ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 21.08.2025

Просмотров: 2204

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

ачарніць Забаўскага, выбіць з раўнавагі — то дурань ты, Яшка, вытрасаеш з сябе самае горшае.

Не адказаўшы на Качанкоў наскок, чым яшчэ больш узлаваў таго — так ігнараваць! — Забаўскі спытаў у сакратара райкома:

А куды, уласна кажучы, яго трэба паварочваць,— сход наш? І навошта? Што ў ім няправільнага?

Вы не разумееце? — здзівілася Тамара Фёдараўна.

Не разумею.

Ну, знаеце...

А шчо ён разумее! — амаль крыкнуў Качанок, ужо бадай палохаючы Астаповіча нечаканай ваяўнічасцю.— Шчо яму да нашых планаў? Да нашага хлеба, мяса? Яму — мараль давай. Шчоб быў матэрыял для кнігі! Канфлікты шчоб былі. Шчоб мы за чубы счапіліся. Я табе магу падкінуць канфлікты. Я не святы, але і ты не архангел. У нас з табой — кожны дзень канфлікт. Пішы! Не бойся!

Нечаканая Качанкова зласлівасць збянтэжыла ўжо і Тамару Фёдараўну. Яна пакутліва зморшчылася: не любіла сваркі.

Кругленькі чырванашчокі Лукашоў выкаціўся на сярэдзіну кабінета і стаў паміж імі — Качанком і Забаўскім, як бы сапраўды баючыся, што яны счэпяцца за чубы.

Таварышы, таварышы... Ну, што вы, як дзеці. З-за чаго?

З-за чаго — Качанок, напэўна, не здолеў бы растлумачыць, проста выплеснулася раздражнёнасць, якая набіралася цэлы год, на Забаўскага, на Астаповіча: яны — кіраўнікі, яны заўсёды правільныя, чысценькія, а ён — рабочы вол. Пра рэле тыя Астаповіч кінуў на нарадзе адну фразу: «Ніхто не можа дастаць такога пусцяка? Няўжо мне самому займацца?» І ён, Качанок, зрабіў усё, каб дастаць гэты пусцяк.

Забаўскі, якога ашаламіў такі раптоўны наскок, вельмі ціхім голасам папрасіў:

Калі ласка, не чапайце маю кнігу,— так просяць за хворае любімае дзіця: не чапайце яго.

Просьба такая збянтэжыла Качанка, ён адступіў у кут і, як знясілены, апусціўся ў крэсла, пачаў гладзіць калені, быццам па іх ударылі.

Падняўся Астаповіч, падраў ліст з нарысаванымі бочкамі, кінуў шматкі ў кошык, важка сказаў:

Нікуды нічога не трэба паварочваць. Няхай людзі выкажуцца. Каму што набалела. Як Івану Карнеевічу... А ты, Якаў, не кідайся на людзей, не гыркай, уляпіў табе Батрак за праўду. За такога даставалу


мы ў цябе спытаем па другой лініі. Дзе нашы партыйныя прынцыпы? Нельга іх разменьваць, яны — не сто рублёў.

Кашуба змоўчала. Навошта ёй спрачацца з членам абкома? Няхай за свой калектыў адказвае сам. Хочацца яму паслухаць пра ўсе болі і крыўды — няхай слухае. Стары залішне самаўпэўнены, аб гэтым неаднойчы гаварылі работнікі райкома, аднак апошнім часам ліберальна заігрывае з людзьмі, перад пенсіяй так робіць шмат хто.

Лукашоў ціха спытаў у яе:

— Мне трэба выступіць?

Яна адказала пытаннем, незадаволена:

— А як вы думаеце?

А як яму думаць, калі сакратар райкома только што загадала «не прадаўжаць гэтую тэму». А другі туз, з якім нельга не лічыцца (у каго эканоміка — у таго ўлада), з якім штодня разам працаваць, здаецца, гне ў другі бок. Апынешся паміж двума жорнамі. А ў яго — стэнакардыя, дактары раяць асцерагацца адмоўных эмоцый, і ён, Лукашоў, навучыўся наладжваць сабе толькі добрыя эмоцыі, радасныя, вясёлыя.

Таіса Міхайлаўна з незразумелай для самой сябе нецярплівасцю чакала мужа з партсходу. Згатавала на вячэру «жаранку» — так тут называюць бульбу з салам, смажаную не па газавай пліце, а ў грубцы, «у духу», дзе бульба набывае асаблівую духмянасць і смак, пратлушчаныя тонкія скрыгалі не прыгараюць да чыгунка, а толькі падрумяньваюцца. Іван вельмі любіць такія «прыгаркі», выскрабае чыгунок, як малы.

Так смажыла бульбу цётка Хвядора, калі яны жылі разам у яе хацінцы, рабіла яна гэта на святы, а ў будні хіба ў пасяўную ці ўборачную, калі Іван з цямна да цямна рабіў у полі. Для маладога трактарыста, які з работы і з гульні вяртаўся заўсёды згаладалы, простая страва была найлепшым ласункам. Тася вырасла на заможнай Случчыне, у заможнай сям'і, і ёй здавалася, што любоў такая да бульбы з салам — ад беднасці, ад доўгага галадання ў вайну і пасля яе. Але калі добра пабагацелі і мелі з чаго згатаваць любыя стравы, калі хапала, як кажуць, і смажанага, і паранага — жаранка паранейшаму заставалася сямейным ласункам. На свініну ў любым іншым выглядзе дзеці глядзець не хацелі, асабліва перабіруха Валя, а жаранку з салам выскрабала з чыгунка так жа, як бацька.

Але страва гэтая не павінна перастаяць, перасмажыцца. Усе ў доме па асаблівым паху чулі, калі яе сама трэба падаць на стол. Во тады гэта смаката! Дзеля ўласнага заспакаення, каб не думаць аб чым

другім, Тася лічыла, што нецярплівасць яе ў чаканні Івана менавіта ад таго, што перастойвае жаранка. Але нават Карней здагадаўся, што гэта не так.

Карней рыхтаваў урокі, а гэта — святое. Тэлевізар у такім выпадку не ўключаўся. А без тэлевізара Таіса Міхайлаўна не ведала, чым заняцца ў доўгі асенні вечар. На насочках, каб не перашкаджаць сыну, хадзіла па доме, прыбірала дзе-што раскіданае Карнеем ці Іванам, як заўсёды пры такой рабоце з гумарам думаючы пра дачку, якая ўсіх іх вучыць парадку.

Спынілася за спіной сына, заглянула цераз плячо ў яго сшытак: уся старонка спісана адмысловымі формуламі. Захацелася пагладзіць сына па разумнай галаве, па яго ўсё яшчэ выгаралых за лета жытнёвых валасах, ад якіх і пахла яшчэ, здалося, саломай і сонцам. Але ведала, што яршысты Карней не любіць пяшчот — узрост такі.

«Скора, сынок, ты палюбіш жаночую руку»,— падумала і стоена ўздыхнула ад таго, што гэта будзе не мацярынская рука — тая, якая будзе гладзіць яму валасы, і яму гэта будзе прыемна.

Карней пачуў яе стоены ўздых, спытаў:

Ты што, мам?

Нічога. Гэта — адна задача?

Адна.

Цэлая старонка формул! Як ускладнілася навука!

Гэта яшчэ нічога. Тут у мяне варыянты. Штось не выходзіць,— і пацягнуў носам.— Паху ты парабіла на ўвесь дом. У галаве

жаранка, а не алгебра.

Я пакладу табе верхніх прыгарачкаў, яны сама падрумяніліся. Карней засмяяўся, трасянуў галавой, рассыпаўшы валасы на

лоб, на вочы. Маці прыбрала з ілба яго валасы, прыгладзіла іх. Ад дотыку да сынавай галавы, бадай, ад таго, што ён не запярэчыў, не крутнуў галавой, Таісе Міхайлаўне зрабілася хораша, радасна.

Так даць жаранкі?

Пачакаем бацьку.

Пачакаем,— згадзілася яна, яшчэ больш узрадаваная, што сын думае пра бацьку. Увогуле, за мінулае лета Карней прыкметна пасталеў, нават перастаў саромецца і лаяцца на Нюрчыны жарты пад вокнамі: «Карней! Калі ў сваты прыйдзеш?» У нядзелю на гэты яе крык засмяяўся і сказаў: «Во ліпне, дурная».

Штось яго доўга няма, бацькі нашага.

Карней зноў засмяяўся і тым выдаў, што, заняты ўрокамі, пачуў матчыну нецярплівасць.


— Ты яго чакаеш, як з далёкага рэйса. Чаго ты, мам, такая неспакойная? Не ў кульдзюме — на сходзе сядзяць. Пагаварыць, знаеш, як любяць! Нашы вунь таксама навучыліся. Пазаўчора камсамольскі сход быў, дык Івета Качанкова, можа, паўгадзіны барабаніла, што ў бубен. Во ў бацьку пайшла!

Карней не вытрымаў-такі: адолеўшы алгебру, сам палез у грубку па прыгаркі, бо пахлі яны так, што астраномія, якую трэба было чытаць, яўна не палезла б у галаву. Хіба да тэорый будовы сусвету, калі цёплая ўтульнасць дому дапоўнена простым, знаёмым, смачным пахам смажанай бульбы з салам. Тут і аскет Капернік не вытрымаў бы!

Карней так і сказаў. Таіса Міхайлаўна, упершыню пачуўшы пра аскетызм вучонага, радасна пасмяялася з Каперніка і з Карнея — што ў яго пасля зацяглай хлапчукоўскай вуглаватасці і сарамлівасці раптоўна з'явіліся мужчынская разважлівасць і гумар да самога сябе. Радасна маці адкрываць прыкметы сталасці ў дзяцей. Але праз нейкі момант ёй трохі стала сумна — ад думкі: растуць дзеці — старэе яна. Не, палохала не набліжэнне старасці — усе старэюць! — а нейкае неасэнсаванае, незразумелае адчуванне, што яна не паспела зрабіць ці праявіць... прапусціла ў жыцці па няведанні — ніхто не падказаў!

— нешта асаблівае, самае цікавае, незвычайнае і прыгожае.

Што гэта такое магло быць — не знала, а спытаць пра такое немагчыма, бо не можаш растлумачыць гэтае сваё адчуванне. Калі няма яму назвы, то як ты яго растлумачыш? Ды і сорамна ёй, калі лёс, па агульнаму прызнанню, адсыпаў шчасця поўнай меркай, выказваць як бы сваю незадаволенасць жыццём. Ды і каму скажаш? Чужыя, напэўна, падумаюць: ад раскошы бабе дур у галаву лезе. Самага блізкага чалавека — мужа такое можа пакрыўдзіць ці засмуціць: выходзіць, не так ёй добра з ім... А ёй добра, добра!

«Загадкавыя мы, бабы,— падумала Таіса Міхайлаўна ўжо з грубаватым гумарам.— Не толькі мужчыны нас не могуць пазнаць да канца, але і самі мы сябе не знаем».

Карней прачытаў у падручніку па астраноміі і сказаў маці, што жыццё на зямлі ахоўвае азон, без яго ўсё жывое было б спалена ультрафіялетавымі промнямі. Таісу Міхайлаўну гэта не ўразіла так, як сына. Яна з тых людзей, якіх немагчыма здзівіць адкрыццямі чалавечага розуму, яна верыць, што чалавек усё зможа зрабіць, пазнаць. Але ў той жа час яе могуць моцна ўразіць, да болю, да глыбокай усхваляванасці, звычайны побытавы ўчынак, праява чалавечага высакародства ці нізасці.


Кранула яе не тое, што людзі вывучылі будову атмасферы, а тое, што сын ёй сказаў пра гэта. Некалі ў пачатковых класах ён расказваў прачытанае, а потым доўга маўчаў — у падлеткавым узросце; у дзесятым класе не першы раз паведамляе ёй і бацьку цікавыя факты, вычытаныя з падручнікаў ці іншых кніг.

Напісаў бы ты, сына, Валі. Тры тыдні ні слова ад яе. Забывае, ветрагонка, на бацькоў, на Добрынку нашу.

Не забудзе! — адказаў Карней з упэўненасцю, якая таксама парадавала, не за Валю, за яго: сын і думкі не дапускае, што можна забыцца на бацькоў, на роднае сяло. У Валі характар іншы, жаночы. Карней — у бацьку. А Валя — у яе, у маці, шляхетнасці яшчэ больш, і фантазіі ў яе хоць адбаўляй, таму і жаданне ляцець у невядомасць. Такой і яна была маладая. Ды і цяпер... усё яшчэ здаецца, што нечага недадало ёй жыццё. А на Случчыну сваю забылася: калі наведаецца часам — сумуе. Па чым? Па людзях тутэйшых? Па лесе? Па шашы блізкай, на якой і ўночы не заціхае гул машын і па якой як бы само жыццё імчыць з тымі навінамі, што не перадаюцца ні па радыё, ні па тэлебачанні і не друкуюцца ў газетах?

Не выскачыла б яна замуж у тым Магілёве,— усё яшчэ думала пра Валю, раптам устрывожыўшыся яе маўчаннем, хоць дагэтуль асабліва не хвалявалася: тры тыдні назад, пасля таго як вярнуліся з бульбы, Валя прыязджала дадому.

Не выскачыць,— зноў жа вельмі ўпэўнена адказаў Карней. Такая яго ўпэўненасць раптам здалася Таісе Міхайлаўне пада-

зронай: сын як бы ведае нейкую сестрыну тайну. Але маці пэўна знае: няма ў Валі тут, у Добрынцы, хлопца, ды і хлопцаў, равеснікаў яе, не засталося. Астаповіч неяк у застоллі адным бедаваў: столькі стараўся, усё зрабіў, Палац культуры, урачэбны пункт, магазіны, кватэры маладажонам гарантуе не праз дзесяць гадоў, як у Гомелі ці ў Мінску, а праз год-два, а маладыя ўсе роўна адлятаюць. Чым іх толькі прыцягвае той горад?

Карней колькі разоў раіў маці класціся спаць: устае ж раней за ўсіх. Яна прылегла, не раздзяваючыся. Але заснуць не магла. І адразу ж падхапілася, як толькі пачула галасы мужчын на вуліцы.

Апоўначы вярталіся са сходу.

Іван адчыняў дзверы ціха, асцярожна, хоць па святле ў вокнах бачыў, што ў доме не спяць. Гэтак жа ціха распрануўся на кухні, скінуў чаравікі. У адных шкарпэтках, ступаючы на насочках, заглянуў у «залу» і як бы здзівіўся:

Вы не спіце?

У Карнея многа ўрокаў.


Нагружаюць вас,— пашкадаваў сына.

Нічога. Цягнем,— бадзёра адгукнуўся Карней.

Трэба цягнуць — рашаючы год,— сказала Таіса Міхайлаўна.

Мама і ў сне бача мяне студэнтам,— Карней засмяяўся.

Думаеш, я не бачу? Розніца хіба тая, што мы бачым цябе ў розных інстытутах.

Вы ж далі мне права выбіраць...

Да. Падумай, куды хочаш. Выбірай. Цэлы год наперадзе. А мы табе толькі сны будзем расказваць: хто з нас дзе цябе бачыў. Калісь цётка Хвядора, калі прыходзіла ў дзетдом, сны мне расказвала — як яна бачыла мяне, дзе. А я, дурак, саромеўся... Думаў: ад цёмнай набожнасці — сны такія. І вера такая яе ў гэтыя сны...

Таіса Міхайлаўна прынесла са спальні мужавы тапкі і тут жа пачала збіраць на стол, рашуча пералажыўшы сынавы кнігі на этажэрку: цяпер самае важнае — накарміць бацьку, перад сходам адзін кубак сыраквашы выпіў.

Па тым, як ён ходзіць па зале, не сядае, як гаворыць з сынам, як пра цётку Хвядору ўспомніў, бачыла, чула, што Іван неяк дзіўна ўзбуджаны і адначасова заспакоены нечым важным.

Назірала яна ў яго і раней такое дзіўнае спалучэнне адразу розных душэўных станаў — спакою і ўзбуджанасці. Значыцца, адбылося нешта незвычайнае. Што?

Еў Іван перастаялую ў грубцы жаранку з апетытам касца, які добра намахаўся касой. Таіса Міхайлаўна ніколі не пыталася, пра што гаварылася на сходзе, калі сход быў закрыты. Здаралася, што Іван пра некаторыя канфлікты ці дакументы не расказваў, і яна не крыўдзілася, хоць на другі дзень ад іншых жанок узнавала пра ўсе сакрэты.

Цяпер яна сядзела насупраць, маленькімі глыткамі піла маладую сыраквашу — абы муж не вячэраў у адзіноце — і глядзела на яго так, што Івану стала зразумела, што яна чакае, каб ён расказаў пра сход.

Адкалупнуўшы відэльцам са дна чыгунка і паклаўшы на талерку свой ласунак — добра падсмажаныя, пратлушчаныя бульбяныя скрыгалі, Іван сказаў:

Яшку Качанка пракацілі на вараных,— і як бы здзіўлена хмыкнуў.

Карней засмяяўся. А Таіса застыла з кубкам каля вуснаў.

Ты выступаў?

Выступаў.

Не трэба табе заядацца з людзьмі, Ваня.