ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 21.08.2025

Просмотров: 2197

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Я хачу плюнуць. А ўсё роўна думаю. Ты кажаш — спужаўся? Яй-богу ж, не помню, штоб я пагразіў, што заб'ю яго. Не было ў мяне гэтага ў галаве. Я сказаў, дзе я быў тады, гэта помню. Гэтага ён, канечне, спужаўся. Але, знаеш, пра што я сёння падумаў: не ад страху напісаў ён. Ён ўсё прайшоў — ваду, агонь, медныя трубы. Усе законы знае, можа, лепш за таго пракурора. Ёсць у яго якісь разлік. Наперад закідае, бандзюга.

Куды ён можа закінуць? Каму?

Не кажы. Такі пралаза! Да Кананка ж пад'ехаў. І да Лукашо-

ва.

Качанок гэта доўга будзе помніць.

Кароткая ў яго памяць. Сёння на складзе быў вясёлы, як імяніннік. Па плячы мяне ляпаў. На ордзен, кажа, цябе, чорта, падаём, а ты ўсё недавольны. Усё роўна як ён адзін выдае іх, ардзяны. Лёгка жывецца такім, як Качанок. З яго — што з гуся вада.

Клава кажа, што на людзях ён такі — усякі раз вясёлы. А дома, кажа, бывае, хмарай ходзіць. Давай будзем спаць, Ваня.

Спі. Калі ты спіш, тады і мяне цягне на сон. Ты ціха спіш, як дзіця, толькі губамі цмокаеш. Цалуеш каго ў сне, чы шчо?

Цябе.

Тася ціхенька засмяялася і пагладзіла мужа далоняй па калючай шчацэ.

Іван пацалаваў яе ў плячо.

Абое прытварыліся, што спяць. Аднак заснуць не маглі, кожны думаў пра сваё.

У Івана сапраўды колькі дзён не выходзіла з галавы размова з пракурорам. Спачатку Шышкава скарга здзівіла да ашаламлення. Усяго ён чакаў ад гэтага ваўка. Але каб паліцай сам пісаў у пракуратуру! Сам выдаваў сябе, сваё мінулае. Здзіўленне было настолькі моцнае, што на нейкі час нават прытупіла боль памяці, так Іван называў свае душэўныя пакуты, што пачаліся са зваротам Шышкі. Тут было ўсё: ён зноў, другі раз, са сталым розумам, сілай і ранімасцю дарослага чалавека, бацькі, перажываў трагедыю, якую перажыў у маленстве. Да гэтага перажывання далучылася цяжкая душэўная мука, што ў шчасці ён забываўся на маці, на Аньку, на бацьку і не ўсё зрабіў, так здавалася яму, хоць ён і не ведаў, што можна зрабіць яшчэ для таго, каб яны заўсёды жылі ў памяці яго дзяцей, усіх людзей. Раны гэтыя балелі асабліва моцна ад таго, што іх паліла нянавісць да Шышкі і студзіў мароз уласнай бездапаможнасці, разгубленасці. Безумоўна, прыходзіла думка аб помсце, але ён не мог прыдумаць яе, помсту, ад чаго таксама пакутаваў,— тут помста павінна быць аса-


блівая, якую не ведаў свет. Нa забойства ён не мог пайсці, аб тым, каб пазбавіць Шышку жыцця, ён ні разу не падумаў, забойства не прымалі яго розум, сэрца, уся яго натура. І калі, магчыма, пагразіў паліцаю ў машыне — сапраўды не помніў, якія словы сказаў, бо задыхаўся ад гневу і нянавісці, у галаве яго памутнела і ў вачах стаяў туман,— то сказаў гэта, пэўна, таму, што іншых слоў не было, іншай помсты ён не знаў і не знае.

Цяпер яму не хацелася, каб боль прытупляўся. Пакуль Шышка побач, пакуль ён ходзіць па зямлі, ён павінен жыць, яго боль. А можа, ён цяпер вечна будзе ў ім? Рабілася сорамна, калі ўспамінаў, што быў час, калі ён жыў без яго, без гэтага болю. Жыла проста памяць, але балела яна толькі ў лесе, у партызанах, ды ў дзіцячым доме. Але той дзіцячы боль — хіба яго параўнаеш з цяперашнім?

Жыццё даецца для радасці, для шчасця. Чалавек павінен адольваць любы боль. Нядобра гэта, што яму захацелася, каб боль застаўся навечна ў ім. Навошта? Але як пазбавіцца ад яго цяпер?

Цяжка было і ад таго, што, акрамя жонкі, ён нікому не сказаў аб размове з пракурорам. Не мог сказаць. Людзі падумаюць: калі спалоханы Шышка напісаў ажно пракурору, то, відаць, ён, Іван, сур'ёзна такі прыгразіў, інакш падумаць нельга. Большасць, безумоўна, зразумее яго і не асудзіць. Але самога яго аблівала халодным потам ад думкі, што добрынцы, суседзі яго, таварышы па рабоце, можа, нават Астаповіч, павераць, што ён здольны забіць, і што, магчыма, нехта будзе чакаць гэтага, як спектакля якога, сенсацыі. Пойдуць размовы, шэпты, здагадкі. Дойдуць да Карнея, да Валі. Божа мой, каб дзеці паверылі, што іх бацька можа забіць чалавека! Не, ніколі, ніколі ён не запляміць такой помстай ні сябе, ні дзяцей сваіх!

Павестку ад пракурора паказаў Шчэрбу, і зацікаўлены Хведар чакаў на машынным двары, пакуль ён не вярнуўся з горада.

— Што пракурор? Пра лес пытаўся?

Трактарыст Халяўка прадаў на шашы ўкраінцам бярвенне, якое вёз з лесу. Аферу падгледзеў камсамольскі дазор. Справа пайшла ў пракуратуру. Шчэрба з заўсёднай сваёй шчырасцю прызнаўся, што ён у той дзень добра выпіў з Халяўкам, выходзіць, за крадзеныя грошы. Механізатары кпілі з Хведзькі, што, маўляў, прыйдзецца яму дзяліць адказнасць, і ўстрывожаная Люба выдавала свайму бесталковаму мужу «двайную порцыю», з гэтага таксама кпілі — хлопцам абы пасмяяцца.

У любы іншы час Іван, напэўна, падражніў бы Хведзьку, той сам даваў зачэпку. Але цяпер было не да жартаў.


Не, не пра лес,— і, убачыўшы, што той чакае — з-за чаго ўсё

жвыклікаў пракурор, памкнуўся быў сказаць праўду, але тут жа схамянуўся, упершыню ўдарыла ў галаву: скажы — людзі павераць, што ён пагражаў, Хведар чалавек бяскрыўдны, але балбатун, пад чаркай можа нагарадзіць такога...— Усё той жа маёр.

Што ён хоча ад цябе?

Кампенсацыі.

З яго мала трыста рублёў?

Выходзіць, мала,— было брыдка, што нагаворвае нпа невінаватага чалавека.

Жывадзёр ён! Я з ім, змеем-гарынычам, пагавару! Дай адрас. Іван крыва пасміхнуўся.

З адным ты пагаварыў ужо.

З кім?

З Шышкам,— Іван некаторы час, тоячыся нават ад Тасі, спадзяваўся, што калі-небудзь п'яны Шчэрба пагаворыць з Шышкам так, што таму не захочацца заставацца ў Добрынцы.

Шчэрба, можа, упершыню збянтэжыўся перад Іванам, паскроб патыліцу, ссунуў заечую шапку на вочы.

Пагавару, Іван. Я да яго такі дабяруся! (Пільную ён абарону, падла, заняў. Абкружыўся, як мінамі, старымі ведзьмамі. Знаеш, мая тройчы праклятая мной цешча ходзіць да яго на малітвы. Святым абвясціў сябе. Раскаяўся, грэшнік... Ну, цярпенне маё лопне!

Іван з сумнай іроніяй успомніў кпіны механізатараў: Хведзька баіцца толькі аднаго чалавека — цёшчы. Але ашаламіла яго іншае: да Шышкі пацягнулася жанчына, муж якой загінуў на фронце. Пліска, Кудлачыха — дурныя бабы, яны ніколі не вызначаліся розумам. Малінаўка — рэлігійная фанатычка, Аўдоцця Лампадка — дачка кулака, яна і ў вайну нюхалася з паліцаямі, за кухарку ў іх была. Але каб Шчэрбава цешча, жанчына хоць і сварлівая, але недурная, працавітая, справядлівая — нікому не баіцца праўду ў вочы сказаць, самаго Астаповіча неяк секанула на сходзе, што, маўляў, занадта ён добранькі, а таму распусціў такіх п'янюг, як яе зяць... Каб такая знайшла сабе духоўнага настаўніка ў забойцу! Што ж гэта робіцца?

Іван злосна падумаў пра Забаўскага:

«Куды ж ты глядзіш, таварыш парторг? Галовы круціш маладзенькім дурнічкам? Раманы пішаш? Ну пачакай! На другім сходзе пух з цябе будзе ляцець».

А можа, сам ён робіцца падазроным і злым? Падазрае нават Тасю: здалося, што яна астыла да яго перажыванняў, бадай, толькі здзівілася, што Шышка напісаў пракурору. А хіба сам ён не здзівіўся?


Што ён, нарэшце, хоча ад людзей, якія не перажылі таго, што перажыў ён? Тым больш ад людзей, якія вайну толькі ў кіно бачылі?

Тася прытварылася, што спіць. Аднак ён чуў па яе дыханні, што не спіць. Пра што яна думае? Чаму не гаворыць яму пра свае думкі? Раней у іх жыцці не было нічога, чаго б яна не гаварыла яму: кожная думка, кожная трывога, кожнае меркаванне, жаданне, радасць і боль

— усё ў іх было агульнае. Але хіба мала ў чалавека можа быць думак такіх, якія цяжка перадаць нават і самаму блізкаму чалавеку? Хіба ён усё расказвае ёй, напрыклад, пра сваю работу, пра тыя хваляванні, турботы ці, наадварот, рабочыя радасці, якія бываюць кожны дзень? Проста іх усе і не ўспомніш пасля. Між іншым, Тася пра свае медыцынскія справы расказвае больш. Ён лічыць, гэта таму, што яна ўвесь час з людзьмі, з жанчынамі, з дзецьмі, з іх болем і бедамі, а ён — з машынай і матэрыяламі. Што раскажаш пра машыну ці пра тых бычкоў, якіх ён сёння завёз на мясакамбінат?

Таіса Міхайлаўна сапраўды думала пра іншае. Пра дачку, пра яе замуства. Злосці на Валю за тое, што пазвала іх «старымі абухамі», хапіла на якую гадзіну, а пасля смяялася з гэтага, і ёй карцела расказаць Івану, каб пасмяяцца разам. Але трохі баялася, што ён не зразумее, не засмяецца і, чаго добрага, узлуецца на Валю і яшчэ мацней настроіцца супраць Забаўскага. А ёй усё больш і больш хацелася, каб у Валі і парторга не разладзілася, каб ён ажаніўся з іх дачкой. У адным Таіса Міхайлаўна была ўпэўнена: Івана яна ўгаворыць, не было яшчэ так, каб не ўгаварыла. Праўда, ён моцна змяніўся пасля звароту гэтага праклятага паліцая. Але якраз можа здарыцца, што Валіна замуства, падрыхтоўка да вяселля — а яго Тася планавала з шляхецкім размахам, каб шумела паў-Гомельшчыны ды яшчэ чвэртка Случчыны,— збліжэнне з Забаўскім ускалыхнуць Івана — вясёлы ж чалавек быў, спявак! — адцягнуць ад цяжкіх думак.

Дні тры назад Таіса Міхайлаўна сустрэла Забаўскага на вуліцы. Ішлі насустрач. Павіталіся, як заўсёды. Але калі размінуліся, яна не вытрымала — азірнулася, і ў гэты ж міг азірнуўся ён, і абое яны, што па камандзе, спыніліся і нейкі момант глядзелі адно на аднаго, хоць яна разумела, што на вуліцы гэта недарэчна, абавязкова якая-небудзь цікаўная баба падгледзіць у акно і невядома што падумае.

Таіса Міхайлаўна пайшла да яго, быццам раптам успомніла, што ў яе ёсць пільная службовая справа. Аднак у той міг яна не ведала, што скажа парторгу, ад хвалявання ў яе адняло голас і памлелі ногі — усё роўна як ёй самой належала пасватацца.

— Як жывецца, Аляксандр Пятровіч?

Забаўскі яўна здзівіўся такому нечаканаму пытанню.


Добра.

Што гэта вы не заходзіце?

Ён збянтэжыўся, не ведаючы, што адказаць.

Дзякую за запрашэнне.

Хіба вам не хочацца пагаварыць са мной?

Тут — адзначыла Таіса Міхайлаўна — чалавек узрадаваўся, твар яго з афіцыйна строгага зрабіўся добрым, мяккім, асвятліўся ўсмешкай.

— З вамі? Вельмі хочацца мне пагаварыць з вамі.

«Баіцца Івана»,— падумала яна і з хітрым жаночым выклікам спытала:

— Дык чаго ж вы?

Яны стаялі непадалёк ад саўгаснай канторы, і ён глянуў туды і прапанаваў:

— Давайце зойдзем да мяне... пагаворым.

«Во бюракрат, а яшчэ пісьменнік»,— хацелася засмяяцца Таісе Міхайлаўне, але яна толькі пасміхнулася і дакорліва паківала галавой.

Няўжо я да вас павінна ісці? Ды яшчэ ў кантору. Забаўскі зноў збянтэжыўся, ажно загарэўся яго твар.

Прабачце, Таіса Міхайлаўна.

Дык заходзьце.

Абавязкова прыйду.

Ехаў на веласіпедзе паштальён, пазваніў, Забаўскі саступіў убок, але так, што ёй здалося: падскочыў ад радасці, і яна, каб не засмяяцца — таксама ад радасці,— павярнулася і пайшла сваёй дарогай, але нейкі час адчувала, што ён стаіць і глядзіць ёй услед.

У той жа дзень яна напісала Валі. Прабрала дачку за дурную запіску, але дала зразумець, што бацька пра яе не ведае, і яшчэ, не адкрыта, праўда, а намёкам, паміж радкамі, паведаміла, што яна не супраць іх шлюбу, упарціцца бацька, але калі яны не будуць блазнюкамі, не будуць называць іх абухамі, ды яшчэ старымі, а праявяць разумную настойлівасць, то бацьку можна пераканаць.

Ведала, што на другі дзень Забаўскі не прыйдзе. Абавязкова параіцца з Валяй. Але прайшло тры дні. За той час мог не толькі пазваніць, але і з'ездзіць, свой жа «Масквіч», сам за рулём. І калі не заўтра, то паслязаўтра, у суботу, з'явіцца. Магчыма, прыедзе Валя. Напэўна прыедзе. А яна ўсё яшчэ ніяк не можа пагаварыць з Іванам. Усё ў яго другія турботы. Няўжо ён не думае пра дачку? Ні разу пасля яе ад'езду не загаварыў пра Валіна замуства, быццам лічыў, што ўласнай нязгодай, непрыняццем Забаўскага ў ролі жаніха адразу і назаўсёды скончыў з гэтым пытаннем. Таісу Міхайлаўну проста па-