ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 21.08.2025

Просмотров: 2173

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

запісваць. Так ён запісваў усюды — на нарадах, у полі. Да гэтых яго запісаў адносіліся па-рознаму з павагай, з гумарам, з некаторай бояззю. Ведалі, што Забаўскі надрукаваў ужо дзве свае кніжкі, не тоўстыя, але з жыцця, не выдуманыя, адна — пра будаўніцтва вядомага хімічнага камбіната, другая — пра славуты калгас і яго яшчэ больш славутага старшыню, героя-партызана. Чалавека, які ўмее напісаць кніжку, у народзе паважаюць, бо не кожны мае такую здольнасць. Але трохі і баяцца. «Распіша ён нас так, што дзеці родныя не пазнаюць. На ўвесь свет прагрымім».

Дваіста да Забаўскага адносіліся і як да парторга. Паважалі, што ён працаваў сур'ёзна, па-новаму. Пасяджэнняў бюро, сходаў праводзіў менш, чым праводзілі да яго, але затое ніводнага збору не было пустога, для «галачкі», справаздачы. Пастановы запісваліся канкрэтныя і выконваліся. Забаўскі нічога не забываў і іншым не даваў забывацца. А яшчэ яго любілі за тое, што многа чаго ведаў і ўмеў расказаць.

Аднойчы лектара з таварыства «Веды» Забаўскі перапыніў на сярэдзіне ўзлаваным пытаннем: «За каго вы нас лічыце? За сялян дваццатых гадоў? Тут усе адукаваныя людзі. У кожным доме тэлевізар. А вы нам выкладаеце ісціны, якія ведае кожны чатырохкласнік».

Замужнія жанчыны паважалі Аляксандра Пятровіча за строгасць у жыцці. Малады, прыгожы, зналі — разведзены, сельсавецкія пісаркі ў першую чаргу звярнулі ўвагу на гэты штамп у яго пашпарце, а каб амуры з якой за год завёў — дык не, ніводная пляткарка не мела за што зачапіцца. Усе незамужнія настаўніцы, аператары даення сохлі па «добрынскім Ясеніну», але ніводная не магла пахваліцца, што ён кінуў на яе вока.

А вось другі інтэлігент і фанатык у рабоце Віктар Кузя выказваўся пра Забаўскага непаважліва: «Сухар. Імпатэнт. З-за гэтага і жонка яго кінула». Прызнаваў яго арганізатарскія здольнасці, але даводзіў, што, маўляў, не для саўгаса Забаўскі стараецца — для сваёй кнігі, каб было пра што напісаць і сябе паказаць у лепшым выглядзе. Размовы такія вяліся ў вузкім коле інтэлігентаў, для рабочых важны быў штодзённы вынік чалавечай працы, тое, што яны бачылі, чулі, што давала плён для ўсіх

Дваістасць адносін рабочых да Забаўскага ішла ад іншага. Астаповіч дваццаць гадоў робіць, прапаноўвалі яму вышэйшыя

пасады — адмовіўся; цяпер, калі дзеду сёмы дзесятак ідзе, тым больш нікуды не паедзе шукаць новага шчасця, будзе працаваць, пакуль мае сілы. Тут, на добрынскіх могілках, яго і пахаваюць.


Па-рознаму адносіліся да Качанка. Але гэта таксама свой. Не выберуць яго старшынёй рабачкома, пойдзе брыгадзірам, загадчыкам склада, у сельпо, але нікуды не паедзе: дом свой, сям'я вялікая. Забаўскі ж, з гэтым згаджаліся ўсе, часовы чалавек у саўгасе, год-два папрацуе — і памінай яго якім хочаш словам. А да часовага і любоў часовая. І непрыязнасць таксама кароткая.

Забаўскі пісаў так, быццам застаўся адзін у зале. Астаповіч зірнуў у яго бок з іранічнай, але адначасова і з добрай, як у бацькі да сына, усмешкай: маўляў, пішы, пішы, старайся. Хведар Цімафеевіч ведаў, што некаторыя, не рабочыя яго саўгаса,— канторскія кручкі, чыноўнікі раённыя і яго калегі — старшыні калгасаў, дырэктары саўгасаў — «праязджаюцца» па ім з-за гэтага: хітруган Астаповіч і тут усіх абскакаў — выпрасіў у абкоме летапісца, каб той уславіў яго на ўсю краіну.

Многа ячменю стаіць? — спытаў Астаповіч у Івана, пакуль Качанок вёў перагаворы на вуліцы з Карнеем.

Гектараў трыццаць.

Дырэктар пранікліва паглядзеў на галоўнага агранома, і той пад гэтым позіркам успыхнуў полымем. Камбайнеры зразумелі, што Кузя сваю порцыю атрымаў ужо раней, таму і сядзеў, як у водбліску вячэрняй зары. І з гектарамі нешта не сышлося. Будзе яму дабаўка. Дзед вылучае маладых, але і выхоўвае, як строгі бацька.

Колькі намалачваем?

Трыццаць восем і шэсць,— паспяшаўся адказаць Кузя.

Такая дакладнасць? — усумніўся Астаповіч.

Пазаўчора замяралі.

За каналам сорак пяць будзе, не менш,— сказаў Іван.

Чуў? — кінуў дырэктар Кузю.— Значыцца, сярэдняе — добрых сорак. Сорак на трыццаць. Колькі будзе, Шчэрба?

Сто дваццаць,

Чаго?

Тон.

Табе прафесарам матэматыкі трэба быць, а ты анекдоты сачыняеш.

Пасмяяліся. Сам Шчэрба гучней за ўсіх, быццам атрымаў найвышэйшую пахвалу.

Не я, Хведар Цімафеевіч. Пра мяне больш.

Вярнуўся Качанок адзін. Абвясціў:

— Не ідзе. Батракоўская натура.


У Астаповіча знаёма перасмыкнулася левая шчака і звузіліся вочы, аплылі нездаровыя мяшкі пад вачамі. Але ён далоняй сцёр усе «іерогліфы настрою» на сваім твары, Сказаў проста, амаль весела:

Натура як натура. У кожнага з нас свая натура, Аднак не будзем траціць час. Хоць і дождж, а праца ёсць. Кажы, Якаў Мацвеевіч, навошта ты паклікаў нас.

Качанок, які не паспеў сесці на сваё месца і толькі ўзяўся за крэсла, каб адсунуць яго, так і застыў, здзіўлены, разгублены, бадай спалоханы.

—Я?

Твая ідэя сабраць людзей.

Мая. Але я думаў, што вы...

Ды не, на лысага не валі. Запеў ваш, з аграномам. А мы з Пятровічам хіба што падцягнем.

Качанок падсунуў крэсла пад стол, упёрся рукамі ў яго спінку і

відаць было — моцна сціснуў, быццам крэсла вырывалі, ажно напяліся ў чалавека вены на руках, на шыі. Звычайна прамовы ёй гаварыў лёгка, язык падвешаны добра, А тут яўна не ведаў, з чаго пачаць, разгубіўся, як вучань, які сам падняў руку, але адказаць на пытанне не здолеў.

Івану стала весела. З Качанком яны сябравалі з маленства. Нос Яша не задзіраў ні на якой пасадзе, з рабочымі сябраваў, але ўсюды наладжваў парады накшталт учарашняга і неаднойчы ўжо «гарэў» за паказуху. За ўчарашняе, за словы яго ўедлівыя на машынным двары і асабліва за сына Іван моцна ўзлаваўся на Качанка і цяпер не без злараднасці цешыўся з яго разгубленасці.

Забаўскі перастаў пісаць, павярнуўся да «рабачкома», як бы ўстрывожаны за яго ці спачуваючы яму.

Якаў Мацвеевіч лёгка гаварыў пафасныя прамовы з перадовак газет. Але тут такая не падыходзіла ні па колькасці слухачоў, ні па сутнасці справы. Тут лепш Астаповічаў стыль: даверлівай размовы, нібыта з жартачкамі, але з такімі, што моцна колюць.

Качанок падрос — падняўся на насочкі.

Дык во што я вам скажу, байцы пярэдняй лініі — жніва...

Значыцца, так. На вас глядзіць увесь саўгас. Нічога не скажаш — папрацавалі вы добра. Але маркі трымаць не ўмееце. Во так. Чэсць і славу сваю можна ўміг злізаць вось гэтым,— ён паказаў язык.— У вайну, калі хто помніць, старэйшыя людзі добра помняць, усюды вісеў плакат: «Балбатун — знаходка для шпіёна»...

Якіх гэта шпіёнаў ты выявіў? Амерыканскіх, кітайскіх? — без усмешкі спытаў Астаповіч.


Іван, на здзіўленне сябрам і кіраўнікам, рагатнуў так, як рагатаў хіба ўчора пасля чаркі ў кульдзюме і дома — з Вальчыных жартаў. Успомніў, як засмяялася за снеданнем жонка, калі ён сказаў, што з Качанка варта зняць штаны за ўчарашняе. Вось бы Таську сюды! Няхай бы палюбавалася і пасмяялася, як Астаповіч вымушае Яшку самому раздзецца і высекчы сябе. Ай да мудры дзядуля!

Качанка абурыў Іванаў смех, але запнуўся прамоўца на адзін міг, хіба, можа, для таго, каб падумаць: «Пачакай, чортаў Батрак, я табе прыпомню гэта». А потым сам засмяяўся:

Кітайскіх не бачыў, Хведар Цімафеевіч, а «кульдзюмскіх» ведаем. І я, і вы. Адны, заліўшы памяць, плешчуць чортведама што, а другія на вус круцяць, каб пасля, перавярнуўшы ўсё дагары нагамі, тыцнуць нам у нос. Во так...

Слухай,— зашаптаў Шчэрба Івану ў патыліцу,— цяпер я знаю, хто нам свінню падклаў. Ты скажы, як адразу прасвятліліся мазгі. Як пахмяліўся.

Калі вы перадавыя, то ва ўсім павінны быць перадавыя. І думаць не толькі пра сваё пуза.

Якаў Мацвеевіч,— дакорліва кінуў Забаўскі.

Я, Аляксандр Пятровіч, па-інтэлігентнаму не ўмею, каб кругом ды вакол. Я па-рабочаму... Рабочы клас мяне панімае.

Помніш таго, кудлатага, што за суседнім столікам сухую катлетку жаваў увесь вечар? Вот жа гад! — шаптаў Шчэрба.— Нюх у мяне сабачы: хацелася мне пашкамутаць яму кудлы... Зра вы не далі...

Пра гонар калектыву трэба думаць! Так во. У век энтээр упраўленне трэбуе аператыўнасці, тэрміновай інфармацыі. І той, хто думае пра дзела, дае яе, такую інфармацыю, як трэба.

Забаўскі пасміхнуўся, паківаў галавой; зноў схіліўся над сваім блакнотам і нешта запісаў.

Для вас стараліся. На славу вашу! Верылі ў вас — перадавікі не падвядуць! А вы? Што, Шчэрба, хаваешся за спіну Батрака? Сорамна глядзець у вочы?

Каго мне саромецца? Цябе? Я Любы сваёй не саромлюся.

Канечне. Калі табе было сорамна? З цябе — што з гусака вада. Але ты, Іван Карнеевіч? Член бюро... Брыгадзір...

Батрак не вытрываў:

Чакай, Якаў Мацвеевіч. Якраз кругом ды вакол ты ходзіш...

Давай прасцей, па-рабочаму, без загадак, а то не петрым мы... Мы што — пагана работалі?

Як вы работалі — я сказаў. Але чым кончылася ўсё? З-за языкоў вашых. Знаеце? Пшыкам.