэ, з ручніком па плячы яна не без страху наблізілася да невялічкага люстэрка, павешанага на касяк акна,— перад гэтым люстэркам Іван галіўся; сама яна заглядала ў яго рэдка, сама любіла ўбачыць усю сябе ў вялікім трумо ў зале. Постаць у яе маладая, адзенне моднае, а маршчынак вось гэтых здалёк не відаць. Яна пагладзіла пальцам веер праменьчыкаў, што ішлі ад вачэй па скронях. Але асабліва не падабаліся ёй зморшчынкі на шыі, чамусьці яны здаліся самай яўнай прыкметай старасці. Яна бачыла іх і раней, але старалася не звяртаць увагі, быццам спадзявалася, што праз дзень-два яны знікнуць, як вяснушкі, як адзёравы сып ці фурункул. Ва ўсялякім разе, бадай ні разу яшчэ не думала так безнадзейна, што вось яна, невылечная хвароба — старасць. Але здалося, што вінаватая ў тым не яна, а тая, што глядзіць на яе з люстэрка, сумна і разгублена. І Тася паказала той, у люстэрцы, язык: во табе, чортава бабуля! Ты старэй, а я не буду! І засмяялася па-дзіцячы, як бы ўзрадаваная, што ашукала тую. Не, яна яшчэ маладая, бо ў яе так многа жаданняў, самых розных!


Карней неўзабаве перад тым засяроджана сядзеў над задачай, а тут выглянуў з залы

З кім ты тут?

З кошкай.

Мне здалося — ты смяялася.

Старэю, сын. А старыя размаўляюць самі з сабой. І смяюцца на адзіноце. І плачуць. Нешта бацькі доўга няма.

Залізвае, відаць, раны.

Якія раны?

На машыне. Ён жа ў аварыю трапіў.

У Таісы Міхайлаўны памлелі ногі і, можа, на міг спынілася сэрца, бо як маленькія абцужкі сціснулі горла.

У якую аварыю?

Думаеш, я знаю? Прыехаў, кажуць, з пагнутым крылом, без

фары.

Таіса Міхайлаўна замітусілася, пачала спешна апранацца, дакарала сына:

О божа! Што ты за чалавек! Што ты за чалавек! Праклятая парода! Бацька ў аварыі, а ён сядзіць — задачкі рашае. І хоць бы слова.

Карней сумеўся, не разумеючы сваёй віны і прычыны, чаму маці так устрывожылася.

А што, яго прывезлі, ці што? Сам прыехаў. Падумаеш — аварыя! Фару разбіў. Новую паставіць...

Але Таіса Міхайлаўна не чула сынавых слоў, бо была ўжо за дзвярыма.

Асеннія вечары цёмныя, ды яшчэ такія хмарныя, калі імжыць. На вуліцы гарэлі ліхтары. Было бязветрана, а ліхтары, здавалася, гайдаліся — пучкі імжыстых жаўтаватых промняў як бы пульсавалі, то скарачаліся, то выцягваліся, як бы жадаючы дацягнуцца да святла суседніх ліхтароў.

Па вуліцы ліхтары былі да самага машыннага двара. Але па вуліцы далёка. Таіса Міхайлаўна пабегла напрасцяк, праз гарод, хоць сцежка там была гразкая, а па слізкай кладцы на раўчуку за гародамі

іўдзень нялёгка пераходзіць. Але гэта была яго, Іванава, сцежка, ён штораніцы ішоў па ёй на працу, штовечар вяртаўся. Калі ёй ніхто нічога не сказаў, нават Карней, думала яна, значыцца, сапраўды нічога не здарылася, інакш людзі загудзелі б. Але яе спалохала само слова «аварыя». Ніколі Іван не быў у аварыі. Знала, што ён жывы, здаровы, і, аднак, усё роўна яе апанаваў страх. Ці не таму, што па невядомай логіцы яна чамусьці падумала пра Шышку. Таму і бегла так апантана, задыхана, спачатку па гародзе, дзе на слізкай сцежцы


ногі ў гумавых ботах коўзаліся і з'явіўся страх, як у сне, калі сніш, што бяжыш да шалёнага сэрцабіцця, да знямогі, а ногі коўзаюць на адным месцы. Так і ёй здалося — што па такой сцежцы яна ніколі не дабяжыць і... не паможа Івану. Хоць у чым яму трэба памагаць і чым яна можа памагчы — не ведала.

Трохі супакоіла роўнае святло на машынным двары, асабліва яркае святло ў майстэрні. Значыцца, там працуюць.

Брамка ў вялікіх варотах была адчынена, і Таіса ўбачыла на яме Іванаў «ЗІЛ». І ногі мужа. У стаптаных чаравіках, у старых рабочых штанах ногі тырчалі з кабіны. Хоць для шафёра гэта натуральная поза, Тасю яна спалохала: ногі тырчаць, як нежывыя. Але супакоіла постаць вартаўніка — Мацвея Рапяха. Той, абапёршыся на аднастволку, сядзеў на вялікай, з-пад «БелАЗа», шыне і смактаў люльку. А яшчэ супакоіў голас Хведзькі Шчэрбы, як заўсёды, вясёлы, гулліва-гарэз- лівы, ён чуўся з-пад машыны, з ямы, як з таго свету:

— Вялікі ты брахун, Мацвей.

Мацвей гадоў на дваццаць пяць старэйшы за Шчэрбу, але Хведзька ні з кім не цырымоніцца — і на яго мала хто крыўдзіцца.

Калі папытаць у народа, хто ў Добрынцы большы брахун, на каго пакажуць пальцам, як думаеш? — памяркоўна гугнявіў Рапях, выпускаючы дым праз нос.

На мяне. Але я брахун бескарыслівы. Іван, як твая Валя мяне ахрысціла? Фантазёр! Во! Сачыніцель. Як пісацель — усё аддаю людзям задарам. А ты ж... растакую тваю... Рапях ліпучы!.. За кожнае слова хочаш калым мець.

Тася пераступіла парог брамкі і стала, трохі збянтэжаная, як бы згубіўшыся ў пустой вячэрняй майстэрні з цяжкім кранавым кручком, што вісеў перад яе тварам, паміж варотамі, ля якіх яна стаяла, і Іванавай машынай.

Не лайся, словаблуд, трапло. Жанчына прыйшла.

Каго там чорт прынёс?

Іванава.

А-а, кума! Вечар добры, куманька. Куды йдзеш? Раскажы мне праўдачку... Дорага табе, кума, абыдзецца етая аварыя. Прэміі нам не будзе з-за твайго віртуоза. У каго, ты думаеш, застаўшыся з Любінай дуляй у кішэні, я буду піць?

Калі ты ўжо нап'ешся? — спытаў Мацвей.

Ты колькі жонак памяняў? Трох законна? Так? А колькі незаконна? Ага, баішся прызнацца! Ды я табе скажу, старая ўключына: каго на што цягне. Як ты да баб астыў, так я да сіе жывіцельнае влагі астыну. Іссякну. І буду расказваць унукам, які я правільны быў. Як


ты, Рапях. Іван, крутні руль. Палец я табе паставіў залаты! Калі яго яшчэ замачыць, сто гадоў будзе хадзіць.

Іван, пачуўшы пра жонку, вылез з кабіны. Быў ён у чорным зашмальцаваным халаце, без шапкі, ускудлачаны, з масленай плямай на шчацэ, якая надавала твару нейкі дзіцячы выраз. Стаяў, як школьнік, які правініўся перад настаўнікам, апусціўшы рукі, у адной трымаў гаечны ключ, у другой — нейкі провад. Глядзеў на Тасю без усмешкі, збянтэжана, устрывожана і вінавата. Спытаў ледзь не шэптам:

— Ты што?

Тася падышла бліжэй.

Цябе доўга няма...— як бы просячы прабачэння, сказала яна.

Во баба! — радасна закрычаў з ямы Шчэрба, нібы гэта яго Таіса Міхайлаўна ашчаслівіла сваім прыходам.— Мужыка няма — і яна ўжо тут! Ты хоць адну такую жонку меў, Рапях?

Што ў цябе? — не чуючы Шчэрбу, не бачачы з-за машыны Мацвея, спытала Тася.

Ды во... пацалаваўся з адным...

Не слухай яго, Тася! — блазнаваў пад машынай Хведзька.— З адной, а не з адным. Такая, знаеш, з круглым задам. Стараватая, праўда. Іван твой у зад яе і цмокнуў. Ні чорта ты, Рапях, такой жонкі не меў. Крутні ты мне руль!

Таіса Міхайлаўна за многа гадоў звыклася са Шчэрбавым пустаслоўем, блазнаваннем, але на гэты раз па-дзявочаму зачырванелася. Можа, ад яго слоў, а хутчэй — ад радасці, што Іван побач з ёй і што сапраўды нічога асаблівага не здарылася, толькі крыло машыны другога колеру — жоўтае.

Чаму Іван, дзівак, глядзіць на яе вінавата? Няўжо думае, што яна можа папракнуць яго за аварыю?

Іван палез назад у кабіну, павярнуў баранку ў адзін, у другі бок.

Так! Зэр гут! — гукнуў з ямы Шчэрба.

Мацвей на Шчэрбавы словы пра Тасю і пра яго жонак кінуў:

Аблізніся на чужое сала,— шпільнуў, што, маўляў, не такі і ты ўжо шчаслівы муж.

Але Шчэрбу лепей не чапай, маўчы, бо зачэпіцца ён, як за добры кручок, за любое слова і будзе раскручваць бясконцы шматколерны клубок сваіх досціпаў.

Ты, стары мяшок,- скажаш, што ў калюжу... Прабач, Тася. Табе цяпер адно сала наўме. Раўняеш чалавека з салам! У чалавека — душа. Знаеш ты, шчо такое душа? Нічога ты не знаеш. Дзе ты яе мог пабачыць? Калі ў бабы ёсць душа, такая пабяжыць шукаць мужа сярод ночы, у слату і хлюпату, і пойдзе за ім куды хочаш, хоць на вайну,