Файл: Adkazy_da_zaliku_pa_dystsypline.doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 28.02.2019

Просмотров: 2079

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Акрамя НББ, даследаваннямі чытання займаюцца: Кніжная палата Рэспублікі Беларусь, кафедры БДУ культуры і мастацтваў, абласныя бібліятэкі, ЦБС, шэраг іншых устаноў, звязаных з кнігавыдавецтвам і кнігараспаўсюджаннем.

Можна адзначыць існаванне трох узроўняў сацыялагічных даследаванняў чытання на Беларусі:

1. Узровень лакальных даследаванняў, якія праводзяцца асобнымі бібліятэкамі, альбо аддзеламі абслугоўвання буйных навуковых бібліятэк. Даследаванні гэтага ўзроўню накіраваны на вырашэнне практычных, прыкладных задач і маюць сваёю мэтаю абгрунтаваць неабходнасць прыняцця канкрэтных мер па ўдасканаленні бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў у адпаведнай бібліятэцы.

2. Узровень міжбібліятэчных рэгіянальных даследаванняў па рэпрэзентатыўнай выбарцы на базе бібліятэк аднаго тыпу. Даследаванням уласцівыя наступныя рысы: спалучэнне вырашэння прыкладных задач з пастановай пытаннаў, закранаючых праблему ўзаемадзеяння і ўзаемасувязі розных бібліятэк, распрацоўка праблемы ролі і месца бібліятэк у грамадстве.

3. Узровень міжнародных даследаванняў. Іх асаблівасцю можна назваць адзіную методыку, шырокі спектр сацыяльна значных проблем, навуковую абгрунтаванасць падыходаў да вывучэння чытача і чытання.

Сацыялогія чытання на Беларусі ўжо прайшла перыяд станаўлення і можа вырашаць не толькі вузка практычныя, прыкладныя, але і буйныя сацыяльныя задачы, спрыяючыя развіццю бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў.


16. Вывучэнне карыстальнікаў бібліятэк у Беларусі.

У Беларусі сацыялогія чытання ў яе сучасным выглядзе пачала плённа развівацца з 1960-х гадоў у межах агульнасаюзных даследаванняў па праблеме “Кніга і чытанне ў жыцці савецкага грамадства”. Праект быў задуманы як планамернае вывучэнне чытання і чытацкіх арыентацый розных сацыяльных груп. Першым стала даследаванне “Савецкі чытач” (1965-1967 г.г) [14]. Быў ахоплены шэраг асноўных сацыяльна-прафесійных і сацыяльна-дэмаграфічных катэгорый чытачоў. Матэрыялы па Беларусі, выкарыстоўваліся тут у агульным кантэксце, аўтары нават не ставілі перад сабою мэты паказаць нацыянальную спецыфіку чытання ў асобных частках неабсяжнай краіны, але ўдзел у зборы першаснай сацыялагічнай інфармацыі аказаў станоўчы ўплыў на беларускіх даследчыкаў. Даследаванне “Кніга і чытанне ў жыцці невялікіх гарадоў” (1969-1972 г.г.) [7], было накіравана на вывучэнне чытання жыхароў невялікіх гарадоў РСФСР і наогул не мела дачынення да Беларусі. Але арыгінальная методыка, распрацаваная даследчыкамі, магла быць выкарыстана і ва ўмовах нашай рэспублікі, і многія вынікі аказалі ўплыў на развіццё бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва на Беларуси. Наступным этапам у станаўленні сацыялогіі чытання стала даследаванне “Кніга і чытанне ў жыцці савецкага сяла” (1973–1975 гг.) [8], у якім беларускія вучоныя прынялі самы актыўны ўдзел. Вынікі шырока публікаваліся ў артыкулах на агульнасаюзным узроўні, знайшлі адлюстраванне ў манаграфіі “Сацыяльна-культурныя пераўтварэнні на вёсцы”. Была абаронена кандыдацкая дысертацыя К.С.Санько, які тады з’яўляўся загадчыкам навукова-даследчага аддзелу Дзяржаўнай бібліятэкі БССР ім. У.І.Леніна (ДБЛ). Многія думкі гэтага аўтара аб абслугоўвані кнігай жыхароў сяла і сёння не страцілі сваёй каштоўнасці [12].


Пад пэўным уплывам праграмы і методыкі агульнасаюзнага даследавання чытання рабочых, якое праводзіла Дзяржаўная бібліятэка СССР імя У.І.Леніна [1], знаходіцца і наступная праца беларускіх сацыёлагаў “Кніга і чытанне ў жыцці моладзі ўдарных камсамольскіх будоўляў Беларусі”. Даследаванне праводзілася ў 1984 годзе. На жаль яго вынікі не атрымалі шырокага распаўсюджвання сярод бібліятэчнай грамадскасці. Па шэрагу аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын амаль што да пачатку 1990-х гадоў буйнамасштабных сацыялагічных даследаванняў чытання на Беларусі не было.

Аб'ектыўныя прычыны звязаныя з тымі крызіснымі з'явамі, якія адбываліся ў савецкай сацыялогіі, як і ва ўсім грамадстве. Суб'ектыўныя прычыны былі абумоўлены адсутнасцю статусу навуковай установы ў ДБЛ, што не спрыяла замацаванню кваліфікаваных кадраў. Ня гледзячы на адмоўныя тэндэнцыі, у рэспубліцы праводзіліся лакальныя даследаванні прыкладнога характару. Так, аддзелам абслугоўвання ДБЛ ў 1988 годзе было праведзена “Даследаванне запытаў чытачоў-студэнтаў І-П курсаў ВНУ”, а таксама паштовае апытанне чытачоў, якія не прайшлі перарэгістрацыю ў 1989 годзе, на тэму: “Чаму Вы пакінулі нашу бібліятэку?” Вынікі гэтых работ яшчэ раз падцвердзілі неабходнасць павышэння сацыялагічнай культуры даследаванняў, а таксама актуальнасць вывучэння чытачоў не толькі ў асобнай бібліятэцы, але і ў межах усёй рэспублікі [13].

Новым этапам у развіцці сацыялогіі чытання з’явілася стварэнне сацыялагічнай службы пры ДБЛ з удзелам у ёй прафесійных сацыёлагаў. У 1990-1991-х гадах у рэспубліцы адбыліся два буйныя даследаванні: “Дэмаграфічная сітуацыя і інфармацыйныя патрэбы насельніцтва ў зонах абслугоўвання бібліятэк з лікам чытачоў да 200 чалавек” і “Чытач масавай бібліятэкі”. Першае – падрыхтавана навукова-метадычным аддзелам, другое – сацыялагічнай групай. У 1991 годзе абодвы гэтых калектывы былі аб’яднаны ў аддзел бібліятэказнаўства, які і з’яўляецца ў сучасны момант цэнтрам вывучэння чытання ў Рэспубліцы Беларусь. Існаванне сацыялагічнай групы пры аддзеле бібліятэказнаўства дазволіла забяспечыць даследаванні адзінай методыкай, сучасным навуковым інструментарыем і аўтаматызаванай сістэмай апрацоўкі першаснай сацыялагічнай інфармацыі, што значна павысіла навуковы ўзровень, ўзмацніла абгрунтаванасць вывадаў і прапаноў. У даследаваннях праяўляецца арганічнае спалучэнне сацыялагічных, бібліятэказнаўчых і культуралагічных задач. Вывучаліся не толькі пытанні аб фондах, бібліятэчным абслугоўванні, адносінах чытачоў да бібліятэкі, але і яе месца ў сістэме інфармацыйнага забеспячэння грамадства, роля ва ўзаемадзеянні навуковых бібліятэк горада, стварэнні карпаратыўных сістэм і сетак.

У 1992-1993 г.г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) ажыццяўляе шматбаковае даследаванне “Чытач навуковай бібліятэкі і праблемы ўдасканалення яго абслугоўвання”, у якім прымаюць удзел буйныя бібліятэкі г. Мінска. Асноўнай мэтаю стала распрацоўка навукова абгрунтаванай сістэмы якаснага інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання ў складаных сацыяльна-эканамічных умовах [10]. Прааналізаваны комплекс узаемаадносін чытача і бібліятэкі, паказана структура і дынаміка чытацкай аўдыторыі, месца НББ сярод іншых навуковых бібліятэк горада. Падрыхтаваны прапановы, накіраваныя на перагляд структуры бібліятэкі з улікам зменаў у складзе чытацкай аўдыторыі і характары чытацкіх паводзін.


Бібліятэка пачала стварэнне прынцыпова новага даведачна-пошукавага апарату на базе аўтаматызацыі [5]. Па ступені ўздзеяння на кіраванне якасцю бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання даследаванне не мае сабе роўных. Вынікі паўплывалі на фарміраванне новай стратэгіі развіцця НББ, распрацоўку новай комплекснай праграмы ўзаемадзеяння бібліятэк рэспублікі.

Праз дзесяць год, на пачатку 2001 г., было праведзена паўторнае даследаванне “Чытач НББ: пошук шляхоў аптымізацыі абслугоўвання”. У ім зроблена спроба вырашыць праблему адпаведнасці сістэмы абслугоўвання бібліятэкі ўзроўню патрабаванняў да яе з боку чытачоў, што стала падставай для прыняцца кіруючых рашэнняў па рэструктурызацыі сістэмы чытальных залаў і падсобных фондаў бібліятэкі, усяго бібліятэчнага асяроддзя [2].

Масштабныя даследаванні далі імпульс для правядзення лакальных даследаванняў як у самой НББ, так і ў навуковых галіновых бібліятэках. Даследчыя праекты былі накіраваны на вывучэнне інфармацыйнага патэнцыялу і выкарыстання падсобных фондаў чытальных залаў, чытацкага попыту на замежную перыёдыку, камплектаванне і ўзмацненне статусу абменных і рэзерўных фондаў, запытаў карыстальнікаў МБА, патрэб у даведачна-бібліяграфічным абслугоўванні [3, 13, 15].

Так, павелічэнне попыту на замежныя перыядычныя выданні пры вострым недахопе валютных сродкаў прымусілі бібліятэкараў звярнуцца да сацыялагічнага даследавання, каб атрымаць поўную і аб’ектыўную інфармацыю аб чытацкіх патрэбах і попыце на замежныя часопісы. Сацыёлагі таксамі імкнулісь вызначыць долю чытачоў, якія звяртаюцца да замежнай перыёдыкі. У выніку яны выйшлі на абгрунтаваны пералік выданняў, якія карыстаюцца попытам., што дазваляе аптымізаваць камплектаванне фондаў замежнай перыёдыкі [15].

Для абгрунтавання неабходнасці рэарганізацыі сістэмы галіновых чытальных залаў з іх падсобнымі фондамі, было праведзена даследаванне “Дынаміка выкарыстання падсобных фондаў чытальных залаў № 3 і № 5” (1999 г.), вынікам якога з’явіліся стварэнне адзінага падсобнага фонду, што ў спалучэнні з ўкараненнем інфармацыйных тэхналогій дазволіла аптымізаваць сістэму абслугоўвання НББ і ажыццяўляць маніторынг зменлівых чытацкіх запытаў [9].

НББ уяўляе сабой своеасаблівую навуковую лабараторыю, дзе ажыццяўляюцца разнастайныя даследчыя праекты, накіраваныя як на вырашэнне праблем абслугоўвання карыстальнікаў і фарміравання фондаў самой бібліятэкі, так і на пошук шляхоў рацыянальнага развіцця сістэмы бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання насельніцтва ў масштабах усёй краіны. Даследаванні садзейнічаюць вырашэнню шэрагу глабальных праблем, якія маюць дачыненне да любой публічнай бібліятэкі – яны ствараюць той метадалагічны і метадычны падмурак, без якога немагчыма плённае развіццё бібліятэчнай сацыялогіі.


Бібліятэкары “нізавых” бібліятэк, якія папалі ў выбарку, набываюць каштоўны вопыт правядзення масавых апытанняў, назіранняў, аналізу дакументаў, авалодваюць даследчай культурай, што спрыяе павышэнню якасці і эфектыўнасці вывучэння чытацкай аўдыторыі. Прыкладам такога роду даследавання стаў праект «Структура і дынаміка дзіцячага чытання» (1996 г.). Яго значэнне ў тым, што атрыманыя вынікі дазволілі адказаць на пытанне: што чытаюць і што будуць чытаць беларуския дзеці на пры канцы ХХ пачатку ХХ1 стагоддзя. Даследаванне прадстаўляе бясспрэчную каштоўнасць не толькі для маладой навукі – бібліятэчнай сацыялогіі, але і для бібліятэчна-інфармацыйнага маркетынгу. Арыгінальныя методыкі збору першаснага сацыялагічнага матэрыялу, вызначэння выбарачнай сукупнасці ў масштабах усёй краіны насілі эксперыментальны, наватарскі характар і послужылі справе далейшага павышэння даследчай культуры бібліятэкараў, узбагацілі інструментарый і метадычнае забеспячэнне даследаванняў [4].

Асобая ўвага надаецца праблемам публічных бібліятэк рэспублікі, перспектыўным напрамкам іх работы – фарміраванню інфармацыйных рэсурсаў і інфарматызацыі. Гэтаму прысвячаліся канферэнцыі, семінары, калегіі Міністэрства культуры, была праведзена пашпартызацыя публічных бібліятэк. Роля і месца публічнай бібліятэкі ў грамадстве сталі прадметам даследавання «Публічныя бібліятэкі Беларусі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёна». Працэс збору інфармацыі завершаны ў 2001 годзе. Разглядалісь праблемы ўзаемадзеяння публічнай бібліятэкі з карыстальнікамі ў сацыякультурным асяроддзі регіёна, іміджу бібліятэкі, запатрабаванасць яе паслуг, наведвальнасць, тэмы і напрамкі чытання, сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі чытацкай аўдыторыі. Даследаванне з’яўляецца сродкам інфармацыйнага забеспячэння стварэння нарматыўнай мадэлі развіцця публічных бібліятэк [6].

У 2009 –2010 гг. адбываецці даследаванне дзіцячага чытання. Па яго выніках выдадзена кніга: “Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь” (2011 г.)

Такім чынам, даследчая дзейнасць НББ, як у самой бібліятэцы, так і па за яе межамі, характарызуецца дамініраваннем прыкладных праектаў, прадметам якіх з’яўляюцца асобныя аспекты функцыянавання публічных бібліятэк як сацыяльных інстытутаў інфармацыйна-дакументнай сферы, пэўныя сегменты іх карыстальнікаў [11].

Важнейшым фактарам, які пабуджае праводзіць даследаваннні, з’яўляецца патрэба галіны ў інфармацыі, неабходнай для эффектыўнага кіравання якасцю бібліятэчна-інфармаццыйнага абслугоўвання. Змены, што адбываюцца ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах, параджаюць шмат негатыўных змен у развіцці бібліятэчнай справы. З’яўляецца неабходнасць у вызваленні ад стэрыятыпаў, тыповых формаў паводзін, пошуку нятрывіяльных механізмаў аднаўлення ва ўмовах зменлівага асяроддзя. У даследаваннях сацыёлагаў НББ выразна вызначыліся два накірункі: першы связаны з работай на рэспубліку, на далейшае развіццё сеткі публічных бібліятэк, другое – улічвае патрэбы самой НББ. Даследаванні, арыентаваныя на рэспубліку, з’яўляюцца неабходным інструментам прывядзення дзейнасці бібліятэк у адпаведнасць з дынамічнымі працэсамі, што адбываюцца ў грамадстве. Гэта такія праекты, як “Чытач масавай публічнай бібліятэкі”, “Чытач навуковай бібліятэкі і шляхі ўдасканалення яго абслугоўвання”, “Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання нацыянальных меншасцяў у бібліятэках Беларусі”, “Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання жыхароў маланаселеных пунктаў”, “Структура і дынаміка дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь”, “Бібліятэка ў сацыякулльтурным асяроддзі рэгіёна”, “Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь”.


Акрамя НББ, даследаваннямі чытання займаюцца: Кніжная палата Рэспублікі Беларусь, кафедры БДУ культуры і мастацтваў, абласныя бібліятэкі, ЦБС, шэраг іншых устаноў, звязаных з кнігавыдавецтвам і кнігараспаўсюджаннем.

Можна адзначыць існаванне трох узроўняў сацыялагічных даследаванняў чытання на Беларусі:

1. Узровень лакальных даследаванняў, якія праводзяцца асобнымі бібліятэкамі, альбо аддзеламі абслугоўвання буйных навуковых бібліятэк. Даследаванні гэтага ўзроўню накіраваны на вырашэнне практычных, прыкладных задач і маюць сваёю мэтаю абгрунтаваць неабходнасць прыняцця канкрэтных мер па ўдасканаленні бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў у адпаведнай бібліятэцы.

2. Узровень міжбібліятэчных рэгіянальных даследаванняў па рэпрэзентатыўнай выбарцы на базе бібліятэк аднаго тыпу. Даследаванням уласцівыя наступныя рысы: спалучэнне вырашэння прыкладных задач з пастановай пытаннаў, закранаючых праблему ўзаемадзеяння і ўзаемасувязі розных бібліятэк, распрацоўка праблемы ролі і месца бібліятэк у грамадстве.

3. Узровень міжнародных даследаванняў. Іх асаблівасцю можна назваць адзіную методыку, шырокі спектр сацыяльна значных проблем, навуковую абгрунтаванасць падыходаў да вывучэння чытача і чытання.

Сацыялогія чытання на Беларусі ўжо прайшла перыяд станаўлення і можа вырашаць не толькі вузка практычныя, прыкладныя, але і буйныя сацыяльныя задачы, спрыяючыя развіццю бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў.


17. Методыка вывучэння карыстальнікаў ва ўмовах бібліятэкі.

У метадалагічных прынцыпах вывучэння чытачоў адлюстроўваюцца істотныя патрабаванні да даследвання, стратэгія навуковага пошуку ў галіне сацыялагічнага асэнсавання сутнасці чытання.

1. Прынцып навуковай аб’ектыўнасці. Раней падкрэслівалася неабходнасць спалучэння навуковай аб’ектыўнасці з ідэйнай накіраванасцю вывучэння чытачоў, лічылася, што высвятленне аб’ектыўнай карціны чытання не можа служыць самамэтай дзеля даследчыка. Такім чынам адбывалася падмена функцый сацыялогіі чытання. Замест аналізу рэальных працэсаў яна павінна была здабываць тую інфармацыю, якая з’яўлялася падцверджаннем афіцыйнага пункту гледжання. Вяртанне да прынцыпу навуковай аб’ектыўнасці патрабуе ад сацыелага паслядоўнага і няўхільнага выканання навуковай тэхналогіі дабыцця сацыялагічных ведаў, грунтоўнага аналізу атрыманай інфармацыі. Аб’ектыўнасць вывадаў знаходзіцца у цеснай сувязі з усебаковым, шматаспектным вывучэннем чытачоў, што увасабляецца у наступным прынцыпе:

2. Прынцып сістэмна-структурнага падыходу да аналізу з’яў у галіне чытання. Каб глыбока вывучаць прадмет даследвання, неабходна выявіць усе яго істотныя бакі, усе элементы, з якіх ен складаецца. Трэба вызначыць усе сувязі паміж імі. Але ніводная з’ява не існуе сама па сабе, а заўседы ў сувязі з іншымі, з’яўляючыся падсістэмай больш буйной сістэмы. Сістэмна-структурны падыход да вывучэння чытання прадугледжвае таксама аналіз знешніх сувязей і ўплывае на яго. Вядома, нішто так не ўплывае на духоўнае жыцце, як канкрэтна-гістарычныя ўмовы. Таму лагічна вызначэнне прынцыпу гістарызма.